Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
16 Август 2025, 15:15:52
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

ПАМЯЦЬ І ГОНАР. 150 ГАДОЎ ПАЎСТАНЬНЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА!

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: ПАМЯЦЬ І ГОНАР. 150 ГАДОЎ ПАЎСТАНЬНЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА!  (Прочитано 4464 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 09 Февраль 2013, 13:15:45 »

“ЗА СВАЮ ЗЯМЛЮ РОДНУЮ”

(Выступ на лютаўскім Сойме КХП-БНФ

і БНФ “Адраджэньне”)



            1-га лютага 1863 года, 150 гадоў таму, пачалося паўстаньне супраць Расеі ў Беларусі-Літве, а 2-га лютага споўнілася 175 гадоў з Дня народзінаў кіраўніка паўстаньня і вялікага сына Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта выбітныя юбілейныя даты вялікай падзеі і вялікага чалавека. Сёньня мы ўрачыста адзначаем гістарычны юбілей паўстаньня ў нас на Сойме і ва ўсёй нашай адраджэнскай  народнай  Партыі.

            Паўстаньне Каліноўскага ўзьняло над галовамі беларусаў нацыянальную ідэю і пазначыла межы нашай Айчыны, волі і незалежнасьці беларускай крывёй.

            Дзеля таго, каб мы ў 1991 годзе, упершыню за 200 гадоў акупацыі дамагліся незалежнасьці Беларусі, патрэбна было паўстаньне Каліноўскага. Такая ёсьць гістарычная праўда змаганьня за волю.

            Усе наступныя пакаленьні, што вырастаюць над неадпомшчанай магілай Кастуся і ягоных паплечнікаў застаюцца ў даўгу перад героямі, бо да гэтага часу не пазначаны межы і воля крывёй чужаніц, заборцаў, наездцаў, акупантаў.

            І шмат хто гэта ўжо зразумеў. Калі ў аднаго беларуса спыталі, чаму цяпер так баіцца Каліноўскага ўся гэтая прамаскоўская рэжымная чэрнь, ён сказаў: “Баіцца Паўстаньня”. І гэта праўда. Бойцеся і дрыжыце! Каліноўцы вернуцца. Вернуцца нават з магіл.

Успышка гэбоўскай гёбельсаўшчыны супраць Каліноўскага ў гэты час невыпадковая (прытым ў паталагічных формах нянавісьці). Масква рыхтуецца да афармленьня Эўразійскага Саюзу ў 2015 годзе, у выніку якога Беларусь (па задуме) павінна страціць дзяржаўную незалежнасьць (дзеля гэтага Масква і прыдумала афёру з ЭўраАзіяСаюзам). Акупанты асьцерагаюцца, што напамін пра Каліноўскага можа кансалідаваць Беларусаў на абарону незалежнасьці радыкальным чынам. І тады ім не ўдасца акалпачыць людзей, акупацыйная хунта пасыпецца. Рыхтуймася да 2015 года. Рыхтуймася да барацьбы.

 

            Аналізуючы ход і вынікі паўстаньня Каліноўскага, прыходзім да высновы, што ў яго барацьбе была моцная і грунтоўная падстава для перамогі. Гэтая падстава – ідэя ўсенароднай барацьбы. Каліноўскі і паплечнікі разумелі, што з адной шляхтай арду не пераможаш. Перамагчы можна толькі ўсім народам, усенароднай барацьбой з царызмам.

            Паўстанцы мусілі б мець поўную і паўсюдную падтрымку насельніцтва. Каліноўскі якраз і рабіў стаўку на народ (сялянаў і шляхту), дэкляраваў вяртаньне сялянам усёй зямлі бяз выкупу, а прыгнятальнікі (тыя, хто крыўдзіў сялян-дзяцюкоў) павінны былі быць пакараныя, згодна закону і палажэньня, адлюстраванага ў Маніфэсце Віленскага кіраўніцтва паўстаньнем.

            Гэта правільная на той час, разумная канцэпцыя барацьбы, разьлічаная на перамогу.

 

            З пункту гледжаньня фармальнага аналізу галоўная прычына паражэньня паўстаньня Каліноўскага – прынцыповыя рознасьць пазыцыяў паміж Варшавай і Вільняй (што да мэтаў і мэтадаў барацьбы). Канцэпцыя Варшавы была накіравана на паражэньне. Яна была заганнай ад пачатку ў самой сваёй аснове. Варшаўскае кіраўніцтва рабіла стаўку на шляхту і абшарнікаў, мэтай паўстаньня лічылі аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, асноўным палітычным клопатам лічыла забесьпячэньне дамінацыі Варшавы (Польшчы) перад Беларусяй-Літвой у паўстанцкіх дзеяньнях. Фактычна, сам ўдзел палякаў у агульным паўстаньні з такім архаічным палітычным багажом і падвойным стандартам (падпарадкаваць Літву-Беларусь) гарантаваў яго паражэньне.

