Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Август 2025, 04:37:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ

Страниц  : 1  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ  (Прочитано 10951 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #30 : 22 Январь 2006, 00:10:35 »

Два пераможныя словы

Ты за Мі?

А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права...

Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Чаго ты даможасься, падыграўшы махлярам? Што здарыцца пасьля абвяшчэньня вынікаў з экрану на Кастрычніцкай плошчы: Лукашэнка 82%, Мілікевіч 4, ...? Натоўп узвые і ўзрые сквэр перад рэзыдэнцыяй? Ці ня вытрымаюць нэрвы ў Джорджа Буша і ён пусьціць ракету?

А што як Мілінкевіча здымуць? А так і будзе. Нашто Лукашэнку Мілінкевіч? Ён дапусьціць Казуліна і Гайдукевіча. Пойдзеш тады за Казуліна як "адзіна магчымую альтэрнатыву"? Ты бачыў таго Казуліна? Ты чуў як ён прамаўляе? Ты ведаеш хто ён?

Адзіны прадукцыйны шлях — сарваць фальшывыя выбары. Байкотам гэтага ня зробіш, бо сыстэма прыпісак і маніпуляцыяў з працэнтам галасуючых выбарнікаў наладжаная зь ’95-га году. А вось забраўшы з сабою бюлетэнь — можна. Хаця б 20-30% бюлетэняў сабраць — ужо вынікі выбараў пад сумневам (што гэта за вынікі, калі траціны бюлетэняў няма? што абвесьціць Цэнтарвыбаркам, калі бюлетэні вось тутака? што яны там лічылі?). А калі 50% + 1 (і гэта рэальна!) — аўтаматычны імпічмэнт.

Для рэвалюцыі патрэбная зачэпка. Для рэвалюцыі трэба каб у сыстэме зьявілася расколіна, няпэўнасьць, збой. Для рэвалюцыі недастаткова вывесьці 100 тысяч на праспэкт. Былі ж і Чарнобыльскі шлях ’96 і іншыя шматлюдныя акцыі. Іх спынілі 2 000 мянтоў. А ёсьць яшчэ ўнутраныя войскі! Ёсьць армія! Ёсьць Валодзя ў Маскве, які можа сваіх галаварэзаў на дапамогу даслаць! Для рэвалюцыі трэба каб людзі з тае абоймы адвярнуліся ад лузэра што прайграў. Адна няўдача і ад важака адварочваюцца — такія законы зграі.

Хто не галасаваў у 94-м, у 95-м, пазьней, магчыма, не ўяўляе гэты роспач, боль, пачуцьцё прыніжанасьці дзеля падману. Я галасаваў у свой час, і байкатаваў у свой час і ведаю — больш у гэтым казыно гуляць нельга! Яго трэба разбурыць! зьнесьці! спаліць!

Сапраўдныя выбары ці рэфэрэндум — гэта не калі у рэжыме бульдозэра ўсе ўладныя і каляўладныя сілы прапіхваюць патрэбны вынік. Выбары — гэта выбар. Калі кожная баба з занядбанай вёскі будзе ведаць хто такі Мілінкевіч і чаго ён хоча гэтаксама як ведае хто такі Лукашэнка і чаго ён хоча — тады можна спадзявацца на станоўчыя вынікі галасаваньня. А галасаваньне ў цяперашніх драkонаўскіх умовах бессэнсоўнае, гэта ня выбар, гэта абсурдны рытуал з гуканьнямі, карагодамі, сьпевамі і скокамі; спэктакаль, дзе адныя граюць "благадарны народ", а другія — "кучку адшчапенцаў".

Кажаш — байкот?

Рабіць трэба паводле яснага пляну, маючы дакладную мэту і сягаючы канкрэтнага выніку.

Байкот марны. Перад закрыцьцём участку колькасьць прагаласаваўшых "дакручваецца" да патрэбнага працэнту, а ў скрыні падаюць пачкі аднолькава запоўненых бюлетэняў. Даўно вядомыя ўсе маніпуляцыі і спосабы махлярства — ад "дынамічных" сьпісаў выбаршчыкаў да датэрміновага галасаваньня і "адкрапіцельных" талёнаў. Як банду шулераў цяжка бывае вывесьці пакуль не аглушыш аднога ды ня вырвеш карты ў другога, гэтак і адладжаную фальсыфікатарскую махіну ня спыніш, не патрапіўшы ўнутар. З канапы рэвалюцыі ня робяцца!

