Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 06:31:22
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Прыцісненне іншадумаючых выкладчыкаў.

Страниц  : 2 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Прыцісненне іншадумаючых выкладчыкаў.  (Прочитано 10489 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 08 Октябрь 2012, 16:18:00 »

Маўчанне Козікаў

Тры дні таму прафкам унівэрсытэту большасьцю галасоў выступіў супраць звальненьня Чарнякевіча, а вось сёньня ўсе аднагалосна прагаласавалі за тое, каб яго звольніць.

Радыё Свабода | 15:14, 28 верасня 2012

© budzma.org

Андрэя Чарнякевіча, дацэнта Гродзенскага ўніверсітэта, аднаго з аўтараў нашумелай кнігі «Гродназнаўства» сёння ўніверсітэцкі прафкам дазволіў наймальніку звольніць з працы. Афіцыйная фармулёўка: за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны. Сам Чарнякевіч і яго калегі не маюць сумневаў, што сапраўдная прычына — удзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства».

Андрэя Чарнякевіча некалькі тыдняў таму ўжо былі звольнілі з працы ва ўнівэрсітэце, але паколькі ён у той час быў у шпіталі — аднавілі.
Тры дні таму прафкам унівэрсытэту большасьцю галасоў выступіў супраць звальненьня Чарнякевіча, а вось сёньня ўсе аднагалосна прагаласавалі за тое, каб яго звольніць. Паседжаньне прафкаму адбылося безь яго ўдзелу.

Чарнякевіч: «Спачатку сказалі, што анулявалі папярэдняе рашэнне, бо не было кворуму, а сёння мне намеснік старшыні прафкама патлумачыў, што была парушана працэдура. Маўляў, спачатку павінны былі разгледзець справу на камісіі, а потым галасаваць. Думаю, гэта проста звычайная камбінацыя, каб неяк абгрунтаваць рашэнне».

Сістэматычным парушэннем працоўнай дысцыпліны назвалі тое, што Чарнякевіч замяніўся з іншым выкладчыкам, каб той правёў лекцыю замест яго.
Сам Чарнякевіч кажа, што замяніўся па стане здароўя, папярэдзіўшы сваіх кіраўнікоў, і што гэта звычайная практыка, калі замена робіцца без пісьмовых загадаў, на ўзроўні мясцовага кіраўніцтва.

Андрэй Чарнякевіч сказаў, што не можа больш ні пра што гаварыць, бо дрэнна сябе адчувае.

Прафесар Вячаслаў Швед, таксама аўтар «Гродназнаўства», даведаўшыся пра звальненне Чарнякевіча, кажа, што сам папросту ў роспачы. Ён не выключае, што на гэтым сістэма не спыніцца, але пакуль прагназаваць нічога не бярэцца.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=80981

Добавлено: 08 Октябрь 2012, 14:19:51
Адкрыты ліст вялікай групы гісторыкаў і простых людзей у абарону звольненага дацэнта Чарнякевіча: «Ацэнку будзем ставіць мы»

далучайце свае подпісы праз каменты да гэтага артыкула

17:29, 5 кастрычнiка 2012

Вялікая група гісторыкаў і інтэлектуалаў выступіла з адкрытым лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча і кіраўніцтва Гродзенскага ўніверсітэта, у якім патрабуюць аднаўлення на працы дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча, звольненага пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства», напісанай з ягоным удзелам. Прыводзім ліст цалкам.

Звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Адкрыты ліст

да міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіча [у 1997—2005 гг. быў рэктарам Гарадзенскага ўніверсітэта — НН.], да кіраўніцтва Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы.

Навуковая супольнасць гісторыкаў як у Беларусі, так і за межамі краіны, з непакоем успрыняла звальненне з працы па надуманых прычынах дацэнта ГрДУ вядомага гісторыка Андрэя Чарнякевіча.
Абставіны звальнення сведчаць, што сапраўднай яго прычынай стала не парушэнне працоўнай дысцыпліны (два спазненні на лекцыю і замена з калегай па дазволе кіраўніка), а ўдзел А. Чарнякевіча ў напісанні кнігі «Гродназнаўства».

