Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Апрель 2024, 18:27:38
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
newgrodno.by
Гродненский Форум > Наш Город! > Факты и события > Календарь Гродно
(Модератор: Админ) > Тема:

14.03.2015 Жывая бібліятэка ў Гародні: «Лёсы людзей у 1930–1950-я гады»

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: 14.03.2015 Жывая бібліятэка ў Гародні: «Лёсы людзей у 1930–1950-я гады»  (Прочитано 8052 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
avis_rad
Молодой Гродненец
*

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 44


Просмотр профиля WWW
« : 10 Март 2015, 09:14:52 »

Запрашаем у Гародню на ўнікальную Жывую бібліятэку. Даведаемся пра гісторыю і лёсы людзей у 30ыя-50ыя гады ХХ стагоддзя. Сустракаемся ў суботу, 14 сакавіка а 15:00 у 100-ай аўдыторыі на Будзёнага, 48а.

- Што вы ведаеце пра тое, як жылося людзям у 30-ыя – 50-ыя гады? Ці вядома вам гэта з кніжак, школьных заняткаў або ад саміх сведкаў таго часу? Мы дзелімся з вамі магчымасцю паразмаўляць з людзьмі, якія здольныя адказаць на пытанні:
- Якой была Гародня да вайны?
- Як жылося ў вёсцы на захадзе і ўсходзе Беларусі?
- Што было на месцы дома Ажэшкі?
- Як гэта – жыць у эвакуацыі?
- Як можна было вытрымаць высылкі і лагеры?
- Як паўплывалі Першая і Другая сусветная вайны на лёсы цэлых сем’яў і родаў?

Што будзем рабіць?

Пачуем жывую гісторыю ад сведкаў. Прачытаем ў нашых людзях-кнігах тое, чаго няма ў падручніках.
Даведаемся пра самае важнае: не ваенныя манэўры і падзеі, а адносіны паміж людзьмі.
Спраўдзім разам, што мы ведаем пра гэтыя часы, як успрымаем сталых людзей і іх успаміны пра мінулае. Задумаемся пра тое, што вынесем з гісторыі для сучаснасці.

Як гэта працуе?

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

Прынцып працы Жывой бібліятэкі такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу. Больш пра спецыфіку фармата можна прачытаць тут.

Хто арганізоўвае?

Жывая бібліятэка зарганізаваная валанцёрскай групай “Малодшы брат, Малодшая сястра”, якая працуе на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (uzv.by), накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Калі: 14 сакавіка, 15:00

Дзе: Гродна, Будзёнага 48а, аўдыторыя 100

Уваход вольны.

Пасля заканчэння падзеі запрашаем на піццё гарбаты з удзельнікамі.
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 21.