            Паўтарылася бесталковая матрыца паводзін, як і ў паўстаньні Андрэя Касьцюшкі, калі Варшава рабіла ўсё, каб не ўмацаваўся Якуб Ясінскі (паплечнік Касьцюшкі), каб Вільня не здамінавала паўстаньне і не ўзяла справу барацьбы ў свае крэпкія рукі. Нават у беларускім фальклёры адлюстравана гэтая ненармальнасьць (“Пагнаў бы Касьцюшка Маскву, але паны не далі”).

            Паўстаньне ў Варшаве пачалося 22 студзеня 1863 г. без узгадненьня зь Вільняй і цэнтрам падрыхтоўкі паўстаньня ў Беларусі-Літве (факт нядобры і заганны ў барацьбе). Падрыхтоўка паўстаньня тут была яшчэ не завершана, але, адпаведна ацаніўшы сытуацыю, якую стварыла Варшава, віленскае кіраўніцтва распачало паўстаньне 1-га лютага. Літоўскі Правінцыйны Камітэт (ЛПК) быў рэарганізаваны ў Часовы Правінцыйны Урад Літвы (ЧУЛ) на чале з Кастусём Каліноўскім.

Адразу асноўным клопатам Варшаўскага Часовага ўраду стала задача ліквідаваць Урад на чале з Каліноўскім. Гэта ўдалося. 11 сакавіка ЧУ з Варшавы адхіліў ад улады Часовы Урад Літвы-Беларусі і перадаў уладу віленскаму камітэту “белых” (г. зн. па-праваршаўску настроеным палякам), які стаў называцца “Аддзелам кіраўніцтва Правінцыямі Літвы”. “Аддзел” распаўсюдзіў дэкрэт аб скасаваньні ўсіх мандатаў і паўнамоцтваў ЛПК. Сам “Аддзел” паўстаў у выніку змовы групоўкі “белых” з камісарам Варшаўскага ўраду. Прытым стваральнікі белага “Аддзелу” у Вільні прыгразілі каліноўцам, што калі яны не падпарадкуюцца Вашаве і “Аддзелу”, то белыя раскрыюць у друку іхныя сапраўдныя прозьвішчы (гэта значыць рассакрэцяць паўстанцкія псэўданімы (!).

            Каліноўскі як чалавек не па гадах мудры падпарадкаваўся, абцяжарыўшы белых за ўсе правалы паўстаньня, якія наступяць у выніку такіх паводзінаў. Сам жа (будучы паўстанцкім камісарам Горадзеншчыны) паехаў на Горадзеншчыну ствараць атрады і кіраваць паўстаньнем. Менавіта ў гэты час Каліноўскі сказаў, што “такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы-Беларусі”. На Горадзеншчыне Каліноўскі стварыў моцную паўстанцкую сілу. Дзьве траціны паўстанцаў там складалі сяляне.

            Белая камэдыя скончылася ў канцы траўня, калі верхавіну іх у Вільні арыштавалі расейцы. Пасьля гэтага ў “Аддзел” прышлі Каліноўскі з паплечнікамі.

            У ліпені 1863 года адышлі ад паўстаньня (здрадзілі) абшарнікі (у асноўным, палякі). Тады ў склад Віленскага Правінцыйнага Камітэту (ЛПК) вярнуўся Каліноўскі і ўзначаліў яго, а 22 жніўня прыняў паўнамоцтвы Камісара Варшаўскага ўраду ў Вільні. У руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся ўлада паўстанцкай арганізацыі ў Літве-Беларусі.

            Але пераламаць ход падзеяў ужо не ўдалося. Здрадніцкія справы белых падарвалі сілу і веру людзей у паўстаньне. Барацьба пайшла на ўбытак. Каліноўскі ў гэтых умовах пачаў зноў назапашваць паўстанцкія сілы, каб з новай энэргіяй выступіць вясной.

 

            Становішча, як бачым, ад пачатку было фатальным. Розьніца ў ідэйна-палітычным асэнсаваньні мэтаў і задачаў паўстаньня паміж Варшавай і Вільняй сягала амаль ў сто гадоў. Адсталая ў гэтым сэнсе Варшава засталася ў XVIII-м стагоддзі, бачачы мэту паўстаньня толькі ў аднаўленьні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (што ў прынцыпе ўжо было немагчыма, нягледзячы на высокі польскі патрыятызм, патрэбны былі новыя моцныя ідэі). Комплекс нязбытнага, нерэалізаванага шляхецкага імпэрыялізму сыграў дрэнную службу варшаўскім змагарам за незалежнасьць ад Расеі. На кантыненце працягвалася “Вясна народаў”, перадавая стваральная Эўропа ўжо даўно думала па-другому, змагалася з імпэрыялізмам, гуртаваліся нацыі, распаўсюджваліся дэмакратычныя ідэі, узвысілася роля і значэньне простых людзей (народа – па кваліфікацыі ХІХ ст.)