У найгоршых традыцыях камуністычнага таталітарызму некаторыя службовыя асобы праявілі недарэчную «ідэалагічную пільнасць» адносна працы, якая прайшла прафесійнае рэцэнзаванне, двойчы друкавалася ўніверсітэцкім выдавецтвам і рэкамендавана да ўжывання ў гарадзенскіх школах на факультатыўнай аснове.
У прыватнасці, раздражненне чыноўнікаў выклікала змяшчэнне ў кнізе гістарычных і дзяржаўных сімвалаў Беларусі — герба «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга.

Сп. Андрэй Чарнякевіч — прафесійны гісторык, які стварае свае працы, кіруючыся навуковым сумленнем, а не ідэалагічнымі інструкцыямі чарговай улады.
Ягонае звальненне мы ўспрымаем як пераслед за навуковую добрасумленнасць, як забарону на прафесію. Трэба адзначыць, што гэта далёка не першы падобны выпадак у найноўшай гісторыі Беларусі. Для некаторых чыноўнікаў становіцца нормай практыка выгнання з працы прадстаўнікоў гуманітарных навук, якія імкнуцца прафесійна выконваць свае абавязкі.

Чакаем ад кіраўніцтва ўніверсітэта і Міністэрства адукацыі аднаўлення на пасадзе кваліфікаванага спецыяліста-выкладчыка, які за 11 гадоў працы не меў ніводнага спагнання. Нагадваем, што апошнюю ацэнку як прарэктару С. У. Агіявец, так і рэктару Я. А. Роўбу, міністру С. А. Маскевічу ды іншым датычным да справы асобам, будзем ставіць мы, гісторыкі.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=81339

Добавлено: 08 Октябрь 2012, 15:22:49
Выкладчыка Гродзенскага ўніверсітэта звальняюць за казку пра Пагоню

Свае казкі загадчык Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі Ігар Кузьмініч публікаваў у блогу.
Паводле t-styl.info | 15:26, 8 кастрычнiка 2012

Ігар Кузьмініч. © Твой стыль
Імя новай магчымай ахвяры «зачысткі» ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ўжо вядомае. Гэта беларускамоўны выкладчык Ігар Кузьмініч, які да верасня 2012 г. быў намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта. Кузьмініч — высакаякасны спецыяліст. Ён таксама вядома як чалавек, які шмат рабіў для пашырэння беларускай мовы: ад публікацый на спецыяльныя тэмы да беларускамоўных ялінак для дзяцей.

Як стала вядома рэдакцыі радыё «Твой стыль» ад супрацоўнікаў універсітэту, якія хацелі застацца невядомымі,

ад загадчыка Інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі Ігара Кузьмініча вымагаюць напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў.
Наколькі нам стала вядома, фармальнай прычынай для ціску сталі казка пра Пагоню і казка пра бел-чырвона-белы сцяг,
напісаныя сп-м Кузьмінічам і змешчаныя ў яго блогу.

У кастрычніку 2010 г. некаторыя з казак сп-ра Кузьмініча былі выдадзеныя ў выглядзе аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка». Сюжэт пра аўтара аўдыёкнігі быў паказаны нават па АНТ.

Тэлефон самога выкладчыка пакуль знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі.

Нагадаем, што ў верасні з універсітэта быў звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч, а з яшчэ некалькімі выкладчыкамі адбыліся «прафілактычныя размовы» з удзелам супрацоўнікаў спецслужбаў.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=81457

Добавлено: 08 Октябрь 2012, 18:46:34
Вось за такую выдатную кніжку акупанты звольнілі чалавека з працы!


Гродназнаўства. Кніга ў PDF
На сайце Радыё Свабода — поўная вэрсія кнігі, за якую быў звольнены дацэнт Гарадзенскага унівэрсытэту Андрэй Чарнякевіч


Гродназнаўства: Гісторыя эўрапейскага горада Гродназнаўства: Гісторыя эўрапейскага горада
08.10.2012 16:07

«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» — гэта 15-я кніга кніжнай сэрыі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ Ў PDF
Аўтары тэксту:

Госьцеў Алесь
Дабрыян Аляксандр
Карнялюк Віталь (рэдактар)
Марозава Святлана
Чарнякевіч Андрэй
Швед Вячаслаў (рэдактар)
Зьмест
Ад выдаўцоў 5

Ад аўтараў 6

Школьнае краязнаўства як навука

§ 1. Імя горада 9
§ 2. Герб і сьцяг горада 17
§ 3. Сьведчаньні першабытнага часу 22

Гродна ў канцы X — сярэдзіне XIII стст.

