Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
20 Апрель 2024, 00:46:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 156965 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 28 Июль 2012, 10:39:30 »

to Mikola gorodenski
Именно благодаря вашей ссылки я на них и вышел (там ещё было несколько фото, которые я не перевешивал).

Добавлено: 28 Июль 2012, 10:45:48
Бялецкі Канстанцін Яўхімавіч ( 20.1.1874, м.Лунна Гродзенскага пав. – 8.12.1926, Гродна ) - Сын кіраўніка пошты ў м.Лунна. Пасля заканчэння Гродзенскай гімназіі з 1894 па 1899 гады вучыўся ў Пецярбургскай вайсковай медыцынскай акадэміі. З 1899 года – вайсковы лекар, у тым ліку пры 102 пяхотным палку ў Гродне. З кастрычніка 1912 года сябра Гродзенскага таварыства рэўніцелей ваенна-санітарных ведаў, на адным з паседжанняў якога выступіў з рэфератам «Пірагоў як анатом і навукова-грамадскі дзеяч». Аўтар некралогу памяці гродзенскага гісторыка Я.Арлоўскага ў снежні 1913 года. Пад час Першай сусветнай вайны - галоўны лекар палявога шпіталя на нямецкім фронце. Быў кантужаны. У пачатку 1918 года выехаў на адпачынак у Магілёў, адкуль летам таго ж года вярнуўся ў Гродна. У канцы 1918 года атрымаў пасаду ардынатара ў Гродзенскім гарадскім шпіталі, дзе працаваў да 1926 года. 16 студзеня 1919 года быў прызначаны ўрачом беларускага палку ў Гродне. У той жа дзень выступіў на адкрыцці беларускага клуба «Наша хатка» ( «Беларуская хатка» ), старшынёй часовага праўлення якога ён з’яўляўся. Сябра Гродзенскай губернскай гарадской управы, пасля – Гродзенскага БНК. У якасці прадстаўніка БНК удзельнічаў 21 студзеня 1919 года ў паседжанні аргкамітэту па скліканню Краёвага беларускага з’езду Гродзеншчыны. Як прадстаўнік беларускіх сацыялістаў удзельнічаў у выбарах у гарадскую раду 27 лютага 1919 года. 4 красавіка 1919 года быў кааптаваны ў склад літоўскай Тарыбы. Летам 1919 года арыштаваны польскімі ўладамі. На перавыбарах Гродзенскага БНК 28 сакавіка 1920 года быў адзіным з кандыдатаў, каго абралі ў новы склад камітэту аднагалосна. Пад час панавання савецкай улады ў Гродне летам 1920 года хаваў у вайсковым шпіталі польскага афіцэра. З дзённіка А. Луцкевіча, які неаднаразова гасціў у хаце К.Бялецкага ў студзені 1919 года: «Чалавек сярэдніх гадоў, шчыры беларус, хоць і гаворыць па-расейску… Цікавіцца культурнай работай, апрацоўвае статут беларускага клуба…». З’яўляўся апекуном Гродзенскага беларускага прытулку. Між іншым, у канцы 1921 года даглядаў за хворай Станіславай Буйло. У 1922 годзе беспаспяхова вылучаўся ад блоку № 16 – нацыянальных меньшасцей на выбарах у сенат па пятай акрузе ( Беласток ). У рапарце польскай паліцыі за лістапад 1924 года К.Бялецкі ўзгадваўся ў якасці аднаго з найбольш актыўных прадстаўнікоў беларускай “нацыянальнай плыні” ў Гродне.
Трымаў прыватную практыку па кож-вен. захворванням. У 1902 годзе ажаніўся з Валерыяй Кемарскай. У 1919 годзе жаніўся другі раз на маладой дзяўчыне Лідзіі Сафроненка ( н. 1898 ), выхаванкі жаночага манастыра. На 1924 год меў дваіх дзяцей: Алену ( н. 1920 ) і Ірыну ( н. 1923 ). Фотааматар. Блізкі сябра гродзенскага епіскапа Ўладзіміра. Захаваўся подпіс на фотаздымку епіскапа з прысвячэннем: «Сярдзечнаму сябру хварэючых і смуткуючых, добраму доктару і любімаму фатографу К.А...»
У 1913 годзе пабудаваў уласны дом па вул. Кірхавая, 11.


* Belecki.jpg (42,61 Кб, 352x549 - просмотрено 10665 раз.)
Записан
Страниц  : 2 3 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,11 секунд. Запросов: 20.