Байкот ня мае дакумэнтальных наступстваў. Працэнт байкатоўцаў па краіне, з улікам фальшывага падліку на ўчастках і ў камісіях, нельга зафіксаваць і даказаць.

Байкот на выбарах 2006 не адбудзецца, бо больш за 50% выбаршчыкаў стопудова прыйдуць — насельніцтва палітызаванае і разагрэтае.

« Последнее редактирование: 22 Январь 2006, 00:11:24 от Krapiwa » Записан

Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #31 : 22 Январь 2006, 00:11:59 »

Пытаеш пра вынік?

Для рэвалюцыі патрэбная фактычная зачэпка, а ня толькі крыўда прыніжаных. Крыўды мы назьбіралі ўжо дастаткова. "Народнае галасаваньне" ломіць у мэханізьме рэжыму досыць важны вузел — "галасавальную машынку". Не працуе адзін вузел — спыняецца ўся сыстэма.

На руках у насельніцтва (а потым Грамадзкай камісіі) застаецца дакумэнтальнае сьведчаньне з подпісамі старшыняў і чальцоў участковых камісіяў ды іншымі ступенямі абароны. Слова супраць дакумэнта — нішто, няхай сябе і слова Ярмошынай. А я думаю, яна не камікадзэ і ня пойдзе супраць дакумэнтальнага факту, абвяшчаючы лухту. А Лазавік — маладушны гумарыст — той першы выскачыць да журналістаў ляпіць сабе індульгенцыю. Падстрахоўка ўжо сёньня праз сказ у ягоных рэпліках: (6 студзеня сёлета) "Калі замест бюлетэня выбаршчык у скрыню для галасаваньня ўкіне нейкі іншы аркуш альбо самаробны бюлетэнь, дык для выбарчай кампаніі і выбарчай камісіі ніякай трагедыі ня будзе. Выбары ў нас свабодныя, і кожны грамадзянін мае права галасаваць ці не галасаваць, кідаць у скрыню бюлетэнь ці ня кідаць".

Патлумачу спрошчана. На ўчастку выварочваецца на стол скрыня, а там палова белых аркушоў замест бюлетэняў. Гэта значыць, што падпісаўшы спушчаны зьверху пратакол, кожны чалец камісіі, а асабліва старшыня, падпішуць сабе прысуд у справе фальсыфікацыі выбараў і спробе неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады. А ўлікі да гэтай справы — на руках у выбаршчыкаў (Грамадзкай камісіі). Прытым улікі канкрэтныя — з подпісамі гэтага ж старшыні і чальцоў камісіі, пячаткай і ступенямі абароны ад падробкі. Як можна падпісаць пратакол зь лічбамі ўдзелу па ўчастку, скажам, 90%, калі на заўтра ў пракуратуру нехта прынясе і пакладзе на стол 30% бюлетеняў з тваімі ж подпісамі? Ачко, як кажуць, зайграе. Да таго ж нічым не прыкрытае ачко! Дык гэта на ўзроўні ўчастковай камісіі такі эфэкт! А на ўзроўні раённай, калі тэлефоны зь месцаў выбухнуць, маўляў, што нам рабіць? — эфэкт будзе куды скарэйшы. "Ніхто не хацеў паміраць", як той казаў.

x
Записан

Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #32 : 22 Январь 2006, 00:12:49 »

Ці рэальна?

У мяне да цябе тры пытаньні:

1) Што рэальней?
2) Што прасьцей?
3) Што законьней?

