Fuguli
Новенький
Репутация: +1/-0
Offline
Сообщений: 3
|
 |
« : 22 Декабрь 2009, 16:46:09 » |
|
БЕЛЫ ПРАЕКТ
БЕЛАРУСЬ: ДЗЕ Ў МНОГАВЕКТАРНАЙ ПАЛIТЫЦЫ ДАРОГА НАША? * Пасля таго, як развалiлi СССР у Беларусi ў Вiскулях, Дыскусiя iдзе ў Беларусi ў грамадстве i ва ўладзе, што рабiць, куды падацца – На Ўсход, а цi на Захад? Нават у Бацькi адбылася ў падыходзе да праблемы гэтай трансфармацыя. Адныя ў грамадстве кажуць, што Саюз з Расiяй Беларусi надзвычайна важны, А дргiя кажуць, Беларусь знаходзiцца ў Яўропе, ў самым цэнтры i Яўропа адратуе нас. * Па праўдзе, рацыю не маюць нi адныя, нi другiя ў рэальнасцi. Дакуль мы будзем не на розум лiдэраў i свой, уласны спадзявацца, А на дзядзю добрага, якi нам дапаможа, ў канцы канцоў, падняцца? Што, жывем мы ў балоце толькi, а цi на пясках Cахары? Ды, й на iх ёсць прэцедэнты росту небывалага! Напрыклад, Сингапур – балотная дзяржава, без багаццяў – ды якая! А цi мы адныя ў свеце, хто не мае газу? Дык, уся Яўропа газ купляе, але працвiтае, яшчэ як! Дык, чаму яны цвiтуць без газу i другiх рэсурсаў мiнеральных? Можа, розуму у нас няма, мы меньш другiх адукаваныя, Апошняя па iнтэлекту ў свеце нацыя? Дык, да якой пары мы будзем на кагосцi спадзявацца? * «Што рабiць?» – вы скажаце. Давайце мы паразважаем над праблемай гэтай разам. * ШТО ЯЎРОПА I ЕС ДЛЯ БЕЛАРУСI АДЗНАЧАЮЦЬ? * У першую чаргу, падумаем, а што ўступленне у ЕС для Беларусi дасць? Здавалася б, для Беларусi больш з Яўропай i ЕС падходзiць iнтэграцыя. Але, як паказала практыка, няма ў ЕС для Беларусi i ўсей Усходняе Яўропы добрых дзядзей. Больш за ўсё прыняць iх у ЕС жадалi i жадаюць ЗША, Каб НАТО пашыраць на Ўсход i размясцiць каля Расii самай базы, Армii перавясцi Ўсходняе Яўропы на стандарты НАТО I тым самым забяспечыць прамысловасць штатаў новымi заказамi – За кошт, канешне, новых членаў НАТО, iх у ваенныя расходы новыя ўцягваючы. * А як толькi гэта стала, дык забылi пра ўсё астатняе. А, ўводзячы ў новых членах еўрапейскiя стандарты, мэтаю галоўнай ставiцца: Парушыць усё, што канкурэнтнае для Захаду, ўключаючы i сферу сельскай гаспадаркi, Ды перанясцi ў iх хiмiчныя й другiя шкодныя заводы, фабрыкi I забяспечыць для сваёй прадукцыi кiрмаш. I нават зачыняюць атамныя стацыi, каб прадаваць энергiю са станцый захаднiх. А гаспадарка сельская Ўсходняе Яўропы, перш за ўсё Прыбалтыкi, У асноўным з вопытам калгасным, без шырока развiтай кааперацыi, Не можа канкурыраваць з прадукцыяй Яўропы Захадняй i ЗША. Такiя вось з уступленнем у ЕС рэальнасцi. * Патэнцыял у Беларусi многа большы, як у Прыбалтыцы – Як прамысловы, так i сельскагаспадарчы. I не цяжка ўявiць, што ў ЕС ад беларускай гаспадаркi стане. Ну, каму патрэбны ў