11 лістапада гэтага года адбудзецца пасяджэнне сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на якой будзе разглядацца дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю.
Галоўная мэта Дамовы - спрашчэнне працэдуры перасячэння польска-беларускай мяжы для жыхароў памежнай зоны, пашырэнне ўзаемных кантактаў і супрацоўніцтва ў розных галінах паміж жыхарамі памежжа.
Калі Дамову ратыфікуюць, і яна пачне дзейнічаць, трэба прыйсці ў консульства ў Гародні, заплаціць 20 еўра, прад'явіць пашпарт, пацвярджэнне сталага пражывання ў памежнай паласе не менш за тры гады, а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы. Тыя, каму адмоўлена ва ўездзе ў ЕС, дазвол не атрымаюць. Дазвол бясплатны для непаўналетніх, пенсіянераў і інвалідаў.
Дакумент будзе выдавацца не пазней чым праз 60 дзён са дня падачы дакументаў. У пэўных выпадках тэрмін можа быць падоўжаны да 90 дзён.
Добавлено: 11 Ноябрь 2010, 21:08:35
сёння палатка ратыфікавала пагадненне. з сакавіка плануецца спрошчаны парадак.
але ж цікава, як адрэагавалі на зварот Рымашэўскага парламентары.
Прэсавая служба Рымашэўскага ўчора даслала зварот па факсу ў палатку наконт зацягвання пытання па малому дарожнаму руху і параўнала сітуацыю з прызнаннем Абхазіі і Паўднёвай Асеціі -
http://rymasheuski.org/homenews/rymasheuski-parliament/. палатка адрэагавала аператыўна ))) паведамленнем, што "перад парлямэнтам ніколі ня ставілася задача вырашаць пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі"