Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
27 Апрель 2024, 02:28:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 21 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Тадик Ясински - легенда или быль  (Прочитано 144564 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #90 : 24 Март 2012, 23:32:32 »

Піліп Пестрак Незабыўнае: – с. 168-172 “Перад вызваленнем мне даводзілася адбываць чарговы панскі прысуд у гродзенскай турме... Напад гітлераўскіх полчышчаў на Польшчу застаў нас – больш трохсот палітычных зняволеных – у гродзенскай турме. Мы дамагаліся, каб нас пусцілі на фронт – ваяваць супраць гітлераўскай навалы. Мы, будучы палітычна сталымі людзьмі, разумелі, што разгром нямецкага фашызму будзе адначасова і разгромам фашызму польскага. Нас абяцалі выпусціць, але... не выпусцілі. Сталі даносіцца праз сцены, праз краты глухія весткі, што на захад рушыла Чырвоная Армія. Мы не маглі на поўную веру прыняць гэтыя весткі – магла стацца правакацыя. Кожная правакацыя ў той напружаны час пагражала нам смерцю.
Памятаю, адзін дазорца, які не раз хваліўся нам, што ў царскія часы служыў у турме “Кресты” і замыкаў рэвалюцыянераў, прыбег на наш калідор і на ўвесь голас стаў гаварыць, што ідзе Чырвоная Армія, што яна ўжо блізка ад Гродна. Адчыняў камеры і паўтараў тое самае, біў у грудзі, бажыўся, што гэта праўда, і нават заплакаў. Мы ўсё ж такі яму не паверылі.
Пад гул гітлераўскіх самалётаў, якія кружылі над горадам і кідалі бомбы, мы дамагаліся вызвалення з турмы кожны дзень, каб ісці на фронт. Нам сказалі, што ўлады турэмнай няма, што турма перайшла пад ведамства магістрата. Мы тады патрабавалі, каб да нас прыйшоў бургамістр.
І нас выпусцілі. Гэта быў сонечны асені дзень. Выпускалі групамі – па пяць-шэсць чалавек, аддавалі нашу адзежу на складзе. І раптам крыкі, неймаверна дзікія крыкі: “Няхай жыве Чырвоная Армія!” Хто крычыць? Аказалася, крымінальныя зняволеныя ў другім будынку турмы ўзнялі бунт – чаму не выпускаюць іх. Яны сталі біць вокны, ламаць дзверы. Адміністрацыя іх выпусціла. Крыміналісты кінуліся на склад за нашай адзежай, разрабавалі, што хацелі, а рэшту раскідалі па турэмным двары. Тады перасталі выпускаць нашых па пяць чалавек – выпуцілі ўсіх адразу, і мы выйшлі натоўпам у турэмнай адзежы. Адбыўся маленькі мітынг, дзе давялося прамовіць мне, бо я быў сакратаром турэмнага камітэта палітзняволеных гродзенскай турмы. Пастроіліся ў калону і выйшлі на вуліцу. Нас акружылі рабочыя, прадстаўнікі прафсаюзаў і сказалі, што Чырвоная Армія павінна была прыбыць у Гродна з-пад Навагрудка ў 6 надзін ранку. І вось чамусьці няма. Нешта затрымала. Гродзенскія рабочыя ўжо былі падрыхтаваны да сустрэчы Чырвонай Арміі.
Мы ішлі па вуліцы ля запоўненых людзьмі тратуараў, кідаючы камуністычныя лозунгі, уздымаючы ўверх рукі, сціснутыя ў кулакі.
У горадзе не было ніякай улады. Усе недзе пахаваліся. У парку пры вуліцы на клёне гучнагаварыцель перадаваў паведамленні з фронту. Крыміналісты, якія разрабавалі нашу адзежу, упарта хацелі змяшаацца з намі. Аказалася, што турэмная адміністрацыя знарок зрабіла гэтую правакацыю, каб супрацьпаставіць крымінальных нам і прышыць нам ярлыкі рабаўнікоў. Але гэтая правакацыя ім не ўдалася.
Ідучы стройнай калонай па вуліцы, мы затрымалі легкавцю машыну з двума падазронымі ў капелюшах. Нашы хлопцы зрабілі ў іх вобыск, забралі рэвальверы і хацелі перакуліць машыну. Але наш турэмны камітэт гэтага рабіць не дазволіў.