Яўропе МАЗы i БЕЛАЗы, трактары – найлепшыя i танныя няхай! Гэта ж канкурэнтная прадукцыя для Захаду. А больш нiчога iм не можам даць, каб iнарэснымi Яўропе cтаць. Напрыклад, Партугалiю прынiялi ў ЕС з вялiкай радасцю, Там ёсць курорты элiтарныя i рыбай таннай увесь ЕС яна завалiць. Ей далi новы флот, субсiдыi i iнвестыцыi, каб развiвалася. * А у Прыбалтыку ўжо насiльна навязалi дарагiя фуры, трактары, Другую тэхнiку для сельскай гаспадаркi. А субсiдый фермеры не палучаюць, як на Захадзе. Таму прадукцыя Прыбалтыкi ня можа прабiвацца на кiрмаш Яўропы Захадняй. Навогул, немцы ў Чэхii, Славакii, ў Польшчы, Латвii, ўcёй Прыбалтыцы Заводы, фабрыкi, ды землю, сферы ўсе жыцця скупаюць – Не ваенная, а мiрная i цiхая эканамiчная экспансiя пад покрывам ЕС i НАТО. Тыя ж самыя працэссы праiсходзяць у Балгарыi. * Таму краiны некаторыя, маленькiя, не хочуць у ЕС уступаць – Iх трэзвы памяркоўны розум, у народа, ўлады, лiдэраў, перамагае. * Адсюль даволi просты вывад i расклад: Нiхто ў Яўропе беларусаў не чакае з распасцёртымi рукамi I ўступленне ў ЕС не забяспечыць беларусам Шчасця. * Быў бы хоць ЕС эканамiчнай толькi, без ваеннае, арганiацыяй, У iм, канешне, падцягнулi б да стандартаў еўрапейскiх лiдэраў, уладу i краiну нашу. Але ж усяроўна пры ўваходзе ў ЕС абараняць патрэбна цвёрда iнтарэс нацыянальны. Прыклад усёй Прыбалтыцы даволi ясна паказаў: яны бяздумна кiнулiся ў ЕС i ў НАТО, Будучы ўпэўненымi, што аўтаматычна, заўтра ўсе яны палучаць рай. А лiдэры iх, будучы празападнымi, iнтарэсы не абарнялi i з Расiяй cувязь сапсавалi. А таму i аказалася Прыбалтыка даволi ў цяжкай сiтуацыi. Не толькi па прычыне той, што розуму ў лiдэраў, як бачым, не хапала, А таму, што з апазiцыяй яны знарок цягнулi гэтыя краiны ў НАТО па указцы ЗША! Што стала ў Грузii, ды Ўкраiне, кожны бачыць: прагнуць iх прыняць у НАТО ЗША! I да Беларусi падбiраюцца… * А вось цяпер падумаем давайце пра ЕС з другога – азiяцкага, вугла. Японiя, Тайвань, Карэя i Малайзiя ўзляцелi без ЕC! Як i Кiтай! Дык што, там людзi лепшыя за нас? Не! Гэтакiя самыя! Нам лiдэры патрэбны ўзроўню думкi й iнтэлекту Лi Куан Ю, а цi Вялiкага Пятра! * Вось у нас i паяўляецца рэальны шанс, пакуль што першы, але шанс, Што ВIКТАР-ПЕРАМОЖЦА ад прыземнага мыслення зможа адарвацца I з ПРАЕКТАМ БЕЛЫМ да Ўсяленскага падняцца! Гэта – не рэальнасць, а пакуль што шанс! Дык, чаму яго нi скарыстаць!!! * Дык вось, нiхто ў Яўропе беларусаў не чакае з распасцёртымi рукамi, I ўступанне ў ЕС не забяспечыць беларусам Шчасця. А як уступiм, першай зменай стане тое, што паявяцца салдаты, базы НАТО, Перш за ўсё амерыканскiя – вось у гэтым першы i галоўны iнтарэс для Захаду... * Але ўсё гэта семечкi, а