Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Июль 2025, 16:29:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > Культурная жизнь
(Модераторы: Админ, Konrad, Мэг_(Maggie_)) > Тема:

14 верасня - Свята сярэднявечнай і этнічнай музыкі

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: 14 верасня - Свята сярэднявечнай і этнічнай музыкі  (Прочитано 1916 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
PashickЪ
Настоящий гродненец
****

Репутация: +49/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 712


мне 300 лет, я выполз из тьмы

Просмотр профиля WWW
« : 09 Сентябрь 2014, 19:02:36 »


«ВОЧЫ»
«DZIVASIL»
«VURAJ»
«ЛІТЫ ТАЛЕР»
«ЯВАРЫНА»
УЛАДЗІМІР ЗАХАРАЎ
ТАЦЦЯНА САЛАЎЁВА і АЛЯКСАНДР БЛАХІН
Дзіцячы ансамбль старадаўняй музыкі «САЛЬТАРЕЛЛО»
фольк-трыо БУЙВІД – МЕДЗЬВЯДЗЮК – АДАСІК

і напрыканцы
сярэднявечная дыскатэка ад «ЛІЦЬВІНДЭНС»

14 верасня, нядзеля, 15:00
пляцоўка ля моладзевага цэнтра
уваход вольны

Фольк-трыо БУЙВІД – МЕДЗЬВЯДЗЮК – АДАСІК

Імпра-фольк-трыо ўзнікла ў самым канцы 2013 года. У сваёй творчасці спалучае беларускія народныя песні з інструментальнымі і вакальнымі імправізацыямі, аўтэнтычныя беларускія музычныя інструменты з сучаснымі і нетрадыцыйнымі для Беларусі.

У канцы сакавіка 2014 адбылася не толькі прэм'ера песні "Зялёны дубочак" на радыё, але і прэм'ера самога гурта. Самы пачатак красавіка - канцэрт-прэзентацыя гурта сярэднявечнай музыкі "Хардзі-Гардзі", у межах якога былі упершыню сыграны песні "Зялёны дубочак" і "Вясна-красна". На працягу наступнага часу гурт выступаў на канцэртах, прэзентацыях розных праектаў i iншых iмпрэзах.

У складзе трыо граюць:
Віталь Буйвід - гітара, бузукі, домра. Лідэр гурта сярэднявечнай (і не толькі) музыкі "Hurdy Gurdy";
Алеся Медзьвядзюк - вакал, флейты, казу, званочкі і г.д. Голас праекта "Ар Нуво", які выконвае аргентынскае танга ды фламенка, удзельніца гурта "Hurdy Gurdy";
Ігар Адасік - барабаны, перкусія. Грае з "Hurdy Gurdy" і Таццянай Салаўёвай. Прымаў удзел у шматлiкiх праектах разам з Вiктарам Сямашкам (Менск).

Вiдэа з канцэртаў і па тэлебачанню:


ТАЦЦЯНА САЛАЎЁВА і АЛЯКСАНДР БЛАХІН

Таццяна Салаўёва – аўтар песень, кампазітар з горада Гродна на Беларусі. Апрацоўвае беларускія народныя песні, Спявае, грае на гiтары.

Аляксандр Блахiн – лідэр лідскай групы «Немо», грае на этнічных духавых (флейты, жалейкі, акарыны, калюка, сякухацi), перкусіі, варгане, калiмбе і іншых інструментах; вырабляе музычныя інструменты для сябе і для вядомых беларускіх калектываў.

Таццяна і Аляксандр выконваюць уласныя апрацоўкi беларускіх народных песень у акустычным гучаннi. Дуэт грае канцэрты, прымае ўдзел у фестывалях на Беларусі, у Польшчы, Прыбалтыцы. У апошні час з Таццянай і Аляксандрам даволі часта грае гродзенскі перкусіяніст Ігар Адасік.

Спасылкi:
http://t.soloviov.net/index.html?lang=by – афiцыйны сайт
http://t.soloviov.net/tvta.html?lang=by – вiдэа

Праект «ВОЧЫ»

Праект «Вочы» створаны восенню 2012 года. Выконвае і запісвае беларускамоўную неа-фолк-рок музыку, заснаваную на традыцыях народных спеваў. Гэта музычна-паэтычны праект, у якім музыка і паэзія важныя ў роўнай ступені.

Праект «Вочы» выпусціў два інтэрнэт сінгла - "Званы-Звіняць" ў 2013 годзе і "Хвіліны" ў 2014 годзе. Сфармаваны для запісу альбома калектыў музыкаў перарос у паўнавартасную групу, якая адыграла больш за 30 канцэртаў у Беларусі і Літве.

Сайт:
http://vochy.by/about.html

Гурт «VURAJ»

«VuRaj» — беларускі музычны гурт (Менск), які працуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць калектыву.

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны у 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструмэнтальны тэатар, казачны фольк. Першыя альбомы Vuraj (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2011).

Новы этап калектыва – cтварэнне праграммы на аснове беларускіх, палескіх песен і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok»(2014). Відавочная фольк-рокавая, ды й ўласна рокавая, накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным неакласічным гучаннем. Вурай “практыкуе” й непрыхаваны неафольк побач з джазавымі згукамі ды рысамі псіхадэліку. Кожная кампазіцыя, хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, з’яўляецца цалкам самастойным творам.

Спасылкi:
http://vuraj.bandcamp.com/
https://www.facebook.com/vurajband

Этна-эмбіент-транс-хаус трыо «DZIVASIL»

Беларускі калектыў з Мінска "Dzivasil Trio" выконвае музыку, якую можна вызначыць як этна эмбіент. Асноўная скіраванасць творчасці калектыву - "музычнае" пераасэнсаванне народных беларускіх традыцый, што ўвасабляецца ў зачаравальных кампазіцыях, што апускаюць слухача ў свет самабытнага і багатага беларускага фальклору. Пачатак групе быў пакладзены ў 2008 годзе Інай і Андрэем Малаковіч, пазней да іх далучыўся барабаншчык Раман Цябут, так Dzivasil ператварыўся ў Trio. Унікальнае гучанне гітары, перкусія,багаты жаночы вакал і выкарыстанне аўтэнтычных народных прылад - усё гэта з'яўляецца візітнай карткай калектыву. Дзякуючы ўнікальнаму гучанню яго складана з чымсьці пераблытаць.

Спасылка:
https://vk.com/club8306526
« Последнее редактирование: 09 Сентябрь 2014, 19:25:07 от PashickЪ » Записан

Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 18.