Рабочыя прывялі нас на падворак былога паліцэйскага ўчастка, хацелі нас там пакарміць. Але есці не прыйшлося. На ўчастку гэтым было многа вінтовак, цэлыя кучы патронаў. Нехта крыкнуў: “Браць вінтоўкт!” Мы, члены турэмнага камітэта, параіўшыся, вырашылі, што трэба ўзбройвацца, і мяне выбралі камандзірам. Усе сышліся на тым, што нам патрэбен мясцовы чалавек, які ведае Гродна і ўсю абстаноўку. Да нас падышоў шавец, беларус па нацыянальнасці, і сказаў: “Хадзем, таварышы, я вас павяду”. І рушыў наперад, мы за ім. Як толькі праваднік дайшоў да адчыненых варот, з вуліцы раздаўся стрэл, і наш таварыш упаў забіты. Аказалася, што недалёка, у “Доме жолнежа”, хаваліся фашысты, супраць варот яны паставілі кулямёты. Мы былі акружаны. Каб мы рынуліся ў вароты, яны ўсіх перакасілі б. Нам нічога не заставалася, як групамі ўцякаць цераз цагляную агароджу двара ў парк, што мы і зрабілі. але тут нейкія асобы ў цывільнай адзежы, узброеныя рэвальверамі, пачалі нас арыштоўваць і ставіць на вуліцы ў калону. Некалькі нашых людзей, якія спрабавалі ўцякаць, былі забіты. Нас зноў пагналі ў турму. Зараз жа за турэмнай брамай раздзявалі нагола, рабілі вобыск і пасля па адным вялі цераз строй дазорцаў з пастаўленымі рэвальверамі. Па ўсім было відаць, што паліцыянты, афіцэры, розныя гімназісцікі-фашысцікі былі прыхаваліся, пачуўшы аб набліжэнні Чырвонай арміі, а калі даведаліся, што Чырвоная Армія затрымалася ў дарозе, то вылезлі з нор.
Дзверы камер зачыніліся, і мы зноў апынуліся ў турме. Ніякіх сеннікаў. Адна цэментная падлога і сцены. Святла не было. Ноч агарнула свет – цёмная, прытоенная, да таго цёмная, што мы адзін другога не бачылі ў камеры. Члены турэмнага камітэта пачалі шукаць адзін другога. Пачаліся перастукі ў сцяну. Рашаем правесці невялікія нарады па камерах – высветоіць становішча. Мы сталі перад небяспекай расстрэлу. Трэба падрыхтаваць таварышаў. Рашылі смела глядзець смерці ў вочы і літасці ў катаў не прасіць.
Ходзячы і седзячы, перадрамалі ноч. На ранак з’яўляецца начальнік турмы і з ім хлопец з крымінальных са сшыткам і алоўкам у руках. Пачалася перапіска нашага брата. Начальнік сказаў адкрыта: “Вы мне хацелі падрэзаць горла, цяпер я падрэжу вам”.
Начальнік адышоў, а праз нейкую гадзіну ў горадзе пачалася перастрэлка. Пытаемся ў дазорцаў – хто з кім б’ецца? Дазорцы паціскаюць плячыма і нічога не кажуць. Гавораць адно, што іх не пускаюць дахаты, што жонкі прыносяць ім ежу, як арыштантам. Гэта была праўда. На другі дзень бою толькі адзін дазорац, які гаварыў з мазурскім акцэнтам, шапнуў мне ў кутку турэмнага калідора: “Калі адзін бок пераможа, вам будзе добра, а калі другі бок пераможа, вам будзе вельмі дрэнна”. Гэта быў дыпламатычны адказ чалавека, які ў душы шкадаваў нас. Дашорац паходзіў з мазурскай беднаты. Мы зразумелі яго адказ, зразумелі, што б’юцца нашы чырвоная войскі з польскімі фашыстамі. Становішча стала ясным. Узняўся настрой ва ўсіх. Мы прыслухоўваліся да бою і пачалі пазнаваць, дзе стрэлы нашых, а дзе фашыстаў. Нанач бой заціхаў. Толькі ў злавеснай начной цішыні прарывалася час ад часу кулямётная чарга і заціхала. Мы амаль што не спалі.
