Сёлета пабачыла сьвет кніга 📖 "Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии". Яна выклікала высокую цікавасьць чытачоў як у Беларусі, так і ў суседніх краінах. А на прэзэнтацыі выданьня ў Берасьці й у Менску адбыліся гарачыя дыскусіі ды спрэчкі.
Большая частка папяровага накладу ўжо разышлася.
Зьвяртаем увагу на новую прапанову ад ARCHE:
📌 Толькі 1 тыдзень, з 6-га да 13-га сьнежня, кніга 📖 "Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии" (724 старонкі) даступная для набыцьця ў электронным выглядзе (PDF)!
📝 Выданьне прысьвечанае падзеям, што адбываліся ў Берасьці й Берасьцейскай крэпасьці ў чэрвені–ліпені 1941 г.
Кніга ўпершыню ўводзіць у навуковы зварот шырокі спэктар крыніц, робіць даступнымі дакумэнты й матар’ялы найбольш важныя для разуменьня падзеяў пачатковага пэрыяду вайны.
Публікацыя выйшла на расейскай мове. Усе тэкставыя крыніцы прыводзяцца на мове арыгіналу й у перакладзе на расейскую мову. Яны згрупаваныя ў тры рубрыкі – «Баявыя дзеяньні», «Сытуацыя ў горадзе» й «Пачатак тэрору».
У выданьні зьмясьцілі сотні ўнікальных фатаздымкаў Берасьця й Берасьцейскае крэпасьці ў чэрвені–ліпені 1941 г., зь іх больш за 60 у колеры.
Кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии» – гэта плён больш чым пяцігадовае працы аўтарскага калектыву, складзенага зь нямецкіх і беларускіх навукоўцаў – Крысьціяна Ганцэра, Ірыны Яленскай, Алены Пашковіч, Яўгена Разенблата й Сяргея Струнца.
Зьмест:
https://arche.by/content_files/0_Ганцар_зьмест.pdfАд складальнікаў:
https://arche.by/show_me_the_file/item/7076Цана – 9.9 BYN
(гэта ў 2,5 разы таньней за папяровы варыянт!)
☝Пасьля 13-га сьнежня мажлівасьці набыць кнігу ў электронным выглядзе ня будзе!
► Выданьне ў фармаце PDF можна купіць па спасылцы:👇
https://arche.by/item/6086