Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Апрель 2024, 10:23:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Тадик Ясински - легенда или быль  (Прочитано 143931 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #90 : 30 Март 2012, 09:53:58 »

to Fialka 23
Польские авторы уверенны, что огонь направляли советские диверсанты...

Добавлено: 30 Март 2012, 09:54:46
ГАРОДНЯ Ў ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЕ. 1939-1945 Г.  // Краязнаўчы альманах «Горад святога Губерта». Выпуск першы. Гісторыя Гародні ХХ ст. у вусных успамінах / Пад рэд.А.Ф.Смаленчука. – Сейны: Fundacja “Pogranicze”, 2002. – 96 с http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/smalanczuk/hubert/02.htm
Несцярэнка К.М.:
Моцных баёў не было, бо ў польскім войску былі хіба адныя апалчэнцы. Аднак, калі першы рускі танк увайшоў у горад, то яго каля старога паштамта на вул.Ажэшкі падпалілі. Танк згарэў разам з танкістамі. Стралялі за Нёманам. Савецкую плошчу разбілі снарадамі. Снарады лёталі над усім горадам. Мы жылі насупраць яўрэйскіх могілак, там, дзе зараз стадыён. Адзін снарад трапіў так блізка, што нават вокны зазвінелі, а партрэты ў хаце пападалі. Дзед крыкнуў: Да піўніцы бяжыце!, і мы схаваліся ў падвале.
Рой С.У.:
У горадзе былі моцныя баі. Напрыклад, мой дзядзька, мамін брат, быў сярод абаронцаў горада. Калі распачалася страляніна, мама, занепакоеная лёсам брата і яго сям’і, пайшла да іх. Брат с жонкай і трымя дзецьмі жылі на сучаснай Лідскай вул., там, дзе паварот на Скідаль. У іх быў маленькі драўляны домік. Па дарозе мама сустрэла знаёмую. Тая сказала, што не трэба ісці на Лідскую, што брат забіты, што ён ляжыць на плошчы, накрыты польскім сцягам. Мама кінулася туды. І праўда. Брат быў ужо мёртвы. Хто страляў мы не ведаем. Казалі, што гэта не былі бальшавікі. Нібыта, брата забілі выстралам з балкона аднаго з дамоў у цэнтры горада.
Мама хацела ісці на Лідскую, каб паведаміць жонцы брата. Але людзі параілі не хадзіць. Яны расказалі, што жонку таксама забілі. Бальшавікі наступалі ад Скідаля і ў раёне вул. Белуша і Лідскай была моцная страляніна. Яна падышла да акна, каб закрыць яго падушкай, а куля трапіла проста ў шыю. Засталося трое дзетак. Сястра забітай узяла хлопчыкаў да сябе, а мы забралі старэйшую дзяўчынку.
Колькі было забітых сярод гараджанаў я не ведаю.
Жулега К.А.:
Гарадское апалчэнне, куды пайшлі студэнты, іншыя жыхары, не збіралася здаваць горад ні Саветам, ні немцам. Яны змагаліся і верылі ў перамогу. Многія разумелі альбо адчувалі, што калі ворагі займуць наш горад, то ўсім прыдзецца вельмі цяжка. Супраціў быў вельмі моцным. Асабліва геройскі ваявалі нашы студэнты. Горад бальшавікі занялі не адразу. Гародня супраціўлялася. У лесе каля Нёмана мы правялі 2-3 ночы. Калі пакінулі лес, то на поле яўрэя Каўмана (ён прадаваў гародніну і меў вялікія агароды на беразе Нёмана) убачылі шмат забітых салдат. Былі і параненыя. Незнаёмых забітых людзі пазней хавалі ў лесе, знаёмых – на могілках.
Закончылася страляніна. Мы выйшлі з лесу і ўбачылі на супрацьлеглым баку Нёмана немцаў*, нямецкія матацыклы, танкі. Людзі стаялі і перагаворваліся. Многіх уразіла тэхніка і знешні выгляд немцаў. Моцнае ўражанне было і ў мяне. Памятаю, што запытала ў мамы, чаму ў немцаў вочы блішчаць, як у савы ўначы. Мама засмяялася і растлумачыла, што гэта не вочы. Немцы глядзелі ў біноклі, а сонца, якое ўзнялося за нашымі спінамі, адсвечвала ад шкла. Потым суткі або двое немцы і бальшавікі разам святкавалі перамогу, пелі песні. У горадзе пачалі казаць, што вайна закончылася, бо немцы падпісалі мір з бальшавікамі. Пакідаючы горад, немцы забралі частку абсталявання тытунёвай фабрыкі, іншых заводаў. Гараджане не маглі зразумець, што да чаго. Чаму немцы адышлі і без боя пакінулі бальшавікам горад? Пазней даведаліся пра сатанінскі план – пакт Молатава-Рыбентропа [пакт Молатава-Рыбентропа].
Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,131 секунд. Запросов: 21.