Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
23 Апрель 2024, 19:18:14
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Книга о мостах Гродно  (Прочитано 50239 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #0 : 29 Февраль 2012, 14:20:19 »

Добрый день
Я тут первый раз, так что простите, если что не так.
Вот что уже есть
“Новый”, Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, “Стары” мост – Будаўніцтва гродзенскага моста было скончана ў 1908 г. Адчынены 6 жніўня 1909 г. (на самім мосце захавалася дата “1907” – год закладкі апораў). Ужо ў 1390 г. падчас аблогі гродзенскага замка польскімі войскамі князь Вітаўт загадаў пабудаваць на Нёмане наплаўны мост на ланцугах. Наогул, упершыню гарадскі мост, перакінуты праз Нёман, згадваецца ў 1486 г. Яго выгляд прадстаўляе гравюра Адэльгаўзера-Цюндта другой паловы XVI ст. Яго канструкцыя была ўзведзена з дрэва і складалася з некалькіх радоў бярвенняў, на чатырох палях, дадаткова ўмацаваных контрфорсамі. Згодна з Ю. Гардзеевым, мінімальная шырыня маста складала 5-6 м. Перад уездам у горад стаяла вежа-брама, якая выконвала функцыі вартоўні і пункта мытнага кантролю. Гэты мост быў разбураны ў першай палове XVIІ ст. Пераправіцца праз Нёман у гэты час можна было паромамі. Нейкі мост праз Нёман у Гродне існаваў падчас Паўночнай вайны і быў знішчаны расійскім войскам пры адступленні. Вядома таксама, што ў Гродне ў 1792 г. існаваў часовы мост, перакінуты намеснікам інжынернага корпуса войска ВКЛ М. Сакалінскім на патрэбы войска. Пазней мост быў дэмантаваны. П. Баровік згадвае яшчэ пра адзін, хутчэй за ўсё, іншы мост, які быў знішчаны расійскай арміяй у 1794 г. пасля атрымання звестак пра пачатак паўстання ў Варшаве. Мост праз Нёман у Гродне быў адноўлены, хутчэй за ўсё, каля 1795 г. і меў плашкоўтную канструкцыю (плашкоўтны мост – гэта пантонны мост, для пабудовы якога выкарыстоўваліся спецыяльныя канструкцыі, плашкоўты). Падобныя масты, аднак, звычайна выкарыстоўваліся не даўжэй за некалькі год. У 1803 г. канцэсію на пабудову моста праз Нёман атрымаў К. Максімовіч . Вясной 1830 г. плашкоўтны драўляны мост ад вул. Маставой да Занёманскага прадмесця спраектаваў архітэктар Якаў Фардон. У 1845 г. нечаканая паводка знесла чарговы новы пантонны мост. Грашовыя выдаткі на будоўлю часовых мастоў першапачаткова брала на сябе губернская ўлада пры ўдзеле вайсковага ведамства. Аднак пасля пабудовы чыгуначнага маста праз Нёман у 1867 г. фінансаванне гужавой і пешаходнай пераправы канчаткова лягло на сам горад. У выніку ўжо ў 1875 г. пачалася падрыхтоўчая праца для будаўніцтва сталага гужавога маста праз Нёман. Наяўнасць сталай пераправы праз Нёман у пачатку ХХ ст. мела стратэгічнае значэнне, таму мост будаваўся па замове вайсковага ведамства. Аўтар праекта – Палазоўскі. Праект ажыццяўляў падрадчык з Варшавы, Рудзкі, пад наглядам старшыні гродзенскай вайсковай камісіі генерал-маёра князя Бегільдзеева. Кіраваў будаўніцтвам губернскі інжынер Небальсін. Металічныя фермы для моста былі выраблены варшаўскай фірмай “Рудзкі і К”, літыя агароджы – на фабрыках Гальскага ў Гродне і Вячоркі ў Беластоку. Тратуары былі драўляныя, а праезжая частка брукаваная. Агульны кошт пабудовы склаў 800 тысяч рублёў (з якіх 300 тысяч выдаткавала земская казна, а рэшту – вайсковае ведамства). Выпрабаванне новага маста ажыццяўлялася пад наглядам прафесара Белялюбскага (праз мост праехала адначасова тры артылерыйскія батарэі). Першапачаткова меркавалася размясціць мост па-за межамі горада: вайскоўцы планавалі пабудаваць сталы мост для сваіх патрэб у раёне Румлёва , каб звязаць вайсковыя казармы па сучаснай вул. Чырвонаармейскай  з вайсковым лагерам на другім баку Нёмана. Аднак масавыя звароты гараджан і асабістае ўмяшальніцтва былога ўпраўляючага кантрольнай палаты М. Стаяноўскага прымусілі перанесці мост у цэнтр Гродна. Мост меў назву Аляксандраўскі – у гонар расійскага цара Аляксандра ІІІ, аднак у крыніцах сустракаюцца і іншыя назвы. Пасля таго, як мост у 1915 г. узарвалі адступаючыя расійскія войскі, мост доўга стаяў пабураны. Нямецкія вайсковыя сапёры пабудавалі новы пантонны мост ніжэй па цячэнні ракі. У 1922 г. польскімі вайсковымі ўладамі быў пабудаваны драўляны гужавы мост праз Нёман. Аднаўленне сталага маста праз Нёман вялося з ліпеня 1928 г. па лістапад 1930 г. па праекце і пад кіраўніцтвам інжынера Л. Пняка (згодна І. Трусаву, аўтарам праекта з’яўляўся архітэктар Браніслаў Перацкі). Мост меў 165 метраў даўжыні, шырыню 12,5 метра, вага яго металічных канструкцый складала 950 тон, агульны кошт – 1 840 000 злотых. Асвячэнне на мосце стала электрычным, а праезджую частку выклалі базальтавым брукам. На святочным адкрыцці маста 27 лістапада 1930 г. прысутнічалі польскія міністры, беластоцкі ды віленскі ваяводы, камандуючы ДОК ІІІ і інш. Мост асвяціў ксёндз дэкан Сухціцкі. Адноўлены мост атрымаў імя ў гонар маршала Ю. Пілсудскага. Маршалу быў пасланы альбом з фотаздымкамі працэса аднаўлення моста. Ю. Пілсудскі прыслаў падзячную тэлеграму. Мост імя Пілсудскага стаў месцам зацятых баёў савецкіх і польскіх войскаў у верасні 1939 г.. Адступаючы, 23 чэрвеня 1941 г. савецкія войскі зноў пашкодзілі яго, аднак нямецкія саперныя часткі хутка аднавілі рух. У 1944 г. мост быў узарваны немцамі і адноўлены толькі ў 1949 г. У лістападзе 1950 г. на мосце былі ўсталяваны мемарыяльныя знакі, зробленыя на Гродзенскім ліцейна-механічным заводзе. З часам, пасля будоўлі чарговых мастоў праз Нёман, сярод гродзенцаў ён атрымаў назву “Стары”. Савецкія мемарыяльныя дошкі былі знішчаны падчас апошняй рэканструкцыі моста. Польскі базальтавы брук і металічную агароджу часткова ўдалося захаваць да сённяшняга дня: брук быў пакладзены на плошчы Леніна (да 1980-х гг. – на вуліцы Маставой), а частка металічнай агарожы апынулася ў гарадскім парку [гл. – Леніна плошча]. У 2007 – 2008 гг. праводзілася рэканструкцыя Старога моста, якая павінна была павялічыць яго прапускную здольнасць. Навуковым кіраўніком праекта з’яўляўся Ул. Дзяшко. Рэканструкцыя, аднак, сярод іншага выклікала дыскусію ў СМІ адносна перспектыў развіцця гістарычнага цэнтра горада, паколькі замацоўвала ў гістарычным цэнтры горада магутныя транспартныя плыні. Адноўлены мост быў адчынены 9 кастрычніка 2008 г.

