MShmel
|
Так хто возьмецца за арганізацыю? Не будзем жа мы ўсё на "Ратушу" скідваць. 2 Флёр де Лис Тут галоўная ідэя была каб не ў памяшканні а на вуліцы. Ды і ў Ратушы могуць усе не змясціцца.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Konrad
|
маладыя паэтты і паэткі ! а самыя спрабавалі ўжо зьбірацца ? вось прыходзьце на прэзэнтацыю Астраўцова - дарэчы дзяцька не толькі прозу піша. а ўнізе пра прэзэнтацыю: Кактэйль Молатава" ад Астраўцова 7-га чэрвеня у гарадзенскай кавярні “Куфэрак”, што месціцца па вуліцы Віленскай 4 . адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея АСТРАЎЦОВА"Кактэйль Молатава" Імпрэза адбудзецца ад 18.00 да 20.00 У праграме гарантуем філіжанку смачнай кавы, куфаль добрага беларускага піва і рамантычны настрой пад аўтарскае выкананне гарадзенскіх эсэ. Кожны гарадзенец зможа пачуць гарадзенскага публіцыста, аўтара розных газэтных артыкулаў “Нашай Нівы “ і журналіста радыё “Свабода". а табе Рокир - паспрабавау бы друкавацца -больш бы плёну было - а то шмат паэтаў зара ў стол пішуць..
|
|
|
Записан
|
grodno.en.cx Товарищь верь пройдёт она и демократия, и гласность: и вот тогда госбезопастность припомнит ваши имена. 
|
|
|
televital
|
Konrad, а ўваход вольны, ці па запрашэньням?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
ra
Гродненец
 Репутация: +1/-2
Offline
Пол: 
Сообщений: 225
Солнце не стоит на месте.
|
Так хто возьмецца за арганізацыю? Не будзем жа мы ўсё на "Ратушу" скідваць. 2 Флёр де Лис Тут галоўная ідэя была каб не ў памяшканні а на вуліцы. Ды і ў Ратушы могуць усе не змясціцца. ня ведаю, што за Ратуша, але я казаў - паэтаў забяспечу 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
2 ra Грамадзкая агранізацыя такая
Якіх паэтаў забяспечыш? Пішы ў "лічку", пагамонім наконт рэклямы, памяшкання, мо і трэба Ратушу падключыць...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
Ці есць магчымасць запрасіць Ганну Аўчыннікаву? яна лаўрэат "Залатога Апострафа 2006" - прэміі часопіса "Дзеяслоў".
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Konrad
|
2 ra Грамадзкая агранізацыя такая
Якіх паэтаў забяспечыш? Пішы ў "лічку", пагамонім наконт рэклямы, памяшкання, мо і трэба Ратушу падключыць... - была  зачынена ужо 3 гады таму . на яе базе зара працуе таварыства беларускай школы. нахалеры рэкляма , яе магчыма увогуле напрацягу дня зрабіць. а калі менчукоў запрашаць то ім хацяб дарогу аплочваць трэба( гэта мінімум, за які яны паедуць). на гэта трэба шукаць спонсараў! а наконт таго што будзе у куфэрку наколькі мне вядома ўваход вольны....
|
|
« Последнее редактирование: 06 Июнь 2006, 13:22:56 от Konrad »
|
Записан
|
grodno.en.cx Товарищь верь пройдёт она и демократия, и гласность: и вот тогда госбезопастность припомнит ваши имена. 
