Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 23:47:22
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

РАСЕЙСКАЯ АКУПАЦЫЯ - МАСКВА ВЫРАШАЕ ЛЁС БЕЛАРУСКАГА МЕСТА БЕРАСЬЦЕ.

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: РАСЕЙСКАЯ АКУПАЦЫЯ - МАСКВА ВЫРАШАЕ ЛЁС БЕЛАРУСКАГА МЕСТА БЕРАСЬЦЕ.  (Прочитано 880 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 05 Март 2013, 00:22:16 »

РАСЕЙСКАЯ АКУПАЦЫЯ - МАСКВА ВЫРАШАЕ ЛЁС БЕЛАРУСКАГА МЕСТА БЕРАСЬЦЕ


Прачытаўшы паведамленьне (пра яго трохі ніжэй), адчуў тое, што выклікала горыч і абурэньне - чаму і па якому праву, расейцы лезуць у праблемы слаўнага беларускага места Берасьце? Але адразу ўзгадаў - дык так і павінна быць пры акупацыі. Напрыклад, у часы апошняй вайны, нямецкія акупанты плянавалі зьмяніць аблічча Менска, але не пасьпелі. Гэтай справай заняліся іншыя акупанты - расейскія... Зараз ідзе працяг імі звыклай справы.
Вяртаючыся да ўзгаданага абуральнага паведамленьня, даю яго на мове арыгінала - "Совещание по развитию Бреста в Москве ("Брест 2019"). 29 января 2013 года в Москве в British Higher School of Art and Design (Центр дизайна "Аrtplay") прошло очередное совещание по вопросам городского развития Бреста."
http://starcom68.livejournal.com/1050373.html
Што ж абмяркоўвалі ў Маскве і хто? Калі ласка, нехта расейскае сьвяціла-архітэктар Юрый Пералыгін, пакорпаўшыся ў Сеціве знаходзім ягоныя тытулы і пасады - "член Совета НП "Национальная Гильдия Градостроителей", генеральный директор ООО "Институт "Ленгипрогор" - "задал тон обсуждению фиксируя основные тренды и поставив сверхзадачу урбанизиции для Бреста в достижении миллионного статуса." Абмеркаваньнем лёсу беларускага Берасьця займалася расейская архітэктурная публіка і больш дробнага калібра.
Ці можна ўявіць сабе, каб напрыклад ў Маскве абмяркоўвалі архітэктурны лёс польскага Кракава, французскага Брэста, італьянскага Бары ці якога яшчэ іншага места ў чужой дзяржаве? Вядома, такое можа быць, але толькі калі краіна акупаваная ці калі адбываецца нейкая шырокая міжнародная канфэрэнцыя адмыслоўцаў (але ў дадзеным выпадку, гэта была звычайная расейская нарада - адносна нашага беларускага места).
Беларускія гісторыкі, архітэктары, мастацтвазнаўцы цудоўна ведаюць, якую шкоду (за нязначным выключэньнем) беларускім местам, прычынілі расейскія чужынцы-архітэктары якія пляжылі беларускія помнікі архітэктуры не зьвяртаючы на іх увагі. Іхнія сьляды - сьляды архітэктараў-вандалаў засталіся ў Менску, Горадні, Полацку, Віцебску...
Зараз расейскія акупанты узяліся за Берасьце. Чаму, чаму раптам за яго і чаму задача дасягнуць мільённага статуса? Адказ, мяркую, дало "Радыё Свабода" паведаміўшы шакуючую навіну ад 04.03.2013 - "Расейцы масава перасяляюцца ў Беларусь" далей распісваюцца прычыны гэтай зьявы.
Праўда не згадваецца тое, што ўжо больш чым два стагодзьдзі, імпэрская Расея кіруе нашай краінай праз сваё чынавенства, якое асабліва ў сёняшкіх умовах, апанавала літаральна ўсе ворганы ўлады і не толькі сілавыя, а і на мясцовым узроўні. Гэта назіраецца найперш у тых мейсцах, дзе квартаравалі буйныя расейскія вайсковыя гарнізоны - Горадня, Берасьце, Барысаў, Бабруйск...
Тамака засталіся расейскія асаднікі-адстаўнікі. Яны, іхнія жонкі і дзеткі, у масе сваёй, за нязначным выключэньнем, лічаць "Белоруссию тоже русской землёй" працуюць у мясцовых ворганах улады, люта ненавідзяць беларускую мову, як і ўсё беларускае. Менавіта яны ствараюць ўсе ўмовы для больш поўнай акупацыі нашай краіны. Дык сапраўды, чаму не паехаць з Расеі туды, дзе адзін крок да Эўрапейскага Звязу, дзе ва ўладзе свае "русские" людзі і дзе слугі-туземцы карыстаюцца "русским языком"?
І напрыканцы, раю зьвярнуць увагу на мапу, якая сьведчыць - больш расейскіх асаднікаў (там дзе раней были вайсковыя гарнизоны), там сярод мясцовага чынавенства пануе расейшчына, у прыватнасьці, раю зьвярнуць увагу на мапе, на акупацыйны анклаў у Берасьці.
"Мапа беларускасьці чынавенства краіны"

http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=9933&sn_c...

Аўтар: Бенедзікт

https://pieramoha.org/artykul/rasejskaja-akupacyja-lios-bierascia
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,163 секунд. Запросов: 17.