Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
13 Июль 2025, 14:37:51
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 3 4 ... 63 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в периодике и интернете  (Прочитано 331143 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Der Schatten
Moderator
*****

Репутация: +490/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5486


Просмотр профиля Email
« Ответ #30 : 05 Ноябрь 2007, 23:22:23 »

http://blog.grodno.net/2007/11/04/dzen-svjatoga-gubehrta-%d1%9e-grodna-nihto-ne-adznacha%d1%9e/#more-3355

Дзень Сьвятога Губэрта ў Гродна ніхто не адзначаў

Лунаюць сінія сьцягі са старадаўнім гарадзенскім гербам, флюгеры ў небе з самім сьвятым і ягоным аленем, па толькі што адрамантаваным да сьвята бруку на вул. Савецкай, выбачайце, вуліцы Губэрта крочыць шэсьце: шляхта, удзельнікі рамесных гільдый, паляўнічыя. Конна едуць вялікія князі і каралі, магнаты, з карэты вызірае хтось падобны да Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Выкапаны кароль, дальбог!

Публіка абапал старой вуліцы жвава рэагуе на гэткі гістарычны спэктакль, радуецца рыцарству, мад’ярскай пяхоце самога Стэфана Баторыя, пляскае піваварам, што вязуць бочкі з сапраўдным гарадзенскім півам «Губэрт». Шэсьце апынаецца ля бронзавага аленя з крыжам паміж рогамі, каторага паставілі па прапанове майго прыяцеля — вядомага гарадзенскага скульптара замест савецкага танка на пастамэнце. Каралеўская пяхота дае залп з рушніц і г.д. і г.д.

Кажуць, за польскім часам сьвята патрона гораду наднёманскага заўжды адзначалі. Дзень гораду, праўда, і цяпер існуе, але не зьвязаны зь ніякай датай зь яго гісторыі, нават праводзіцца ў іншым месяцы: то 15[ch8209]га, то 20[ch8209]га. Дня Сьвятога Губэрта гарадзкое начальства не заўважае, папросту ня ведае. Усе яго думкі — пра блізкі «чырвоны дзень календара», пра фатальны стрэл «Аўроры», пра чарку і аскомныя тосты.

А што ж 3 лістапада насамрэч адбывалася ў Горадні? Вось мая сьціслая рэпарцёрская справаздача: на старой вуліцы ля бару «На Тэлеграфнай» годна бялелі чатыры аднолькавыя новыя «БМВ», аздобленыя вясельнымі гірляндамі штучных кветак. Бюст Ажэшкі на высокім пастамэнце намок. Я распнуў парасон і перайшоў па бэтонным мосьце цераз Гараднічанку, запыніўшыся хвілю, каб паглядзець на ваду.

Перад брамай парка адпачынку працоўных імя каралеўскага батаніка Жылібэра бялелі ў штучных гірляндах чатыры «Мэрсэдэсы». Я прайшоў пад мостам на вул.Ажэшкі і апынуўся ў другой частцы рачной Швэйцарскай даліны — у паркавай. На перападзе вада бруіла, з боку жоўтае лісьце мокла. Я перайшоў драўляным паўдужным мосьцікам на другі бераг. У зацішным месцы ўбачыў каляровых качараў і іх сьціплых шэрых сябровак.

Збоку ад вечнага агню з салдатам хадзіў пад дажджом карагод, унутры — у адваротным кірунку танчылі жаніх зь нявестай. Потым ён узяў яе нават на рукі. Затым подручкі яны пад чорным парасонам сталі спускацца па прыступках у бок ракі. Успышка! Успышка! Іх фатаграфавалі.

На шэрым гмаху ветрам ірвала чырвона[ch8209]зялёны і сіні — з аленем Сьвятога Губэрта сьцягі, але паводзіліся яны, як заўжды, чамусьці па[ch8209]рознаму. Можа адзін цяжэйшы? Каля загсу стаялі тры белыя «Мэрсэдэсы» з гірляндамі. Ля ўваходу — ужо бачаныя раней парожнія бутлі з[ch8209]пад шампанскага. Гэта мясцовы шык — пакідаць іх па сабе абавязкова і — чым болей. Як напісалі б раней: а празь дзевяць месяцаў у горадзе нарадзіліся дзеткі з[ch8209]пад знаку Сьвятога Губэрта.

Дождж не сьціхаў. Мокрыя рабочыя пілавалі плітку, працягвалі парадкаваць стары брук і перарабляць тратуары, яны зноўку не пасьпявалі да чырвонай даты. Пачынала шарэць. Пахмурны, непрыветны вятрысты Дзень Сьвятога Губэрта зь ёдкім дажджом. На заканчэньне: келіх белага сухога віна італійскага ўраджаю.

// Сяргей Астравец, Наша Ніва


Записан
Страниц  : 1 3 4 ... 63 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,867 секунд. Запросов: 20.