Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Апрель 2024, 15:31:21
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Спорт > Тема: Re: NHL
(Модераторы: RO™, Clinique Happy, Дадим Угля) > Тема:

Сообщение #1928408

Страниц  : 1 ... 4 5 7 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: NHL  (Прочитано 50543 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
tdrive
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 26


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« Ответ #150 : 05 Декабрь 2008, 20:23:49 »

Маецца адбыцца нешта немагчымае і захапляючае адначасова. Клод Лемью (Claude Lemieux) заявіў, што збіраецца вярнуцца ў NHL!!! Чатырохразовы ўладальнік кубка Стэнлі!!!! У ТРОХ розных камандах (Манрэаль, Нью-Джэрзі і Каларада)!!!! Сапраўдны кубкавы баец, які лепш за ўсё праяўляў сябе менавіта ў веснавых кубкавых бітвах. Быў прызнаны самым карысным гульцом плэй-оф 1995 года ( уладальнік Conn Smythe Trophy). Больш падрабязная статыстыка -- http://www.hockey-reference.com/players ... ecl01.html

Гэта мінулае. Сучаснасць наступная. Лемью зараз 43 гадоў, амаль 5 гадоў, як ён завершыў кар'еру... Падавалася, сядзеў бы Клод дома і глядзеў хакей па тэлевізары. Ніфіга! Зараз ён гуляе ў фарме Сан-Хасэ, правёў 4 гульні, забіў гол і аддаў перадачу. За апошнія 3 гульні зрабіў 14 кідкоў па браме. У інтэрвію Клод назваў свае лепшыя якасьці, якія могуць спатрэбіцца камандам NHL: кідкі па браме і барацьба ля бартоў. Наконт першага я да канца не ўпэўнены (усё ж такі ёсць розніца паміж Амерыканскай і Нацыянальнай хакейнымі лігамі -- зусім іншая інтэнсіўнасць гульні), а ля бартоў забраць шайбу ў Пепе (такая вось у яго мянушка  будзе ВЕЛЬМІ складана...

Найбольш верагоднымі камандамі, у якія можа патрапіць Лемью з'яўляюцца... Здагадайцеся хто? Сан-Хасэ, як каманда-прэтэндэнт (у рэшце рэшт, у іхным фарме Клод набірае форму) і NJD як каманда, з якой ён выйграў 2 КС. Тым больш апошні трэнд для Д'яблаў -- збіранне пад харугвамі ветэранаў, з імём якіх звязаны ранейшыя дасягненні каманды (Халік, Ролстан -- засталося дадаць Гёріна і Шэнахана і будзе поўны камплект .

Пры любым раскладзе, куды б ні патрапіў Клод, будзе вельмі цікава. Стане акулай -- і Сан-Хасэ будзе "машынай смерці". Прыйдзе ў Нью-Джэрзі -- і зараз салідная каманда па з'яўленні Лемьё і вяртанні пасля траўмы Бродэра рызыкуе пераўтварыцца ў кантэндэра.

Я лічу, што яшчэ мінімум месяц Клоду спатрэбіцца для прывядзення сябе ў баявую форму. У артыкуле, які паслужыш мне крыніцай інфармацыі (http://www.nj.com/devils/index.ssf/2008 ... tempt.html), напісАна, што ён знаходзіцца ў фенаменальнай форме і выглядае вельмі добра. Не зразумела -- гэта ўражанні аўтара артыкула, ці словы самога хакеіста. Калі гэта аб'ектыўны погляд незалежнага назіральніка -- то перспектывы вяртання самыя лепшыя.

Ну што ж, будзем сачыць за наступнымі падзеямі.

Яшчэ адной вартай увагі падзеяй мінулай ночы стала шайба, якую закінуў Патрык Эліаш у авертайме ў браму Філадэльфіі. Гэта была 15 шайба Эліаша, закінутая ў авертайме ў рэгулярных сезонах. Па гэтым паказчыку ён параўняўся з Яграм і Сандзінам (нагадаю, што абодва зараз не гуляюць у NHL) у спісе авертаймавых снайпераў за ўсю (!) гісторыю. Авертаймы гуляюць у лізе пачынаючы з 1983 года. Вось такія пірагі
« Последнее редактирование: 05 Декабрь 2008, 21:28:44 от tdrive » Записан
Страниц  : 1 ... 4 5 7 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 20.