Многие желают жить в сильном государстве (или содружестве государств), но в таком, которое будет благородным, т.е. не станет использовать своих же граждан в политических целей, ибо получается "народ для урада", а не "урад для народа" как хотел Кастусь Калиновский.
Ведь известно, что когда в Беларуси к власти придут национальные силы Россия останется одна. Собственно, начнет разваливаться. Но ведь должен же быть какой-то центр силы, который будет объединять данные государства (Беларусь, Украина, Прибалтика, Польша, часть территории нынешней России, видимо, Скандинавия и др.). Часто слышу такое, как "Мы хотели жить в богатом советском союзе[советский союз- имеется ввиду сильное государство]", действительно, развал СССР дал такую надежду, но если посмотреть на нынешнюю Россию (да и на прошлую))), то как теперь захватили спецслужбы там власть и т.д. она национально-ориентированной не станет никогда. Именно Беларусь является её альтернативой.
Теперь, взгляд с точки зрения мировых противовесов: в христианском мире существует Старый свет и Новый свет. Это как небо и земля, день и ночь или минус и плюс. Старый свет начал давно, Новый недавно. Новый- это технологии, старый- культура. И так далее. В каждом из них есть лидер (или по крайней мере должен быть). В Новом, конкретно, виден лидер- это США, но какой же лидер в Старом свете? Англия? Франция? Германия? Или может, только, внешне европейская Россия?? Вообщем, бардак. ЕС (читай большинство стран Европы) в кризисе, Беларусь подавно. Беларусь (ВКЛ) им уже стала бы давно, если бы не шла на нас Орда. Россия, наверное, самый ярый претендент на ведущую роль в Европе, но это не Европа, это даже не национальная страна. Вообщем, сплошой обман: русский- не национальность, Петр I добился, чтобы Московию географы начали считать частью Европы, там никогда не было европейского уклада жизни, кризиса у них как будто бы и нет (в отличии от остальной) и Европы там даже христианство (православие) отличается греческого (исконного) образца (обожествляется верхновый правитель), вообщем, Восток, причем очень дикий (вспомним монголо-татар). Поэтому Беларусь должна вернуть то, что ей принадлежит по праву. Еще, кстати, США- это крайний запад, то Беларусь- крайний восток (имеется ввиду христианский мир). “Мы на самым краі Хрысьціянства” © Мікола Гусоўскі

Еще хотелось бы добавить о характере взаимоотношений между полюсами. Самый рьяный (как уже было отмечено) претендент на доминирование как смотрит на противоположный полюс? Он его хочет угробить "Наши ученые изменят гравитационное поле земли и Америка уйдет на под воду"(примерная цитата) © Жириновский. Это не правильно. Это как если ты сидишь на лодке и одна сторона все время стремится быть выше другой, что, естественно, небезопасно. Нужно взаимодополнять друга, сотрудничать. "Занимайтесь любовью, а не войной" © Джон Леннон
Пусть и с некоторыми неточностями, но сам посыл "Великая Литва или «альтернативная» Русь?" т.е. "Беларусь- альтернатва России" верный:
Великая Литва или «альтернативная» Русь?
Иван Калита, Дмитрий Донской, Иван Грозный — эти создатели Московского государства известны нам со школьной скамьи. А имена Гедимина, Ягайло или Витовта так же нам знакомы? В лучшем случае мы прочтем в учебниках, что были они литовскими князьями и когда-то давно воевали с Москвой, а потом канули где-то в неизвестности… Но ведь именно они основали восточноевропейскую державу, которая с не меньшим основанием, чем Московия, именовала себя Русью.
http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/2990/"Але якія б ні былі перамены ў нашай краіне і хто б ні сядзеў ва ўладзе ў Расеі, нязьменнай застанецца расейская агрэсіўная палітыка ў дачыненьні да Беларусі. Вайна супраць беларусаў будзе працягвацца. Яна будзе то ўзмацняцца, то затухаць, то існаваць у форме небясьпекі, ствараючы ілюзію спакою, а потым з новай сілаю пачнецца. Гэта ня ёсьць вайна на жыцьцё, а на сьмерць. Як і тысячу год, нічога ня зьменіцца да таго часу, пакуль будзе існаваць расейская імпэрыя.