Добавлено: 29 Февраль 2012, 11:21:07
Чыгуначны мост — Да праектавання і будаўніцтва чыгуначнага маста праз Нёман прыступілі ў 1857 г. у сувязі з пракладкаю чыгункі Санкт-Пецярбург – Варшава. Губернскія і гарадскія ўлады вымушаны былі ўзяць на сябе частку фінансавых і арганізацыйных абавязкаў. Пад наглядам губернскага архітэктара ягоны памочнік І. Лячыцкі займаўся праблемай выкупу ўчасткаў гарадской зямлі для будаўніцтва маста ды іншымі праблемамі. Аднак асноўная частка прац заставалася за Міністэрствам шляхоў зносін і вайсковага ведамства. Згодна з Я. Арлоўскім, агулам кошты будоўлі склалі 200 тыс. рублёў. Аўтар праекта маста невядомы, аднак гэта, напэўна, быў інжынер вышэй згаданага міністэрства з Санкт-Пецярбурга, а сам праект быў перадавым для сярэдзіны ХІХ ст. Адпаведна яму, трохпралётны мост абапіраўся на дзве апоры ў русле Нёмана і на апоры на левым ды правым берагах. Апора на правым беразе, пры гэтым, мела арачны праезд для пропуску транспарту ўздоўж вул. Падольнай. Падобная арка знаходзілася ў апоры на левым беразе, аднак ці мела яна першапачаткова транспартную функцыю, дакладна невядома. Маставыя пралёты былі выкананы са стальных дэталяў і мелі каробчатую канструкцыю. Усе дэталі маставых пралётаў трымаліся на заклёпках.
Першапачаткова ў 1859 г. планавалася пабудаваць адначасова чыгуначны і гужавы мост (за яго горад павінен быў бы плаціць чыгуначнаму ведамству 3 тыс. рублёў у год). У пачатку 1860 г. ад гэтай ідэі адмовіліся і пачалі будаваць чыгуначны мост. На жаль адмовіліся і ад ідэі будаваць танэль пад вуліцай Баніфратарскай. У выніку яе перарэзаў глыбокі роў, які назаўсёды вывеў з гаспадарчага ўжытку частку гарадскіх земляў. 
У сувязі з падзеямі паўстання 1863 г. і ўдзелам у ім аднаго з кіраўнікоў будоўлі – капітана С. Шпольца – працы часова спыніліся, аднак ужо на наступны год яны былі амаль скончаны. Згодна плану 1866 г., мост у гэты час ужо існаваў. У пастаянны ўжытак мост быў уведзены вясною 1867 г. Быў узарваны пры адступленні рускай арміі ў 1915 г. У хуткім часе нямецкія сапёры пабудавалі драўляны чыгуначны мост праз Нёман і аднавілі рух цягнікоў. У красавіку 1919 г. ужо адступаючыя нямецкія вайсковыя ўлады высунулі ультыматум прадстаўнікам польскага камандавання з патрабаваннем грашовага выкупа, пагражаючы ў адваротным выпадку ўзарваць гэты драўляны мост. Быў знішчаны восенню 1920 г. падчас польска-савецкай вайны разам з савецкім бронецягніком. Важны ў стратэгічным сэнсе чыгуначны мост праз Нёман быў адноўлены ўжо ў 1926 г. па праекце вайсковага інжынера Г. Нясецкага. У 1934 г. мост быў значна ўзмоцнены і стаў двухпутным. Значна пашкоджаны ў 1944 г., аднак яшчэ ў час вайны пасля невялікага рамонту пачаў забяспечваць скразны рух цягнікоў. У пасляваенны перыяд двойчы праходзіў рэканструкцыю без спынення працы чыгункі.


