Краязнаўчы альманах “Горад Святога Губерта” (Прочитано 7768 раз)

Пра гэта ўжо пісалі на блогу, але мо хто і ня ведае. Ды і абмеркаваць варта.

У сераду 15 жніўня ў Гродна адбудзецца прэзентацыя краязнаўчага альманаху “Горад Святога Губерта”, прысвечанага падзеям, асобам і наступствам знішчэння гістарычнай часткі Гродна. Прэзентацыя пройдзе ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (Таварыства Беларускай Школы). Пачатак а 18-й гадзіне.

У альманаху змешчаныя стэнаграма круглага стала “Каму выгодна руйнаванне Гародні”, які адбыўся ў горадзе 21 чэрвеня бягучага году. Прыводзяцца гісторыя знішчэння гарадзенскіх помнікаў – ад габрэйскіх могілкаў, знішчаных у 60-я гады, будынку канструктывізму “Гарачы хлеб”, разбуранага ў мінулы годзе і да флігеля палацавага комплекса Лясной адмністрацыі, XVIII стагоддзя, знішчанага днямі. Аўтары змяшчаюць альтэрнатыўны праект развіцця транспартнай сістэмы Гродна з падрабязнымі схемамі. У раздзеле “Разбуральнікі і абаронцы” - артыкул Аляксандра Мілінкевіча “Взрыв”, прысвечаны знішчэнню Фары вітаўта, касцёла XVI стагоддзя, узарванага ў 1961 годзе. У артыкуле пералічваюцца імёны сябраў гарадскога выканкама, якія прымалі гэтае рашэнне.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашага гораду!
Последнее редактирование: 15 Август 2007, 03:25:07 от MShmel
"узарванага ў 1961 годзе" :)

Хто рэдактар альманаху??
Последнее редактирование: 14 Август 2007, 23:08:34 от litwin
ой видели видели
понравился
выправіў ужо. гэта проста прэс-рэліз з памылкай, а я не заўважыў. заадно і Фару Вітаўта з 14ст на 16ст зьмяніў.
Рэдактар - Алесь Смалянчук, хіба што
Нормально посидели... скоро пойду полистаю альманах...
(1/4) > >>

Ответ

Улыбка Подмигивающий Веселый Смеющийся Злой Грустный Шокирован Крутой Непонимающий Строит глазки Показывает язык Обеспокоенный Рот на замке В замешательстве Целующий Плачущий