Гэта добра разумелі ў Польшчы, у Эстоніі, Латвіі ды Летуве, калі кінуліся ў НАТО і прасіліся ў Эўразьвяз. Тым самым, аднак, была разбурана вялікая і спрыяльная ўсім ідэя Балта-Чарнаморскай Садружнасьці (БЧС) – ідэя палітычна-эканамічнай арганізацыі Ўсходняй Эўропы. Гэты плян, агучаны Беларускім Народным Фронтам у 1990-м годзе, выклікаў шалёную адмоўную рэакцыю ў камуністычнай Маскве і з маўклівай трывогай і непрыхільнасьцю ўспрыняты ў Заходняй Эўропе. Аднак галоўнай прычынай нерэалізацыі БЧС стаў прыход да ўлады ў Беларусі стаўленьніка расейскага КГБ (1994 г.), пачатак гэбізму і ўнутраная акупацыя краіны гэбоўскай Масквой.
Здавалася б, што пасьля ліквідацыі прамаскоўскага гэбізму ў краіне, шлях Беларусі стане такі ж, як і Польшчы: НАТО і Эўразьвяз. Аднак гэта быў бы вымушаны, капітулянцкі і чужы шлях, які пагражае нашай культурнай ідэнтычнасьці і нашай нацыянальнай свабодзе. Гэта ўцёкі ў чужое сховішча ад тысячагадовай вайны з Расеяй.
Польшчы спатрэбілася 15 гадоў, каб увайсьці ў Эўразьвяз. Для Беларусі гэта дастатковы час, каб стаць на моцныя ногі і ня йсьці ў Зьвяз на каленях. Аднак ці трэба ўвогуле такое рабіць? Цяперашняя леваарыентаваная Эўропа знаходзіцца ва ўладзе лібэральнай ерасі, яе інтэлектуальныя пласты і вярхі грамадзтва перыжываюць пэрыяд духоўнага раздарожжа, змаленьня і маральнага рэгрэсу ідэй. Скрыўленая карціна сьведамасьці, дэфармацыя каштоўнасьцяў уводзіцца ў норму лібэральнага права, у паняцьце свабоды і паводзінаў чалавека. Збочаны індывідуалізм і разбэшчанасьць ператвараюцца ў агрэсіўную ідэалёгію, якая імкнецца выступаць пад маскай права ў выглядзе новай эўрапейскай культуры, якую хочуць навязаць цэламу сьвету. Садомія і гразь вышлі з падпольля на вуліцу, у тэлебачаньне і друк, ціснуцца ў парляманты, касьцёл, школы і суд. Зьбянтэжанае грамадзтва глядзіць на ўсё гэта, нібы ў паралічы, анямелае ад неверагоднасьці таго, што адбываецца ў яго на вачах. Стан аняменьня грамадзтва перад маніфэстацыяй зла – гэта вынік згніцьця грамадзкіх эліт.
Цяперашняя сітуацыя выглядае капітулянцкай перад злом, бо зьмясьціліся акцэнты каштоўнасьцяў людзей хрысьціянскай Эўропы ў бок матэрыялізму, геданізму і асабістага задавальненьня ад жыцьця. Людзей цікавіць толькі задавальненьне сваіх фізічных патрэбаў.
Тым часам у “аб’яднанай Эўропе”, якую будуюць будаўнікі, значэньне дзяржаўных нацыянальных межаў і дзяржаўных нацыянальных законаў будзе малець. Асабліва, калі немцам і французам удасца накінуць усім структуру эўрапейскай фэдэратыўнай дзяржавы з агульным прэзыдэнтам, урадам, міністрамі, зьнешняй палітыкай і г.д. У гэтакім становішчы першасную ролю павінна будзе адыгрываць мова і нацыянальная культура, нацыянальна-культурныя межы паміж народамі. Успомнім галоўны лёзунг савецкай русіфікацыі ў СССР – “стирание культурно-национальных различий между народами”. У дэмакратычнай Эўропе ўніфікаванай адзінамоўнай асіміляцыі ня будзе. Але ўзьнікне небясьпека размываньня слабой культуры. Таму, перш чым апынуцца ў такім фэдэратыўным Эўразьвязе, трэба адрадзіць беларускую культуру, дзяржаўна сцьвердзіць беларускую мову і моцна стаць на нацыянальныя ногі, на што спатрэбіцца 2-3 пакаленьні.