Адназначных праціўнікаў Лукашэнкі сярод 6,5 млн. грамадзянаў Беларусі, што маюць права голасу, паводле любых сацыялягічных апытаньняў прынамсі паўтары мільёны! Гэта мы. Мы актыўныя, мы адрозьніваем праўду ад хлусьні, мы не хаваемся і гатовыя сказаць "Не!" падману. Ужо толькі нас дастаткова каб сарваць псэўдавыбары. Адсутнасьць чвэрці бюлетэняў — гэта нулявая легітымнасьць любога галасаваньня. А пры 70-80-працэнтнай яўцы (вышэй няёмка будзе "маляваць", бо тут жа не Паўночная Карэя) — нас ужо 30%!

Ёсьць яшчэ прынамсі паўтары мільёны грамадзянаў, якія не ў захапленьні ад Лукашэнкі, але ня бачаць альтэрнатывы, таму з мэнтальных матываў галасуюць за мацнейшага. Яны б мо й зрабілі нешта вартае Грамадзяніна, але ніхто іх ня просіць. Як толькі яны пабачаць рэальны шлях да пераменаў — а Народнае галасаваньне гэта іх пачаткак — яны зробяць слушна. Іх нават ня трэба агітаваць. Украінскі Майдан таму прыклад: дайце толькі вартую зачэпку і безнадзейны ледавік выбухне агнявым вулканам!

Парадаксальна, але й прыхільнікам Лукашэнкі ідэя Народнага галасаваньня часьцяком "заходзіць", бо яны хоць і простыя, але не бяз гонару — маніпуляцый зь сябе цярпець ня хочуць і гатовыя праверыць чысьціню сыстэмы. Я сустрэў такое размаўляючы зь людзьмі (цяпер толькі й гаворкі ў транспарце ці ў курылцы, што пра Выбары-2006). "Напішуць то яны напішуць, а я пагляджу, ці пра мяне напішуць! Паперына ж тутай!".

Прынамсі ў траіх рабацяг я выкуплю іх бюлетэні за пляшку чарніла. Гэта я. А колькі нас, нагадай?

У тых, хто аспрэчвае моц Народнага галасаваньня варта запытаць пра іншыя даступныя шляхі да Перамогі — мо знойдзецца які геній ды падкажа. Я пакуль такога ня бачыў. А часу засталося — месяц. Толькі й хопіць каб паведаміць пра ідэю мільёнам тром-чатыром.

Дзіва дзіўнае, але юрысты лукашэнкаўскія прашчоўкалі фатальны момант! Кожны выбаршчык можа забраць бюлетэнь з сабой без усялякіх тлумачэньняў! Можна, бо не забаронена! Хочаш — наляпі на сьцяну, хочаш — падцярыся (зрэшты, гэта раўназначна закідваньню ў дзіравую "урну"); хочаш — зьбярыся зь сябрамі і наладзь праўдзівы падлік, а найлепш — давер гэта Грамадкай камісіі.( http://www.vybar.org )

Цяпер лукашыстам позна зьмяняць законы (падчас усяе выбарчае кампаніі гэта забаронена), цяпер позна рыпацца! Да выбараў правілаў не адкруціш і не перайграеш! Дубінкамі да скрыні не падгоніш! У кішэні на выхадзе не залезеш! "Працэс пайшоў" — як адзін казаў, а будзе й "Фініта ля камэдыя" — як казаў другі.

Дзе мой Зянон?

Паслухай, дружа. За Мілі ты ці за Луку, хоць за Гайдукевіча — выбараў няма! У гэтай сыстэме — калі ты бы робат — ад цябе нішто не залежыць. Справа робата — прынесьці бюлетэнь, а справа іншых робатаў — скласьці два стосы ў прапорцыі 10:1 і выдаць патрэбны вынік. І няма ў сыстэме такіх робатаў, якія будуць праўдзіва лічыць, бо не прадугледжана! Ня будзь робатам!

Сапраўдныя выбары будуць пасьля. Давай спачатку пачысьцім сажалку ад п’явак, а тады ўжо будзем сваіх рыбаў лавіць, каму якая да смаку.

Ты кажаш пра мабілізацыю і веру ў перамогу — мабілізуй, упэўнівай! Накруці свайму куміру рэйтынг 50%! Хадзі па кватэрах, гавары зь людзьмі. Але ня кінь свой жомчуг сьвіньням. Не змарнуй свае працы, аддаўшы падлік нягоднікам. Мы самі можам палічыць і пералічыць. І ўсё абвесьцім. І ніводзін з галасоў добрых нашых людзей не прападзе. І ня пойдуць бюлетэні на сьметніцу ці ў печ як прынята, а ў музэй лягуць як найкаштоўнейшы скарб, што ўратаваў Беларусь.