будуць ягадкi. Як толькi з’явiцца ў Беларусi НАТО, гэта значыць часцi, самалёты ЗША, Адыграўшую пласцiнку зменяць зразу I каго-нiбудзь накшталт Саакашвiлi, Ющэнка паставяць Беларуссю кiраваць, Яму прыкажуць на Смаленскую губернiю напасцi, Хлопцапаў беларускiх у Афганiстан, цi шчэ куды накiраваць… I стануць беларуы гiнуць зноў – за iнтарэсы не свае, чужых для беларусаў дзядзей… * Мы толькi зажылi без войнаў i канфлiктаў – нi сваiх, нi iнтэрнацыянальных. Мы толькi што пазбавiлiся i ад фактару каўказскага, якi Расiю разбурае. Дык, паразважайце беларусы памяркоўныя глыбiнна аб ЕС i НАТО… I сачыце, як у Крыму гатовяць цiха, але паслядоўна косаўскi сцэнарый. Крым становiцца для ЗША даволi прыцягальным ў басейне мора Чорнага у якасцi плацдарма. * А пра Беларусь i НАТО вось пытаннi тут якiя ўзнiкаюць: 1. А чаму так Беларусь жаданая для НАТО, ЗША, Што Бацьку раней нават 10 млрд доллараў давалi? А далi б яны iх у рэальнасцi – ўсе дзесяць мiльярдаў? Дык, усяго за пяцьдесят мiльёнаў, многа танней, Можна лiдэра змянiць i ўладу па вядомаму квятастаму сцэнарыю: Купiць мiнiстраў абароны, ды парадку, службы спецыяльнай. А не згодзяцца, дык запалохаць з семьямi, каб волю iх тым самым паралiзаваць, Цi iх «самазабойствы» арганiзаваць, як у раней у Беларусi, Грузii, на Ўкраiне, кожны гэта памятае. Потым вывесцi адпадкаў за дзесяткi на манiфестацыi, ды пасадзiць ў палаткi на майданы. * А каб псiхалогiю натоўпу на ўладу натскаваць, Трэба справацыраваць забойства членаў апазiцыi – тым прынясцi крывавую ахвяру, Лепей нават лiдэра, цi журналiста, як было ў Грузii, на Ўкраiне, ды ў Расii нават, Палiткоўскую забiлi ў нараджэння дзень В. Пцiна – вядома гэта кожнаму таксама. * I ў Беларусi прымянялi гэтакi сцэнарый – яшчэ як! Зенон Пазняк – быў першым на забойства кандыдатам, Але спутаў сам сваiм гаспадарам сцэнарый – i таму жывым застаўся. Потым так перастаралiся, нiбытта плугам апазiцыю аралi. Як Гангадзе, Палiткоўская, ў нас ахвярай яўнай стаў Завадскi. А другiм павiнны быў Казулiн стаць, цi Малiнкевiч нават. Але Бацька iх даволi мудра спас, прыставiўшы да кожнага ахову ўласную. Казулiна ў турме схавалi, так ён спасся, бедалага… Новыя ахвяры нельга выключаць нiяк… Тут пераiграць будць усялак старацца Бацьку. Хоць забойствамi, знiкненнямi нiкога нельга ўжо пераканаць. * Далей, тут вось якiя ўзнiкаюць iнтарэсныя пытаннi. 2. А чаму жадаюць у НАТО Беларусь i Ўкраiну, а Расiю не жадаюць…? 3. Ад каго абараняць нас будзе НАТО? 4. А цi абароняць сапраўды, калi ў Грузii падзеi мець на ўвазе? 5. А не сутыкнуць з Расiяй ЗША i НАТО нас? 6. Колькi беларусам будзе каштаваць ўвядзенне натаўскiх стандартаў? 