Аднак Беларусь ужо была ў адным “Савецкім Саюзе”. Уваходзіць самахоць у чужую дзяржаву, дзе зьбіраюцца камандваць немцы з французамі (можна ўявіць, што з гэтага атрымаецца) выглядала б абсурдам, нават улічваючы вечную навалу Масквы.
Больш прывабнай выглядае пазыцыя скандынаўскіх краінаў, да якой далучаецца Польшча і прыбалтыйскія краіны. Яны выступаюць за канцэпцыю Эўразьвязу як садружнасьці, як саюзу айчынаў, дзе кожная краіна цалкам суверэнная і праводзіць сваю ўнутраную і зьнешнюю незалежную палітыку, каардынуючыся (дзе неабходна) з Эўразьвязам.
Сама сітуацыя падказвае, што вольная Беларусь павінна разьвіваць і мацаваць добрыя дачыненьні з Паўночнай Эўропай – краінамі Скандынавіі, Прыбалтыкі, а таксама з Польшчай і Ўкраінай. Гэта дачыненьні, якія вядуць да аднаўленьня ідэі Балтыйска-Чарнаморскай Супольнасьці і будуць спрыяць больш стабільнаму гістарычна-натуральнаму, эканамічна і культурна абгрунтаванаму ўладкаваньню Ўсходняй Эўропы.
Думаючы пра дачыненьнямі з суседзямі, пра ўмацаваньне нашай незалежнасьці і перамогу ў вайне з Расеяй, мы мусім перш за ўсё зважаць на Ўкраіну. Гэта натуральны наш саюзьнік і найбліжэйшы нам народ, зь якім у беларусаў склаліся прыхільныя адносіны, што зьяўляецца нашым агульным набыткам і што зыходзіць з падобнага гістарычнага лёсу нашых народаў, з гістарычнага перажываньня агульнай небясьпекі.
Разьвіцьцё падзеяў у каторы раз паказвае, што краіны Ўсходняй Эўропы (дзяржавы Балта-Чарнаморскага шляху) мусяць нарэшце сур’ёзна падумаць аб сваім геапалітычным адзінстве. Найперш зважаем, што яно склалася гістарычна і ёсьць найбольш узаемавыгаднай формай дачыненьняў для краінаў гэтай часткі Эўропы.
Анэксія Ўсходняй Эўропы і інкарпарацыя яе ў эўразійскую зону Расеі 200 гадоў таму прынесла незьлічоныя няшчасьці гэтым краінам. Тым часам ні 1918-ы, ні 1991 вызвольныя гады не прывялі да самаарганізацыі Ўсходняй Эўропы. Пасьля 1991 года магчымасьці былі значна большыя, чым у 1918-м, але ўсё перабіў штучны і нетрывалы праект з Захаду – праект “аб’яднанай Эўропы” (праект без ідэі). Уцяканьне ад Расеі ператварылася ў капітуляцыю перад Захадам.
Цяпер у галовах французка-нямецкіх палітыкаў гуляюць часам мудрыя чэмбэрленаўскія разважаньні: аддаваць Беларусь ды Ўкраіну на ядзеньне Расеі ці забраць пад сябе. Мяркую, што з гэтакай эўрапалітыкі, аднак, нічога не атрымаецца, бо ёсьць яшчэ Амэрыка. Але спадзявацца мы, беларусы, мусім толькі на сябе. Тады пераможам.