На трэці дзень бою ў паветры загулі самалёты. Мы ўсе павіслі на кратах акна. Углядаліся ў неба. Убачылі самалёт. З яго пасыпаліся паперкі. Адна з іх упала на турэмны двор проста пад ногі дазорцу. Ён падняў яе, паглядзеў і хуценька сунуў у кішэню. Каб ён зірнуў уверх, то ўбачыў бы, што на яго глядзіць многа вачэй. Чый быў самалёт, мы не маглі адгадаць, хоць думалі, што гэта – савецкі. Завысока і замала быў ён над намі. Дазорац-мазур адчыніў дзверы і выпусціў нас, як звычайна, у туалет. Тут мы пачулі стук у сцяне. Я прыклаў вуха. З суседняй камеры перадалі: “Мы бачылі з акна савецкі самалёт”. Я спытаў: па чым пазналі? Яны адказалі, што на крылах заўважылі чырвоную зорачку. Цяпер нам было ясна, што самалёты нашы, што час вызвалення блізкі.
І зноў настала ноч. Зноў блуканне на цёмнай камеры. Бой часова заціх. Пайшоў дробны дождж. На світанні пачалася артылерыйская страляніна. У бой пайшла цяжкая артылерыя. Мы прыкладалі вушы да сцяны, каб адгадаць, адкуль ляцяць снарады – з усходу ці з захаду. Праз увесь дзень ішоў артылерыйскі бой.
Цёмная, мокрая ноч зноў прынесла зацішша. Мы сціснуліся ў адным кутку, прытуліліся адзін да другога, каб цяплей было, і, стомленныя, заснулі. На світанні былі ўжо на нагах, парамі хадзілі вакол па камеры. Трэба сказаць, што абедаў нам не давалі, а толькі каву і 400 грамаў хлеба на ўвесь дзень.
Ходзім, чакаем. Бою ў горадзе не чуваць. Глянулі ў акно – дазорца на сваім месцы няма. Лужынкі на двары пасля начнога дожджыку, і асеняе хмаране неба.
Раптам адкрыўся “ваўчок”, і той самы дазорац-мазур, глянуўшы, сказаў: “Васы псыслі” і тут жа адчыніў дзверы.
Нас сустрэла група рабочых, узброеных вінтоўкамі, з патроннымі стужкамі накрыж цераз плячо. Адзін з іх сказаў: “Таварышы, сягоння ноччу горад Гродна вызвален Чырвонай Арміяй. Вы свабодны!” Мы кінуліся адзін да аднаго ў абдымкі і сталі выходзіць. Зараз жа ўзброіліся вінтоўкамі. Стварылі рэўком, паслалі сваіх людзей на ўсе гарадскія адказныя аб’екты: банкі, станцыю, пошту, водаправо, бальніцы, масты і г.д. Мы пачалі будаваць дыктатуру пралетарыяту па Леніну. Хутка стварылі гарадскі камітэт рабочай міліцыі, якому рэўком перадаў свае паўнамоцтвы. Арыштоўвалі ворагаў – былых дэфензіўскіх сышчыкаў, катаў, афіцэраў...


Добавлено: 24 Март 2012, 19:36:26
А вот фото бывших политзаключённых из гродненской тюрьмы. После освобождения

Добавлено: 24 Март 2012, 20:38:30
А вот ещё воспоминания одного из бывших политзаключённых...
Якуб Міско “Было яно калісці”: с. 143-147 “...На свеце станавілася ўсё больш трывожна. У паветры яўна пахла порахам. А днём першага верасня над горадам паявіліся нямецкія самалёты. Пасыпаліся першыя бомбы, адна з іх упала на астрожны дзядзінец. Зазвінелі вокны, хадуном захадзілі сцены. Вязні не ведалі, што гэта і адкуль узялося. Пад вечар стражнікі паведамілі, што Гітлер напаў на Польшчу. Яны папярэдзілі вязняў, каб сядзелі спакойна і не дазвалялі сабе эксцэсаў. На другі дзень газеты былі запоўнены інфармацыямі аб пачатку вайны. Налётаў на Гродна больш не было. Тым ня меньш вязні на кожным кроку адчувалі ваенную сітуацыю. Іх не выпускалі на шпацыр, і ўсе дваццаць чатыры гадзіны даводзілася сядзець пад замком. Скарацілі амаль на палавіну і без таго мізэрную пайку хлеба. Штодзённа давалі гарохавы суп, і амаль у кожнай гарошыне сядзеў тоусты чорны чарвяк.
