Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Апрель 2024, 00:16:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > Школы города
(Модераторы: Админ, Sviatoy, dимкаs, PoliteX, kosik) > Тема:

Запішы дзіця ў беларускі клас!

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Запішы дзіця ў беларускі клас!  (Прочитано 4133 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
dzida
Молодой Гродненец
*

Репутация: +7/-0
Offline Offline

Сообщений: 43


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« : 07 Август 2007, 02:49:44 »

Пра адкрыццё беларускіх першых класаў з гарадскім упраўленнем адукацыі яшчэ ў траўні бягучага году дамовілася Гродзенская гарадская рада Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Беларускамоўныя першыя класы павінны былі з’явіцца ў шасці гродзенскіх гімназіях і школах. Аднак высветлілася, што чыноўнікі ад адукацыі і не збіраюцца інфармаваць бацькоў пра тое, што яны маюць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы.

Вынік — на сённяшні дзень бацькі толькі аднаго дзіцяці падалі заяву на навучанне ў беларускамоўным першым класе. Але дзеля таго, каб стварыць першы ад шмат гадоў беларускамоўны клас у Гродне, неабходны заявы бацькоў яшчэ дзевяці патэнцыйных першакласнікаў.

Падобныя дазволы на адкрыццё беларускіх класаў гродзенскія ўлады даюць не першы раз. Але ад дазволу да рэальнага фармавання класа — шлях доўгі. Фармальна — каб адчыніць беларускі клас — трэба заявы ад бацькоў дзесяці вучняў. І штогод улады маюць тое ж самае апраўданне — «бацькі не хочуць весці дзяцей у беларускія класы».

Гэтыя дазволы — па сутнасці — стварэнне гета. Можна пайсці наадварот — усіх залічвайце ў беларускія класы і толькі тых, хто напіша адмысловыя заявы, пераводзьце ў рускамоўныя. Ніколі не будзе праблем з заявамі.

Але на самай справе бацькам гарадскія ўлады і адміністрацыя школ не паведамляюць пра магчымасць навучаць дзяцей па-беларуску.

Вось і ў гэтым годзе толькі школа № 32 правяла хоць нейкую інфармацыйную кампанію сярод бацькоў: на дошцы аб’яў размясцілі адмысловую абвестку, намеснік дырэктара сустрэлася з бацькамі ў дзіцячых садках, дала абвестку ў газету. У СШ №10 абмежаваліся толькі абвесткай на дошцы інфармацыі ў школе. Кіраўніцтва іншых школ, дзе ёсць магчымасць з’яўлення беларускіх класаў, пра гэткую магчымасць бацькам нават не паведамляе.

Больш таго, напрыклад у гімназіі № 6, намесніца дырэктара Алена Маянская заявіла наступнае: „А я наогул не ведаю, хто вам даў такую інфармацыю — мы не збіраліся і не збіраемся набіраць беларускамоўныя першыя класы. Гэта некалі даўно такое было”. Упраўленне адукацыі вырашыла „дазволіць” на адкрыццё ў гэтай школе беларускага класа, а пра сваё рашэнне дырэкцыі школы і не паведаміла.

У сярэдняй школе № 26, якая доўгі час заставался адзінай беларускай школай у больш як 300-тысячным Гродне, фармаваць беларускія класы таксама не збіраюцца. У гімназіі № 7 намесніца дырэктара Ларыса Каржова патлумачыла, што навучэнцам гімназіі цяжка вучыць беларускую мову, бо „атрымліваецца так, што ў нашых дзяцей яна — як бы другая замежная мова”.

Гэтай уладзе сёння не залежыць на беларускамоўнай адукацыі. Таму наракаць на заняпад мовы, на антыбеларускую палітыку ўлад, на свядомае вынішчэнне беларускамоўнага школьніцтва, заклікаць чыноўнікаў прытрымлівацца Канстытуцыі і закону аб дзяржаўнасці беларускай мовы бессэнсоўна. Вярнуць мову ў школы можна грамадзянскай актыўнасцю, звяртаючы ўвагу на тое, што беларуская мова — гэта модная, сучасная, перспектыўная штодзённая неабходнасць. Мы кажам: «Беларуская мова — гэта мова эліты і багатых людзей! Беларуская мова — гэта мова будучыні! Далучайся! Запішы дзіця ў беларускі клас!»
Записан
dzida
Молодой Гродненец
*

Репутация: +7/-0
Offline Offline

Сообщений: 43


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« Ответ #1 : 07 Август 2007, 02:57:22 »

дадатковая інфармацыя па тэлефонах : (0152) 43-67-58; (029) 913-18-31
Записан
dимкаs
Moderator
*****

Репутация: +115/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1147


hrodna pride world wide © toshirskij

S polyakovsky Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #2 : 07 Август 2007, 11:07:28 »

шкада. Плачущий бачыў некалькі папераў расклеяных на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. йіх трэба расклейваць па пад'ездах дамоў ну й безумоўна ля тых школ, дзе, магчыма, будуць адчынены беларускамоўныя клясы.

калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы.
« Последнее редактирование: 07 Август 2007, 12:19:25 от Dimka » Записан

Dangerous MaN
Настоящий гродненец
****

Репутация: +23/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 455


В этом мире все возможно...

Просмотр профиля
« Ответ #3 : 07 Август 2007, 20:20:47 »

Я вучыўся ў беларускамоўным класе 7 гадоў. не шкадую. Веселый
Записан

Жизнь - это отстойная игра, но графика оffигенная!
Roman Garodenski
Почетный гродненец
*****

Репутация: +174/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 2999


Жыве Беларусь!

Просмотр профиля
« Ответ #4 : 13 Август 2007, 01:54:53 »

Цитировать
шкада. Плачущий бачыў некалькі папераў расклеяных на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. йіх трэба расклейваць па пад'ездах дамоў ну й безумоўна ля тых школ, дзе, магчыма, будуць адчынены беларускамоўныя клясы.

калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы.



Калі будет спатрэбна дапамога , звяртайтеся і да мяне. Мой нумар 8831674
Записан

Do not think of death.
Live!
Struggle!
Create!
MShmel
Настоящий гродненец
****

Репутация: +54/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 956


жыць і размаўляць па-свойму

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #5 : 13 Август 2007, 02:18:03 »

Цитировать
калі патрэбна дапамога з распаўсюджваньнем, то зьвяртайцеся, будзе прыемна дапамагчы.
калі яшчэ засталіся аб'явы, то браць на расклейку можна ў ТБШ (Будзёнага 48а-44)
Записан

Sviatoy
Moderator
*****

Репутация: +86/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 593


чертовски добрый

Просмотр профиля
« Ответ #6 : 14 Август 2007, 23:29:33 »

я, конечно, не фанат белорусского языка, но ради детей можно сделать...
думаю тема может повисеть некоторое время в верху с увеличенным приоритетом.
АП товарищи!
Записан

Я не злой - просто не каждый способен увидеть добрые помыслы в моих действиях.
MShmel
Настоящий гродненец
****

Репутация: +54/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 956


жыць і размаўляць па-свойму

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #7 : 16 Август 2007, 03:04:31 »

Наколькі мне вядома, пакуль ёсьць толькі адна заява  Плачущий
Записан

dzida
Молодой Гродненец
*

Репутация: +7/-0
Offline Offline

Сообщений: 43


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« Ответ #8 : 17 Август 2007, 01:46:14 »

Няўжо нікому не патрэбна беларуская адукацыя   Грустный
Крыўдна за нашую будучыню.......
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 19.