У нашай адвечнай вайне з Расеяй Эўразьвяз зусім не зьяўляецца альтэрнатывай. Ня трэба панікі і ўцяканьня без разбору. Мы самі ёсьць альтэрнатыва для Расеі і мусім стварыць яе ва Ўсходняй Эўропе У нашых інтарэсах будзе супрацоўнічаць і потым уступіць у НАТО, але не ў Эўразьвяз, дзе нас дзяржаўна аслабяць, раззброяць, разбэсьцяць за падачкі, высмакчуць інтэлектуальныя рэсурсы і потым здадуць пры першым удары грому. Ва Ўсходняй Эўропе гэта ўжо праходзілі ня толькі мы.
Адносна Эўразьвязу варта выказаць яшчэ некалькі істотных заўваг. Першая. Які б ні быў Эўразьвяз (“фэдэральны” ці “саюзьніцкі”), вольнай Беларусі туды ўступаць ня трэба, але неабходна будзе падтрымліваць добрыя і шчыльныя дачыненьні, асабліва ў палітычнай і эканамічнай сфэрах. Наша палітычная арыентацыя і разварот тварам павінен быць да Эўразьвязу. Але паўтаруся, абаперціся мы зможам хутчэй на Амэрыку. Амэрыка можа стаць нашым заходнім прыарытэтам.
На маю думку, малаверагодна, каб Эўразьвяз (асабліва пасьля пашырэньня 2004 года) беспраблемна праіснаваў бы даўжэйшы час. Крызіс Эўропы ўжо пачаўся. Абвал непазьбежны. Крызіс мае глыбейшыя прычыны і заключаецца ня толькі ў эканоміцы. Відавочны духоўны рэгрэс, зьнікненьне культуры і здрабненьне элітаў.
Упершыню ў гісторыі заходняга Хрысьціянства Эўропа (25 краінаў) пасьля працяглай дыскусіі аб канстытуцыі аб’яднанай Эўропы адмовілася ад Хрысьціянства і хрысьціянскіх традыцыяў у культуры. Гэтая адмова – абсурд, які ўсім відаць. Эўропа вырасла на Хрысьціянстве. І тым ня менш факт адмовы адбыўся. Эўропа заявіла тым самым, што сьветапоглядам і ідэалёгіяй Эўразьвязу ёсьць бязбожніцтва.
Адначасна ўзаконьваецца садомія (гомасэксуальныя сувязі), забойства ненароджаных (аборты) і забойства сьмяртэльнахворых людзей (эўтаназія), і ў гэты ж час забараняецца сьмяротнае пакараньне забойцаў, садыстаў, гвалтаўнікоў, кілераў і іншых вылюдкаў. Гэта значыць, што дзяржаўным законам адмяняецца сьмяротны грэх, вылучаны ў Хрысьціянстве. Закон і права ў пытаньнях меры пакараньня становяцца на баку забойцы (дакладней, на прыарытэце захаваньня ягонага жыцьця). Дыскусіі па гэтым пытаньні носяць дэмагагічны і сафістычны характар.
Вядома, дзяржавы існавалі (і існуюць) ня толькі бязбожныя, але і сатанінскія (СССР), аднак цяперашняя Эўропа – асаблівы факт.
На Захадзе мала хто яшчэ ўсьведамляе, што сьвет, у якім яны жывуць, паступова робіцца арэнай сусьветнай вайны, якая вядзецца партызанскімі (тэрарыстычнымі) мэтадамі і маніпуляцыямі насельніцтвам. Эўропа якраз (а не Амэрыка) зьяўляецца галоўным тэатрам акупацыйных дзеяньняў. (Вынік клясычнай вайны, як вядома, — акупацыя, заняцьце тэрыторыі.) Заходняя Эўропа стала ахвярай сваёй недасканалай сістэмы лібэральна-дэмакратычнай улады, амаральных прынцыпаў эканомікі (здабываньне выгады) і індывідуалістычнага сьветапогляду, заснаванага на абсалютным прыярытэце (першаснасьці) правоў чалавека (прыдуманых таксама “чалавекамі”).
У выніку пабудовы жыцьця на такіх, здавалася б гуманных, але бездухоўных і матэрыялістычных каштоўнасьцях, пачалося інтэнсіўнае “перасяленьне народаў” у Заходнюю Эўропу з былых афрыканскіх ды азіяцкіх калёніяў эўрапейскіх краінаў.