З франтоў прыходзілі трывожныя весткі. Гітлераўцы занялі Познань, Быдгашч, Торунь, Лодзь, Кракаў, акружылі Варшаву. Танкавыя часці рваліся на Беласток. Неспакойна стала ў камерах. Ад Беластока да Гродна – рукой падаць. Турэмны камітэт заклікаў ўсіх палітвязняў захоўваць спакой і чакаць дырэктывы. А трывога павялічвалася. Вязняў пачалі карміць толькі адзін раз у дзень. Стражнікі сталі нейкімі абыякавымі. Яны ўжо амаль не цікавіліся, што робіцца ў камерах, - абы ціха. Людзі гаварылі толькі пра падзеі на фронтах, хоць дакладна ніхто нічога не ведаў. Газеты не выходзілі, радыё не працавала. Няўжо палітычных вязняў аддадуць у рукі гітлераўцаў?
- А ты думаеш, пашкадуюць? – пытаўся Арсень Балабановіч.
- Па-мойму, не павінны, - адказваў я.
- Трэба дамагацца, каб нас выпусцілі. пакуль не позна, - прапанаваў Васіль Ражко.
Становішча ўскладнялася з кожнай гадзінай. Гаварылі ўжо, што немцы захапілі Беласток і ідуцб на Гродна. Трэба было дзейнічаць, і безадкладна.
І вось 17 верасня апоўдні прыйшла радасная вестка: Чырвоная Армія перайшла дзяржаўную мяжу і ідзе вызваляць Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Немагчыма перадаць, што рабілася ў камерах палітвязняў. Яны абдымалі адзін аднаг, цалаваліся.
- Нарэшце!
- Дачакаліся!
- Хаця каб праўда!
- Ці толькі паспеюць?
Турэмшчыкі так сама перамянілі тон. Раздаючы на абед чарвівую “грохуўку”, стражнік Мазурак падміргваў вязням і ўсміхаўся: не думайце, маўляў, я таксама задаволены. Другі стражнік, нейкі Раманчык, выклікаў на калідор Пестрака і загалёкаў:
- Пане-товажышу, злітуйцеся нада мной. Я вам нічога благога не зрабіў. Калі што – не давайце мяне ў крыўду. У мяне малыя дзеці.
Прыйшла ноч, а заснуць было цяжка. Дзе ты заснеш, калі на свеце робіцца такое. Што будзе заўтра? Што можа здарыцца яшчэ гэтай ноччу? а з камеры ў камеру выстуквалі дэрыктыву турэмнага камітэта:
- Не панікаваць, не паддавацца на правакацыі адміністрацыі.
Многія хлопцы нават не клаліся. Кожнаму хацелася хоць нейкім чынам выказаць сваю радасць і сваю трывлгу. Ад турэмшчыкаў усяго можна спадзявацца.
На калідоры было ціха-ціха. Здавалася, што нават дзяжурны стражнік зашыўся недзе ў куток і моўчкі чакае світання... Раніцай, адчыніўшы дзверы, ён ціха паведаміў, што немцы за пятнаццаць кіламетраў ад Гродна, што ў горадзе ўлада перайшла ў рукі магістрата, а турэмная адміністрацыя разбягаецца хто куды. Начальніка турмы ўжо два дня як не відаць. Што рабіць?
Тым часам заводы і фабрыкі сталі накіроўваць сваіх дэлегатаў у магістрат – з патрабаваннем зараз жа вызваліць з турмы палітвязняў. Пад іх націскам гарадскія ўлады згадзіліся на гэта. Ля астрожнай брамы сабраліся гарадскія рабочыя і сяляне з бліжэйшых вёсак. Пачуліся воклічы
- Свабоду палітвязням!
Быццам рэхам, адклікнуліся астрожныя вокны:
- Няхай жыве свабода!