|
|
|
televital
|
Ці есць магчымасць запрасіць Ганну Аўчыннікаву? яна лаўрэат "Залатога Апострафа 2006" - прэміі часопіса "Дзеяслоў". Ну й куды Вы людзей сабраліся запрашаць? Збярыцеся хоць раз самі з мясцовымі, а мо й пачынаючымі паэтамі і набівайце шышкі.А то адразу Купалу ім падавай. 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
MShmel
|
2 Konrad ясна што зачыненая, проста традыцыйна так шмат хто дагэтуль ТБШ называе. Прэзэнтацыя была цікавая, толькі, як разумею, гасцей там не вельмі чакалі і былі крыху здзіўленыя з'яўленнем нечленаў БАЖ. Ясна, што іншагароднім трэба аплочваць, але ra кажа што забяспечыць паэтаў і мне цікава якіх  televital Ганна Аўчыннікава=Купала? Ёсць меркаванне, што яна звычайная гарадзенская студэнтка.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
televital
|
Во , а я й ня ведаў што яна гарадзенка. 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Konrad
|
да блин яны самыя винаваты - инфу распаусюдзили а потым кичылися што не яны гэта зрабили:)
|
|
|
Записан
|
grodno.en.cx Товарищь верь пройдёт она и демократия, и гласность: и вот тогда госбезопастность припомнит ваши имена. 
|
|
|
televital
|
2 Konrad, а яны гэта хто БАЖ? А ты што туды не ўваходзіш? 
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Konrad
|
уваходзиш  здаецца 
|
|
|
Записан
|
grodno.en.cx Товарищь верь пройдёт она и демократия, и гласность: и вот тогда госбезопастность припомнит ваши имена. 
|
|
|
Candygirl
Гость
|
вельмі падабаецца паэзія сучасных беларускіх аўтараў.... не памятаю чый, але мой любімы верш ...Перакуленая на шчасьце... Матляюся там, Дзе марыла.... Я – твой нацельны крыжык – Белая метка У шклянцы з марывам, Белая ружа У шклянцы з воцатам... Ты не згубі мяне – Ужо й так нагублялася Чуеш? Нас разбаўляюць моцартам Тры лыжкі на кубак... Што ж... Дагуляліся... Сунічнае неба Жаўтлявае раніцы Знойдзе нас разам. Але ў розных абдымках. Мне падабаецца Як успрымаюцца Твае белыя вочы Праз шкло будынкаў Такіх незнаемых Як твае думкі, Тваіх зацьвярдзелых Як твае цела Якому да адурэння карцела Пакінуць апек на астылай патэльні Пакінуў... Мяне на сунічных ростанях Шукаць у траве заплясьнелыя крышкі Губляю голас, крыкну: "Госпадзе! Вярні яго шыю нацельнаму крыжыку..."
|
|
|
Записан
|
|
|
|
litwin
|
Чытаў у "Нашым Слове", што 12 лістапада ў Гародню прыедзе Барадулін. Хто што аб гэтым чуў..??
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
f13
Новенький
Репутация: +0/-0
Offline
Сообщений: 2
Я люблю Гродненский форум!
|
Так, сапраўды прыедзе, у нядзелю, сустрэча адбудзецца каля польскага консульства,здаецца, а другой гадзіны (але не дакладна ведаю), будзе прэзэнтавана новая кніга.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
litwin
|
А можа хто дакладней ведае дзе гэта адбудзецца і калі..??
|
|
|
Записан
|
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
|
|
|
Vol.naja
Гость
|
to litwin: У нядзелю а 14.00 у майстэрні на вул.Будзёнага.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
tazzyanka
|
Полный отстой,
Не падабаецца - твае справы. Ніхто і не клікаў.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
smarty pants
|
Подскажите, где можно купить "Ксты" Барадулiна
|
|
|
Записан
|
|
|
|
критикун
|
Да слова. Усім аматарам беларускамоўнай паэзіі настойліва рэкамендую пазнаёміцца са зборнікам В.Варанца "Рамізнік". Во дзе сапраўды трыадзінства добрага гумару, з'едлівай іроніі і сакавітай беларускай мовы. Не пашкадуеце..!
|
|
|
Записан
|
Мы все учились понемногу чему-нибудь и где-нибудь...