7. Дык, а, сапраўды, нашто i для чаго патрэбна Беларусi НАТО? Вось над гэтым разважайце, кожны, сам. * А ШТО САЮЗ З РАСIЯЙ БЕЛАРУСI ДАСЦЬ? * Адсюль пытанне аб Саюзе трэба ставiць так: Саюз з Расiяй безумона важны. Але лепей пачакаць, няхай БЕЛЫ ПРАЕКТ Расiя ўспрыме, стане дя сябе прыцягваць. * А пакуль Расiя ад сябе адпiхвае, палохае! I сапраўды, давайце пачакаем! Хай у iх Алiмпiяда пройдзе, хлопцы два, сябры, сябе няхай пакажуць, Цi яны Расiю любяць сапраўды, аб расiянах дбаюць, Цi пастаўлены, каб дазваляць дактрыне далесавай далей расiян знiшчаць. Вядома, хто iнiцiiраваў i падпiсаў закон аб сэксе ад 14-цi – жах! Падумайце, а можа патрыёт Расii гэтакi праект унясцi, прыняць i падпiсаць…? А iльготы адабраць у расiян, у ветэранаў, замянiць манецiзацыяй? Хто мацярынскiмi субсiдыямi дэмаграфiю стараецца парправiць, Хоць вядома кожнаму, што гэта прывядзе да росту насялення горшых чалавечых якасцей? З другога боку, ўлада пазваляе вывазiць дзяцей за акiян, А на дзяцей бяздомных увагу не звяртае… Усё паходзiць гэта цi на фарс, а цi на яўнае знiшчэнне рускай нацыi. Бо ўсе нацыянальныя праекты перамен не прыняслi наяўных, радыкальных. А цяпер Алiмпiяду ў Сочы прызываюць объявiць праектам антыкрызiсным нацыянальным. Яшчэ чэмпiянат футбольны ў Расiю запрашаюць… Прызываюць спорт зрабiць нацыянальнаю iдэяй расiян… Вось, гары яно, як спортам капiтальна заразiў Расiю Бацька! Ён i не падумаў навт, што ёсць прыказка такая, Навучы малiца маскаля… * Вось так яно, як у гэтай прыказцы, i стала: У Расii спортам заразiлiся ад Бацькi так, Што яго перасягнулi нават, ды спартсменамi запоўнiлi Парламент, Па ўсёй Расii сталi будаваць спартыўныя палацы, Ды яшчэ далi ўцягнуць Расiю ў Алiмпiяду, А цяпер чэмпiянат футбольны ў Расiю запрашаюць – Хоць краiна, прамысловасць з крызiсу не выйшлi след саюзнага распаду, А сяло знаходзiцца ў развале – лiтаральна. Быццам спорт галоўнае ў краiне, не народа Шчасце. Скора Крэмль спартыўным камiтэтам стане… Там ужо i «Мереседэсы» сталi чэмпiёнам раздаваць – i тут перасягнулi Бацьку, Ён, вядома, толькi «Жыгулi» дае – перадвiкам у сельскай гаспадарцы! * Не! Жыцце народа ужо амаль што два десяцiгодзя ў Расii радыкальна не мяняецца – У дзяржаве казачных багаццяў, Як прыродных, так людскiх i iнтэлектуальных. I нi чысцiнi, як у Беларусi, нi бяспекi, i нi барацьбы з карупцыяй рэальнай – Хоць гавораць усе аб гэтым многа ў вярхах i ў нiзах. Не, канешне, не хапае ў Расii Бацькi! * Кожны, нават неадукаваны бачыць, Што, якiя сферы ў Рассii той функцыянiруюць нармальна I з’яўляюцца галоунай сферай улады, лiдэраў увагi. * Непахiснаыя замежныя пастаўкi нафты й газу – Зразумела, тут энергетычную варожасць у Яўропы трэба нейтралiзаваць, Аслабiць