Тады крымінальнікі – многія з іх працавалі на кухні, у лазні – дазнаўшыся, што магістрат прыняў рашэнне вызваліць толькі палітычных, схапілі сякеры, малаткі, ламы і пачалі самохаць адчыняць дзверы і брамы. Праз якое паўгалзіны ўсе палітвязні былі на гродзенскіх вуліцх. Адбылося нешта нечуванае. Усюды натоўпы людзей. Мы не ведалі дакладна, што і дзе робіцца. Адны гаварылі, што немцы пачалі адступаць і што Чырвоная Армія набліжаецца да Гродна. Другія расказвалі аб нейкай вялікай перамоўе польскай арміі. Вязні-крыміналісты кінуліся па магазінах, усчалі сваю “работу” – цягнулі ўсё, што можна было панесці. Неабходна было прымаць нейкае рашэнне – і неадкладна.
Палітвязні разам з рабочымі горада, сяк-так узброіўшыся, пачалі займаць найбольш важныя гарадскіяпункты, перакрыжаванні вуліц. Пестраку, які са службы ў польскім войску меў званне капрала, было даручана камандываць атрадам палітвязняў. Выходзіла, вядома, не вельмі здатна, бо, па-першае, ні Пестрак, ні іншыя вязні не ведалі горада, не было нават яго плана, а па-другое, большасць людзей не мела ваеннай падрыхтоўкі. Аднак настрой быў прыўзняты. Задача заключалася ў тым, каб устанавіць парадак у горадзе і падрыхтавацца да сустрэчы Чырвонай Арміі.
Але не паспелі вязні азірнуцца і расставіць сілы, як на вуліцах горада ўсчалася страляніна. Павыпаўзалі са сваіх нораў паліцыянты, афіцэры, жандары, вышэйшая чыноўнікі, асаднікі. З касцёльных і царкоўных вежаў загаварылі кулямёты. Палітвязні і рабочыя, у якіх, дарэчы, не было цэнтральнага кваліфікаванага кіраўніцтва, не вытрымалі арганізаванага націску. Многія з іх палеглі на сваіх пастах або былі параненыя. Па ўсім горадзе пачаліся аблавы, і пад вечар амаль усіх палітвязняў – яны былі ў турэмнай вопратцы, і іх лёгка было пазнаваць – пералавілі і зноў кінулі ў астрог. Па горадзе іх вялі адзіночкамі і групамі з паднятымі ўгору рукамі. У калідорах турмы вязняў чакалі ўжо ўзброеныя гумовымі палкамі і жалезнымі прэнтамі турэмшчыкі і паліцыянты. Быў тут і сам начальнік астрога. Білі неміласэрна. Крык людзей раздзіраў душу. Пад канец дня камеры зноў былі запоўнены вязнямі. Пабоі ішлі ўсю ноч. Раз’юшаныя турэмшчыкі і паліцыя помсцілі камуністам за “бунт”. Білі проста ў камерах на вачах усіх вязняў.
А на другі дзень, 19 верасня, пачалося ваенна-палявое следства. Людзі ведалі, што ім пагражае. Допыты вязняў вяліся хутчэй для формы чым па сутнасці. Па аднаму выклікалі на калідор, пыталіся:
- Быў учора на вуліц?
- Быў
- За зброю хапаўся?
- Не.
- Дзе злавілі?
- Не памятаю.
- Вы абвінавачваецкся ў тым, што ў ваенны час са зброяй у руках выступалі супраць улады. Прызнаяце сябе вінаватым?
- Не прызнаю.
- Наступнага! – загадваў следчы.
Літасці людзі не чакалі. Яны ведалі – не сёння дык заўтра давядзецца развітацца з жыццём. Пабітыя, акрываўленыя вязні спадзяваліся на адно – на хуткі прыход Чырвонай Арміі. У гэтым быў іх ратунак. Да іх даходзілі чуткі, што яна ўжо ў Лідзе, Ваўкавыску, Мастах, у Скідэлі.
