
Толькi на
www.belradio.fm вы слухаеце новые песнi i самi прыдумляеце назвы для iх!!!
Увага ўсiм неабыякавым да драйву ў беларускай рэчаiснасцi! Мастадонты року прапануюць сваё бачанне беларускiх падзеяў 2006 г.
Еўрапейскае Радыё распачынае конкурс для сваiх слухачоў на найлепшую назву для 6 з 14 песняў з найноўшага альбома гурта N. R. M.
З 11 да 25 траўня на сайце Еўрарадыё
www.belradio.fm вы можаце паслухаць, прапанаваць сваю назву для новых песняў i прагаласаваць за назву, прыдуманую iншымi.
Усе прапановы назваў будуць змяшчацца на сайце Еўрарадыё, а мiнiстры N. R. M. Лявон Вольскi, Алезiс Дземiдовiч, Юрась Ляўкоў ды Пiт Паўлаў будуць актыўна каментаваць вашыя прапановы.
Аўтары найлепшых назваў атрымаюць найноўшы альбом N. R. M. "06", падпiсаны музыкамi, i падарункi ад iх.
Альбом "06" - гэта вобраз 2006 году ў версii rock-n-roll.
Праграмы Еўрапейскага радыё для Беларусі выходзяць:
для Брэста - на FM-частаце 103,4 МГц ("Radio dla Ciebie") штодзённа з 5.00 да 6.40 раніцы
для Пінска - на FM-частаце 107,1 МГц (Радио "Мелодия") штодзённа з 13.00 да 14.00 і з 20.00 да 21.00. Штогадзінныя выпускі навінаў стартуюць кожны дзень у 11.55.
для Гродзенскай вобласці - на FM-частаце 103,8 МГц (Radio znad Wilii) штодзённа з 22.00 да 23.00.
для Віцебскай і Мінскай вобласцяў - на AM-частаце 612 КГц з 8.00 да 9.00 штодзённа
для ўсіх - кругласутачна:
- на старонцы
www.belradio.fm - на спадарожніку HOTBIRD 6, 13° East, частата 11013 МГц(11013МГц/H/27500)
- на спадарожніку SIRIUS 2, 5° East, частата 12265 МГц (12265 МГц/Н/27500)