|
|
|
CarmiSs@
|
Была на презентации сборника стихов С. Куль, нашей гродненской поэтессы, купила экземплярчик, и вот хочу выложить один из стихов для знакомства и мнения читателей и критикуна, конечно. Я тку рушнік, старэйшая сястра, Я з кужалю напрала тонкіх нітак, З ільну табе рушнік вясельны вытку, У хаце свой пастаўлю панарад. На дошчачку, на дваццаць шэсць нітоў, Каб клаліся няпроста пераборы, Я вытку дрэва моцнае і зоры, І ліштву з адмысловых галубоў. Яны сядзяць, спакойна склаўшы крылы, Галубка белая і шызы галубок, Але галовы адвялі на бок, Адзін адному назаўжды нямілы. Бяры свой шлюб, старэйшая сястра, Вянчайся з тым, хто мне адданы Богам, Я пакладу рушнік перад парогам, Калі ў царкву паедзеш са двара. І вам не будзе шчасця і дабра, Бо галубы свае не зводзяць дзюбы, Не будзе ладу, і не будзе шлюбу. Я тку рушнік, старэйшая сястра. адсюль
|
|
|
Записан
|
|
|
|
!Olechka!
Гость
|
От enn: ---------------------------------------- Белы санэт Дзьмітра Паўлычкі Жарабё Пераклад з украінскае Ніла Гілевіча
Вольненька ідуць сівыя коні Ўпрэжаныя ў пахавальны воз Ім гаспадар счасаў на вочы пасмы Каб не запомніўся да могліц шлях
Яны ўсё ж бачаць трохі і праз пасмы Але ўдаюць сляпых – так людзям лепш Іх дабрата не суцяшае ў смутку Іх мудрасць не развейвае журбы
А каля воза – жарабё малое То скубане люцэрну з-пад труны То забяжыць, каб да саскоў далезці То заіржэ, то паімчыцца ўскач
І дзінькае пад капытом малога Чыясь павесялелая сляза. -----------------------------------------------
Белы санэт Дзьмітра Паўлычкі Вясна Пераклад з украінскае Ніла Гілевіча
Як чорны кнот патушанае свечкі Край шляху дрэва голае стаіць Пажоўкла-шэрыя, нібы дзяды, Ляжаць снягі з закрытымі вачыма
Ды ўжо сініца скрыпачку сваю Настроіла і звонка славіць сонца А поверх лёду – мутныя патокі цякуць Як воўна з брудных бараноў
Мне лёгка, добра на душы І я смяюся да дзяўчынкі незнаёмай Жыццё, відаць, і ёсць вясновы посмех
А потым я ўзлятаю і буслу Што на вярбе гняздо як храм будуе Галінкі урачыста падаю ----------------------------------------------------- От Критикун: -----------------------------------------------------
Лёс паэта Паэта кожны пакрыўдзіць можа. Паэта можа набіць любы. А ён і з твару жа не прыгожы - Такі лагодны, такі слабы.
Паэта дзеўкі зусім не любяць, Хоць секс паэту такі патрэбны. А дзеўкі толькі хвастамі круцяць, І гэтым трэплюць паэту нервы.
Паэт заўсёды сядзіць без грошаў. Абед паэта так небагаты. Касцюм ён носіць за іншых горшы, І вельмі рэдка ён мае хату.
Але як сядзе, напіша нешта. І ўжо ён дзесьці за гэтым светам. Не трэба грошаў, і дзевак, зрэшты. Бо што ёсць лепей, чым быць паэтам..!
(аўтар наш гарадзенскі Віктар Варанец)
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Охламончик
|
вельмi падабаецца паэма Я. Купалы "Курган". Што датычыцца Пушкiна i iнш. (хто там грамчэй за ўсiх iмi ганарыўся). Iснуюць пераклады твораў гэтых аўтараў на беларускую мову. А для тых, хто лiчыць, што ў творах на беларускай мове и грмадзянская, и филасофская, и интимная лирика, в большинстве своём сводится к любви к родине (там про маму, про мову ну и тэдэ) пачытайце У. Караткевiча "Чазенiя" (зуciм проста).