§ 4. Таямніцы, раскрытыя археолягамі 26
§ 5. Узьнікненьне горада 34
§ 6. Пляніроўка старажытнага Гродна. Заняткі жыхароў 39
§ 7. Княскі горад 44
§ 8. Гродзенская архітэктурная школа 48

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ (да 1496 г.)

§ 9. Ад Гродзенскага княства да ВКЛ 56
§ 10. У складзе Вялікага княства Літоўскага 62

Магдэбургскі Гродна (1496 — 1795 гг.)

§ 11. Жыцьцё горада па магдэбургскім праве 72
§ 12. Разьвіцьцё гарадзкой пляніроўкі ў XV — XVII стст 79
§ 13. Этнаканфэсійная структура насельніцтва і гаспадарка

Гродна ў першай палове XVI ст

§ 14. Горад часоў Стэфана Баторыя 98
§ 15. Гродзенскія соймы і соймікі 108
§ 16. Гродна ў войнах XVII — XVIII стст 113
§ 17. Гаспадарка Гродна ў часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVII стст.) 122
§ 18. Гродзенскія каралеўскія рэзыдэнцыі 130
§ 19. Горад у часы сойма 1793 г. Паўстаньне 1794 года 138
§ 20. Культурнае жыцьцё горада ў XVII–XVIII стст.  146

Гродна ў складзе Расейскай імпэрыі (1795—1917 гг.)

§ 21. Губэрнскі Гродна 156
§ 22. Гродна ў вайне 1812 года 161
§ 23. Рэвалюцыйны і грамадзкі рух у Гродне ў першай палове ХІХ ст.  166
§ 24. Эканамічнае разьвіцьцё горада 170
§ 25. Падзеі ў горадзе напярэдадні і падчас вызваленчага паўстаньня 1863 -1864 гг 178
§ 26. Гарадзенцы ў час рэвалюцыі 1905 — 1907 гг 184
§ 27. Гродна ў культурнай палітыцы Расійскай імперыі 189
 

Гродна ў войнах пачатку ХХ стагоддзя

§ 28. Гродна ў гады Першай сусьветнай вайны (1914 — 1918 гг.) 202
§ 29. Горад у 1918—1921 гг.  212

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай (1921 — 1939 гг.)

§ 30. Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё горада 220
§ 31. Грамадзка-палітычнае жыцьцё горада (1921 — 1939 гг.) 230
§ 32. Культурнае жыцьцё горада  240

Гродна ў складзе БССР (1939 — 1991 гг.)

§ 33–34. Гродна ў час Другой сусьветнай вайны (1939—1945 гг.) 254
§ 35. Горадабудаўніцтва Гродна  272
§ 36. Сацыяльна-эканамічнае і грамадзка-палітычнае
жыцьцё ў 1945 — 1985 гг 282
§ 37. Гродна ў савецкай культурнай палітыцы 294
§ 38. Гродна ў часы ≪перабудовы≫. Шлях да незалежнасьці Беларусі (1985—1991 гг.) 305

Сьпіс рэкамэндаванай літаратуры 320
Слоўнік  328

Дадаткі

Сьпіс бурмістраў Гародні  336
Сьпіс войтаў Гародні  338
Сьпіс прэзыдэнтаў Гародні  338
Сьпіс старшынь Гродзенскага гарсавету і гарвыканкама 339
« Последнее редактирование: 08 Октябрь 2012, 18:46:34 от Head » Записан
Head
Гость
« Ответ #1 : 10 Октябрь 2012, 17:38:32 »

Без Лукашэнкі. Пакуль толькі – Горадня
Ня верце тым, хто ўжывае выраз «белая зайздрасьць» як антыпод «чорнай». Зайздрасьць бывае толькі аднаго колеру.

