Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 11:55:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Рэжым перасьледуе выканаўцу абавязкаў старшыні партыі КХП-БНФ Юры Беленькага.

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Рэжым перасьледуе выканаўцу абавязкаў старшыні партыі КХП-БНФ Юры Беленькага.  (Прочитано 1556 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 20 Декабрь 2014, 16:26:36 »

РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ




Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна. Юры Беленькага раптам пачалі сэрыйна судзіць за адно мерапрыемства -- жалобнае адзначэньне Дня Памяці -- Дзядоў у Менску. На самай справе тут выразна відаць акупацыйна-палітычная матывацыя. Вядомага палітыка, дэпутата Незалежнасьці караюць за абарону беларускай культуры і за патрыятызм.

Як вядома, Дзяды прайшлі 2-га лістапада на добрым арганізацыйным узроўні згодна з дамоўленасьцямі з уладамі і ў адпаведнасьці з  заканадаўствам. Але праз два тыдні зьявілася ўказаньне, і супраць Беленькага склалі ў міліцыі адразу тры пратаколы аб быццам бы парушэньні працэдуры падрыхтоўкі Дзядоў (незаключэньні дамовы аб аплаце аховы мерапрыемства на Дзяды, аб медыцыне і тп.). На самай справе працэдура з боку КХП -- БНФ была дакладна вытрыманая.

Згодна плану рэпрэсіяў (які ўжо ўсім відаць) Юры Беленькага хацелі адразу пасьля афармленьня пратаколаў завезьці ў суд, "асудзіць" і пасадзіць за краты, а потым прышыць яму крымінальную справу. Але апэрацыя дала збой. Усё стала вядома і ўсім зразумела. Нягледзячы на гэта, рэжым працягвае рэпрэсіі супраць Юры Беленькага, ужо не клапоцячыся пра свой выгляд.

Мы пісалі пра планы гэтых уладаў супраць вядомых беларусаў і добра бачым, што яны вырабляюць. Мы адзначалі таксама, што беларусы іх не баяцца. І чым больш тут будзе выбрыкваць Масква, тым горш для яе. Баяцца трэба іншым. І некаторыя "іншыя" тое адчуваюць. Паглядзім якую камэдыю яны сыграюць трэці раз на гэты раз у Менскім раённым судзе.

10 сьнежня 2014 г.

Зянон Пазьняк
Записан
Бирабиджанин
Гость
« Ответ #1 : 20 Декабрь 2014, 18:22:13 »

РЫХТУЮЦЬ ТРЭЦІ СУД НАД ЮРЫ БЕЛЕНЬКІМ
Трэці фальшывы суд над Юры Беленькім запланаваны на 17-га сьнежня ў судзе Менскага раёна.
А сегодня уже 20-е...
Записан
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6147


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #2 : 20 Декабрь 2014, 18:49:04 »

А сегодня уже 20-е...
Head-фуфлагон, дык што сталася зь юрэкам белянькім згодна зь вашым плянам рэпрэсіяў?

ОСКОРБЛЕНИЕ. КАРТА.
« Последнее редактирование: 20 Декабрь 2014, 20:13:46 от РaranoЯ » Записан

Head
Гость
« Ответ #3 : 20 Декабрь 2014, 19:58:34 »

СУД НАД БЕЛЕНЬКІМ ПЕРАНЕСЬЛІ НА 24 СЬНЕЖНЯ


Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэньне адбудзецца 24 сьнежня а 10 гадзіне.

На палітыка быў складзены пратакол за парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада.

Разгляд справы пачаўся 3 сьнежня і быў адкладзены на 17 сьнежня, бо на працэс не зьявіліся сьведкі-міліцыянты, якія займаліся аховаю правапарадку падчас мітынгу.

Сёньня ў судзе паведамілі, што судзьдзя Ткачук, які пачынаў разгляд справы, захварэў, і прызначылі іншага судзьдзю, які таксама перанёс працэс.

«Нечакана суд зноў перанесьлі. Маглі б прыняць рашэньне, як гэта рабілі Першамайскі і Ленінскі суды гораду Менску, не зважаючы на рэальны стан рэчаў і доказы. А тут такое адчуваньне, што судзьдзя, які пачынаў працэс, захварэў, а другі судзьдзя не захацеў, бачачы дохласьць гэтай справы, браць на сябе адказнасьць. Ён знайшоў фармальную падставу, каб паседжаньне перанесьці і каб пастанову выносіў той судзьдзя, які пачынаў. Бо справа абсалютна відавочная: ніякіх парушэньняў з майго боку не было, і справа мусіла быць закрытая на першай хвіліне. Бо на мяне складзены пратакол як на арганізатара масавага мерапрыемства, а арганізатарам была юрыдычная асоба — КХП-БНФ. Гэтага, на жаль, не адбылося, але нейкая нэрвовая рэакцыя была заўважаная», — апавёў Юрась Беленькі карэспандэнту Свабоды.

Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсьця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна.

Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка агулам на 7,5 мільёна рублёў за шэсьце ў Курапаты і Лошыцу.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/sud-nad-bielienkim-pieraniesli-na-24-snieznia/26749273.html
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,09 секунд. Запросов: 18.