Добавлено: 29 Февраль 2012, 12:23:15
“Новы мост” – рашэнне аб будаўніцтве моста было прынята ў другой палове 1960-х. гг. у раёне правядзення ў тыя часы знакамітых на ўвесь горад мотагонак. Будаўніцтва вялося Брэсцкім мостацягніком № 811 (пазней “Мостаатрад-58”). Злучаны берагі былі ў пачатку восені 1970 г., а ўведзены ў эксплуатацыю ў 1971 г. Паколькі мост не меў афіцыйнай назвы, гродзенцы замацавалі за ім назву “Новы мост”. У 1976 г. атрымаў афіцыйную назву “Мост Будаўнікоў”, пра якую аднак мала хто ведае. Правы бераг Нёмана (вуліца Рыбацкая), дасюль не мае асфальтавага пактыцця, якое даходзіла б да Новага моста.

Добавлено: 29 Февраль 2012, 13:26:11
Мост праз Гараднічанку па Ажэшка – На г.зв. “дрэздэнскай” карце каралеўскага фальварка Гарадніца пачатку XVIII ст. былі пазначаны тры масты праз Гараднічанку [гл. – парк імя Жылібера, р. Гараднічанка], адзін з якіх, магчыма, з’яўляўся плацінаю пры млыне. Масты праз Гарадніцу часоў падскарбія А. Тызенгаўза адлюстраваны на планах аднайменнага квартала канца XVIII ст. У 1836 г. быў пабудаваны драўляны мост праз Гараднічанку ў раёне сучаснай вул. Ажэшкі. Двума гадамі раней на грошы гараджан быў праведзены рамонт іншага маста праз Гараднічанку. Сённяшні выгляд атрымаў на пачатку XX ст. Неаднаразова рэканструяваўся.

Добавлено: 29 Февраль 2012, 14:30:22
Уязны мост у гродзенскі замак – Цагляны арачны мост пабудаваны замест драўлянага ў другой палове XVII ст. Сёння найстарэйшы мост у Беларусі. Упершыню пасля капітальнага рамонта ў першай палове ХІХ ст. рэканструяваны ў 2004 – 2005 гг. Рамонтныя работы праводзілся па-валюнтарысцку. За невыканне тэрмінаў рэканструкцыі тагачасны губернатар У. Саўчанка на месцы прац “звальняў” прараба, які кіраваў работамі. Плітку ўкладвалі глыбокай восенню 2004 г. на намоклы пясок, разаграваючы яго газавай гарэлкай. Тады ж былі закладзены адтуліны для сцёку вільгаці на апорах моста.
Записан
Страниц  : 2 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,118 секунд. Запросов: 20.