Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
06 Июнь 2024, 15:22:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Литература, творчество
(Модераторы: PashickЪ, Squa®e™) > Тема:

Выдатны беларускі паэт - Анатоль Сыс

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Выдатны беларускі паэт - Анатоль Сыс  (Прочитано 3723 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Monah
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 42

Просмотр профиля
« : 29 Сентябрь 2010, 16:04:10 »

Людзі, падзяліцеся меркаваннямі пра творчасць нашага беларускага паэта!

Добавлено: 29 Сентябрь 2010, 16:10:02
Мне напрыклад падабаюцца ўсе яго вершы, а найбольш
АПАКАЛІПСІС

Плывуць

      вужы

            на санцапёкі,

лятуць буслы на астравы,

жыццё — хай зорка то ці вока —

заўсёды з прожылкам крыві

Іюды, птушкі, чалавека

зямной, таму святой крыві,

зласлоўем мёртвых воч крані,

і кроў праступіць праз павекі.

 
Плывуць вужы да глюг чырвоных,

ляцяць буслы да хітрых ліс,

і нат за мной з зялёнай кроны

цікуе чалавек ці рысь.

 
А я? —

напэўна, паляўнічы,

на бельмах — прожылкі крыві,

мае хтось дні сурочыць-знічыць,

і я лічу чыесьці дні.


I нават калі я заплачу,

адчай, бы сэрца, загрызу —

не чыстую слязу, —

убачу
з крывавым прожылкам слязу.
Записан
krasavik
Гродненец
**

Репутация: +32/-5
Offline Offline

Пол: Женский
Сообщений: 193


Просмотр профиля Email
« Ответ #1 : 30 Сентябрь 2010, 20:04:35 »

а мне вось гэтыя найбольш падабаюцца:

***
У гэтай краіне не маю я дому,
вось воблака — сяду і ў свет палячу
над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
ні грошай, ні славы — я волі хачу.

У гэтай краіне не маю я долі,
вось посах і торба і сотні дарог.
Па долю пайду. Не вярнуся ніколі.
Няхай мяне судзяць хоць людзі, хоць Бог.

У гэтай краіне не маю я Бога,
ушчэнт разапселі яго святары:
дзе церні павінны насіць — носяць рогі,
які ж тагды Бог, калі служкі звяры?

У гэтай краіне не маю я роду,
забыўся народ мой наймення дзядоў,
і свету не бачыць далей азяроду,
і дзецям не дорыць на шчасце падкоў.

У гэтай краіне не маю я песні,
якая б народнай была і маёй,
якую б сябрына запела ў Бярэсці,
а рэха ўзышло за Дняпром, за Дзвіной…

У гэтай краіне не маю я дому,
вось воблака — сяду і ў свет палячу
над гэтай гаморай, над гэтым садомам,
ні грошай, ні славы — я волі хачу,

бо ў гэтай краіне не маю я волі…


***

Беларусь мая, мая магіла...

 
I калі вясёлкай над труной
вып'е кроў да кроплі з маіх жылаў,
Беларусь, накрый мяне зямлёй.
Не, счакай, яшчэ аддам я вочы
сваёй здані,
каб мая душа
не зблудзіла на чужыну ўночы,
каб між намі не лягла мяжа.


Беларусь мая, мая магіла,
з бел-чырвона-белага радна
ці кашулю мне на смерць пашыла?
Беларусь мая, мая магіла,
ты ж адна ў мяне, як ёсць адна.
Записан

http://knihi.net/index.php?refid=279 БЕЛАРУСКIЯ КНIГI, МУЗЫКА, ВIДЭА - ПОШТАЙ
Monah
Молодой Гродненец
*

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 42

Просмотр профиля
« Ответ #2 : 06 Октябрь 2010, 10:33:26 »

У гэтай краіне не маю я дому,вось воблака — сяду і ў свет палячунад гэтай гаморай, над гэтым садомам,ні грошай, ні славы — я волі хачу.
+1
krasavik
Вельмі актуальны верш у свеце зімовых катаклізмаў з любімым вусатым казачнікам-персанажамУлыбка))
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,101 секунд. Запросов: 20.