Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Апрель 2024, 07:05:05
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 60 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Polish nazism / Польский нацизм (bvnor`у посвящается)  (Прочитано 186849 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #210 : 21 Апрель 2013, 21:40:11 »

Не сцы в уши, а отвечай на вопрос. Сколько?
Што "сцы ў вушы"? На

Увосень 1926 г., у перыяд бурнага развіцця структур Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Леан Васілеўскі ўнёс праект "Аб справе беларускай палітыкі польскага ўрада ў цяперашні момант". Ен дэклараваў змену палітыкі ў дачыненні да беларускага школьніцтва, стварэнне настаўніцкай семінарыі для беларусаў, прыйманне на працу ў публічных школах настаўнікаў беларускай нацыянальнасці, распрацоўку праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання, дапамогу беларускай моладзі ў доступе да польскіх вышэйшых навучальных устаноў, падтрымку беларускім культурна-асветным і выдавецкім установам.[10]
Для гэтай палітыкі патрабавалася фінансавае забеспячэнне, прыхільнасць крэсавай адміністрацыі і згода Юзафа Пілсудскага. Аднак ніводзін з фактараў не праявіўся. Пілсудскі лічыў, што польскія інтарэсы на крэсах найбольш надзейна забяспечаць войска і польская школа. Ён быў рашучым прыхільнікам захавання польскай мовы як адзінай дзяржаўнай, абараняў ідэю вайсковага асадніцтва, а большую надзею на захаванне спакою на ўсходзе ўскладаў на паліцыю, чым на задавальненне беларускіх культурных і асветных патрабаванняў.
Расправа над Грамадой была дзеяннем, згодным са спадзяваннямі польскіх нацыянал-дэмакратаў і абшарнікаў паўночна-ўсходніх ваяводстваў. Ліквідацыя грамадаўскага руху, хоць і адсоўвала небяспеку некантраляванае хады падзеяў, аднак узмацняла антыдзяржаўныя настроі. Увесну 1927 года ўрад зрабіў некалькі жэстаў з мэтай разрадзіць напругу і адцягнуць беларускую інтэлігенцыю ад прасавецкіх палітычных структур. У 1927 годзе міністр веравызнанняў і публічнай асветы Густаў Дабруцкі ўвёў абавязковае вывучэнне беларускай мовы ў польскіх гімназіях на землях, населеных беларусамі, надаў статус публічных школаў для дзвюх беларускіх гімназій — у Вільні і Наваградку, дазволіў стварыць 26 школ з беларускай мовай навучання і 49 — дзвюхмоўных. На загад міністра Дабруцкага пачалася падрыхтоўка праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання. Беларуская мова пасля некалькіх гадоў перапынку зноў была ўведзеная ў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Апрача таго, Апеляцыйны суд панізіў гады турэмнага зняволення для асуджаных правадыроў Грамады. У муніцыпальных выбарах беларусы атрымалі блізу 20% месц у гарадскіх і гмінных радах.[10]
Новая палітыка ўладаў у дачыненні да беларусаў неўзабаве была згорнутая, у 1928 годзе ўрад спыніў далейшыя спробы развязаць беларускае пытанне, а лакальная адміністрацыя атрымала права самастойна фарміраваць нацыянальную палітыку. Не стварыліся запланаваныя новыя беларускія школы, закрылася Радашковіцкая беларуская гімназія, а палітычныя спробы развязаць праблему ўсё часцей замяняліся рэпрэсіямі ў дачыненні да сапраўдных і ўяўных камуністаў. Гэтым зменам спрыялі весткі з БССР, дзе пачалося змаганне з беларускім нацыянальным рухам. У такой сітуацыі спынялася ўздзеянне на беларускую інтэлігенцыю ў Польшчы канкурэнцыйнага Мінскага цэнтра.
На пачатку 1930-х гг. характар дзеянняў дзяржавы ў дачыненні да беларусаў вызначалі ўжо такія палітыкі, як міністр унутраных спраў Феліцыян Славой-Складкоўскі ці палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі. Апошні ў красавіку 1933 г. прапанаваў надзяліць урад надзвычайнымі паўнамоцтвамі, каб ачысціць Польшчу ад "адкідаў грамадства і шкоднікаў", дзейнасць якіх перашкаджала хуткай асіміляцыі беларускіх мас. У лістападзе 1933 г. праект развязання беларускага пытання падаў наваградскі ваявода Стэфан Свідэрскі. Яго план прадугледжваў абмежаванне колькасці беларускіх устаноў. Пасля ўхвалення міністрам Славоем-Складкоўскім праект перададзены на рэалізацыю. У 1934 г. была ліквідавана Навагрудская беларуская гімназія, а ў некалькіх школах забаранілі карыстацца беларускай мовай.[10]
Асіміляцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў каардынавалі Камітэт па справах нацыянальнасцей і Навуковая камісія па вывучэнні ўсходніх земляў. Абедзве ўстановы рэкамендавалі выхоўванне "несвядомага беларускага люду" лаяльнымі грамадзянамі. Па-свойму такое выхоўванне разумела крэсавая паліцыя, паўсюднай з'явай былі арышты і здзекі з сялян. Страх быў паўсюдным пачуццём у дачыненні да польскага паліцыянта, чыноўніка, суддзі і настаўніка.[11]
У кастрычніку 1936 г. Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў.[10] На пачатку снежня гэтага ж года забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы, а 22 студзеня 1937 года — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Да студзеня 1938 г. ў Вільні яшчэ існаваў Беларускі нацыянальны камітэт, але і гэтую арганізацыю спачатку абвінавацілі ў нанясенні шкоды ў галіне абароны і адзінства польскай дзяржавы, а пасля распусцілі.
Адзінай беларускай партыяй, якая пратрымалася ў Польшчы да 1939 года, было Беларускае нацыянальнае аб'яднанне,[12] але і яго дзеячы таксама патрапілі пад рэпрэсіі.

Толькі пры чым тут 1945 г.?
Записан
Страниц  : 1 ... 6 7 9 10 ... 60 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,082 секунд. Запросов: 20.