Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
06 Август 2025, 15:01:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

І гэта наша улада?

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: І гэта наша улада?  (Прочитано 3218 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« : 04 Декабрь 2005, 22:31:28 »

Улады выселілі жыхароў, каб вызваліць плошчы для банку "Масква – Менск"

Людзі зьвярталіся ў розныя інстанцыі, каб абараніць свае правы, але чыноўнікі і суды сталі на бок банкіраў. Менгарвыканкам адказаў, што высяленьне менчукоў з уласных кватэраў у цэнтры гораду выклікана дзяржаўнай неабходнасьцю.

У дом №49 па вуліцы Камуністычнай зранку прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, ЖЭСу, прадстаўнікі адміністрацыі Цэнтральнага раёну і супрацоўнікі камэрцыйнага расейскага банку “Масква—Менск”. Рабочыя прынесьлі лесьвіцы і інструмэнты, каб адключыць газ і электрычнасьць. Праз тры гадзіны пачалі высяляць людзей з кватэраў.

Банк “Масква—Менск” пабудаваны ў цэнтры сталіцы на вуліцы Камуністычнай, побач з цагляным домам даваеннай забудовы. У доме адзінаццаць кватэраў зь вялікімі пакоямі, высокай стольлю. Летась пры канцы году банкіры прапанавалі жыхарам прадаць свае кватэры банку. Пасьля таго, як тыя адмовіліся, зьявілася пастанова Менгарвыканкаму аб тым, што жыхарам трэба вызваліць сваё прыватызаванае жытло. Чыноўнікі патлумачылі, што банк “Масква—Менск” набудзе людзям іншыя кватэры. Чыноўнікі сваё рашэньне матывавалі дзяржаўнай неабходнасьцю.

Абураныя жыхары запатрабавалі патлумачыць, чаму рэканструкцыя расейскага камэрцыйнага банку ёсьць дзяржаўнай неабходнасьцю для беларускіх уладаў. Яны зьвярталіся зь лістамі да прэм’ера Сяргея Сідорскага і прасілі адказаць на шэраг пытаньняў.

Гаворыць жыхарка дому Ганна Янушка:

(Янушка: ) “Што гэта за геапалітычны пункт такі?! Чаму пытаньне аб зносе нашага дому вырашалася на перамовах паміж Расеяй і Беларусьсю? Людзі запытвалі: “Чаму беларускія чыноўнікі не абаранілі інтарэсаў сваіх грамадзянаў?”

Суд Цэнтральнага раёну прыняў рашэньне аб высяленьні. У судзе стала вядома, што экспэрты ацанілі добрыя кватэры з эўрарамонтам у цэнтры сталіцы, плошчай каля 90 мэтраў, на 8 тысяч даляраў. Непонимающий У судзе прадстаўнікі банку спасылаліся на ліст мэра Масквы Юрыя Лужкова беларускаму прэм’ер-міністру з просьбай дапамагчы банку. 17 лістапада ў гарадзкім судзе людзі намагаліся адмяніць рашэньне аб высяленьні, але безвынікова. Паводле заканадаўства, людзі маюць дзесяць дзён, каб зьвярнуцца са скаргай на імя старшыні Гарадзкога суду. Нягледзячы на гэта, ужо 23 лістапада жыхары атрымалі паведамленьні аб тым, што 24-га іх прыйдуць высяляць.

Сям’і Васіля Астроўскага належаць у гэтым доме дзьве кватэры. Наўзамен ім з жонкай прапанавалі дзьве кватэры ў розных раёнах гораду, нягледзячы на тое, што ў іх двое непаўналетніх дзяцей.

(Астроўскі: ) “Глядзіце, цэлая армія прыйшла. Вось я бачу прадстаўнікоў банку. Хто ў гальштуках, хто без. Выкідваюць нас папросту. Зьнялі жырандолю — і ба-бах на падлогу. Усё паляцела… Ваяваць? Дык я бяз зброі, а яны пры пісталетах. Неверагодна, што творыцца!.. Нібыта вайна пачалася, эвакуацыя. Усё…”


Васіль абураецца, што замест добрай кватэры з эўрарамонтам яму прапанавалі значна горшую кватэру далёка ад цэнтру.