А Зянон? Здаўна казалі: разумнай галоўцы досыць два слоўцы. Словы тыя — Зянонавы. Якраз два: НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ.



Записан

Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #33 : 05 Февраль 2006, 10:19:53 »





Заканадаўчае абгрунтаваньне Народнага галасаваньня

У Канстытуцыі 1994 года Вярхоўны Савет 12-га скліканьня заклаў нормы права, якія дазвалялі непасрэдна народу і галінам улады, якія выбірае народ, выпраўляць сітуацыю ў выпадку дэфармацыі, збачэньня любой галіны ўлады ад агульнанацыянальных інтарэсаў.

Былі закладзеныя нормы выбарчага права, у якім замацаваныя правы свабоднага волевыяўленьня выбаршчыкаў і забарона кантролю за волевыяўленьнем выбаршчыкаў, а таксама непадкантрольнасьць Цэнтрвыбаркаму і іншых выбарчых камісіяў структурам улады. Закладзены пяцігадовы тэрмін дзейнасьці Вярхоўнага Савету. Абмежавана 2-ма тэрмінамі (адзін тэрмін - 5 гадоў) дзейнасьць адной асобы на пасадзе Прэзыдэнта. Уведзены стрыманьні і супроцьвагі заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. Замацавана незалежнасьць судовай улады.

Лукашэнка трыма незаконнымі рэфэрэндумамі (травень 1995 г., лістапад 1996 г. і кастрычнік 2004 г.) парушыў усе дэмакратычныя нормы Канстытуцыі. Усе галіны ўлады, Цэнтрвыбаркам і структуры выбарчых камісіяў ператвораны фактычна ў аддзелы лукашэнкаўскай адміністрацыі.

У Канстытуцыі застаўся непарушным артыкул 3: "Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ. Народ ажыцьцяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. Любыя дзеяньні па зьмяненьні канстытуцыйнага ладу і дасягненьні дзяржаўнай улады гвалтоўнымі мэтадамі, а таксама шляхам іншага парушэньня законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам".

Ідэя арт. 3-га Канстытуцыі палягае на непасрэдным (прамым) праве народа абараніць свае інтарэсы ў выпадку збачэнства ўлады. З гэтага натуральнага права, замацаванага арт. 3-м Канстытуцыі, і выцякае права народа на Народнае галасаваньне 19 сакавіка 2006 года. У Кантытуцыі захаваліся нормы права непасрэднага дзеяньня, якія забясьпечваюць свабоднае волевыяўленьне выбаршчыкаў падчас галасаваньня. Гэтыя нормы замацаваныя артыкуламі 65 і 68 Канстытуцыі.

"Артыкул 65. Выбары зьяўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.
Падрыхтоўка і правядзеньне выбараў праводзіцца адкрыта і галосна".
"Артыкул 68. Галасаваньне на выбарах зьяўляецца тайным: кантроль за волевыяўленьнем выбаршчыкаў у ходзе галасаваньня забараняецца." Гэтыя прававыя нормы паўтораны ў Выбарчым кодэксе, арт.5 і арт.9.


Трэба ўлічыць таксама, што выбары ў адпаведнасьці з артыкулам 70 Канстытуцыі праводзяцца за агульнанародныя сродкі (за кошт выдаткаў з дзяржаўнага бюджэту). Гэта справа ўсяго народа.

Такім чынам дзеяньні выбаршчыка па працэдуры Народнага галасаваньня, калі ён забірае бюлетэнь рэжыму (каб потым перадаць прадстаўніку НГК) а ў выбарчую скрыню кідае свой, заранёў падрыхтаваны Народны бюлетэнь, ёсьць законныя дзеяньні.