            На вяршыні гэтых ідэй і знаходзіўся Кастусь Каліноўскі. За Каліноўскім і паплечнікамі было рэальнае разуменьне ня толькі сучаснасьці, але і ўсьведамленьне нацыянальна-дэмакратычнай будучыні народаў Рэчы Паспалітай. Пазыцыя каліноўцаў была такая: незалежнасьць, дэмакратычная рэспубліка, зямля сялянам, самавызначэньне народаў. Рухаючая сіла паўстаньня – увесь народ.

            Калі б, скажам, уявіць, што каліноўцы перамаглі б і паўстаньне завяршылася б паразай Масквы, то не было б ніякай Рэчы Паспалітай. Існавала б асобная Польшча і асобная Літва-Беларусь, дзе Жмудзь, магчыма (калі б захацела), мела шырокую аўтаномію і свой парлямант у Каўнасе.

            Рэальнасьць жа праяўлялася як гістарычная наканаванасьць, бо не магла Польшча і Літва-Беларусь на той час паасобна змагацца за волю супраць  Расеі. Матрыцай гэтаму адзінству служыла Рэч Паспалітая і агульны вораг з Усходу, перамагчы якога тым часам было немагчыма, змагаючыся адначасна паміж сабой.

            Гэтая гістарычная наканаванасьць (і закамплексаванасьць польскай палітыкі)  цягнулася да 1991 года, да часу здабыцьця незалежнасьці і ўтварэньня Рэспублікі Беларусь. На сёньняшні дзень шмат якія польскія эліты зразумелі ня толькі карыснасьць для Польшчы існаваньня незалежнай Беларусі на ўсходзе, але і тое, што вольная дэмакратычная Беларусь па прыродзе сытуацыі будзе натуральным саюзьнікам Польшчы ў дачыненьнях паміж Усходам і Захадам.

            Нас чакае яшчэ нялёгкая барацьба з імпэрыялізмам гэбісцкай Расеі і з ўладай яе сатрапіі ў Беларусі. Хай жа сонца Кастуся Каліноўскага асьвятляе нам шлях.

            Віншую Вас са 150-годдзем нацыянальнага паўстаньня, з 175-й гадавінай нараджэньня Кастуся Каліноўскага, зь юбілеем нашага нацыянальнага гонару!

 

            Сёньня мы пішам у гонар угодкаў паўстаньня агульнанацыянальную дыктоўку – “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.

            Сёньня ж мы запускаем у дзеяньне вельмі важную праграму “Глядзім у будучыню”, даклад па якой падрыхтаваў і распрацаваў спадар Сяргей Папкоў.

            Гэта праграма аб арганізацыі інтэлектуальнага разьвіцьця нацыі з апорай на родную мову.

            Лічу, што распрацоўка праграмы зроблена на высокім узроўні. Гэта адказ на вызваньне, якое стаіць перад беларускай нацыяй. Мяркую, што ўся Партыя павінна прыняць удзел у арганізацыі і ажыцьцяўленьні гэтай праграмы.

            Але, што самае істотнае, -- гэтая праграма ёсьць задача агульнаграмадзкага, агульнанацыянальнага кшталту. Толькі тады ёсьць сэнс і будзе вынік, калі такая праца стане агульнанароднай справай культурнага супраціўленьня этнацыду і палітыцы дэградацыі. Вельмі важна для Партыі запусьціць гэтую праграму, запачаткаваць як агульнаграмадзкую справу і ўдзельнічаць у ёй на роўных, не разглядаючы яе як толькі партыйную працу. Мэтодыку арганізацыі і дзеяньня трэба ўважліва распрацаваць. Плян арганізацыі, прадстаўлены сп. Папковым, падаецца мне рацыянальным і цалкам прыймальным.

            У 150-я ўгодкі Паўстаньня Кастуся Каліноўскага з Богам за працу!

 

3 лютага 2013 г.                                                                    Зянон ПАЗЬНЯК                

http://www.narodnaja-partyja.org/_/rsrc/1360295817902/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130207--05/00--20130207--05.jpg
Записан
Head
Гость
« Ответ #1 : 10 Февраль 2013, 15:31:49 »

павычварэнску
Уу, якіх словаў нахапаўся. Смеющийся



Записан
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6147


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #2 : 10 Февраль 2013, 15:42:59 »

Эрыксан дыскрыдатаваў сябе, бо недапамог у Швэцыі сяструсе хероя Беларусьсю Класкоўскаму - Вольцы. А яна мендзы прочым з "Сапраўдная маладая франтавічка". Ганьба!
Записан

Head
Гость
« Ответ #3 : 12 Февраль 2013, 14:15:33 »

“ІМ ВЕСЯЛЕЙ ПАКУРАЖЫЦЦА НАД БЕЛАРУСАМІ”

Пачатак лютага адметны некалькімі актамі дэманстрацыйнага запусканьня ў інфармацыйную прастору псэўдаапазыцыйных мыльных бурбалак. Мяркуем, што гэтым разам мыльная дэманстрацыя зьвязана з 150-мі ўгодкамі Нацыянальна-Вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У суседняй Польшчы ў юбілейныя дні Паўстаньня па ўсёй краіне адбыліся мерапрыемствы з удзелам многіх тысячаў людзей: парады, мэмарыяльныя мерапрыемствы, канфэрэнцыі, выставы, канцэрты і г.д. СМІ адзначылі ўгодкі цэлай плыньню праграм, артыкулаў, выйшлі новыя кнігі на гістарычную тэму.

