Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Апрель 2024, 20:52:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 157224 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 29 Июль 2012, 16:48:31 »

Разумовіч Вячаслаў, псеўд. Хмара ( каля 1886, Гродна (?) - ? ) – Праваслаўны. Паводле А.Старжа, паходзіў з дробнай польскай шляхты, зрусіфікаванай пасля 1863 года. Скончыў пяць класаў сярэдняй школы. Маючы сямнаццаць год, выехаў на вучобу ў Пецярбург. На 1914 год працаваў чыноўнікам пры дзяржаўным упраўленні па будоўлі шлюзаў і каналаў у станіцы Канстанцінаўскай Данскога округу. Дабраахвотнікам уступіў у войска. Скончы’ вайсковую школу ў Тыфлісе ў званні падпаручыка. Служыў на турэцкім фронце на Каўказе, пазней - у Галіцыі, дзе 2 мая 1915 года быў паранены. Пасля шпіталю працягваў службу на Паўночнам фронце і ў Румыніі. У маі 1918 года атрымаў месца чыноўніка румынскай адміністрацыі ў Аекрманскім округу. Займаўся гандлям. Атрымаў тытул «асабістага дастаўцы гетмана Скарападскага». Праз кароткі час разам з сям'ёй жыў у Кіеве. Восенню 1919 года праз Львоў і Варшаву пераехаў у Гродна, дзе працаваў у кааператыве «Беларусь». Нейкі Разумовіч пад час усталявання савецкай улады ў горадзе ў жніўні 1920 года быў памочнікам Гродзенскага ваенкому. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку сцвярджалась, між іншым, што В.Разумовіч быў «пры бальшавіках у Гродне камендантам гораду». Паводле А.Старжа, В.Разумовіч уцёк з Гродна у Літву, хаваючыць ад польскай улады. Цэнтральным упраўленнем Саюзу літоўскіх стралкоў 3 верасня 1920 года ў Коўне яму былі выдадзены паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губерніях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года ад’ютант Беларускага асобнага батальёну літоўскай арміі. У сакавіку 1921 года разам са штабам батальёну пераехаў у м.Сярэі. У сярэдзіне 1921 года быў арыштаваны літоўскімі ўладамі па абвінавачанню ў тым, што быццам бы збіраўся перайсці разам з батальёнам у Польшчу, аднак, праз дзесяць дзён за недахопам доказаў быў вызвалены. З 1 кастрычніка 1921 года сябра Саюзу літоўскіх стралкоў. 15 кастрычніка 1921 года В.Разумовіч выехаў у м.Мерыч на літоўска-польскую мяжу, дзе ўзначаліў 4-ю партызанскю групу і заняўся арганізацыяй сеткі беларускіх партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Польшчы. Паводле ўласнай справаздачы за кароткі час арганізаваў 9 аддзелаў, 36 партызанскіх раёнаў, некалькі дзесяткаў баявых атрадаў. У сакавіку 1923 года вайшоў у склад Центральнай рады Саюзу беларускіх стралкоў. Прадстаўнікамі В.Разумовіча ў Гродне на люты 1921 года з’яўлялісь Ільючык, М.Карповіч, В.Юрэчка, Чулкоў і С.Якавюк. Паводле паказанняў У.Бортнікава нейкі Лейзер Пальніцкі набыў у 1922 годзе ў Гродне для В.Разумовіча матацыкл і даставіў апошняму праз польскага жаўнера Хартмана. У красавіку 1923 года В.Разумовіч быў зноў арыштованы літоўскімі ўладамі па абвінавачанню ў супрацьдзеянні развіццю літоўскай дзяржавы, гвалце над мірнымі грамадзянамі, перавышэнні ўлады і г.д. і зняволены ў VI форце ў Коўне. У маі 1923 года В.Разумовіч быў звольнены для ліквідацыі 4-га атраду. Прыкладна тады ж вёў перамовы з прадстаўніком АДПУ, які прапанаваў яму і людзям з ягонай групы супрацоўніцтва з Савецкай Расіяй. У выніку 4-ы атрад пешым парадкам перайшоў з Літвы ў Мінск. З 1 студзеня 1924 года В.Разумовіч быў звольнены з літоўскага войску і ў красавіку таго ж года выехаў у Гданьск. Беспаспяхова спрабаваў сябе ў спіртавым бізнасе. Тады ж вайшоў у кантакт з польскай дэфензівай. З верасня 1924 года - у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувязью з антыпольскай партызанкай. Удзельнічаў у беларускай канферэнцыі ў Гданьску 24-27 лютага 1926 года. У 1930-37 годах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Grimasy svetove valky: Vzpominki atamana partizanu».
Меў жонку Ніну, якая  паходзіла з Гродна, і дачку Ларысу ( 1919 г.н. ). У 1924 годзе ён праз пасрэднікаў прадаў дом жонкі у горадзе. Паводле А.Старжа, на самой справе, гэты дом прыналежыў бацькам В.Разумовіча, а пазней ім загадвала нейкая Краснадубская. Згодна самаму В.Разумовічу, у ягоным доме пад час Першай сусветнай вайны кватэраваўся штаб Гіндэнбурга, а летам 1920 года спыні.лась камандыванне 102 пяхотнага палку Чырвонай арміі
Записан
Страниц  : 2 3 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,147 секунд. Запросов: 21.