На дварэ было цёпла, сонечна. Пачыналася прыгожая беларуская восень. А нам думалася: можа, гэта наша апошняя... З тае пары мінулы больш за сорак гадоў, а я і цяпер, нібы жывых, бачу сваіх сяброў, з якімі давялося сядзець тыя апошнія турэмныя гадзіны ў адной камеры. Мы то хадзілі з кута ў кут, то садзіліся за стол і ўглядаліся адзін на аднаго. Углядаліся і маўчалі. Маўчалі і думалі. Кожны пра сваё. Нікому, вядома, не хацелася думаць аб смерці, якая стаяла вось тут, за парогам камеры, і чакала каманды. Хлопцы стараліся маральна падтрымліваць адзін аднаго. Не было, вядома, асаблівай бадзёрасці, але ніхто не вешаў галаву, не ныў. Памятаю, Таўлай чытаў тады на памяць верш Уладзіслава Бранеўскага “На смерць рэвалюцыянера”. Мы любілі гэты выдатны твор таленавітага польскага паэта. У ім гаварылася, што і жыць варта, і памерці варта за прыгожае жыццё. У тыя драматычныя мінуты словы паэта вельмі патрэбны.
Гадзіны чакання. Яны цягнуліся марудна, вяла. Толькі час ад часу адчыняўся “ваўчок” і вока стражніка ўзіралася ў камеру, сачыла, ці ўсё тут як мае быць.
І раптам у другой палавіне дня над горадам паявіліся савецкія самалёты. Яны раскідвалі лістоўскі з заклікам спыніць супраціўленне, бо Чырвоная Армія ідзе, каб узяцб абарону заходніх беларусаў і заходніх украінцаў. Хутка пачуўся гул артылерыйскай кананады. Пачалося вызваленне Гродна.
Суддзі, якія рыхтаваліся расстраляць вязняў, не паспелі здзейсніць свой злавесны план.
Неўзабаве гродзенскія рабочыя з чырвонымі павязкамі на рукавах адчынілі камеры палітвязняў:
- Выходзьце, таварышы! У горадзе Чырвоная Армія!
І мы выйшлі. Свабода! Не толькі ад гродзенскай турмы. Свабода ад усяго панскага ладу.
У горадзе яшчэ сям-там чуліся стрэлы. Яшчэ агрызаліся не выкураныя са сваіх нораў ворагі. Гэта былі іх апошнія ўсхліпы. І яны ўжо не маглі азмрочыць нашай радасці і лікавання...”


Добавлено: 24 Март 2012, 21:40:52
А это - из Лидова: «Свабодная Беларусь». – 1940. - № 77. – с. 3; "Политзаключённых, которые освободились в этот день из тюрьмы, на улице встречала огромная толпа. Раздавались возгласы приветсвий, звучали поцелуи, лились слёзы радости и умиления. Часть политзаключённых смешалась с толпой и вместе с ней разошлась в разные концы города. Однако, наиболее сознательная и передовая часть – бывшие коммунисты и коммунистки решили, что их долг сейчас – с оружием в руках помочь армии рабочих и крестьян.
Они двинулись по улице, подняв к верху сжатые кулаки и провозглашая лозунги:
 - Да здравстует Красная Армия.
 - Да здравствует Советская Белоруссия.
Навстречу в астомобиле ехал какой-то адвокат. Машину остановили, бледного, трясущегося от страху буржуа обыскали, отобрали у него револьвер, гранаты, патроны и пошли дальше. В пустовавшем здании I-го полицейского комиссариата на Академической улице рабочие приготовили политзаключённым еду – хлеб и сыр. Полицейские оставили в этом доме много винтовок, целые кучи патронов. Пока освобождённые из тюрьмы ели и вооружались, в одной из комнат заседал тюремный комитет. Его руководитем был Филипп Пестрак, белорусский поэт, бывший член компартии Западной Белоруссии. Он провёл в заточении почти одиннадцать лет своей жизни…
Комитет решал, что делать дальше. Никто не знал города, неизвестно было, где враги, и где друзья, с кем сражаться, откуда ждать подмоги. К тому же выяснилось, что лишь немногие умели стрелять. Выслали разведчиков, но те не вернулись. Пестрак одел патронташ, взял винтовку и построил своих товарищей в шеренги. Один из гродненских рабочих вызвался провести отряд из городу. Он первым вышел за ворота и тут же упал сражённый пулей жандарма.
