Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
12 Август 2025, 19:14:49
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Мінюст ліквідуе "Міласэрнасьць дзецям"

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Мінюст ліквідуе "Міласэрнасьць дзецям"  (Прочитано 2145 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
cyborg
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-7
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1097


прочитай мой ник наоборот

Просмотр профиля WWW Email
« : 26 Август 2008, 14:31:39 »

Міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася ў Вярхоўны суд з просьбай ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Міласэрнасць дзецям", паведамілі ў Мінюсце.

У Міністэрства юстыцыі паступіў зварот з просьбай праверыць работу грамадскага аб'яднання "Міласэрнасць дзецям". У звароце паведамлялася аб фактах збору грошай старшынёй гэтага аб'яднання пад закупку нізкабялковых прадуктаў харчавання для хворых дзяцей. Пры гэтым адпаведныя прадукты прадастаўлены не былі, ад вяртання грошай старшыня аб'яднання таксама ўхіляўся.

Міністэрства юстыцыі ініцыіравала праверку аб'яднання, у сувязі з чым у старшыні арганізацыі была запрошана дакументацыя па статутнай дзейнасці, у тым ліку тая, якая датычыцца збораў грашовых сродкаў і размеркавання прадуктаў. Аднак такія дакументы Міністэрству юстыцыі прадастаўлены не былі.

У ходзе праверкі выкладзеных у звароце фактаў устаноўлена, што аналагічныя выпадкі мелі месца і з іншымі грамадзянамі, якія здавалі грошы старшыні аб'яднання ў мэтах атрымання нізкабялковых прадуктаў харчавання для сваіх хворых дзяцей. Толькі некаторыя бацькі атрымалі частку абяцаных прадуктаў харчавання, а іншым не былі ні прадастаўлены прадукты, ні вернуты выплачаныя грошы.

Праведзенай Міністэрствам юстыцыі праверкай з апытаннем грамадзян, якія лічацца заснавальнікамі і членамі грамадскай арганізацыі "Міласэрнасць дзецям", устаноўлена, што пры рэгістрацыі гэтага аб'яднання ў рэгіструючы орган былі прадстаўлены фіктыўныя дакументы (у спісы заснавальнікаў аб'яднання і членаў выбарных органаў уключаны асобы, якія імі не з'яўляюцца). Абодва намеснікі старшыні, як і старшыня рэвізійнай камісіі, толькі ад супрацоўніка Міністэрства юстыцыі даведаліся, што з'яўляюцца членамі гэтага грамадскага аб'яднання і выбраны ў яго выбарныя органы.

Акрамя таго, устаноўлена, што гэта аб'яднанне мае менш за пяцьдзесят чалавек, што не адпавядае рэспубліканскаму статусу, а па афіцыйна зарэгістраваным юрыдычным адрасе арганізацыя ніколі не размяшчалася.

На падставе выкладзенага Міністэрствам юстыцыі накіравана іскавая заява ў Вярхоўны суд Беларусі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Міласэрнасць дзецям", паведамляе БЕЛТА
Записан



Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 19.