Да Вас завіталі блізкія сваякі, ці далёкія сябры? Прыехалі дзелавыя партнёры ў Вашу фірму? Жадаеце паказаць Гродна, прайсці па старажытных вуліцах і завулках, убачыць нанова добра знаёмае, даведацца пра незнаёмае, адчуць подых гісторыі. Альбо проста жадаеце добра ведаць тое месца дзе жывеце, вучыцеся, працуеце?
Наш Курс “Родны Гродна” дапаможа Вам у гэтым!
Гісторыя Гродна ў кантэксце гісторыі Беларусі і ў шырокім еўрапейскім кантэксце, замкі, плошчы, вуліцы, помнікі гісторыі і помнікі архітэктуры, сусветна вядомыя асобы, звязаныя з нашым горадам.
Багатая спадчына Гродна для Вас!
Шмат гадоў раскрывае ён таямніцы Гародні жыхарам іншых гарадоў і краінаў.
Праграма курса "Родны Гродна" складаецца з цыкла тэматычных сустрэч і экскурсій па горадзе:
- Родны Гродна. Ад старажытнасці да новага часу. Гісторыя.
- Родны Гродна. Ад новага часу да нашага часу. Гісторыя.
- Цэнтр горада. Савецкая плошча. Ад Савецкай да Нёмана.
- Цэнтр горада. Савецкая вуліца.
- Стары і Новы замкі. Вуліца Замкавая.
- Барысаглебская (Каложская) царква. Найстарэйшы будынак Гродна.
- Гродна часоў Антонія Тызенгаўза.
- Вуліца Ажэшкі.
- Александраўская слабада і гарадзенскі некропаль.
- Занёманскі Гродна. Заключны занятак.
Кошт курса: 480 тыс. руб.
Запрашае у падарожжа Віктар Кірэеў - гісторык, мастацтвазнаўца, краязнаўца, дасведчаны экскурсавод і гід-перакладчык.
Дзе:вул. Ціміразева, 10/1 (бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі”, 4-ты паверх).
Колькасць слухачоў: 10-15 чалавек.
Калі пачынаем: 17 сакавіка.
Як запісацца: Напісаць да 14 сакавіка па электроннай пошце
edustudio.hrodna@gmail.com альбо затэлефанаваць (+375 29 284 77 99, +375 29 262 24 52)