Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Ноябрь 2020, 11:30:50
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Здоровье > Товары и услуги
(Модератор: BigViT) > Тема:

Правілы разьдзелу.

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Правілы разьдзелу.  (Прочитано 4523 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Ягадка А5
Злобный пупсеГ
Global Moderator
*****

Репутация: +4120/-62
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 16487


...явись... отъявись...

Просмотр профиля Email
« : 15 Апрель 2014, 21:19:13 »

Разьмяшчэньне тэмаў і паведамленьняў у дадзеным падразьдзеле Форуму разглядаецца як тое, што Вы азнаёміліся і згодныя з Правіламі. Няведаньне дадзеных Правілаў не вызваляе ад адказнасці за іх парушэньне.

Дадзены разьдзел "Тавары і паслугі" прызначаны для разьмяшчэння тэмаў аб куплі/продажы тавараў для здароўя, а таксама аб прапанове/попыце медыцынскіх паслуг.

Для зручнасці карыстальнікаў пераканаўчая просьба выконваць наступныя правілы:

1. Назва тэмы павінна як мага больш поўна адлюстроўваць яе сутнасць. Назвы, якія ня адлюстроўваюць сутнасьці тэксту жаданага дзеяньня, напрыклад, "Усім сюды", "Дапамажыце", "Акцыя !!!" і т.п., забароненыя.
Мадэратар мае права пераймяноўваць тэмы, якія не адпавядаюць патрабаваньням дадзенага пункта Правілаў.

2. Выкарыстаньне вялікіх літараў у назве тэмы рэгулюецца нормамі беларускай мовы.

3. Не выкарыстоўвайце у назве тэмы дадатковыя знакі пунктуацыі і іншыя сымбалі для прыцягнення асаблівай увагі - усё тэмы аднолькава важныя!

4. Забаронена ствараць дзьве аднолькавыя тэмы ці тэмы з рознымі назвамі, але з аднолькавым зьместам.

5. Забаронена аднаму і таму ж карыстальніку ствараць болей за 3 тэмы.

6. Для зручнасьці і хуткасьці зьдзяйснення зьдзелкі указвайце ў тэксце аб'явы кантактную інфармацыю - НУМАР ТЭЛЕФОНА з поўным наборам кода апэратара.

7. Паказвайце ў першым паведамленьні як мага больш інфармацыі аб тавары/паслуге, які ці якую прапануеце або жадаеце набыць - цана, марка, стан і т.п.

8. Пакідаць сваі аб'явы ў ЧУЖОЙ тэме катэгарычна забараняецца- за гэтае парушэньне прадугледжана папярэджаньне (карта). Стварайце свае тэмы.

9. Зносіны у тэмах - строга па сабжу. Не дапускаюцца паведамленьні, якія не адносяцца непасрэдна да куплі/продажы тавару або паслугі. Бязсэнсоўныя паведамленьні не па тэме і адкрыты набор пастоў (флуд, флэйм), частыя аднаскладовыя адказы і паведамленьні з аднымі смайлікамі будуць карацца картамі ці выдаляцца (на меркаваньне Мадэратара).

10. Разьмяшчаць выявы ў тэмах можна праз Форум, такім спосабам можна размясціць ня больш за 4 выявы ў адным паведамленьні. Калі Вы хочаце размясьціць больш за чатыры выявы, ня трэба ствараць новую тэму, карыстайцеся сеткавымі банкамі выяваў, напрыклад, www.radikal.ru, www.savepic.org або іншымі. Форум прапускае файлы з выявамі памерам 400 кБ, але Вы значна палегчыце запампоўку старонак і зэканоміце іншым карыстальнікам памер трафіку, калі пастараецеся публікаваць выявы ў памэры 100 кБ.

11. Калі Вы жадаеце, каб Ваша тэма заўсёды знаходзілася уверсе першай старонкі, зрабіце яе "прымацаванай". Для гэтага зьвярніцеся да мадэратара з дапамогай прыватнага паведамленьня (ПВ).
Простае падняцьце сваёй тэмы ўверх можна ажыцьцявіць ТОЛЬКІ раз у суткі і ТОЛЬКІ самым аўтарам створанай тэмы шляхам націску на кнопку "Вы можаце падняць тэму UP" ў левым верхнім вуглу інтэрфэйса.

12. Калі аб'ява стала неактуальнай, можаце выдаліць яе самастойна з дапамогай кнопкі "Выдаліць тэму" ў левым ніжнім і правым верхнім вуглу інтэрфэйса альбо перайменаваць тэму так, каб мадэратары зразумелі, што яе можна выдаліць (да прыкладу, "Прашу выдаліць", "Больш неактуальна" ).
Калі тэма не актуалізоўвалася на працягу 3 ці больш месяцаў, яна будзе выдаленая пры чарговай чыстцы падзелу.

13. Абразы ўдзельнікаў Форуму караюцца карткай.
Усе пытанні і прапановы наконт працы падзелу, з нагоды працы мадэратараў просьба задаваць мадэратарам у ПВ альбо ў адпаведным разьдзеле форуму, альбо націснучы кнопку "Паскардзіцца мадэратару". Катэгарычна забараняецца абмяркоўваць гэтыя пытаньні непасрэдна ў тэмах падразьдзела.
Калі Вы лічыце, што Вас нехта абразіў, або бачыце відавочныя парушэньні правілаў, ці адчуваеце нейкія цяжкасці пры публікацыі або рэдагаваньні паведамленняў, калі ласка, зьвяртайцеся да мадэратараў- абавязкова разьбяруцца і дапамогуць.


Агульныя правілы Форуму (якія з'яўляюцца галоўнымі адносна правілаў разьдзелаў/падразьдзелаў):

Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)

Адміністрацыя Форуму не нясе адказнасьці за паведамленьні, пакінутыя на Форуме.

Улічыце, што ніхто не спрабуе нападаць на Ваш стыль зносінаў, проста, мы хочам зрабіць гэтыя зносіны больш прыемнымі.

Мадэратары пакідаюць за сабой права зьмяняць і дапаўняць правілы па меры неабходнасьці.

Тэмы і паведамленьні, якія не адпавядаюць дадзеным правілам, будуць рэдагавацца або выдаляцца БЯЗ спэцыяльнага папярэджаньня!

У выпадку невыкананьня гэтых правілаў парушальнікі будуць папярэджвацца, паведамленьні парушальнікаў могуць незваротна выдаляцца бяз папярэдняга паведамленьня апошніх. Таму калі Вы па нейкіх прычынах ня можаце гарантаваць выкананьне гэтых правілаў, пераканаўча просім Вас пакінуць наш Форум.
« Последнее редактирование: 20 Май 2018, 11:31:01 от Ягадка А5 » Записан

Чесслово, не знаю, чему верить - то ли что ты мама Тоширского, то ли что сам Тоширский. © Cana
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2020, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Powered by Itibo Technology
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,084 секунд. Запросов: 20.