Любыя спробы кантраляваць або перашкаджаць выбаршчыку праявіць сваю свабодную волю падчас галасаваньня ёсьць незаконныя і падлягаюць пакараньню ў адпаведнасьці з артыкуламі Крымінальнага кодэксу:

- 191. Перашкода зьдзяйсьненьню выбарчых правоў або працы выбарчых камісіяў.
- 192. Парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме.
- 185. Прымус.


Заклікаем ўсіх грамадзянаў у поўнай меры выкарыстаць сваё законнае права на абарону сваіх і агульнанацыянальных інтарэсаў. 19 сакававіка 2006 г. трэба прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, атрымаць афіцыйны бюлетэнь рэжыму, расьпісацца ў сьпісе выбаршчыкаў, зайсьці ў кабіну для галасаваньня, пакласьці афіцыйны бюлетэнь у кішэню, а ў скрыню для галасаваньня ўкінуць свой Народны бюлетэнь з прозьвішчам свайго кандыдата альбо проста чысты ліст.

Падкрэсьліваем, што галасаваньне тайнае. Ніхто ня мае права ўмешвацца ў працэс галасаваньня, рабіць парады, ці кантраляваць як людзі галасуюць, ці патрабаваць паказаць бюлетэнь, тым больш - пагражаць. Афіцыйны бюлетэнь, пасьля таго як яго атрымаў выбаршчык, зьяўляецца ягонай уласнасьцю і матэрыяльным сьведчаньнем ягонага права на тайнае галасаваньне, якім ён распараджаецца так як лічыць патрэбным.

Афіцыйны бюлетэнь пасьля выбараў (пасьля галасаваньня) трэба перадаць прадстаўнікам Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі (НГК).

Толькі такія рашучыя дзеяньні (а не падыгрываньне на псэўдавыбарах Казуліну ці Мілінкевічу, ды заклікі да байкоту) не дазволяць рэжыму скрасьці голас выбаршчыка, зламаюць лукашэнкаву супэрмашыну фальсіфікацыяў, выкінуць Лукашэнку з выбарчага працэсу і спыняць маскоўскія пляны па захопу Беларусі, дадуць магчымасьць правесьці новыя дэмакратычныя выбары без Лукашэнкі.


Каардынацыйны ворган НГК http://www.vybar.org



Записан

Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #34 : 06 Март 2006, 08:48:58 »

Народнае Галасаваньне – выхад з тупіка

26-га лютага газэта "The New York Times" зьмясьціла вялікі артыкул пад загалоўкам "Зьвяржэньне апошняга Эўрапейскага экс-савецкага дыктатара." (Аўтар STEVEN LEE MYERS) У артыкуле напісана: "Адміністрацыя Буша, якая вызначыла рэжым у Беларусі, як "апошнюю тыранію" ў Эўропе, патраціла ў мінулым годзе 11,8 мільёнаў даляраў на прапаганду дэмакратыі і плануе патраціць у гэтым, 2006-ым годзе, 12 мільёнаў даляраў. Фонд Нэшнл Эндаўмэнт фо Дэмокрасі , фінансуемая Кангрэсам грамадзкая арганізацыя для прапаганды свабоды за межамі ЗША, патраціла 2,2 мільёны даляраў у выглядзе 49 грантаў, зьвязаных з выбарамі ў Беларусі."