атлантычную яе залежнасць цераз НАТО, «Выкраданне Яўропы» на Ўсход накiраваць. * Але ж трэбна думаць i пра газ для расiян! * Да́лей, павышэнне апарату паслядоўнае зарпалат, Дапамога алiгархам цераз банкi I ўцяканне сродкаў цераз Центрабанк на Захад. * Спорт, дварцы спартыўная, Алiмпiяда, ды футбольны шчэ чэмпiянат. * Павышэнне пенсiй недзе доллараў пад 300-250, каб усе пенсiянеры бачылi, Што iх не забываюць лiдэры, ўлада. * Пра астатняе – даволi многа добрых слоў гаворыцца, показваюць па тэлебачанню, Пра рост у прамысловасцi i, ў сельскай гаспадарцы, Пра сверхураджаi збожжавых, якiх нiхто не бачыць, Агароднiны сваёй i фруктаў не вiдаць таксама. * Многа кажуць пра турботы аб уздыме рэгiёнаў, да Ўсходу Дальняга, А людзi з рэгiёнау уцякаюць. * Вы педзьце ў Мурманск, цi ў Арахнгельск… Там народ, як у Кондапазе, Стрэльне – сiтуацыя адна: Засiлле прышлых у сферы обшаэпiту й гандлю, У iх наркотыкi свбодна распаўсюджваюць пад дахам i мiлiцыi, i ўлады, У моладзi няма нiякiх iдэалаў, Развiцця, тым болей прарыўнога, не вiдаць… * Нават у крызiсе дапамагаюць не народу, прамысловасцi, як у Кiтаi, ЗША, А банкам, алiгархам, каб крэдыты пагашаць своечасова перад Захадам, Якiя напазанiмалi банкi па ЦБ гарантыям: Не цераз дзверы, дык цераз акно, а ўсё раўно Расiю ў крэдыты ўцягвае улада. Раскруцiлi ў крызiс тэму скарачэння офiсных работнiкаў i апарата, Але ўтойваюць, што фабрыкi, заводы па ўсёй Расii ў стагнацыi… Дзiвосна тое, што пры землях i багаццях казачных У Расii прадаўжаюць бедна жыць i галадаць. Дык, хто ў гэтым вiнаваты – расiяне, сам народ, цi лiдэры й улада. * Нават у армii тварыцца нешта страннае. Там рамантуюць Генральны Штаб, якi нядаўна адрамантаваi. Плiтку мррамарную аддзiраюць, ў цэлафаны складваюць, у Анапу адпраўляюць. Кажуць нешта там будуюць на курорце болей важнае, чым Генеральны Штаб… Закупiлi столькi ў армiю КАМАЗаў, быццам за баранку пасадзiць рашылi армiю. Ды тэму аб авiянсцах сталi паднiмаць, мусiць, хочуць лiдэры Луну i Марс заваяваць. Вы думаеце, што мiнiстра абароны знiмуць? Не, ўспамнайце Грэфа i Зурабава, Сядзелi яны вельмi доўга, а як знялi, замясцiцеляў паставiлi… Не, Грэфы, Кудрыны, Чубайсы, Сердзюковы працвiтаюць у Расii далей – Пад мелодыю i словы песнi «Злева кудры токара, а справа кузняца»… * Няма у Расii i яднання нацый, а таму устойлiвасцi, пачуцця дзяржаунасцi няма. Стратэгii адкрытай, цэластнай i зразумелай развiцця няма. Няма iдэалогii, канцэпцыi, праграмы ў народа, ў расiян, таму што iх няма ў лiдэраў, улады – Быццам iх вахцёрамi паставiлi прыхвацiзiраваць дзяржаву i яе багаццi, Iх перакачаць на Захад. А таму iнснуе яўная пагроза выыбуха, i што Расiя зноў развалiцца. * Не! Сёння