Сяргей Навумчык
08.10.2012 16:39

Зайздрасьць у мяне як у віцябляніна – да гарадзенцаў, з нагоды «Гродназнаўства». Бо я таксама хацеў бы мець кнігу – дзе гісторыя Віцебска была б паказана не праз міты пра «княгіню Вольгу» як яго заснавальніцу ды пра «исконно русский город», а ў апошніх разьдзелах былі б згадкі ня толькі пра аднаўленьне разбуранай вайной прамысловасьці, алімпійскіх чэмпіёнаў ды вайскоўцаў-аўганцаў, але і пра пастаноўскі Мазынскага і Масьлюка ў коласаўскім тэатры, пра барацьбу Давіда Сімановіча за вяртаньне Шагала, пра клюб «Узгор'е» (віцебскі аналяг «Талакі»), пра барацьбу віцяблянаў супраць АЭС, і пра легендарнага Мірона, і пра ня менш легендарнага Барыса Хамайду ля «Сіняга дому» (перафарбаванага па капрызе мясцовага князька), і пра іншых актывістаў супраціву аўтарытарызму...

Стоп.

Пра супраціў аўтарытарызму ў «Гродназнаўстве» нічога няма. Аповед завяршаецца 1991 годам – абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі 25 жніўня, «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам.

Тут жа, на апошніх старонках, скан з кнігі Пазьняка «Сэсія Незалежнасьці» вынікаў пайменнага галасаваньня за наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону, зь якога вынікае, што ні па якіх лёсавызначальных для нацыі пытаньнях дэпутат Лукашэнка А.Р. не галасаваў.

Куратар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка выказаў меркаваньне, што, магчыма, у гэтым і палягае прычына рэпрэсіяў і супраць кнігі, і супраць яе аўтараў.

Думаю, Павал памыляецца. Папрок у непрыманьні незалежнасьці ў вачах Лукашэнкі – найлепшы камплімэнт. І калі б аўтарам удалося знайсьці вынік галасаваньня па ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, дзе адзін дэпутат прагаласаваў супраць, і было б бачна, што гэта – дэпутат па 310 шклоўскай выбарчай акрузе (насамрэч такога дакумэнту няма, бо галасаваньне не было пайменным, а тым дэпутатам быў мой сусед па Авальнай залі Валер Ціхіня) – дык у такім выпадку Паўла чакала б Дзяржаўная прэмія, а аўтараў – не звальненьні, а новыя навуковыя тытулы.

Мае рацыю Міхась Скобла, калі бачыць прычыну рэпрэсіяў у тым, што ў кнізе выкладзеная праўдзівая гісторыя Горадні – якую ўлада імкнецца замаўчаць.

Але гэта, падаецца, толькі палова прычыны.

Другая палова – у кнізе нічога ня сказана пра Лукашэнку ў кантэксьце «сацыяльна арыентаванай эканомікі», «моцнай, эфэктыўнай дзяржаўнай улады», «паэтапнага падвышэньня жыцьцёвага ўзроўню» ды «беларускай мадэлі эканамічна-сацыяльнага разьвіцьця, якая спалучае перавагі рынкавай гаспадаркі з эфэктыўнай сацыяльнай абаронай» (цытаты – з афіцыйнга сайту Лукашэнкі).

У савецкі час ніякая манаграфія не выдавалася, ніякая дысэртацыя (у тым ліку і ў галіне дакладных навукаў) не прымалася, калі не было спасылак на поўны збор твораў У. І. Леніна альбо, у крайнім выпадку, ролю і праграмныя дакумэнты КПСС.

Сучасная беларуская навука, наколькі мне вядома, пазбаўленая такіх падыходаў, але выданьні гістарычнага ці грамадзкага характару ўсё больш нагадваюць кнігі савецкіх часоў.

Мне даводзілася гартаць некалькі добра напісаных гістарычных ды краязнаўчых кніг, якія не магу назваць цудоўнымі толькі таму, што апошнія старонкі – суцэльны панэгірык Лукашэнку. Хоць ты выдзірай гэтыя старонкі.

У «Гродназнаўстве» нічога выдзіраць ня трэба. Лукашэнка там ня згадваецца зусім. Кніжка канчаецца найвышэйшым бясспрэчным нацыянальным дасягненьнем – незалежнасьцю, да прыняцьця якой Лукашэнка і сапраўды ня меў ніякага дачыненьня.

