БЕЛАРУСЬ І НАРКОТЫКІ
Напрыканцы другой дэкады сакавіка, група бацькоў менскай гімназіі №23 зьвярнулася з заявай аб неабходнасьці ўсталяваньня памежнага і мытнага кантроля на беларуска-расейскай мяжы, якая, як вядома, не ахоўваецца. У заяве адзначалася катастрафічная сітуацыя, якая склалася з-за безперашкоднай дастаўкі наркотыкаў на Беларусь з Расеі.
Адсутнасьць ахоўваемай мяжы з Расеяй ёсьць катастрафічнай з’явай для беларусаў і беларускай дзяржавы. Вядома, гэта зьвязана не толькі з наркотыкамі, а і звольным перасоўваньнем крыміналітэта, кантрабандай розных відаў тавараў і сыравіны, выкраданьнем беларускіх грамадзянаў, распаўсюджваньнем захворваньняў – расьлінаў, жывёлаў, людзей і шмат што іншае, гэта вынік некантралюемасьці нашай мяжы з Расеяй. Узрастаючы вал наркотыкаў на Беларусь і гібель ад іх дзяцей і маладых беларусаў, незваротная страта іх здароўя - выклікалі літаральна крык душы бацькоў.
Кожны можа адказаць на простае, але актуальнае пытаньне -
калі за апошнія двадцаць гадоў, у нашай краіне адбыўся хоць адзін працэс над асобамі якія завязаныя ў наркабізнэс на Беларусі, завязаныя ад самага верху злачыннай сеткі, па завозцы і распаўсюджваньню наркотыкаў і да самага нізу – дробных распаўсюджвальнікаў? Такога працэсу ніколі(!) не было на Беларусі за апошнія двадцаць гадоў. Што гэта значыць? А гэта значыць, што
сістэма завоза наркотыкаў на Беларусь і іх продаж (а таксама транзіт наркотыкаў праз Беларусь) кантралюецца самім антыбеларускім рэжымам, ягонымі прадстаўнікамі на ўсіх узроўнях. Іншую выснову зрабіць немагчыма.“Праваахоўныя” ворганы ловяць, а “судовыя” ворганы выносіць выракі пераважна тым, хто спажывае наркотыкі і ёсьць ахвярай іх ужываньня, часам ловяць нейкую драбязу, якая стаіць у самым канцы злачыннага ланцужка і прадае наркотыкі – на рынках, у школах, у інстытутах, у іншых навучальных установах, у мейсцах масавага адпачынку моладзі і г.д.
У дэмакратычных (і не вельмі, кшталту некаторых ісламскіх) краінах перыядычна адбываюцца працэсы над наркадзялкамі, там канфіскоўваюцца тоны і тоны наркатычных рэчываў, на Беларусі гэтага няма і блізка, а спажываньне наркотыкаў беларускай моладьдзю няспынна расьце і дасягнула жудасных памераў. Такое можа адбывацца толькі ў краіне, улада якой ёсьць антынацыянальнай, прасякнутай злачыннымі сувязямі ва ўсіх накірунках, гэта мы і назіраем на Беларусі.
Ахова сваіх межаў, любой краінай, не разглядаецца ні ў сьвеце, ні ў міжнародным праве, як нейкі варожы акт скіраваны супраць той ці іншай дзяржавы. Ахова мяжы, гэта нармальная сусьветная практыка, якая не замінае законапаслухмяным грамадзянам, але істотна перашкаджае тэрарыстам і розным крымінальнікам.
Мяжа Беларусі з Расеяй не ахоўваецца адмыслова. Гэта выключна выгодна не толькі прадажнаму прарасейскаму рэжыму на Беларусі, а і расейскім уладна-крымінальным колам. Без усялякай цяжкасьці можна ўзгадаць шматлікія прыклады, з розных СМІ, якія паведамлялі пра нелегальныя завозы ў Расею, з Беларусі (ці праз Беларусь) розных тавараў, якія не ўлічваюцца – гарэлкі, мэблі, мяса, прадуктаў харчаваньня і г.д. Як бачым, не выключэньнем ёсьць і завоз з Расеі наркотыкаў на Беларусь.
Усё гэта прыносіць шалёныя барышы тым, хто “крышует” гэтыя дзеяньні, з абодвух бакоў, з расейскага боку і з боку рэжыма на Беларусі. Менавіта таму неабходна пастаянна акцэнтаваць увагу беларускай грамадскасьці на тых страшных наступствах да якіх прыводзіць злачынная адсутнасьць ахоўваемай мяжы з Расеяй.
Бенедзікт
https://pieramoha.org/artykuly/bielarus-i-narkotyki