Head
Гость
|
 |
« : 23 Июль 2014, 15:45:34 » |
|
Не памятаю, ці скідваў артыкул?
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЭКАНАМIЧНАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА
Вось, ужо больш за 20 гадоў iснуе нашая Незалежнасьць. У прынцыпе, скончылiся эмоцыi, скончылася эйфарыя- зараз для беларусаў самы момант падумаць пра хлеб надзённы.
Так жа, як для таго каб сесьцi ў поезд патрэбны вакзал- для таго каб распачаць бiзнэс (у дадзеным выпадку агульнанацыянальны) патрэбнае нейкае апiрышча. Не будзем слухаць тых, хто любiць пагаварыць ''пра нябачную руку рынка'' ды iншых, такiх лiбэралаў, якiя глядзяць на прыватызацыю як на панацэю. I нельга проста казаць, што эканоміка павінна быць эфектыўнакiраванай, высокатэхналягічнай i навукаёмістай і тады "ўсё будзе добра", бо справа ў тым, што бяз канкрэтнага апірышча яе такой ня зробіш. Антыбеларускi рэжым на працягу ўсяго свайго iснаваньня ўбiваў беларусам у галаву, што адзiнае апiрышча для беларускай эканомiкi- расейская падтрымка (''мы маленькiя, слабыя- нада прымыкаць к сiльным''). Але гэта ўжо атрымлiваецца не асобная эканомiка, а эканамiчны прыдатак.
Кожны народ, як у прынцыпе незалежная супольнасьць, мае не толькi мову (як духоўнае), але й пэўныя ўнiкальныя асаблiвасьцi матэрыяльнага характару. I, так як ўсё пазнаецца ў параўнаньнi, прапаную спачатку паглядзець на прыклады iншых кран: у Японіі і Англіі вакол акіян, ў Індыі шмат насельніцтва і акіян, Нарвэгія багатая вуглевадародамi і таксама ''мае мора'', ў Грэцыі ці Гішпаніі клімат i зноў жа- мора. Больш усяго тут хацелася б адзначыць ЗША, бо ў iх ёсьць усё: i клiмат, i доступ да акiяна (прычым ажно да дзьвух), i карысныя выкапнi (прычым, амаль любыя) i iншыя рэсурсы. Менавiта гэта i абумоўлiвае iхнюю эканамiчную магутнасьць, найвялiкшую ў сьвеце. А што ёсць у нас? На гэтае пытаньне яшчэ рабiў спробу адказаць Вацлаў Ластоўскi. Зусiм нядаўна такую ж спробу рабiў спадар Бенедзiкт. Увага была накiраваная ў асноўным на карысныя выкапнi. Гэта так, у нас шмат усяго ёсць. Ёсць усё. Але ў невялікай колькасьці. Настолькі ў невялікай, што моцную эканоміку на гэтым не пабудуеш. Гэта факт, які трэба прызнаць і, так скажам, ''не шукаць нафты там, дзе яе няма''. Але народ жа ёсьць i адзначае, што павінна быць нешта, чаго няма ні ў каго! І яно ёсць! Гэта геаграфічнае становішча, а дакладней, геапалiтычнае.
Беларусь гэта брама Эўропы. Менавіта для Масквы з Эўразьвязам (Эўразьвяз, як самае дрэннае, што ёсьць у Эўропе) мы- прахадны двор: у адзiн бок- сыравiнныя рэсурсы, ў другi- высакатэхналягiчная прадукцыя. Тая ж Масковія ўвесь час iрвалася да Балтыйскага мора, а Пётр Шалёны ''акно ў Эўропу'' ''рубiў''. І таму характэрна, што зараз самае дрэннае становішча ў Эўропе гэта ў Беларусі, Ўкраіне й Прыбалтыцы. Бо гэта наш агульны iнтэрас, так званая "фішка". Мы ім увесь час "перашкаджаем" з шляхам у Эўропу. Не думаюць жа, што для таго, каб спакойна прахадзіць цераз Сьвятую Браму трэба, што называецца "людзьмі быць". Я думаю, не цяжка ўявіць, што б здарылася, каб зачыніліся межы краін Балта-Чарнаморскага зьвязу: Масква адразу б "стала на калені", а Эўразьвяз моцна задумаўся б над сваімі праблемамі з маральлю ў палiтыцы.
І калі ў Саўдаўскай Аравіі для выкарыстаньня Дадзенага Богам ставяць буравыя вышкі, то Беларусь для выкарыстаньня свайго геапалiтычнага становішча павінна ствараць саюзы, а дакладней адзін саюз- Балта-Чарнаморскі. Гэта і ёсць нашая жытніца і скарбніца. Вельмi цiкава да гэтага датычыцца i такая моцная асаблiвасьць беларускага народа, як талерантнасьць- неабходная рыса для стварэньня моцных саюзаў.
Найперш, вядома, гэта Зянон Пазьняк у "Беларуска-расейскай вайне" ўжо даўно напісаў, трэба аб'ядноўвацца з Украінай. І менавіта актыўным бокам тут павінна быць, канечне, Беларусь, бо тая ж Украіна мае спрыяльны клімат, пладаноснуюю глебу і троху пабольш карысных выкапняў, чым звычайна, але ўсяго гэтага не настолькі шмат, каб не быць зацікаўленай у нашым Саюзе, Прыбалтыка ж (у першую чаргу Летува) тут з'яўляецца слабым зьвяном. Галоўнае- Ўкраіна, а Прыбалтыка ўжо падцягнецца. І абавязкова з апорай на Амэрыку. Бяз гэтага- ніяк. Амэрыка- падарунак лёсу, менавіта той самы моцны саюзьнік, якога так доўга шукалi, а потым трывалі амаль 200 гадоў, пакуль ён вырасьце. Нездарма ж нашыя беларусы адправiлi дапамагаць туды Касьцюшку- напэўна, самага таленавітага ў той час суайчыньнiка. Напэўна, Тадэвуш Касьцюшка і будзе сымбалем нашага вялiкага сяброўства з ЗША. Самiм ЗША гэта не меней цiкава, бо iм патрэбны надзейны сябр у Эўропе, а Нямеччына тут, хутчэй, ''хоць нешта, чым зусiм нiчога''. Яны паставiлi спачатку на Нямеччыну, але тая хоць у пэўным сэнсе i аб'яднала Эўропу, але не цалкам, што паказалi дзеяньнi Вiка i далейшая падтрымка псэўдаапазыцыi.
Далей, што Беларусь можа атрымаць ад такога козыра? Тут цiкавы прыклад- Фiнляндыя, якая мае падобнае да нас становiшча, i ў свой час выдатна разьвiлася дзякуючы магчымасьцi гандлю з Эўропай i СССР адначасова. Думаю, ixнi вопыт будзе карысны i для нас. I нават пытаньне па кошту энэрганосьбiтаў тут моцна не хвалюе- тая ж Нямеччына купляе ў Расеi газ прыкладна на 40% даражэй, чым Беларусь (выключаючы розьнiцу ў траспартыроўцы), што не настолькi й больш, не кажучы ўжо пра магчымасьцi дыверсiфiкацыi.
У прынцыпе, такую жа палiтыку i праводзiлi ў ВКЛ- маскаля не пускалi, а з Эўропай супрацоўнiчалi. Усё тое ж самае, толькi прыстасавана да сучасных умоваў.
Так што, хай рэжым больш не тлумiць галовы пра "багатую'' на рэсурсы Расею.
Андрусь Юшкевiч
|