Шаноўны Аляксандар. Вы цікавы і вельмі паважаны чалавек. Цікавыя адчыняюцца і старонкі вашага радаводу (наконт Казаміра Рагачэўскага або Каўшоўскіх тэбэшоўцаў). Але вашае вайсковае выхаванне і крыху савецкае відавочна не дае вам адчуць, што і Казімір Рагачэўскі і Каўшоўскія тэбэшоўцы, якія былі вельмі шчырымі людзмі, былі падманутыя сталінізмам і савецкай уладай. Вы ж ведаеце, напэўна, колькі тэбэшоўцаў і грамадоўцаў ішло на ўсход і колькі з іх загінула ў сталінскіх лагерах. Што яны атрымалі ад савецкай улады за сваё змаганне супраць палякаў

Татальную русіфікацыю краіны, пасляваенныя калгасы, лагеры

Дзе цяпер помнікі ў нашай незалежнай Беларусі Казіміру Рагачэўскаму або Браніславу Тарашкевічу, дзе памяць пра Скідзельскіх паўстанцаў, дзе ўсенароднае ўшанаванне Грамады
Палякі сфарміравалі міф і людзі тут спрабуюць разабрацца наколькі гэта праўда пра Тадзіка Ясінскага, наколькі гэта міф, а вы адразу хватаеце шашку і пачынаеце ўсё адмаўляць. А палякі робяць тое самае. Маўляў паводле іх не было чырвоных зорак пы жывому выразаных на скідзельскіх паўстанцах, а паводле вас не было забітых каля Жытомлі асаднікаў, якіх былыя кэпэзэбоўцы (не Скідзельскія, а абухаўскія, якія падпарадкоўскаліся індурскаму райкаму КПЗБ), перакалолі віламі. Вы становіцеся на псеўдабеларускую пазіцыю, якая карысна толькі сталіністам і манархістам (якіх кпэпэзэбоўцы ненавідзелі), якія хочуць нам даказаць, што толькі Расія, царская або чырвоная, была нашым выратаваннем. І гэтым самым, дарэчы, робіце карысную справу і для палякаў.
Успомніце тут пра Аляксея Карпюка, кэпэзэбоўца і партызана, які напісаў сваё "Развітанне з ілюзіямі"; успомніце пра Апанаса Цыхуна (стрыечнага брата Казіміра Рагачэўскага), які не меў ніякіх ілюзій адносна "вызвалення" нас у верасні 1939 года, успмніце пра Пятра Сяўрука, які ствараў гурткі ТБШ на Скідзельшчыне і ў тым ліку ў Каўшове і хацеў НЕЗАЛЕЖНАСЦІ Беларусі а не нейкага "аб'яднання" з БССР.
Гэта прыклады для нас. Яны патрабуюць гістарычнай праўды а не зацятага адмаўляння ўсяго.
Асабіста я перакананы, што Тадзік Ясінскі быў і што яго прывязвалі да танка. Толькі хутчэй за ўсё яго цягнулі за танкам па бруку, а не прывязвалі да брані. Рабілі гэта не дзеля таго, каб прыкрыцца, а проста ад страху і ашалеласці ў незнаёмым горадзе, дзе іх павінны былі сустркаць з кветкамі а насамрэч паўсюль чакала смерць. Але Тадзіку забалванілі галаву, бо немаральна 13-гадоваму хлопцу (Тадзік Ясінскі, Марат Казей ці хто іншы) даваць бутэльку з кактэйлем Молатава або гранату.
Тое што Гражына Ліпінская піша шмат няпраўды - гэта таксама праўда.
Але калі паспрабаваць аб'яднаць вашу (постсавецкую) і яе (польскую) карціну верасня 1939 года - то будзе сапраўдная грамадзснкая вайна ў межах аднаго горада. Беларусы і яўрэі супраць палякаў, часткі багацейшых яўрэяў і беларусаў і былых рускіх белагвардзейцаў, якія жылі ў Гродне.
Такая карціна.
Як кампраміс прапаную адкыць на форуме ветку -
ТБШ і ГРАМАДА - героі беларускай нацыі і як мы будзем ушаноўваць іх памяць!? І пачнем пісаць у ГП і іншыя ўстановы лісты каб такое ўшанаванне пачалося.
Добавлено: 08 Март 2012, 13:25:05
Дарэчы наконт вашага прадзеда вельмі цікава
Таварыства Беларускай Школы ў вёсцы Каўшова на 1927 год старшыня Рыгор Шагун (пасля кіраваў паўстаннем)
сакратар
Рыгор Дашкевіч скарбнік
Васіль ДашкевічБеларуская Сялянска-Работніцкая Грамадастаршыня Лапіцкі Мікола
сакратар Банула Уладзімір
скарбнік
Дашкевіч АндрэйХто з гэтых Дашкевічаў, цікава, ваш прадзед.
Можа сікнеце фота і біяграфію кароткую, калі не вельмі пакрыўдзіліся за мой папярэдні допіс. Тады можна будзе больш пра яго пашукаць.
Проста збіраю інфу пра ТБШоўцаў, Грамадоўцаў і кэпэзэбоўцаў у нас.
І наконт веткі падумайце...