Ну а пра наступны пэрыяд будзе сказана ў іншых выданьнях і ў іншыя часы.
Записан
Ali G
Почетный гродненец
*****

Репутация: +100/-17
Offline Offline

Сообщений: 1616


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #2 : 11 Октябрь 2012, 21:47:11 »

Книга с любовью к Гродно. Где купить?
Записан
n-nick
Гродненец
**

Репутация: +21/-2
Offline Offline

Сообщений: 233

Просмотр профиля
« Ответ #3 : 12 Октябрь 2012, 18:47:13 »

 С интересом читаю статьи А. Чернякевича в местной прессе, написанные профессионально и  с любовью к родному городу. Обидно за страну, которой не нужны профессионалы, а нужны лизоблюды. Андрей, держитесь.
« Последнее редактирование: 26 Октябрь 2012, 10:18:21 от n-nick » Записан
PILDYK
Гродненец
**

Репутация: +33/-14
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 124

Просмотр профиля
« Ответ #4 : 12 Октябрь 2012, 20:18:28 »

Сказки из-за которых из Универа выгоняют Игоря Кузьминича

http://kazki.by/kazka-pra-byelaruski-scyah/

http://kazki.by/khto-taki-byely-rycar-na-byelym-kani-z-byelym-myachom/

http://kazki.by/kazka-pra-zhowty-ehkskavatar/

http://kazki.by/ihar-kuzminich-yak-25-sakavika-stala-dnyom-voli-i-byelaruskay-vyasny/

http://kazki.by/yak-harodnya-atrymala-svoy-hyerb/

Записан
грузин
Гродненец
**

Репутация: +11/-11
Offline Offline

Сообщений: 295


Просмотр профиля Email
« Ответ #5 : 13 Октябрь 2012, 10:50:02 »

Последний раз общался с подобными дурами в реале в 2010. Когда такая колхозная отличница принесла какую-то бумажку, где прокопович гарантировал недопущение девальвации. Говорит он же даже подписал приказ! Тут такая колхозная отличница пришла и с тупым выражением лица типа смеётся неся несусветную куету. Я и вреале ничего не доказвал таким и тут не вижу смысла. Пусть дурак успокоится, его не переубедишь.

Оффтопик! Предупреждение!
« Последнее редактирование: 13 Октябрь 2012, 13:54:05 от politik » Записан

забавно было б , как ролик назвали бы
МММ и убогих делает героями
http://forum.grodno.net/index.php?topic=1202554.0;msg=7610213
politik
Гродненец
**

Репутация: +25/-31
Offline Offline

Сообщений: 263

Просмотр профиля
« Ответ #6 : 13 Октябрь 2012, 13:57:29 »

не уводите тему в сторону
Записан

AVADA KEDAVRA
Head
Гость
« Ответ #7 : 19 Ноябрь 2012, 02:32:50 »

Быць гісторыкам небяспечна

Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
« Последнее редактирование: 02 Май 2013, 12:33:53 от РaranoЯ » Записан
Valera
Настоящий гродненец
****

Репутация: +62/-15
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 720

Всегда рад помочъ

Просмотр профиля
« Ответ #8 : 19 Ноябрь 2012, 14:28:30 »

Уже и Автухович, с образованием тракториста в совхозном ГПТУ и Дашкевич, не потянувший сельхозинститут, интеллектуалами становятся. Каваленку забыли.  Смеющийся
А кто знаком с Чернякевичем должен знать с кем он дружит и по чьей вине приличная книга загублена.

Записан
fireatwill
Почетный гродненец
*****

Репутация: +178/-26
Offline Offline

Сообщений: 1742


Я бы уничтожил весь мир, но я уже в пижаме.

Просмотр профиля
« Ответ #9 : 19 Ноябрь 2012, 16:06:00 »

Уже и Автухович, с образованием тракториста в совхозном ГПТУ и Дашкевич, не потянувший сельхозинститут, интеллектуалами становятся. Ка

да уж куда им до поклонника стихов Быкова.
 
А кто знаком с Чернякевичем должен знать с кем он дружит и по чьей вине приличная книга загублена.

 так просвети серый люд, из-за кого приличная книга так напугала ваш некрополис?
Записан

Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он.
     Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
ierdna
Ум, честь и совесть ГФ
*****

Репутация: +1012/-37
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 12630


Вы мне тут пи[цензура]цa не гоните!!!

