dzida
Молодой Гродненец
Репутация: +7/-0
Offline
Сообщений: 43
Я люблю Гродненский форум!
|
|
« : 07 Август 2007, 02:49:44 » |
|
Пра адкрыццё беларускіх першых класаў з гарадскім упраўленнем адукацыі яшчэ ў траўні бягучага году дамовілася Гродзенская гарадская рада Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Беларускамоўныя першыя класы павінны былі з’явіцца ў шасці гродзенскіх гімназіях і школах. Аднак высветлілася, што чыноўнікі ад адукацыі і не збіраюцца інфармаваць бацькоў пра тое, што яны маюць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы.
Вынік — на сённяшні дзень бацькі толькі аднаго дзіцяці падалі заяву на навучанне ў беларускамоўным першым класе. Але дзеля таго, каб стварыць першы ад шмат гадоў беларускамоўны клас у Гродне, неабходны заявы бацькоў яшчэ дзевяці патэнцыйных першакласнікаў.
Падобныя дазволы на адкрыццё беларускіх класаў гродзенскія ўлады даюць не першы раз. Але ад дазволу да рэальнага фармавання класа — шлях доўгі. Фармальна — каб адчыніць беларускі клас — трэба заявы ад бацькоў дзесяці вучняў. І штогод улады маюць тое ж самае апраўданне — «бацькі не хочуць весці дзяцей у беларускія класы».
Гэтыя дазволы — па сутнасці — стварэнне гета. Можна пайсці наадварот — усіх залічвайце ў беларускія класы і толькі тых, хто напіша адмысловыя заявы, пераводзьце ў рускамоўныя. Ніколі не будзе праблем з заявамі.
Але на самай справе бацькам гарадскія ўлады і адміністрацыя школ не паведамляюць пра магчымасць навучаць дзяцей па-беларуску.
Вось і ў гэтым годзе толькі школа № 32 правяла хоць нейкую інфармацыйную кампанію сярод бацькоў: на дошцы аб’яў размясцілі адмысловую абвестку, намеснік дырэктара сустрэлася з бацькамі ў дзіцячых садках, дала абвестку ў газету. У СШ №10 абмежаваліся толькі абвесткай на дошцы інфармацыі ў школе. Кіраўніцтва іншых школ, дзе ёсць магчымасць з’яўлення беларускіх класаў, пра гэткую магчымасць бацькам нават не паведамляе.
Больш таго, напрыклад у гімназіі № 6, намесніца дырэктара Алена Маянская заявіла наступнае: „А я наогул не ведаю, хто вам даў такую інфармацыю — мы не збіраліся і не збіраемся набіраць беларускамоўныя першыя класы. Гэта некалі даўно такое было”. Упраўленне адукацыі вырашыла „дазволіць” на адкрыццё ў гэтай школе беларускага класа, а пра сваё рашэнне дырэкцыі школы і не паведаміла.
У сярэдняй школе № 26, якая доўгі час заставался адзінай беларускай школай у больш як 300-тысячным Гродне, фармаваць беларускія класы таксама не збіраюцца. У гімназіі № 7 намесніца дырэктара Ларыса Каржова патлумачыла, што навучэнцам гімназіі цяжка вучыць беларускую мову, бо „атрымліваецца так, што ў нашых дзяцей яна — як бы другая замежная мова”.
Гэтай уладзе сёння не залежыць на беларускамоўнай адукацыі. Таму наракаць на заняпад мовы, на антыбеларускую палітыку ўлад, на свядомае вынішчэнне беларускамоўнага школьніцтва, заклікаць чыноўнікаў прытрымлівацца Канстытуцыі і закону аб дзяржаўнасці беларускай мовы бессэнсоўна. Вярнуць мову ў школы можна грамадзянскай актыўнасцю, звяртаючы ўвагу на тое, што беларуская мова — гэта модная, сучасная, перспектыўная штодзённая неабходнасць. Мы кажам: «Беларуская мова — гэта мова эліты і багатых людзей! Беларуская мова — гэта мова будучыні! Далучайся! Запішы дзіця ў беларускі клас!»
|
|
|
Записан
|
|
|
|
dzida
Молодой Гродненец
Репутация: +7/-0
Offline
Сообщений: 43
Я люблю Гродненский форум!
|
дадатковая інфармацыя па тэлефонах : (0152) 43-67-58; (029) 913-18-31
|
|
|
Записан
|
|
|
|
dимкаs
|
шкада. бачыў некалькі папераў расклеяных на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. йіх трэба расклейваць па пад'ездах дамоў ну й безумоўна ля тых школ, дзе, магчыма, будуць адчынены беларускамоўныя клясы. калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы.
|
|
« Последнее редактирование: 07 Август 2007, 12:19:25 от Dimka »
|
Записан
|
|
|
|
Dangerous MaN
|
Я вучыўся ў беларускамоўным класе 7 гадоў. не шкадую.
|
|
|
Записан
|
Жизнь - это отстойная игра, но графика оffигенная!
|
|
|
Roman Garodenski
|
шкада. бачыў некалькі папераў расклеяных на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. йіх трэба расклейваць па пад'ездах дамоў ну й безумоўна ля тых школ, дзе, магчыма, будуць адчынены беларускамоўныя клясы. калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы. Калі будет спатрэбна дапамога , звяртайтеся і да мяне. Мой нумар 8831674
|
|
|
Записан
|
Do not think of death. Live! Struggle! Create!
|
|
|
MShmel
|
калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы. калі яшчэ засталіся аб'явы, то браць на расклейку можна ў ТБШ (Будзёнага 48а-44)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Sviatoy
|
я, конечно, не фанат белорусского языка, но ради детей можно сделать... думаю тема может повисеть некоторое время в верху с увеличенным приоритетом. АП товарищи!
|
|
|
Записан
|
Я не злой - просто не каждый способен увидеть добрые помыслы в моих действиях.
|
|
|
MShmel
|
Наколькі мне вядома, пакуль ёсьць толькі адна заява
|
|
|
Записан
|
|
|
|
dzida
Молодой Гродненец
Репутация: +7/-0
Offline
Сообщений: 43
Я люблю Гродненский форум!
|
Няўжо нікому не патрэбна беларуская адукацыя Крыўдна за нашую будучыню.......
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|