да сябе Расiя не прыцягвае. Таму з Саюзам трэба пачакаць, Пакуль у Расii БЕЛЫ ЛIДЭР зъявiцца, Яго балгарка Ванга прадказала: Будзе восьмы, пасля сёмага, высокi, белы, з розумам вышэй Махатмы Гандзi, БЕЛАЕ ВУЧЭННЕ ён успрыме i започне сапраўды Расiю й свет мяняць. БЕЛАЕ ВУЧЭННЕ – гэта ПРАЕКТ БЕЛЫ з Беларусi, з Кнiгi Белае Жыцця! I да будзе так, а не iначэй! * ДЫК, ДЛЯ БЕЛАРУСI БУДУЧАГА – ДЗЕ НАПРАМАК? * Вы скажаце, а што вы, Белыя Арлы i Коннiкi, для Беларусi можаце прапанаваць: Нi ў ЕС, нi ў Саюз з Расiяй? I нi Сiнгапур, а цi Кiтай? Дык, што вы можеце прапанаваць? * Адкажам проста й прама: Трэба, каб у БУДУЧАЕ БЕЛАЕ Беларусь была накiравана! * Многавектарнай павiнна заставацца й далей у Беларусi знешняя палiтыка i дыпламатыя! У ваенна-палiтычнай сферы Беларусi лепей быць нейтральнай – Але толькi пры умове, што Расiя й НАТО стануць гэтага гарантыяй. Такая верагоднасць вельмi тут мала́я. А Саюз з Расiяй? Ён апасны беларусам пры сягонняшняй расiйскай уладзе. Паўтараем, з iм патрэбна пачакаць, пакуль Расiя стане прыцягальнай I калi ў Расii БЕЛЫ ЛIДЭР з’явiцца. * А пакуль што ў Беларусi першай ёсць такi рэальны шанс: БЕЛЫ ЛIДЭР, можа, перш за ўсiх, у нас паявiцца! Пажывем i ўбачым… * А цяпер галоўнае, чаму для Беларусi не патрэбна так iмкнуцца ў ЕС i НАТО. * Як апошнi крызiс ясна паказаў, выйсця ў рашэннi ўсх праблем у ЕС няма, I ў мадэлi лiберальнай Захад рухаецца ў заняпад. Уступленне ў ЕС ёсць паўтарэнне захадняй мадэлi лiберальнай – Той, якая ўвяла ў заняпад заходнюю цывiлiзацыю, Якая Чалавека i Прыроду разбурае. * Дык, а што для беларусаў дасць сiстэма i мадэль заняпадаючая? I нашто такое нам, калi з прасторы Бела-Рускага Духоўнага Прастранства ПАРАДЫГМА НОВАЯ з мадэллю новай развiцця ў свет пайшла – Намнога вышэй той, што падняла краiны Захаду, Японiю i «тыграў азiяцкiх», ды Кiтай, Намнога вышэй, чым марксiстска-ленiнскi безрыначны сацыялiзм, якi сябе не апраўдаў. Яна ПРАЕКТАМ БЕЛЫМ называецца, з мадэлямi, спасобнымi падняць карiну хутка ад нуля. Прытым, у адсутнасцi сваiх рэсурсаў нават, ды народу забяспечыць Шчасце i Дастатак! * Прадыгма новая нясе народам Iсцiну i светапогляд iх мяняе – Гэта й ёсць ревангелiзацыя ў адпаведнасцi з прарочаствам Фацiмскай Божай Маткi, У якiм яна даволi ясна праказала, што Расiя рэевангелiзiруе Яўропу, свет, Кiтай! Дык, а Беларусь ёсць частка Бела-Рускага Духоўнага Прастранства! * Таму сягоння Беларусь, цi верыць хто, а цi не верыць, не настолькi важна, Цэнтрам Планетарным i Ўсяленскiм стала чалавецтва рэевангелiзацыi! Яна з Вытоку ПАРАДЫМУ БЕЛУЮ, мадэль другога развiцця нясе зямлянам! Вось якое вызанчэнне сёння Беларусi ў свеце стала! А цяпер патрэбна толькi што