S Просмотр профиля WWW
« Ответ #10 : 19 Ноябрь 2012, 17:08:42 »

булгаков же математик? или это не тот булгаков?
Записан

sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #11 : 20 Ноябрь 2012, 19:48:17 »

В ГрГУ, со слов знакомого, практически каждая лекция у "старцев настоящего знания" начинается с вливаний в неокрепший мозг учащихся о необходимости перемен в стране и т.п. Но их же никто не трогает. В чём причина?
Записан
Head
Гость
« Ответ #12 : 20 Ноябрь 2012, 20:16:45 »

Поўнае трызненне. Але звычайна выкладчыкі і студэнты разумеюць адзін аднаго. І ня толькі ў ГрДУ.
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #13 : 21 Ноябрь 2012, 19:02:49 »

Але звычайна выкладчыкі і студэнты разумеюць адзін аднаго.

Ага, особенно после сдачи сессий, когда куча несданных зачетов и экзаменов. Не надо рассказывать ересь.

Поўнае трызненне.

И поясни, пожалуйста, что ты имел ввиду этим выражением.
Записан
Head
Гость
« Ответ #14 : 21 Ноябрь 2012, 21:39:27 »

Ага, особенно после сдачи сессий, когда куча несданных зачетов и экзаменов. Не надо рассказывать ересь.
Не зразумеў, пры чым тут навучальны працэс да разумення рэальнай сітуацыі ў краіне?

И поясни, пожалуйста, что ты имел ввиду этим выражением.
Перакладаецца, як "полный бред". Ну і што ж там гавораць пра "неабходныя перамены"? Сам скончыў ГрДУ, хоць зараз, мабыць, нешта і змянілася, але ніколі ні чуў нічога такога. З такога- на юрыдычным факультэце ёсць адзін выкладчык беларускамоўны- нават дзярж. экзамен цяжка здаць бяз яго "кнігі на беларускай мове" (як ён яго сам называў))) (і хачу сказаць, што гэта лепшы падручнік па дадзенай дысцыпліне, што я бачыў), і таксама ёсць яшчэ адзін выкладчык-"праўдаруб", які шмат часу расказвае пра праўду жыцця, напрыклад "там, якогасці дзеяча (мае доктарскую дысэртацыю па літаратуры) адхілі ад пасады старшыні Саюзу пісьменнікаў і паставілі дармаеда- генэрала Чаргінца" ці кажа, што такімі ворганамі як КДК узначальваюць былыя партыйныя функцыянэры, напрыклад, сам КДК- дармаед Ломаць. Смеющийся Усіх гэтых халуеў ён справядліва называе дармаедамі. Ці, напрыклад, расказваў пра заробкі акадэмікаў (якім сам і з'яўляецца) ў Беларусі і краінах-суседках (яна жахлівая). Там шмат чаго, ўсяго не напішаш так зараз. Ці яшчэ такі прыклад (ужо з іншым выкладчыкам) нехта кажа штосці "... ну да, у нас жа краіна прэзідэнцкая", а яна "супэрпрэзідэнцкая" і ўсміхаецца Смеющийся і што не праўду сказала? Ты, sshundrik, юрыст кажаш? Дык пачытай нашую канстытуцыю, там сапраўды такое адчуванне, што прэзідэнт не узначальвае выканаўчую ўладу і ў кожнай з астатніх мае якіясці вялікія ці не рычагі- ён як бы над трыма ўладамі ўзвышаецца (канечне, прызнак аўтарытарызму).
Записан
fireatwill
Почетный гродненец
*****

Репутация: +178/-26
Offline Offline

Сообщений: 1742


Я бы уничтожил весь мир, но я уже в пижаме.

Просмотр профиля
« Ответ #15 : 24 Ноябрь 2012, 16:24:35 »

Разделение власти ничего не даст.

 "...вы позволяете себе давать советы вселенского масштаба и вселенской же глупости..."
  читай лучше перепиську ленина с каутским, звезда флейма. только все слова не запоминай, озу, похоже, у тебя не очень.. Смеющийся
Записан

Если ты споришь с идиотом,вероятно то же самое делает и он.
     Мне всегда немного грустно, когда красноречиво, изящно и тонко оскорбляешь человека, а он слишком глуп, чтобы это понять.
vetka45
Настоящий гродненец
****

Репутация: +42/-5
Offline Offline

Сообщений: 425


Просмотр профиля
« Ответ #16 : 24 Ноябрь 2012, 16:42:50 »

