Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Апрель 2024, 17:23:30
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Нямецкія "сябры".
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10666069

Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Нямецкія "сябры".  (Прочитано 31832 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #0 : 11 Апрель 2013, 15:45:52 »

Внимательно готов выслушать. Соглашусь, ранее не читал твои высеры и подобные "жизнь при позднем лукашизме". Впрочем, как и большинство посетителей избы.
Высеры робіш ты. А калі хочаш нешта "выслушать" дык калі ласка- можаш адкрыць гісторыю паведамленьняў.


Беларусы таксама не забудуцца

7 красавіка 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Таемны грэцкі дакумант: Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі мільярдныя рэпарацыі”. Камісія грэцкіх экспэртаў падлічыла суму рэпарацый, якія Нямеччына павінна выплаціць Грэцыі за страты, нанесеныя краіне падчас нямецкай акупацыі ў 1941-44 гг. – 162 мільярды эўраў. Пакуль гэта таемны дакумэнт, але грэцкая газэта “То Вімо” апублікавала вытрымкі зь яго. У суму ўключаны страты на аднаўленьне разбураных вайной інфраструктураў, грошы, якія акупаваная Грэцыя была вымушана выдаткоўваць на ўтрыманьне акупацыйных войскаў і адміністрацыі і вымушаных крэдытаў немцам. Пасьля сканчэньня вайны ніхто не падымаў пытаньне рэпарацый.

Наш камэнтар: Што ж, даўно не падымалі пытаньне, але цяпер паднялі – у сувязі з палітыкай Нямеччыны, якой захацелася дамінаваць у Эўропе. Нагадаем, што немцы нанесьлі Грэцыі вялікія матэрыяльныя і чалавечыя страты. Напрыклад, толькі ў Афінах ад голаду і хваробаў за гады вайны памерла 100 тысячаў дзяцей. У гэты час эсэсаўцы і гестапаўцы добра харчаваліся.
Беларусы таксама не забудуцца, што тварылі немцы на нашай зямлі падчас вайны. І што цяпер творыць сучасная ФРГ, усімі сіламі падтрымліваючы гнілую маскоўскую імпэрыю і мясцовы лукашызм зь яго псэўдаапазыцыяй. Беларусы таксама выставяць свой рахунак Берліну.

Юрка Марозаў

Дружба-фройндшафт будзе працягвацца

8 красавіка 2013 г. польская газэта “Rzecpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “У Нямеччыне Пуціна ніхто ня любіць”. Газэта зьвяртае ўвагу на тое, што Пуціна сустракаюць нямецкія СМІ, поўныя абвінавачваньняў у дыктатарскіх замашках у адрас маскоўскага госьця. Назвалі яго, напрыклад, “крыштальна чыстым дыктатарам”. Такая рэакцыя ў асноўным зьвязана з апошнімі дзеяньнямі ў Маскве супраць няўрадавых арганізацый, якія фінансаваліся з замежжа.

Наш камэнтар: Тытул у польскай газэце звонкі, але за ім мала што стаіць. Любяць немцы Пуціна, яшчэ як любяць! Круцяць зь ім і ягонай хунтай шэраг праектаў, патаемна Эўропу падзялілі. На просьбу новага маскоўскага цара падтрымліваюць прамаскоўскую дыктатуру ў Менску разам зь яе псэўдаапазыцыяй, нават дыктатарскую паліцэйшчыну шэраг гадоў вучылі беларусаў біць.
Але вось Пуцін прыціснуў нямецкія фонды, што падсілкоўвалі падстаўную “оппозіцію”. Адразу замітусіліся, загалёкалі, непрыемныя словы пачалі пісаць. Але гэта не надоўга. Дружба-фройндшафт будзе працягвацца, як і раней.

Алесь Хадасевіч

http://www.bielarus.net/archives/2013/04/10/2986
Записан
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,132 секунд. Запросов: 20.