Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Апрель 2024, 19:33:32
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 18 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Потереные сооружения  (Прочитано 105756 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Der Schatten
Moderator
*****

Репутация: +490/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5486


Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 17 Октябрь 2007, 00:05:18 »

http://harodnia.com/a94.php
 
Адказ таварышчу Ігару Чарняўскаму, або колькі будынкаў разбурылі ў Горадні апошнім часам
14 кастрычніка 2007 года


1 кастрычніка гэтага года на прэс-канферэнцыі, дадзенай беларускім журналістам, намеснік старшыні дэпартамента па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі, яўна намякаючы на тое, што ў Горадні ніхто нічога не разбурае, заявіў: «Иногда в таких письмах (зваротах грамадскасці) присутствуют фразы — «уничтожено 20 зданий и 70 подготовлено к уничтожению». В таком случае я требую назвать адреса, чтобы было легче разбираться».

Ну што ж, Ігар Мяфодзьевіч. Адпаведна з вашай просьбай прапануем спіс тых дамоў (і крышачку фотаздымкаў да іх), якія былі рэканструяваныя, разабраныя, адрамантаваныя (ці як там у вас яшчэ кажуць у міністэрстве культуры) у нашым горадзе на працягу апошніх двух гадоў, ад пачатку сумнавядомай “рэканструкцыі” Горадні.

Хадзіце па суправаджальных спасылках – працэс “рэканструкцыі” адкрываецца як на далоні.


--------------------------------------------------------------------------------

Флігель палаца віцэ-адміністратара 1770-х гадоў пабудовы, вул. Горкага, 2а. “Рэканструяваны” адпаведна з рашэннем навукова-метадычнай рады мінкульта ад 19 красавіка 2007 года
  
--------------------------------------------------------------------------------

Адзін з найбольш цікавых прыкладаў драўлянага канструктывізма па вул.Багдановіча 6. “Рэканструяваны” летам 2007 года.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Паравы млын па вул.Васілька 3, 1880-я гады пабудовы. “Рэканструяваны”, не гледзячы на пратэсты грамадскасці ў маі 2007 года.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Млын па вул. Ціміразева. На яго месцы зараз збіраюцца ўзводзіць навароб.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Зав. Віленскі, 12. Пачатку ХХ стагоддзя пабудовы. “Рэканструяваны” ўвесну 2006 года. Разам з ім знесены яшчэ 2 драўляныя дамы.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Вуліца Горкага 29, выдатны ўзор канструктывізму. “Рэканструяваны” 6 кастрычніка 2006 года, нягледзячы на абяцанку таварышча Чарняўскага ўнесці гэты будынак у спіс помнікаў архітэктуры
  
--------------------------------------------------------------------------------

Вул. Урыцкага 23. “Рэканструяваны” ў красавіку 2007 года. 1880-я гады пабудовы.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Вул. Урыцкага 12. Разбураецца да сённяшняга дня, па кавалачках.
  
 --------------------------------------------------------------------------------

Вул. Парахавая. Тут “рэканструявана” 6 (!) цагляных дамоў пабудовы пачатку ХХ стагоддзя. Зараз на іх месцы узводзіцца шкляны і бетонны шматпавярховік.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Былая фабрыка матацыклаў Старавольскіх па вул. К.Маркса. Цікавы прыклад міжваеннага канструктывізма і проста гістарычны будынак.“Рэканструявана” ў канцы 2005 года.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Дом па вуліцы Найдуса 1. “Рэканструкцыя” ідзе акурат зараз. На здымку яе пачатковая стадыя – “разборка” будынка.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Дом па вуліцы Завадская 12. Апошні жылы будынак на гэтай вуліцы. Быў надзвычай рамантычны цагляны дамок пачатку ХХ ст. з садам.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Дом па вуліцы Горкага 41 на Залатой горцы. Разам з ім у жніўні-верасні 2006 года было знічана яшчэ 8 дамоў з цэглы і дрэва 1920-30-х гг. пабудовы.
  

--------------------------------------------------------------------------------

Будынак адной з першых у Беларусі санітарна-эпідэміялагічных станцыі. Разабраны да падмуркаў яшчэ ў 2005 годзе. На яго месцы ўзведзены навароб.
  
--------------------------------------------------------------------------------

Яшчэ 2 дамы на вуліцы Старазамкавай, будынак на Акадэмічнай і колькі сімпатычных дамкоў з цаглянымі фасадамі на Антонава. У дадатку да ўсяго 2 дамы на вуліцы 11 ліпеня і апошні дом на завулку Смелым.

--------------------------------------------------------------------------------

Вось такі кароценькі спісачак будынкаў ад канца XVIII да 20-30-х гг. ХХ стагоддзяў. Атрымалася ўсяго (!) каля 30 дамкоў. Нават болей, чым 20. Праўда, усё па “законе.”

Записан
Страниц  : 2 3 ... 18 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,122 секунд. Запросов: 20.