(Астроўскі: ) “Кватэру, якую ўпіхваюць мне — каму б, вы думалі, яна належыць? Яна ў лясу на верасу, але кватэру даюць намесьніка ці дырэктара банку — Вашкевіча. У свайго супрацоўніка банк купляе кватэру па высокім кошце. Ну, нармалёва. Для іх законаў няма. Там, дзе банк маскоўскі… Яны нейкімі там паперамі кідаюць з подпісамі Лужкова, Сідорскага, ліст Лукашэнку пішуць…А хто мы для іх? Глядзіце, адміністрацыя прыйшла. Прыйшлі тыя, хто павінен нас абараняць. І што яны кажуць?! Кажуць:“Радуйся, што мы цябе ў Шабаны не перавезьлі!”  Непонимающий (Што гэта за раён такі у сталіцы? то DarkAvenger http://forum.grodno.net/cgi-bin/YaBB.pl?board=izba;action=display;num=1129136038;start=15) Каго яны абараняюць?! Маскоўскі камэрцыйны банк, за якім яны кажуць, стаіць сам спадар Лужкоў!”

Прадстаўнікі банку загадалі Васілю Астроўскаму, каб да 1 сьнежня вывез дробныя рэчы, якія засталіся ў памяшканьнях. Пасьля гэтага кватэры ў доме апячатаюць. Радыё Свабода прадстаўнікі адміністрацыі банку паведамілі, што ўсе гэтыя дзеяньні робяцца дзеля рэканструкцыі банку. На пытаньні яны адмовіліся адказваць, паабяцаўшы зрабіць гэта празь некаторы час у пісьмовым выглядзе.

Жыхары спрэчнага дому паведамілі Радыё Свабода, што будуць пісаць ва ўсе судовыя інстанцыі, а потым у міжнародныя структуры. Яны зьвяртаюць увагу на судовы прэцэдэнт, згодна зь якім жыхароў могуць высяляць з прыватызаваных кватэраў у цэнтры сталіцы на ўскрайкі гораду дзеля выгады банкаўскіх ці іншых структураў.
Любоў Лунёва, Менск
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2005/11/BBCA923C-8C60-4880-B0DF-BFCD07AAECE4.html
Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #1 : 04 Декабрь 2005, 22:35:10 »

Звяртаюсь да ўсіх прыхільнікаў існуючай улады пракаментаваць дзеянні нашай улады.
Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
Админ
Administrator
*****

Репутация: +1777/-51
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 5956


Viva la DRF!

S alexey.rads forumgrodno Просмотр профиля Email
« Ответ #2 : 04 Декабрь 2005, 22:42:17 »

А нельзя было просто ссылку разместить? Зачем копировать целую статью?
Записан

Viva la DRF!
Уладзімір
Настоящий гродненец
****

Репутация: +3/-0
Offline Offline

Сообщений: 329


Просмотр профиля
« Ответ #3 : 21 Январь 2006, 21:36:59 »

Цитировать
А нельзя было просто ссылку разместить? Зачем копировать целую статью?
А калі ўважліва прачытаць? Знайдзеш розніцу? Обеспокоенный
Записан

Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць яе.
©Іаган Гётэ
ItsI
Настоящий гродненец
****

Репутация: +24/-0
Offline Offline

Предупреждения: у пользователя уже 2 предупреждения
Пол: Мужской
Сообщений: 845


Я тут!

Просмотр профиля
« Ответ #4 : 22 Январь 2006, 19:11:31 »

Деньги могут всё при любой власти! Эт мелочи по сравнению с тем что государство уже продало не поставив народ в известие....
Записан
..Riot..
Ragganaut
Губернатор
*****

Репутация: +1111/-111
Offline Offline

Предупреждения: забанен на неделю
Пол: Мужской
Сообщений: 10079


Junglist Massive

Просмотр профиля WWW
« Ответ #5 : 25 Январь 2006, 14:33:38 »

мда
Записан


Those Anarcho Punks are Misterious
Jktu7
Новенький


Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 6


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля Email
« Ответ #6 : 26 Январь 2006, 06:00:54 »

Ты считаешь, что в других странах нету таких фактов злоупотребления. Это везде существует проблема, а обвинять надо себя, что мы ничего не делаем, чтобы предотвратить такие нарушения закона, проповедуем принцип "мая хата скраю". Грустный
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,267 секунд. Запросов: 20.