britun
|
Добавлено: 21 Февраль 2022, 13:53:13
Думаеце, што Ятвяг спалохаўся?..
Ды дзе там... бо ягоныя продкі, заўжды, чуеце, заўжды змагаліся да апошняга... і ніколі не паказывалі сваю спіну ворагу... Беларускаму народу, які ўвабраў у сябе і ятвяжскую кроў, ёсць шмат чыннікаў для шчырага гонару за сваю багатую гісторыю. Але пасля жорсткай, амаль трох стагодняй вайны, ятвягі вычарпалі свае сілы. З 1281 года яны сыходзяць з гістарычнай сцэны і сцісла зліваюцца з Літвой. Ад гэтага часу літвіны ды ятвягі ўжо сумесна вялі барацьбу за сваю незалежнасць ад шматлікіх ворагаў і паклалі пачатак стварэння наймацнейшай дзяржавы сярэднявечча – Вялікага Княства Літоўскага. З прыходам на велікакняжацкі трон Гедыміна, Літва вызваліла з пад ардынскай няволі Валынь і Кіеўшчыну і далучыла землі Русі да ВКЛ. Гедымін стварыў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. А яго ўнук, Вітаўт, зрабіў немажлівае; канчаткова разграміў крыжакоў і падпарадкаваў Жмудзь і стварыў самую вялікую і магутную дзяржаву ў Еўропе - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Бадай што большай была толькі ў II-ім стагоддзі Рымская імперыя. Непазбежна праходзіць час, змяняюцца мовы, імёны, звычаі, абрады. Знікаюць і ўзнікаюць дзяржавы, народы. Сёння ўжо амаль не засталося слядоў таго адважнага ятвяжскага народа, які жыў у цэнтры Еўропы. Аб ваяўнічым ятвяжскім народзе засталіся ў памяці людзей толькі легенды, ды рэдкія згадванні ў летапісах, якія сведчаць аб мужнасці нашых продкаў. Ятвягі да нашых дзён захавалі дзіўны куток старажытнага лесу Белавежскую пушчу і паказалі нам прыклад беражлівага стаўлення да мудрай маці прыроды. Паверце, мае дарагія фарумчане і госці, наша гісторыя надзвычай багатая... у ёй мы знойдзем гэтулькі цікавых таямніц і звестак.
Напрыклад - - Што, нанясучы страшныя ўдары дзікім полчышчам Батыя, кароль Міндоўг разам з ятвягамі, здзівіў грозных прышэльцаў, якія лічылі сябе да гэтага часу непераможнымі. А яго паслядоўнікі, хвалебныя князі Кейстут, Альгерд, асабліва Вялікі князь Вітаўт канчаткова разграміў мангола-татарскае ваярства і нават пасадзіў на трон Арды свайго хана Зеляніны-Султана. Сам Эдыгей, вучань Тамерлана падпарадкаваўся Вітаўту. Не толькі Зеляні-Султан але і яго дзеці дазвалялі Вітаўту гаспадарыць у Ардзе і былі ў яго на службе. Дзіўна, чаму мы вывучалі бітву на Кулікоўскім полі, а не вывучаем бітвы Міндоўга на Шейбак-поле ў 1242 годз, ці пад Койданавам у 1249 годзе з незлічонай процьмай Батыя? Ды і на Кулікоўскім полі дапамаглі перамагчы Мамая, чаго там хаваць, полацкія князі: Андрэй ды Зміцер - сыны Альгерда... Беларускаму народу, які ўвабраў у сябе і ятвяжскую кроў, ёсць шмат чыннікаў для шчырага гонару за сваю багатую гісторыю.
Кгароча, можа хто сумняваецца ў праўдападобнасці напісанага? Цудоўна! Прынамсі, гэта вас заахвоціць уважліва вывучаць гісторыю нашай Радзімы...
|