У акупаванай (тым жа ворагам, што і 150 гадоў таму) Беларусі рэжым зрабіў усё, каб замаўчаць-затаптаць і абпляваць угодкі Паўстаньня. Гэбельсаўшчына выпусьціла на арэну сваіх прапагандыстаў-агітатараў, стукачоў-правакатараў з мэтай збэсьціць памяць нашых герояў і пакутнікаў. Да мутнай хвалі, як заўсёды, падключыліся дзеячыкі падстаўной псэўдаапазыцыі. Па камандзе тых, хто стаіць за імі, яны выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак ды пачалі апытваць людзей: “А хто быў такі Каліноўскі?” Апытальшчыкі вельмі ажывіліся, калі пачулі ад грамадзянаў розныя кур'ёзныя фармулёўкі, кшталту, “он в войну воевал”.

У акупаванай Польшчы ніхто з патрыётаў не дадумаўся б рабіць такія цынічныя апытанкі. Інтэлігентныя людзі там распаўсюджвалі б (нягледзячы на рызыку і перасьлед акупантаў) улёткі, кнігі, сымволіку, прысьвечаную гістарычнай падзеі і яе нацыянальным героям. Яны б самы распавядалі старэйшым і маладзейшым пра тое, чаго можа і ня ведалі суграмадзяне ў захопленай ворагам краіне. Дарэчы, так яно было заўжды ў часы акупацыі і ў Польшчы і ў Беларусі. Цяпер яно інакш, цяперашнія дзеячыкі ад гранта так і шукаюць нагоды, каб выставіць беларусаў нікчэмнымі і дурнымі. Для некаторых СМІ гэта ўжо стала завядзёнкай. Яны прыкідваюцца, што ня ведаюць, чым займаецца русіфікатарская акупанцкая школа і іншыя дзіцячыя ўстановы, што ўкладаюць у галовы моладзі акупанцкія русіфікатарскія ВНУ. Яны ня хочуць дапамагчы нашым людзям, ім весялей пакуражыцца над беларусамі.

Але “у родіны есть отважные сыны”, як любіла пампезна заяўляць савецкая прапаганда. Мы назавем, аднак, гэтых пэрсанажаў “пасынкамі” і паспрабуем разабрацца, чаму іх засьвяцілі ў “дэмСМІ” у такім яркім сьвятле ды пад звон літаўраў. На грамадзкай арэне ў сувязі з угодкамі Паўстаньня “сама сабой” прагучала прапанова: давайце ставіць помнік Кастусю Каліноўскаму ў Менску! І пайшло-паехала! Яны што, не разумеюць, што акупацыйная ўлада ня будзе ставіць помнік таму, каго ненавідзіць усе апошнія 150 гадоў? З аўтарытэтаў, якія выказаліся ў СМІ “за помнік” быў сумна вядомы Цімох Дранчук. Гэты тыпчык круціўся каля БНФ яшчэ ў 1990-я гады. “ДэмСМІ” актыўна ляпілі зь яго “юнага героя”. Юны-герой на працягу гадоў узначаліў шэраг маладзёвых структурак з яркімі назовамі і кароткім тэрмінам палітычнага жыцьця. У іншых Цімох актыўна паўдзельнічаў, пачаўшы кар'еру ў “Зубрах”. Пасьля чарговага нападу паліцэйшчыны на маладзёвую акцыю фронтаўцы пыталіся пацярпелых: “А хто падказаў вам сабрацца менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час?” Моладзь адказвала: “Прапанову выказаў быў Дранчук...” Такое ў палітычнай дзейнасьці называецца правакацыяй, за такое Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі сурова і справядліва каралі правакатараў. А тут гэты тыпчык выдае маналёгі пра помнік...

Ёсьць такое паняцьце, як “юбілейны настрой”. Яму публічна паддаўся яшчэ адзін пасынак з псэўдаапазыцыі — Вінцук-малодшы, як яго часам называюць. “ДэмСМІ” пафасна цытавалі Франака Вячорку, які заявіў у юбілейныя дні: “Калі радзіма пакліча, я пайду на барыкаду!” У публікі гэтае пасіянарнае кукарэканьне выклікала сьмех. Усе ведаюць пра фамільныя рысы характараў і старэйшага і малодшага Вінцучкоў: баязьлівасьць, хітрасьць, паталагічнае прыстасаванства і схільнасьць да бессаромнай хлусьні. Франак нават у нацыянальным войску ня мог даслужыць да канца тэрміну, а тут барыкада!..

Галава йдзе кругам ад гэтай навязьлівай рэкламы заляжалага псэўдаапазыцыйнага тавару. Задаешся пытаньнем: ці не магла “ДэмСМІ” спытацца пра Кастуся Каліноўскага і “барыкаду” ў героя-фронтаўца Сяргея Каваленкі? Магла, канешне ж магла. Але ў дранчукоў з вінцучкамі спытацца і жаўцей, і “цікавей”, яны вам нагавораць рознага. Які заказ — такі адказ.