адно на Беларусi нашай: Лiдэр каб з прыземнага мыслення да Ўсяленскага падняўся. А з ПРАЕКТАМ БЕЛЫМ ВIКТАР-ПЕРАМОЖЦА мае шанс рэальны. * Ужо на Беларусi хоць крыху, але святлей, чысцей, чым у Расii, стала. Людзi, да прыходу крызiсу казалi: бачна лепей ў Беларусi стала, Дабаўляючы, калi ня ведаеш, а як жывуць у другiх краiнах дальнiх. * Гэта так, дакладна, у параўнаннi з тым, што робiцца ў Расii, ў Беларусi бачна разлiка, Але ж прарываў, па-ранейшаму, няма, як хоць бы ў Кiтаi, Сiнгапуры, цi Малайзii. А сёння, паўтараем зноў, ужо такое, як у Сiнгапуры, цi Малайзii, ў Кiтаi, безумоўна, мала стала,. * Вось таму для Беларусi трэба прадаўжаць iмкненнi ўвайсцi ў ЕС, без НАТО. Быць у ёй прадстаўнiком таксама i Расii, каб яе там iнтарэс абараняць. З Расiяй трэба развiваць адносiны братэрскiя надалей, Маючы на ўвазе, што для афрмлення з ёй Саюза момант шчэ настане – Як у Расii БЕЛЫ ЛIДЭР з’явiцца. * А пакуль што трэба нам ад спадчыны мiнулай апаратнай паступова аддаляцца, Уключаючы структуру Акадэмii навук сучасную, якая ад мiнулае сiстэмы засталася – Яны пераўтварылiся ў тормаз для ўсяго, што новае, што iх пакой i славу нарушае. Трэба перайсцi хутчэй да механiзмаў фонда-эмiсарскiх i Пуцiлавых шукаць, Праз iх фiнансаваць усё новае, мадэлi эффектыўныя жыцця i развiцця! Бо толькi з дапамогай iх i CАМАКIРАВАНЯЯ можна хутка таленты ў народзе абуджаць, Каб перайсцi да прарыўнога развiцця й падняцца! Пры адсутнасцi ў Беларусi САМАКIРАВАННЯ беларусы спяць, Чакаюць, што прыкажуць улады, Бацька. Гэтая праграма ў Кнiзе Белай падрабязна растлумачана. Другiх шляхоў для ўзлёту, павшэння добрабыту грамадзян няма. Як няма нi на Ўсходзе, нi на Захадзе для Беларусi добрых дзядзей! * А ў многавектарнай палiтыцы i дыпламатыi, старючыся быць як больш няйтральнаю, Галоўнае, ў супрацоўнiцтве, ў любых саюзах суверэнiтэт нi ў якiм разе не губляць! Ён – ёсць святое! Беларусам упершыню за ўсю гiсторыю дастаўся! Будзе здраднiкам палiтык, лiдэр той, якi яго захоча здаць! Такога лiдэра, палiтыка патрэбна будзе спосабам любым прыбраць з улады I па высшай меры наказаць! * Заключаем, паўтараючы ў каторы раз: БЕЛЫ ПРАЕКТ – ДЛЯ БЕЛАРУСI СЁННЯ ЩЛЯХ ГАЛОЎНЫ, МАГIСТРАЛЬНЫ! Ён увалье ў беларусаў дух падъёму, росту, Беларусь пачне ўзлятаць. I пазволiць Белыя Прарывы учыняць! Убачыце, як Беларусь другою хутка стане I яе зусiм iначэй будуць ў свеце ўспрымаць! * Паступова будзе Беларусь пераўтварацца ў леса-паркава-садовы рай! * Да будзе так! * * Разослано для домашнего чтения:
1. А. Лукашенко, В. Лукашенко, Андрейченко, Батуре, Герман, Жадобину, Лёгкому, Макею, Петкевич, Сидорскому, Скобелеву, Цепкало и другим. 2. Посольствам Китая, Сингапура, России.
|