Валодаючы эўрапейскімі мовамі, выхадцы з калёніяў і танныя работнікі з “трэцяга сьвету” па абслугоўваньні дэмакратычных эўрапейцаў не асімілююцца, аднак, ні культурна, ні рэлігійна, ні мэнтальна, ні нацыянальна, ствараюць шматдзетныя сем’і, карыстаюцца ўсімі дэмакратычнымі правамі і льготамі. Тым часам нараджальнасьць забясьпечанага эўрапейскага насельніцтва зьніжаецца ўвесь час (адна з прычынаў – жаданьне жыць толькі для сябе).
У некаторых краінах (у Вялікабрытаніі, напрыклад) неэўрапейцы складаюць ужо палову насельніцтва. Адбываецца чужая цывілізацыйная ін’екцыя ў Эўропу. І ў гэты час Эўропа адмаўляецца ад традыцыяў хрысьціянскай культуры. З пункту гледжаньня эканамічнага лібэралізму, прыток таннай рабочай сілы – гэта выгадна. З палітычнага гледзішча лібэральнага думаньня – гэта добра і правільна, бо забясьпечаны правы чалавека і дэмакратыя. Гэтага паняцьця Эўропе дастаткова, каб не праймацца.
Калі дапусьціць, што гэтакі, як сёньня, эўрапейскі спакой, статыстыка, працэсы і паскарэньне працэсаў працягнуцца нязьменнымі даўжэйшы час, то праз якіх 60 гадоў Эўропа (найперш разьвітыя краіны) поўнасьцю зьменяць свой рэлігійна-культурны кшталт і дэмаграфічнае аблічча.
Улічваючы аднак сусьветныя канфлікты і тое, што за плячыма новых пераселеных народаў Эўропы стаяць іхныя краіны мэтраполіі, наўрад ці трэба спадзявацца на доўгі спакой на старым кантыненце.
Беларуы мусяць ужо цяпер уважліва прыглядзецца і ацаніць дрэнную пэрспэктыву лібэралізму ў Эўропе. Мы памятаем, што натварыў бальшавізм на Ўсходзе. Лібэралізм у культуры, сацыялізм, камунізм, бальшавізм – гэта зьявы, што растуць з аднаго антыхрысьціянскага і агрэсіўнага бязбожнага кораня. Інтэлектуалы Ўсходняй Эўропы, перш чым разважаць аб уяўных перавагах уступленьня ў Эўразьвяз, павінны падумаць аб арганізацыі міжнароднага змаганьня зь ерасьсю расьперазанага лібэралізму дзеля зьберажэньня і аховы традыцыяў нацыянальнай культуры.
Перад беларусамі найперш стаіць задача нацыянальна-культурнага Адраджэньня, аднаўленьня культуры беларускай цывілізацыі і пабудовы нашай магутнай справядлівай нацыянальнай дзяржавы.
Нам недаспадобы плян Нямеччыны-Францыі аб фэдэратыўнай Эўропе. Крызіс такога Эўразьвязу, які фармуецца без апоры на якую-небудзь агульную духоўную ідэю, адмаўляецца ад духоўных традыцыяў хрысьціянскай Эўропы, — непазьбежны.
Для беларусаў непрыймальная ідэя стварэньня лібэральнай супэрдзяржавы на Захадзе, замест вольнай Эўропы вольных народаў. Нам няма чаго ў ёй рабіць. Беларусам бліжэй Эўропа айчынаў і ідэалёгія айчынаў, якая ёсьць асновай свабоды. Будучая вольная Беларусь аб’ектыўна будзе збліжацца найперш з паўночна-заходняй (скандынаўскай і балтыйскай) групай краінаў Эўропы, якія прыхільныя да каштоўнасьцяў айчыны, свабоды і незалежнасьці. Тым самым стане вяртацца ідэя Ўсходняй Эўропы – стварэньне Балта-Чарнаморскай садружнасьці." © Зянон Пазьняк "Беларуска-расейская вайна"
Читать все.