Юрка Марозаў

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130211--02
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #4 : 12 Февраль 2013, 17:33:41 »

Кастусь, конечно, человек хороший, борец. Но, честно говоря, оппы давно скомпрометировали его своим вниманием, как и белорусский язык. Вывод: рыбяты, не чапайце свiтое, так оно хоть не будет испоганено.
Записан
Head
Гость
« Ответ #5 : 12 Февраль 2013, 17:41:10 »

Як раз такі сваёй увагай псуе рэжым.
Записан
Профилей хватит на всех
Banned
Гродненец
**

Репутация: +7/-19
Offline Offline

Сообщений: 163


КГБ_bot

Просмотр профиля WWW
« Ответ #6 : 13 Февраль 2013, 15:33:41 »

опять этот срач с ярко-желтым отливом в исполнении сьв. зинона.  Epic Fail
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #7 : 13 Февраль 2013, 17:42:01 »

Head, ты хоть и космонавт, но должен понимать, что если бы вы не трогали белорусский, то счас не было бы предубеждений в отношении него. Спроси у любого белоруса: кто говорит на белорусском, ответ: да это оппозиция. При этом по факту разговора на белорусском в повседневности сразу ставят клеймо.
Записан
Head
Гость
« Ответ #8 : 13 Февраль 2013, 20:13:47 »

кто говорит на белорусском, ответ: да это оппозиция.
Таксама, відаць, апазіцыянэр...


А касманаўт ты сам.
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #9 : 14 Февраль 2013, 17:18:23 »

...ля, ну ты затупа. Я еще раз повторяю, что оппы приклеили клеймо на белорусский язык и поэтому все считают белорусскоговорящих людей оппами. И в этом виноваты вы.

Отстань от белорусского, говори на любом другом. Не надо коверкать мой родной язык.
Записан
Head
Гость
« Ответ #10 : 14 Февраль 2013, 17:20:24 »

Слухай, затупа, дык ён "оп" ці не? Смеющийся,

Ды й нешта не бачна, што твой родны. Цікавая падтрымка: не размаўляце на беларускай, бо ВЫ размаўляеце неяк "не так". Смеющийся
« Последнее редактирование: 14 Февраль 2013, 21:45:40 от Head » Записан
Профилей хватит на всех
Banned
Гродненец
**

Репутация: +7/-19
Offline Offline

Сообщений: 163


КГБ_bot

Просмотр профиля WWW
« Ответ #11 : 14 Февраль 2013, 18:25:33 »

...ля, ну ты затупа. Я еще раз повторяю, что оппы приклеили клеймо на белорусский язык и поэтому все считают белорусскоговорящих людей оппами. И в этом виноваты вы.

Отстань от белорусского, говори на любом другом. Не надо коверкать мой родной язык.
подпишусь.
Записан
БХД
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 69

Просмотр профиля
« Ответ #12 : 15 Февраль 2013, 01:24:15 »

Head, ты хоть и космонавт, но должен понимать, что если бы вы не трогали белорусский, то счас не было бы предубеждений в отношении него. Спроси у любого белоруса: кто говорит на белорусском, ответ: да это оппозиция. При этом по факту разговора на белорусском в повседневности сразу ставят клеймо.

ага, калі б не апазіцыя, дык ужо ўся Беларусь размаўляла бы на беларускай мове... )))
па-першае, у гэтай краіне апазіцыі няма ўжо даўно. пасля 1996 года, калі "парламент", а потым і "саветы" сталі стэрыльна чыстымі і з адной генеральнай думкай.
па-другое, мова - гэта сродак зносін, а скляйміў яе адзін усім вядомы гісторык, які Скарыну ў Піцеры знайшоў.



Добавлено: 15 Февраль 2013, 01:25:28
Head, ты хоть и космонавт, но должен понимать, что если бы вы не трогали белорусский, то счас не было бы предубеждений в отношении него. Спроси у любого белоруса: кто говорит на белорусском, ответ: да это оппозиция. При этом по факту разговора на белорусском в повседневности сразу ставят клеймо.

ага, калі б не апазіцыя, дык ужо ўся Беларусь размаўляла бы на беларускай мове... )))
па-першае, у гэтай краіне апазіцыі няма ўжо даўно. пасля 1996 года, калі "парламент", а потым і "саветы" сталі стэрыльна чыстымі і з адной генеральнай думкай.
па-другое, мова - гэта сродак зносін, а скляйміў яе адзін усім вядомы гісторык, які Скарыну ў Піцеры знайшоў.

