Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
01 Июнь 2020, 10:39:08
Новости, реклама:
В Гродно, по адресу ул. Советская, 7 открылся предвыборный штаб Цепкало. Там можно оставить подпись для выдвижения кандидата в Президенты.
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 4 5  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Легенды и предания гродненской земли.  (Прочитано 61258 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +54/-1
Offline Offline

Сообщений: 430

Просмотр профиля Email
« Ответ #150 : 19 Август 2018, 12:25:30 »

Нахумка
Іншай легендарнай постацью ў горадзе быў рэбе Нахум Каплан, ці як яго яшчэ звалі - Нахумка. Выконваючы запавет жыдоўскага цадзіка, ён разам са сваёй сям’ёй веў напоўжабрацкі лад жыцця, але пры гэтым збіраў вялізарныя ахвраванні на дапамогу бедным. Расказвалі, што ён пачаў займацца дабрачыннасцю яшчэ ў юнацкія гады, калі яму было толькі 13 год. Таму, набыўшы на жыццёвай дарозе немалы вопыт, ён зразумеў, што лепшы спосаб дапамагчы чалавеку - гэта даць яму шанс самому выбрацца з бяды, і імкнуўся падтрымліваць чалавека ў пачынанні ўласнай справы, каб таму не прыходзілася больш шукаць дапамогі.  Раніца рэба Н. Каплана пачыналася з набажэнства і лекцый па гісторыі ды практыцы іўдаізму, якія ён чытаў у трох школах. Паснедаўшы, ён пачынаў сваю любімую справу - абыходзіў горад, збіраючы ахвяраванні для бедных. Не аднойчы бывала, што ў яго палатняны мяшэчак кідалі грошы і хрысціяне: усе былі ўпэўнены, што сродкі пойдуць на добрыя справы. І сам ён ніколі не адказваў у дапамозе людзям іншага веравызнання.
Тым, хто пытаўся, дзе ён знаходзіць сілы ўвесь час працаваць для іншых, рэб Нохум адказваў: “…Я не хачу згубіць барыш, бо дабрачыннасць - мой гандаль”. Пры гэтым у адносінах да заможных яўрэяў Нахумка мог быць даволі “настойлівым”. Кажуць, што аднойчы, калі нейкі багаты чалавек даў яму аплявуху за нахабства, Каплан запытаў: “Гэта для мяне, а што для бедных ды галодных?”   

Шабат
Аднойчы, праходзячы па Школьнай вуліцы, ён пагрукаў у вакенца прыпазніўшагася беднага рамесніка. Сказаўшы яму, што пара ўжо закончыць працу, наш знаёмы рушыў далей, але пачуў злосныя словы, кінутыя яму ў спіну жонкай бедняка: “У яго ўжо шабат, а мне няма на што нават набыць свечку!”. У тую ж хвіліну ён вярнуўся назад, зноў паўтарыў: “Шабат!” і, кінуўшы ў вакенца купюру, знік.

Дарагі госць
Ведаючы, што многія з салдат-яўрэяў, якія служылі ў Гародні, не маюць магчымасці выканаць прадпісаныя іўдаізмам тры суботнія трапезы, Н. Каплан узяў на сябе складаную місію размеркавання салдат па сем’ях іх адзінаверцаў. Казалі, што адзін заможны яўрэй кожны раз на прапанову Н. Каплана запрасіць да сябе ў шабат салдата адказваў, што ў яго вячэрае бедны сваяк. Дабрачынца здагадваўся, што міфічны сваяк - толькі адгаворка сквапнага суседа, і вырашыў яго правучыць. Вечарам перад святам Н. Каплан прыйшоў да яго і папрасіў дазволу правесці святочную вячэру ў яго сям’і. Чалавек ўзрадваўся, бо прымаць праведніка ў сваім доме на свята - вялікі гонар, але здзіўлена запытаўся: “Чаму шаноўны рэб не хоча ў такі дзень раздзяліць трапезу з ўласнай сям’ёй?”. - “Маеце рацыю, так будзе лепш, але я пакіну вам замену,” - адказаў той і правёў у хату некалькі салдат. Пасаромлены яўрэй больш ніколі не адмаўляўся ад гасцей на шабат.

Вялікі куш
Аднойчы вечарам Н. Каплан апынуўся ў заможным яўрэйскім доме. Ішла буйная гульня ў карты, і на стале ляжаў ужо вялікі пачак грошаў. Нечакана для прысутных са словамі: “Панове, я выйграў!”, - ён згроб грошы ў свой мяшэчак для ахвяраванняў. Маладыя людзі не толькі не абразіліся, але дадалі яшчэ значную суму, дзякуючы, што ён напомніў ім ісціну: у шчасці заўсёды памятай пра тых, хто зараз у нястачы. 
Наколькі вялікім аўтарытэтам карыстаўся Нахум у горадзе стала відавочна, калі ў апошні шлях, каб правесці шаноўнага рэбе на могілкі, прыйшла амаль палова Гародні! Нават Эліза Ажэшка ўвекавечыла памяць аб Нахуме Каплане у навэле «Дай кветку»…

Записан
Страниц  : 1 ... 4 5  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2018, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Powered by Itibo Technology
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,103 секунд. Запросов: 20.