Уже и Автухович, с образованием тракториста в совхозном ГПТУ и Дашкевич, не потянувший сельхозинститут, интеллектуалами становятся. Каваленку забыли.  Смеющийся
А кто знаком с Чернякевичем должен знать с кем он дружит и по чьей вине приличная книга загублена.
А что закончил ты? Я-Питерский политех. Расчетная нагрузка 70 час/неделя, при рабочей 40. С которой нагрузкой я не справлялся. Часами добирал. И что? Что закончил ты, Валера?
Вы попытаетесь поставить знак равенства между моралью и знаниями? Напомню. Единицы измерения разные. А их моральные принципы с моими совпадают.
Мне стоит раскладывать эти понятия на их составляющие?

Валера, ничо, что я нынче без мата? Азимут ты уже знаешь.
« Последнее редактирование: 25 Ноябрь 2012, 09:58:40 от vetka45 » Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #17 : 25 Ноябрь 2012, 11:49:11 »

мае якіясці вялікія ці не рычагі- ён як бы над трыма ўладамі ўзвышаецца

Як бы да кабы. Head, это и есть весь твой уровень как настаящэва юрыста.

А еще у тебя есть мерка "гляжу", которая у тебя также почти приравнена к юридическому термину.
Записан
Head
Гость
« Ответ #18 : 25 Ноябрь 2012, 13:51:46 »

Слова метафара табе наяўна не знаёма)

"як бы над трыма ўладамі ўзвышаецца"- гэта адзначае, што ён мае моцныя паўнамоцтвы ва ўсіх галінах улады. Гэта адзначае, што пасада прэзідэнта РБ- месца, дзе 3 ўлады перасякаюцца, г.з. могуць быць залежныя адна ад другой. Ну, што доўга яшчэ табе тлумачыць, скура дэбісцкая?

А еще у тебя есть мерка "гляжу", которая у тебя также почти приравнена к юридическому термину.
Чытай- "гляджу" замяніць на "ведаю". А што ведаеш ты? Смеющийся
Записан
Valera
Настоящий гродненец
****

Репутация: +62/-15
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 720

Всегда рад помочъ

Просмотр профиля
« Ответ #19 : 27 Ноябрь 2012, 01:01:24 »

Уже и Автухович, с образованием тракториста в совхозном ГПТУ и Дашкевич, не потянувший сельхозинститут, интеллектуалами становятся. Каваленку забыли.  Смеющийся
А кто знаком с Чернякевичем должен знать с кем он дружит и по чьей вине приличная книга загублена.
А что закончил ты? Я-Питерский политех. Расчетная нагрузка 70 час/неделя, при рабочей 40. С которой нагрузкой я не справлялся. Часами добирал. И что? Что закончил ты, Валера?
Вы попытаетесь поставить знак равенства между моралью и знаниями? Напомню. Единицы измерения разные. А их моральные принципы с моими совпадают.
Мне стоит раскладывать эти понятия на их составляющие?

Валера, ничо, что я нынче без мата? Азимут ты уже знаешь.

Вы хотите поговорить об интеллектуальных способностях ученика идущего после 8 класса в совхозное ПТУ за правами тракториста и молодого человека, "перспективного политика", который не в состоянии закончить сельхозинститут на дневном отделении?

И не стоит уподоб##ться трактористу с этой бравадой питерским политехом, а то сомнения закрадываются. Подмигивающий
Записан
Head
Гость
« Ответ #20 : 27 Ноябрь 2012, 01:57:44 »

молодого человека, "перспективного политика", который не в состоянии закончить сельхозинститут на дневном отделении?
Ты ўвогуле разумееш, дзе жывеш? Мабыць, яшчэ скажы, што ён злачынец і пагэтаму сядзіць у турме??
Записан
Head
Гость
« Ответ #21 : 27 Ноябрь 2012, 18:12:31 »

Мыло, Валера, мыло. Итак, что закончил ты? Курсы пропагандистов? Надеюсь, "корочки" хоть дали? Валера, только не рассмешите меня ГрГУ.
А што ты скончыло, частка дрэва? Смеющийся
« Последнее редактирование: 27 Ноябрь 2012, 18:56:57 от Head » Записан
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6147


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #22 : 27 Ноябрь 2012, 18:41:17 »

А што ты закончыло, частка дрэва?
Яно скончыло у Піцеры, там дзе Каліноўскі з Касцюшкам вучыліся.
Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
Записан

Head
Гость
« Ответ #23 : 27 Ноябрь 2012, 18:57:02 »

Яно скончыло у Піцеры, там дзе Каліноўскі з Касцюшкам вучыліся.
Са Скарынай разам?
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #24 : 27 Ноябрь 2012, 19:01:27 »

Head, ты стойко не переносишь любое инакомыслие, обзываешь всех как-то некрасиво.