Записан
Head
Гость
« Ответ #13 : 20 Февраль 2013, 18:29:26 »

Зразумець Каліноўскага…

Захар Шыбека

Вакол Кастуся Каліноўскага зараз шмат спрэчак. Ангажаваныя ў нацыянальны дыскурс інтэлектуалы абураюцца, што асобныя прыдворныя гісторыкі не лічаць  кіраўніка антыцарскім паўстаннем 1863 г. у Беларусі нацыянальным героям. Але важна не толькі паказваць абсурднасць поглядаў абсалютна ангажаваных у расійскую традыцыю асобаў на беларускую гісторыю. Важна і самім беларусам зразумець Каліноўскага. А зразумець Каліноўскага, значыць зразумець гісторыю Беларусі ХІХ ст., значыць стаць патрыётамі Беларусі. Толькі, каб зразумець Каліноўскага і яго эпоху, трэба паглядзець на тое далёкае мінулае вачыма нашага героя.

Хай нікога не засмучае, што Каліноўскі змагаўся за адраджэнне ВКЛ. У той час, калі ён жыў, афіцыйнай назвы “Беларусь” для ўсяго краю не існавала. А таму ён мог змагацца толькі за тое, што было ў рэальнасці, за аднаўленне знішчанага царызмам ВКЛ. Пра тое, што гэту адноўленую і абноўленую дзяржаву ён бачыў беларускай, сведчыць яго імкненне адрадзіць уніяцтва, якое было чужым і для палякаў і для літоўцаў, бо яны спавядалі каталіцызм. Пра гэта сведчыць і тое, што ён звяртаўся да свайго народа на яго роднай мове (“браты мае, мужыкі родныя”, “дарагі мой народзе”) і дзеля яго ахвяраваў сваім жыццём. Ён не шкадаваў рэзкіх слоў для спаланізаваных памешчыкаў, гаворыў пра Бацькаўшчыну і дыстантаваўся ад Польшчы, але заклікаў сваіх “дзецюкоў” (хлопцаў) браць прыклад у барацьбе за волю з польскіх мужыкоў.[1]

Застаецца, на жаль, дакладна невядомым – якое месца ў новым ВКЛ беларускі правадыр адводзіў яўрэям і літоўцам. Яго сціплая літаратурная спадчына не дазваляе меркаваць пра гэта. Але, хутчэй за ўсё, ВКЛ бачылася Каліноўскаму як правобраз сучаснай дзяржавы, дзе прадстаўнікі розных этнасаў жывуць супольна і раўнапраўна, гэта значыць, твораць адзіную палітычную нацыю. Продкаў сучасных літоўцаў Каліноўскі, нібыта, не заўважаў, а да яўрэяў адносіўся добразычліва. У “Пісьмах з-пад шыбеніцы”[2] ён пісаў, што пасля пераходу памешчыкаў на бок паўстанцаў, “маскалі“, каб уратавацца, пачалі прыпісвацца нават да яўрэйскіх брацтваў, але яўрэі не прымаюць “такіх, што нажлапталіся [напіліся] нямала і слёз і крові жыдоўскай”. Але яўрэі нідзе не ўзгадваюцца Каліноўскім у якасці саюзнікаў. У той час яўрэйская абшчына яшчэ жыла сваім ізаляваным рэлігійным жыццём, у палітыку не ўмешвалася і нават з надзеяй чакала ад рускага цара Аляксандра ІІ пашырэння сваіх правоў.[3]

Калі б мары Кастуся Каліноўскага здзейсніліся, краіна сучасных беларусакў магла б называцца Літва, а яны самі – ліцвінамі. Дык чаму ж тады нашы продкі не захавалі ліцвінскі праект стварэння сучаснай нацыі пад назвай “Вялікае Княства Літоўскае” ці “Літва”, які прапаноўваў Каліноўскі, а ўзяліся за рэалізацыю нацыянальнага праекта пад назвай “Беларусь”? Чаму правінцыйная назва “Беларусь”, урэшце, замацавалася ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. за ўсёй этнічнай тэрыторыяй сучасных беларусаў?

Каб адказаць на гэта пытанне, трэба ведаць, што гэта за дзяржава ВКЛ і як яе трактаваць. Гэта праблема зараз застаецца адной з самых карэнных у сучаснай беларускай гістарыяграфіі. Скажам тут толькі пра самае простае. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае – так гучала яго поўная назва. У сучаснай сусветнай гістарыяграфіі гэту поўную назву пісаць, неяк, не прынята. Можа таму, што іначай даследчыкам, якія лічаць гэту дзяржаву літоўскай (у сучасным сэнсе) прыдзецца пераглядаць свае канцэпцыі. На маю думку, поўная назва Княства сведчыць аб вялікай ролі ў гэтай дзяржаве беларусаў, украінцаў і літоўцаў, якіх раней называлі ліцвінамі (літоўцамі), русінамі і жамойтамі. Пасля распаду Савецкага Саюза гэтыя народы вярнуліся да актыўнага нацыянальнага жыцця і сталі прэтэндаваць на ВКЛ. Спробы вырашыць праблему па прынцыпу – гэта дзяржава не ваша, а наша – аказалася зусім не прадуктыўнай і яна ніколі не прывядзе да паразумення паміж беларусамі, літоўцамі ды ўкраінцамі. Таму, на мой погляд, не варта ўвогуле даваць гэтай сярэднявечнай дзяржаве нейкае нацыянальнае вызначэнне, як гэта і рабіў Каліноўскі. Тым больш, што ў часы ВКЛ сучасных нацый і не існавала. Проста гэта была дзяржава, якая стала калыскай для трох сучасных нацыянальных дзяржаў – беларускага, літоўскага, украінскага. Усе гэтыя народы маюць права на гісторыка-культурную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