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Art-Life
|
Могу предложить приобрести следующие книги ( по бел.поэзии): 1. Аркадзь Куляшоу .Выбраныя творы(у 2-х тамах). т.2 Мн.,Беларусь,1964 (318 старонак)....з аутографам аутара. 2. Петрусь Бровка. Стихотворения и поэмы.(пер с белор) М.,1959 (287 стр) с автографом автора 3. Максiм Лужанiн. Новая ростань.Паэзiя. Менск,Беларускае дзярж.выдавецтва,1930 (113 стр) 4. Пiмен Панчанка. Верасневыя сцягi.(зборнiк вершау). Мiнск.,1940 (61 стар) 5. Паулюк Ананьнеу. Героiка дзен.(вершы) Менск.,Л i М.,1932 (60 стар) 6. Петрусь Бровка. Беларусь(стихи). М.,Сов писатель,1945 (54 стр) 7. А.Дзяркач. Усiм патроху.(сатыра i гумар) Менск,Бел дзярж выдавецтва,1930 (50 стар).....вершы 8. Аркадзь Куляшоу. У Зяленай дуброве . Менск,1940 (106 стар) 9. Нiл Гiлевiч. Актавы. Мiнск,Мастацкая лiтаратура,1976 (142 стар)...з аутографам аутара 10. Артур Вольскi. Далекiя i блiзкiя прычалы.(вершы). Мiнск.,1962 (80 стар)...з аутографам аутара. 11. Максiм Лужанiн. Прасторы.Кнiга паэзii. Мiнск.,1958 (190 стар) ....з аутографам аутара. 12. А.Кулешов. Сосна и береза. М.,Советский писатель,1971 (151 стр) ....с автографом автора. 13. Янка Купала. Избранные произведения.( в одном томе).М.,ОГИЗ,1943 (477 стр)
Данные книги также являются и предметами коллекционирования.
|
|
|
Записан
|
1.Куплю различные предметы старины и искусства,изготовленные преимущественно до 1945г 2.Интересует дом в деревне(или хутор) до 30 км от города. 3.Интересуют земельные участки в деревнях,площадью от 20 и более соток (приобретение в собственность)
|
|
|
Andrusspirit
Гость
|
Адзін з маіх любімых паэтаў Максім Багдановіч...Магу бясконца чытаць яго вершы, асабліва такія шэдэўры, як Зорка Венера:
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкi з сабой прывяла... Помнiш, калi я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. Цiхiм каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, – у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
vladish87
Гость
|
ЛІЧЫЛКА ДА СЯМІ
"Пішы - прапала!"- з такімі песьнямі адзін з нас двох дажыве да пэнсіі. Ў нас кожны трэцці хранічны п'яніца - Бог ведае хто дажыве да раніцы. Ў нас кожны чацьверты загінуў недзе, і пяты кожны вучыўся у Педзе. Тут кожны шосты стучыць на суседзяў, і сёмых адвозяць да белых мядзьведзяў...
Дарэмна лічыць, што твой шлях асобны, ты - кожны з сямі ў аднае асобе! (с) Усевалад Сьцебурака
|
|
|
Записан
|
|
|
|
tazzyanka
|
Што ёсьць каханне? То сэрца, якое Ператвараецца ў птушку. Гне, разрывае Жалезны абруч Грудной клеткі - І вылятае на волю. Каб зліцца ў адзінае цэлае З такой жа - Нябеснаю птушкаю - І адляцець ім У сёмае неба.
Ніна Аксёнчык, 2010
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Nelly Smile
|
як кошка
Прыцiснуцца, як кошка, спяваць "мур-мур", глядзець ласкавым позiркам проста ў вочы, але думаць пра сваё.
Дазваляць сябе кахаць, дарыць iншым сваю ўсмешку, але заставацца адзiнокай - назаўсёды.
©Наталля Драбняк, 2010
|
|
|
Записан
|
Курсы польского языка в Гродно. Польский на КП, разговорный, все уровни. Индивидуальные занятия. http://movacentr.by/
|
|
|
|