Госці, што наведалі фестываль "Моладзевая вясна" год таму былі прыемна здіўлены ўзроўнем мерапрыемства:
http://tuzin.fm/article/66071/У гэтым годзе арганізатары вырашылі абнавіць фармат, пакінуўшы толькі рок-частку, змянілі назву на "ROCK Вясна", знялі абмежаванне на ўдзел гуртоў толькі з Берасцейшчыны, і ў выніку ў адрас арганізатараў паступіла больш за 20 заявак ад рок-калектываў з усёй краіны, з якіх было абрана 5, якія і возьмуць удзел у конкурснай праграме фестываля, у тым ліку і беларускамоўны гурт В.К.Л. з Гродна. Хэдлайнерамі мерапрыемства гэтым разам будуць адразу 3 калектыва: брэсцкія EMTRIKA і the MISTERIA, а таксама яшчэ адзін беларускамоўны гурт з Бярозы MIASCOVYJA, які перамог на фестывале год назад.
Увага! У конкурснай праграме прымае ўдзел гурт В.К.Л. (г.Гродна)! Фестываль адбудзецца ў суботу 11 мая ў гарацкім палацы культуры горада Пружаны. Пачатак у 17.00. Кошт квіткоў 25 000 р. Заказ квіткоў:
8-029-2283318 - Інга
8-01632-2-14-19 - каса Палацу Культуры
З Гродна да Пружанаў можна дабрацца на аўтобусах і маршрутках "Брэст - Гродна".
Калі прыехаць у гэты старажытны гарадок, якому сёлета спаўняецца 580 гадоў, то можна наведаць прыгожы палац Швыкоўскіх, агледзець касцёл, Белыя лаўкі, царкву і іншыя старажытныя будынкі, а таксама паплёскацца ў аквапарку, пакоўзацца ў лядовым палацы, адведаць заморскіх страваў у кафэ "Афрыка", а калі паехаць на машыне праз пасёлак Ружаны, то да ўсяго гэтага можна далучыць экскурсію ў "беларускі Версаль" - палац Сапегаў.
Больш падрабязна пра фестываль "ROCK Вясна" чытайце на старонцы Укантакце:
https://vk.com/rockvesna2013