З гэтага вынікае, што беларусаў нельга лічыць негістарычнай нацыяй. Міфы пра гістарычную непаўнавартасць сучасных беларусаў, пра іх адвечным адзінстве з рускімі і пра заваёву беларусаў літоўцамі былі створаны па загаду расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ (1762—1796) пасля захопу Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Фальсіфікацыя падмацоўвалася жорсткай рэвізіяй і знішчэннем неадпаведных гістарычных дакументаў на працягу ўсяго перыяду існавання царызму. Хто ведаў сапраўдную гісторыю краю, не забыўся пра яе, той змагаўся з царскай няволяй. Кастусь Каліноўскі добра ведаў гісторыю свайго народа і адстойваў яго права на гісторыка-культурную спадчыну сярэднявечнага Княства.

Дарэчы, пазней царскія міфы перанялі гісторыкі Польшчы, Літвы, Савецкага Саюза і, практычна, усяго свету. Расійская фальшыўка і зараз выдаецца ў сусветнай гістарыяграфіі за сапраўдную гісторыю Беларусі ад старажытных часоў да 1917 г. Вобраз ВКЛ быў выціснуты з памяці беларускага народа, што вельмі аслабіла яго нацыянальны дух.

Урад Расійскай імперыі дзяліў тэрыторыю захопленага Княства на Беларусь і Літву, а дакладней – на Беларускае і Літоўскае генерал-губернатарствы. Хоць раней у Княстве правінцый было больш: Літва, Русь, Жамойць, Палессе і інш. Назва “Белорусія” існавала дзесці на маргінеcе і ў маскоўскай традыцыі. Падзел ВКЛ на Беларусь і Літву рабіў паглынанне Расіяй захопленых земляў больш лёгкім. Ён праводзіўся ў два этапы: спачатку Беларусь, а потым – Літва. Аднак хоць тэрыторыя былога ВКЛ і мела рэгіянальныя адметнасці (асабліва на ўсходзе), яна працягвала усё ж захоўваць сваё адзінства і своеасаблівасць як асобны рэгіён Расійскай імперыі аж да яе распада. Сімвалам адзінства тэрыторыі былога ВКЛ можна лічыць знакамітага паэта Адама Міцкевіча і яго творчасць. Край лучылі традыцыя і памяць, адзіныя законы (Літоўскі Статут дзейнічаў да 1840 г.), сужыццё з вялізарнай яўрэйскай абшчынай, запёртай у рысе аселасці, а таксама царская палітыка дыскрымінацыі мясцовага насельніцтва. Такім, адзіным, успрымаў свой край і Каліноўскі, які змагаўся за яго вызваленне з-пад гнёту Расіі.

Тэрыторыя былога Княства заставалася ў сферы еўрапейскага ўплыву, захоўвала еўрапейскія традыцыі, таму непазбежна станавілася актыўным правадніком еўрапейскіх уплываў на царскую імперыю. Кастусь Каліноўскі добра разумеў перавагу сваёй Бацькаўшчыны над Расіяй з яе традыцыямі дыспатызму, таму ставіўся да гэтай дзяржавы з пагардай, а расійскіх сялян зваў да супольнай барацьбы супраць царызму. Гэты апошні н’юанс у поглядах Каліноўскага неяк не заўважаюць ці не ведаюць сучасныя ворагі беларускага лідэра. Складваецца ўраджанне, што яны б маглі павесіць яго, як “ворага” Расіі, у другі раз.

Фактычна і ў свядомасці людзей, якія апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, заставалася адзінае для свайго Краю  назва –“Літва”. Накінутая ім царызмам назва “Беларусь” спачатку прыжылася толькі ў памежжы з унутранай Расіяй. Але і там (Віцебская, Магілёўская губерні) у першай палове ХІХ ст. інтэлектуалы лічылі сябе ліцвінамі (літоўцамі). Так, Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816-1884) з Віцебшчыны – белорускамоўны літаратар і перакладчык паэмы Адама Міцкевіча “Конрад Валенрод” – казаў, што ён – літовец, а сваю мову называў літоўскай.[4]