Зьвесткі аб тым колькі мільёнаў даляраў дае Амэрыка штогод "палітбізнэсмэнам" ў Беларўсі зьмешчаныя на "сайце" Дзярждэпартаманту ЗША. Дзе зьнікаюць гэтыя грошы дакладна ня адкажуць нават амэрыканцы (што само па сабе выглядае камічна, бо ў Беларусі добра ведаюць, як даляры кантралююцца "апазыцыйнай" агентурай КГБ і як "выкарыстоўваюцца"). Натуральна, што вынік такога фінансаваньня - поўная адсутнасьць вынікаў і паўсюдная імітацыя "апазыцыйнага" працэсу . Апазыцыйны палітбізнэс і карупцыя, зразумела, ня шкодзяць Лукашэнку (наадварот дазваляюць яму час ад часу зрываць маскі з "отморозков" і пускаць у паветра свае філіпікі). Але гэта ўсё вельмі замінае сапраўднаму беларускаму дэмакратычнаму руху і блытае людзей, бо імітатары, як і беларускі дэмакратычны рух, карыстаюцца падобнай антырэжымнай тэрміналёгіяй і ў пэўнай ступені тактыкай. Яскравы прыклад сытуацыі цяпер - адносіны да Народнага Галасаваньня. Не прызнаць рацыі Народнаму Галасаваньню нельга, але рашыцца на яго яны аказаліся няздольнымі. І найперш таму, што прынялі чужыя грошы, а грошадаўцы Народнага Галасаваньня не плянавалі. Тут ня існуе палітычнае волі. Сытуацыя поўная абсурду, але, відаць, нікому ня сорамна. Самы кандыдыты на прэзідэнта заяўляюць, што пераможа фальсіфікацыйная машына Лукашэнкі і самы йдуць у горла гэтай машыны ды яшчэ й людзей заклікаюць "прагаласаваць". Так марнуецца шанц перакуліць рэжым Лукашэнкі і выкінуць хама з сістэмы выбараў.

Пасьля 2 -га сакавіка (які засьведчыў пасіўнасьць масаў і крымінальнасьць рэжыму) трэба зразумець, што грамадзтва не гатовае да барыкадаў, але Народнае Галасаваньне яно можа выйграць.

Для палітыка трэба мець найперш дзьве якасьці: прадбачаньне падзеяў і палітычную волю. Але гэта ніколі не ўратуе становішча калі не валодаць мастацтвам — уменьнем памяняць коней на пераправе. Цяпер якраз (і нажаль) узьнікае такая сітуацыя. Найперш прыняць рашэньне трэба Мілінкевічу (дакладней ягонаму штабу, бо Мілінкевіч сабой не распараджаецца). Што датычыць Казуліна, то малаверагодна каб ён павярнуўся да Народнага Галасаваньня. Кампанію (у схеме пастаўленых задачаў) ён праводзіць практычна без памылак, энэргічна і дакладна. Лубянка ўсё ж, відаць, не адмовілася ад варыянту замены Лукашэнкі. Гэта можа, аднак (зважаючы на крымінальную палітыку Пуціна), прывесьці да нечаканых падзеяў. Тым больш што загады і прамовы Лукашэнкі апошнім часам выглядаюць цалкам неадэкватнымі. Тым часам шлях эфэктыўны, для бальшыні прыймальны і надзейны - гэта Народнае Галасаваньне.

http://www.pbpf.org/art.php?art=265&cat=7&lang=be
Записан

Miхaлiнa
Мэр города
*****

Репутация: +1920/-3
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 7543


За пределами иллюзий

Просмотр профиля WWW
« Ответ #35 : 07 Март 2006, 11:13:38 »

гэта усё прыгожа и вельмi лагiчна гучыць.... але не атрымаецца. Занадта мала людзей пра гэта ведае, i яшчэ менш так зробяць Каб гэта раней и больш шырока пачалi раскручваць, можа, шанц i быу бы.
Записан

MichaLinen: льняные вещи с ручной набойкой

Я подумала, что если я буду говорить, что я ленивая раздолбайка и вообще плохой человек, то меня не поймут. Поэтому я говорю, что у меня не было времени.
Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #36 : 08 Март 2006, 01:25:34 »

Тамушто НГ праводзіцца без дапамогі Расейскіх ці Западных споснараў.
Записан

Krapiwa
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 55


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля Email
« Ответ #37 : 18 Март 2006, 09:53:20 »

Куды несцi Народны Бюлетэнь, на плошчу?


Афіцыйны бюлетэнь Вы павінны захаваць сабе.

І перадаць яго толькі сябру Незалежнай Грамадскай Камісіі (НГК).

Тут два варыянты:

1) пакінуць дома, ды перадаць яго, калі да Вас прыйдзе сябра НГК

2) перадаць яго па адрасе г.Менск, пр-т Ф.Скарыны 133-147 (часовы штаб НГК)

Таксама тэлефануйце на нумары 8-029-661-51-43

8-029-772-62-21 і пытайцеся.


http://www.pbpf.org/art.php?art=293&cat=7&lang=be





Галасуем Народным бюлетэнем!