Хотя бы по этой причине нельзя таких как ты людей и близко подпускать к какой-либо власти, потому что вот ты уже реально будешь душить всех во что-то твоё не верующих.

Так ведь?
Записан
Сабачка
Фэнкі й клёны ад гаўцы ДОЛЛІ
Депутат горсовета
*****

Репутация: +319/-54
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 6147


ГАВЭЧКУ ДОЛЛІ ПРЫШЛОСЯ ЎСЬНІЦЬ

Просмотр профиля Email
« Ответ #25 : 27 Ноябрь 2012, 19:02:05 »


Са Скарынай разам?
ГрДУшнікі ўсе гэткія пытанні пытаюцца?
Записан

Head
Гость
« Ответ #26 : 27 Ноябрь 2012, 22:01:00 »

Ну, калі ты лічыш, што Касцюшка вучыўся ў Пецярбурзе, то напэўна і сітуацыя са Скарынай для цябе такая ж (тым болей, што твой начальнік аб гэтым казаў).
Записан
sshundrik
Настоящий гродненец
****

Репутация: +17/-11
Offline Offline

Сообщений: 416

Просмотр профиля Email
« Ответ #27 : 28 Ноябрь 2012, 18:52:46 »

Head, где мои комментарии, чего прячешь?
Записан
Valera
Настоящий гродненец
****

Репутация: +62/-15
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 720

Всегда рад помочъ

Просмотр профиля
« Ответ #28 : 28 Ноябрь 2012, 19:11:44 »

молодого человека, "перспективного политика", который не в состоянии закончить сельхозинститут на дневном отделении?
Ты ўвогуле разумееш, дзе жывеш? Мабыць, яшчэ скажы, што ён злачынец і пагэтаму сядзіць у турме??

Дмитрий Дашкевич 

 Родился 20 июля 1981 г. в деревне Кушнеры Ивацевичского района Брестской области. До пяти лет жил в России, на Дальнем Востоке, в поселке Ягодное Магаданской области. Потом – в Беларуси, в г. Старые Дороги. Там окончил школу № 2. Учился в Гродненском сельскохозяйственном институте.( бросил "по семейным") В 2001г. пришел в молодежное национальное движение "Малады фронт"... ( http://spring96.org/ru/news/41384 )

Власть помешала учиться или мозгов не хватило?

Сколько у него судимостей и административок сами посчитайте. Среди своих заслужил прозвище "уличный боец".

Полный букет для перспективного беларуского политика  Смеющийся

Записан
Head
Гость
« Ответ #29 : 08 Декабрь 2012, 00:48:41 »

Суд адмовіўся аднавіць на працы аўтара «Гродназнаўства»

07 снежня 2012 | Піша Радыё Свабода
Ленінскі раённы суд Градна адхіліў пазоў гісторыка Андрэя Чарнякевіча, які імкнуўся аднавіцца на працы ў Гарадзенскім універсітэце, адкуль яго звольнілі.
Суддзя Жукоўская пастанавіла, што падставаў для перагляду гэтага рашэння няма.

Спрабаваць аднавіцца на працы далей — бессэнсоўна, сказаў сам Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Ён быў звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны».
 
Андрэй Чарнякевіч — адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», што быў выдадзены выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка». Напярэдадні судовага паседжання гісторык выказваў  меркаванне, што шансаў на станоўчы вынік вельмі мала.

Учился в Гродненском сельскохозяйственном институте.( бросил "по семейным")
Мала ці чаго кінуў?

Сколько у него судимостей и административок сами посчитайте.
За кожную такую "судзімасць" і "адміністратыўку" "судзільшчыкі" і "адміністратыўшчыкі" адкажуць спаўна.
Записан
Страниц  : 2 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,288 секунд. Запросов: 18.