Тогда решено было перелазить через забор и пересечь городской парк. Но в городском саду озоновцы окружили заключённых и сново отвели их в тюрьму.
Тюремной администрации не было. Она продолжала трусливо отсиживаться в подвале, предоставив хозяйничать офицерам. Здание оглашалось воплями избиваемых. Известный тюремный палач – надзиратель Ковальский, чиня расправу, расколол приклад винтовки о голову и плечи своих жертв…
Была ещё одна группа политзаключённых, которая, выйдя из тюрьмы, укрылась в ограде фарного костёла. За этой группой охотился отряд «стрельцов» и полицейских. В отряде было 13 человек, руководил ими «стрелец», лицеист третьего класса Василевский. Политзаключённых выбили из костёльной ограды. Когда они бежали через огород епископа, «стрельцы» дали несколько залпов. Трое товарищей были убиты, пятеро ранены, а пятерых банда Василевского захватила в поен. Василевский, взяв на подмогу четырёх полицейских, вёл эту пятёрку мужественных, но безоружных людей в тюрьму, избивая их и издеваясь над ними…"


Добавлено: 24 Март 2012, 22:43:13
Ещё одно описание находим у Тавлая Таўлай В. Піліп Пестрак // Творы. – Мінск, 1961. – С. 189 – 190
“Калі завязалася польска-германская вайна, жыццё ў турме стала з ўсіх пунктаў гледжанння нязносна цяжкім. – Узгадвае пісьменнік. - На турму падалі бомбы. Унутры турмы – голад. Адносіны адміністрацыі – ваенныя. За найменшае супраціўленне – пагроза ваеннага суда. Прагулак няма. Нары і стол вынесены. Спім на тоненькіх сеннічках, на халодным асфальце. Нервы напружаны да адказу. Але вось з суматохі пёршых дзён усё выразней выяўляецца поўнае банкроцтва панскай Польшчы. Падзеі пачынаюць ламаць краты. 17 верасня вечарам даведваемся, што з Усходу ідзе ратунак. Пры раздачы вячэры адзін з турэмных стражнікаў, стары мясцовы чалавек, выклікае Пестрака, кажа, што ідзе Чырвоная Армія, і просіць у нас… апекі. З горада эвакуіруцца паліцыя і белаафіцэрскія часці. Ноччу з 17 на 18 верасня ўлада ў горадзе пераходзіць у рукі так званай «стражы обыватэльскай», складзенай з прыхвасняў буржуазных партый.
18 верасня пад націскам рабочых турэмная адміністрацыя нехаця пачынае выпускаць палітзняволеных. Рабочыя разбіваюць браму і хутка вызваляюць усіх нас. На вуліцах – дэманстрацыі з чырвонымі сцягамі, песнямі, лозунгамі. На чале калектыву палітзняволеных тав. Пестрак. Разам з рабочымі пачынаем узбройвацца. Завязваецца сутычка з контррэвалюцыйнымі бандамі. Бачу Піліпа Пестрака ў турэмнай шэрай вопратцы, але ўжо з вінтоўкай і амуніцыяй. Гуртуемся вакол яго, абмяркоўваем становішча, стараемся кіраваць узброенай барацьбой. Але варожы напор мацнее – гэта вяртаюцца ў горад паліцыя і белаафіцэрскія атрады. Нас разбіваюць, бяруць у палон. Дзіка збіваць прыкладамі. Аддаюць пад палявы суд, які прыгаворвае нас усіх да расстрэлу. Тры дні чакаем выканання прыгавору, лічым хвіліны. У гэты час я не ведаў нічога пра Пестрака. Ці ён жывы, ці забіты, ці ўзяты ў палон…”


Добавлено: 25 Март 2012, 00:05:02
И последнее на сегодня фото. Без комментариев


* Resize of Re-exposure of зэкі КПЗБ 1939 г..jpg (96,41 Кб, 900x482 - просмотрено 2256 раз.)

* Пастэрунек паліцыі.jpg (70,95 Кб, 759x572 - просмотрено 2366 раз.)
« Последнее редактирование: 25 Март 2012, 00:05:03 от Jendrus » Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 ... 21 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,283 секунд. Запросов: 20.