Як паведамляюць сябры НГК з розных гарадоў, пачалося прымусовае "галасаваньне." Людзі абураюцца, але апусьціўшы галовы, пад ціскам адміністрацыі ідуць і галасуюць.

Заклікаем галасаваць Народным бюлетэнем!Трэба супроцьстаяць гвалту. Нельга аддаваць свой голас, каб ім маніпуляваў рэжым.

Колер бюлетэняў у розных раёнах адрозны. Ёсьць блакітныя, ёсьць зялёныя, магчыма ў іншых месцах могуць быць іншага колеру. Але для Народнага галасаваньня гэта ня мае значэньня. Лепш кідаць Народны бюлетэнь белага колеру. Пры ўскрыцьці скрыняў адразу візуальна будуць бачныя Народныя бюлетэні. Ня трэба баяцца міліцыі ці яшчэ каго-небуць. Любыя спробы перашкодзіць выбаршчыку ёсьць незаконныя. У выпадку перашкодаў галасаваньню Народным бюлетэнем, трэба той асобе, якая перашкаджае, сказаць:

"Адыдзі! Ты парушаеш закон і мае правы. Хто ты такі? Як тваё прозьвішча?"

Складзіце кароткі акт аб парушэньні вашага выбарчага права, падпішыце яго ў сьведкаў (лепш калі падпішуць назіральнікі ад апазыцыі) і перадайце нам. Калі хочаце прагаласаваць схавана, трэба набыць каляровы аркуш (прадаюцца ў канцэлярскіх таварах) і выкарыстаць ў якасьці бюлетэня.

Ёсьць ужо практыка галасаваньня Народным бюлетэнем. Назіраньні наступныя: міліцыянт, які дзяжурыць пры скрыні, адварочваецца, калі выбаршчык кідае бюлетэнь.

Ня справа міліцыянта сачыць якога колеру бюлетэнь кідае выбаршчык . Яго функцыя ахоўваць скрыню, каб яе ніхто не перакуліў, не паламаў, не зьнёс і г.д. Калі ён будзе нейкім чынам перашкаджаць галасаваць Народным бюлетэнем, на яго таксама трэба складаць акт парушэньня.

Ёсьць спробы нейкіх "назіральнікаў" перашкодзіць. Але трэба спакойна стаяць на сваім і на такіх "назіральнікаў" складаць акт і патрабаваць у камісіі выдаляць гэтых "назіральнікаў" з участку. Гэта дзейнічае безадказна.

Паважаныя сябры, галасуем Народным бюлетэнем!

Лукашэнкаў бюлетэнь забярыце і перадайце нам, т. 661-51-43

Жыве Беларусь!


http://www.pbpf.org/art.php?art=291&cat=7&lang=be





Узор акту


Прыводзім узор акту, які раім афармляць пры перашкодах галасаваць Народным бюлетэнем:


Акт

парушэньня свабоднага волявыяўленьня выбаршчыка


"__ " __________ 2006 г.

Выбарчы ўчастак № __________,

___________________________________________________

(месца знаходжаньня ўчастка)

Падчас галасаваньня супраць мяне,

_________________________________________________

(Прозьвішча, імя, імя па-бацьку; месца жыхарства выбаршчыка)

ўжытыя наступныя незаконныя дзеяньні:__________________________________________

(указаць, што адбылося)

___________________________________________________

___________________________________________________

Асоба(ы), якая(якія) зьдзейсьнілі незаконныя дзеяньні прадставіліся як

___________________________________

___________________________________________________

(Прозьвішча парушальніка і які ворган ён прадстаўляе)

Мой зварот да старшыні (сакратара) выбарчай камісіі ______________________________

прозьвішча,

___________________________________________________

(апісаць рэакцыю старшыні камісіі)

__________________________

Подпіс выбаршчыка

Подпіс(ы) сьведкі(аў): _________________________ (прозьвішча, ініцыялы)


http://www.pbpf.org/art.php?art=292&cat=7&lang=be
Записан

Страниц  : 1  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,118 секунд. Запросов: 19.