Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Март 2024, 13:33:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Легенды и предания гродненской земли.  (Прочитано 100221 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #120 : 05 Июль 2018, 20:53:10 »

Калі Фарумчане падтрымаюць, хацеў зноў выкарыстаць нашую пляцоўку ў "карысных мэтах" - скончыць рукапіс новай кніжкі (дакладна - дапамагчы гэта зрабіць Андрэю Павачу). Працоўная назва: "ЛЯГЕНДЫ (не) СТАРОЙ ГАРОДНІ". Нешта ўжо спрабаваў посціць на ФБ, але - без адваротнай сувязі. Таму - зноў распачну тут...
(Хачу адразу папярэдзіць, што "лягенды" разумею даволі шырока, хутчэй як - "гарадзенскія гісторыі")

Фара і мост
Існуе лягенда, быццам бы пасля таго, як узарвалі Фару, па горадзе пайшлі чуткі, што ў адказ за знішчэнне касцела будзе закладзена выбухоўка пад мост. У выніку савецкія ўлады загадалі ўзяць апошні пад ахову, паставіўшы на ўездзе вартаўнікоў. На самой справе вартаўнікі каля маста з’явіліся, але гэта быў загад па ўсей краіне – ахоўваць стратэгічныя аб’екты і падпісалі яго як раз перад выбухам…


Добавлено: [time]Thu Jul  5 12:53:53 2018[/time]
Танк-помнік
З гэтым помнікам у Гародне звязана адразу некалькі гісторый. Напрыкалд, быццам бы, калі рыхтавалі надпіс да яго, недзе згубілася адна з літар, зробленная па спецыяльнай замове дзесьці ў Ленінградзе. Часам распавядаюць, што літару знес нейкі піянер, які разам са школьнай экскурсіяй праходзіў каля будаўнікоў. Так як замяніць новай яе ўжо не атрымоўвалася, бо помнік павінны былі днямі адкрываць, вырашылі металічную літару часова замяніць на такую ж, але з пафарбаванай фанеры, што яшчэ доўга пасля раз пораз адвалівался ад пастамента.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 13:55:00 2018[/time]
TEPSIVA
Над вокнамі трэцяга паверха камяніцы Нахіма Індурскага па Батанічная № 15 можна пабачыць рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, якія, магчыма, з’яўляюцца скаротам лацінскага выразу: “Табе, што праходзіць звонку, шлях да ісціны важнейшы”. Існуе і іншае іх тлумачэнне, быццам напіс узнік ужо пазней падчас рамонту дома, калі будаўнікі дзеля жарту змясцілі па літары свайго імя. Тады ж у старой печцы быў знойдзены клад залатых манет, які бясследна знік.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 14:55:47 2018[/time]
Гарадзенкі скарбашукальнік
8 сакавіка 1588 Зыгмун Ваза выдаў прывялей, якім дазволіў нейкаму пушкарю Міхаілу Дуляцкаму ды ягонаму памошніку Федару Манкевічу шукаць скарбы на грунтах гарадзенскіх ды мясцовых фальваркаў. Іншымі словамі, дазволіў шукаць хабар як у Гродна, гэтак і ў наваколлі. Узамен тыя павінны былі са знойдзеных рэчаў “золата, срэбра, грошай ды падобнага, жымчуга ды каштоўных каменеў” палову аддаць у скарб Вялікага княства.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 15:56:53 2018[/time]
Немцы vs гішпанцы
У першыя дні акупацыі нямецкія жаўнеры зрабілі ўражанне на гарадзенцах сваей бялізнай, добрай вопраткай і стрыманымі адносінамі да мясцовых. Куды горш за немцаў аказаліся гішпанскія жаўнеры з гэтак званай “блакітнай дывізіі”, якіх лічылі гвалтаўнікамі і таму старэйшыя папярэджвалі маладых дзяўчын да іх не падыходзіць.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 16:57:50 2018[/time]
Ажэшка і рэдакцыя “Северо-Западной жизни”
У доме Бібліна па вуліцы Садовай у 1912 г. мясцілася газета “Северо-западная жизнь”, якая прытрымоўвалася пазіцый русскага нацыяналізма. Па ўспамінам І. Саланевіча, чый бацька быў яе рэдактарам, ім прыйшлося абараняць газеты ад “яўрэйкіх рэвалюцыянераў”, прычым аднойчы справа дайшла да стральбы. Ужо пасля Другой Сусветнай на месцы былой камяніцы, дзе працавала рэдакцыя, паставілі бюст Элізы Ажэшка, погляды якой, мягка кажучы, былі супрацьлеглымі да пазіцыі бацькі ды сына Саланевічаў.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 17:58:13 2018[/time]
Доктар Бянецкі
На пачатку ХІХ стагоддзя доктар Бянецкі быў адной з самых каларытных асобаў у медыцынскім свеце горада. Беднякоў ён лячыў задарма, а з багатых браў вялікія ганарары. Да таго ж дазваляў сабе несамавітыя ўчынкі, як, напрылкда, пасадзіў аднойчы гарадавога ў бочку з півам. На пахаванне Бянецкага сабралася болей за тры тысячы чалавек, а ў міжваенны час ягоным імям была названа адна з вуліц. Пасля Другой Сусветнай, аднак, назву прыбралі (Паводле складзенай кіраўніцтвам гарадзенскага музея інфармацыйнай запісцы ў гродзенскі гарвыканкам: “Бянецкі – урач-філантроп, дамаўласнік. Нічым сябе не праявіў. Брат яго супрацоўнічаў з немцамі...)

Добавлено: [time]Thu Jul  5 18:58:37 2018[/time]
Аванцюра вакол кінатэатра “Zosianka”
У лютым 1934 г. пад час паказу фільма ў кінатэатры “Зосенька” гарадзенскі паліцэйскі Г. Неўман спыніў сэанс, запатрабаваўшы вынесці з салі лішнія крэслы і выдаліць выпадковых гледачоў – сярод апошніх былі дзеці ды асобы з сабакамі. Гэты выпадак выклікала скандал на старонках мяцовага друка. У адказ паліцыя адгукнулася на здарэння вялікім рапартам, са зместу якога вынікала, што паліцэйскі паступіў згодна з загадам, а ўся адказнасць за непаразуменне ляжыць на гаспадарах кінатэатра – І. Лукашэвічы ды Л. Маціеўскім.

Добавлено: [time]Thu Jul  5 19:59:10 2018[/time]
Два д’яблы
У ананімнай паэме “Два д’ябла” гаворка вядзецца пра нячысцікаў, якіх Сатан паслаў спакушаць людзей выпіўкай. Аднаго – у Віцебск. Другога – у Гародню:

Сатане было заўгодна
3 пекла нас дваіх паслаць:
Цябе — ў Віцебск, мяне — ў Гродна
Душы п'яніц самушчаць.

Аднак, калі першаму пашчасціла – “дзе ні ўзгляну — ўсюды п'яны”, дык на Гарадзеншчыне распачынаецца арганізаваны супраціву п’янству ды пачалі стыхійна ўтварацца таварыствы цьвярозасьці. У выніку гарадзенскі чорт амаль вырваўся жывы:

Абшарпаны, абадраны,
Без рагоў і без хваста,
У юсе морда, ўсюды раны —
Бес кульгае з-за куста.
Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,12 секунд. Запросов: 20.