Пасля антыцарскага паўстання 1830/31 гг. стала відавочным, што замацаванне назваў “Літва” і “Беларусь” за пэўнымі тэрыторыямі абцяжарвала інкарпарацыю Края ў імперыю, бо абуджала ў іх жыхароў рэгіянальную ідэнтычнасць.  У 1840 г. расійскі імператар Мікалай ІІ забараніў называць губерні на тэрыторыі былога ВКЛ Беларускімі і Літоўскімі. У справах камітэта міністраў Расіі 26 чэрвеня на гэты конт зроблены такі запіс: “По случаю поднесения императору указа, в котором упоминались губернии Белорусские и Литовские, государь, зачеркнув название Белорусских и Литовских, изволил приказать переписать указ с наименованием губерний каждой отдельно Витебская, Могилевская, Виленская и Гродненская, причем последовало повеление собственноручное: “Правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая как поименно губернии!”[5] Царскі загад меў свае вынікі. З афіцыйнай тэрміналогіі найперш выціскалася назва “Літва”. У той жа год было канчаткова забаронена і ўжыванне ў справаводстве “Статута ВКЛ”. Афіцыйная ж назва “Беларусь” захоўвалася ў большым памеры. Пачаўся другі этап русіфікацыі заходняй часткі былога Княства. Праводзілася поўнае замоўчванне або нават знішчэнне культурнай спадчыны гэтага Княства. Літва для ўладаў перастала існаваць.

У 1863 г. паўстанцы з сучасных Літвы і Беларусі яшчэ змагаліся за адраджэнне адзінага ВКЛ. Левае крыло чакала падтрымкі ад сялян. Крыло памяркоўных і больш рацыянальных асноўныя надзеі ўскладала на падтрымку заходніх краін. Толькі так можна было вырвацца з-пад расійскага ярма, бо надзеі на падтрымку народа або дэмакратызацыю Расіі былі маларэальнымі. Аднак еўрапейцы не прыйшли на дапамогу  паўстанцам, як гэта зрабілі ваяры Рэчы Паспалітай, калі ў еўрапейскія краіны ўрынуліся арабскія заваёўнікі. У выніку спроба паўстанцаў на чале з Каліноўскім адрадзіць вольнае ад Расіі ВКЛ ў якасці дзяржавы для продкаў сучасных беларусаў скончылася паражэннем і вынішчэннем мясцовай эліты. Публічна бараніць гістарычную спадчыну ВКЛ для тагачасных беларусаў аказалася некаму.

Такой сітуацыяй і царскай палітыкай замоўчвання пра Літву скарысталіся продкі сучасных літоўцаў, якія называліся раней жамойтамі, аўкшайтамі (магчыма, што і літоўцамі). З дапамогай Прусіі яны манапалізавалі спадчыну ВКЛ разам з назвамі “Літва”, “літоўцы”. Царскія ўлады не перашкаджалі. Ім гэта было нават выгадна. Продкі сучасных беларусаў адхіляліся ад вялікай спадчыны. Гэта спадчына лакалізавалася на этнасе невялікім па колькасці і па займаемай ім тэрыторыі. Пазбаўленыя памяці пра сваё мінулае, беларусы лёгка потым станавіліся рускімі. Таму пачатковая перавага літоўскага нацыянальнага праекта над беларускім праектам абумоўлівалася, акрамя іншых прычын, і палітыкай Прусіі і Расіі. Яны, магчыма, спецыяльна і не падтрымлівалі літоўскі нацыянальны рух, але асабліва не шкодзілі яму. І найперш гэта адносілася да Прусіі.

Віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў загадаў павесіць Кастуся Каліноўскага. Разам з ім ён засіліў і больш перспектыўны ліцвінскі праект стварэння сучаснай беларускай нацыі. Ход далейшых падзеяў, звязаных са стратай памяці пра ВКЛ, ужо адбываўся пасля Каліноўскага. Мой досвіт вывучэння гісторыі Беларусі пераконвае, што ў пераемнікаў Кастуся Каліноўскага не было ніякіх рэальных шанцаў ажыццявіць яго мары – адрадзіць ВКЛ і стаць ліцвінамі. Але пра тое, што беларусы былі ліцвінамі варта памятаць.

Пасля ўсяго сказанага можа і стала больш зраз
Записан
Head
Гость
« Ответ #14 : 26 Февраль 2013, 00:11:04 »

Каліноўскі вешае Мураўёва — беларуская настольная гульня «Паўстанцы»

25.02.2013 budzma.org
«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.


Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай.
Прэзентацыя гульні адбудзецца:
28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга”;
2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні “ЛогвінаЎ”.
На прэзентацыях вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання, а на сталічнай імпрэзе — яшчэ і карысныя прызы-сюрпрызы ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Стваральнікі запрашаюць далучыцца да афіцыйнай суполкі гульні ўкантакце.
Напярэдадні прэзентацый гульні “Паўстанцы” ў Мінску і Гародні аматарам гісторыі прапануецца невялікая віктарына.

http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=54102
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #15 : 27 Февраль 2013, 19:00:36 »

ага, калі б не апазіцыя, дык ужо ўся Беларусь размаўляла бы на беларускай мове...

Тут уже я подпишусь...
Записан
fireatwill
Почетный гродненец
*****

Репутация: +178/-26
Offline Offline

Сообщений: 1742


Я бы уничтожил весь мир, но я уже в пижаме.

Просмотр профиля
« Ответ #16 : 28 Февраль 2013, 19:25:50 »

  Громкий смех холуй, так это тебе оппы мешают разговаривать на беларусском? Смеющийся
Записан

Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он.
     Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,248 секунд. Запросов: 18.