Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
24 Август 2025, 18:53:07
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > СМИ (радио, телевидение, газеты)
(Модераторы: Админ, Konrad, Shneider) > Тема:

Марыш быць журналістам? Прыходзь да нас!

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Марыш быць журналістам? Прыходзь да нас!  (Прочитано 1591 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
jil_ka
Почетный гродненец
*****

Репутация: +85/-3
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 1075


Просмотр профиля WWW
« : 10 Сентябрь 2012, 13:23:42 »

“Школа маладога журналіста” – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін. Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр” Трэці Сектар”  (http://3sektar.by). За 15-ць год дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.

За час навучання ты пазнаёмішся не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучышся рабіць фота і відэарэпартажы, прымеш удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Твой стыль” (www.t-styl.info) і ў іншых выданнях.

Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў.  Адзін з іх палягае на тым, што мы здымаем верхнюю ўзроставую мяжу для кандыдатаў на ўдзел у курсе.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!


    Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем ад 10-га да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Спампаваць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ: http://3sektar.by/wp-content/uploads/2012/09/Anketa-SHMZH-162.doc

Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.

Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах:  
(029) 783-08-45
(0152) 75-71-72  

і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com

    Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 15 год праз ШМЖ прайшло больш за 330 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на стронках блогу: shmzh.blogspot.com


* 600DD.jpg (60,57 Кб, 600x400 - просмотрено 364 раз.)
Записан

ВелоГродно:
http://vk.com/velogrodno
jil_ka
Почетный гродненец
*****

Репутация: +85/-3
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 1075


Просмотр профиля WWW
« Ответ #1 : 18 Февраль 2013, 14:45:48 »

Запрашаем у Media Studio

Надакучыла здымаць пастановачнае фота? Не ведаеш, з чаго пачаць здымкі відэаінтрэрв’ю? Хочаш паспрабаваць сябе ў мультымедыйнай журналістыцы і спазнаць мноства цікавых Інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі? Запрашаем у Media Studio.

Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год), і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай.

Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:

- візуалізацыя дадзеных;

- фотажурналістыка;

- здымкі і мантаж відэа.

Апісанне курсаў: http://3sektar.by/news/zaprashaem-u-media-studio.html

Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова. Першасная адукацыя значэння не мае.

Тэрмін навучання: сакавік-травень 2013 года

Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час у будні дзень.

Кошт навучання на адным курсе: 100 тысяч беларускіх рублёў у месяц.

Перавагамі Media Studio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы і навыкі працы арганізатараў з мультымедыйнымі тэхналогіямі, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.

Каб прыняць удзел у курсе неабходна да 20 лютага запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ  і даслаць яе на адрас mediastudio.hrodna@gmail.com

Добавлено: 18 Февраль 2013, 14:52:14
Записан

ВелоГродно:
http://vk.com/velogrodno
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,09 секунд. Запросов: 19.