Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
17 Август 2025, 02:09:30
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Псэўдаапазыцыя

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Псэўдаапазыцыя  (Прочитано 3624 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« : 02 Май 2013, 02:05:31 »

ПСЭЎДААПАЗЫЦЫЙНАЯ ЭКЛЕКТЫКА-ПРАФАНАЦЫЯ

Многім чытам вядомы шматлікія псеўдаапазіцыйныя мерапрыемствы. Пасля кожнай такой акцыі падаецца, што рэсурс абсурднасці ўжо імі вычарпаны, але “змагары” не здаюцца, знаходзячы новыя спосабы паказаць сваю нікчэмнасць. Як паведамляюць нашыя “незалежныя смі”, сёння ў Брэсце адбыліся сенсацыйныя падзея: ўпершыню за 11 год дазволілі святкаваць першамай дзеячам псеўдаапазіцыі. Тыя ў свой бок зладзілі “шматлікі” балаган, як і дамаўляліся з уладай. Паглядзеўшы фотаздымкі на “Свабодзе”, я зразумеў, што “Чарнобыльскі шлях”, Дзень Волі на сабачніку – гэта яшчэ не самае горшае, што можа выдаць іх хворая фантазія.



На гэтым фота мы бачым іхную “дэмакратыю”, бо лёзунгі на плакатах знойдуць прыхільнікаў розных палітычных плыняў і людзей рознага сацыяльнага ўзросту. Для патрыётаў, вось, не дапушчальнасць расійскай вайсковай базы, чамусьці плакат напісаны на дзвюх мовах. Для левых, сацыяльныя пытанні. Для студэнтаў, аплата за навучынне. Карацей, на любы густ. А вось надпіс з “народным кантролем” я так і не зразумеў, мабыць не дарос да іх разумення гэтага самага кантроля.



А тут удзельнікі з акупацыйный сімволікай, мабыць таму і дазволілі дэманстрацыю.



Але гэта яшчэ не ўсё! На гэтым фота стаіць мужчына з савецкім, бэсэсэраўскім і… Бел-чырвона-белай павязкай на рукаве! Клуб вар’ятаў, інакш не скажаш. Мне б нават было цікава паразмаўляць з гэтым чалавекам, хоць псіятар яму куды больш патрэбен.



Гэта, мабыць, нейкі пенсіянер вышайшаў паганарыцца сваімі подзвігамі. У яго суразмоўцы нейкія вянок, мабыць Леніну прынёс.
Вось такая падзея дня. Як любяць пісаць на Хартыі пасля такіх акцый: заўтра рэжым ляснецца. Гэтая псеўдаапазіцыя ўвесь час паўтарае, вось, разбярэмся з рэжымам, тады зажывём. Але якое жыццё рыхтуюць гэтыя дзеячы, якія трымаюць у адной руцэ нацыяльны сцяг, а ў другой руцэ акупацыйны? Нажаль, трэба адзначыць, што ёсць простыя людзі, якія ўсяму гэтаму вераць, прымаюць гэтую прафанацыю за чыстую манету. Можа зараз яны зразумеюць што ёсць што.

Нацыяналіст

Добавлено: [time]Чтв 02 Май 2013 00:15:18[/time]
“ТОВАРИЩ, ВЕРЬ…”

У канторы вядомай “Вясны” 30 красавіка адбылася фотаўрачыстасьць (а можа фотасэсія). Штат сп. А Бяляцкага адзначаў “Международный день солидарности с гражданским обществом в России”. Плакацікі і лэйбачкі з выявай нейкай белай, зялёнагаловай мушкі “Вясна” атрымала з Масквы, адтуль жа яна атрымала і сцэнар згаданага мерапрыемства. Паглядзець на гэта кур’ёзна, тым больш, што яны з гэтым ня крыюцца і актыўна засьвяціліся ў Сеціве.
Чакаем, што дэлегацыя “Вясны” выйдзе з пушкінскімі вершамі сустракаць маскоўскія ракетныя комплексы, калі яны будуць ехаць у бок нашых Баранавічаў, каб заняць пазыцыі і “абараняць нас ад капіталістычнага Захаду”. Зразумела, што ўсё гэта будзе рабіцца ў знак “салідарнасьці з беларускім грамадзтвам”. Мяркуем, што В. Стэфановіч на павітальных мерапрыемствах будзе дэкламаваць “Клеветникам России”, а Т. Рэвяка засьпявае зыкінскае “Любите Россию, любите Россию!..”
Прапануем распачаць збор подпісаў пад Зваротам у прэзыдыюм канторы пад назовам “Союзное государство РФ и РБ” з патрабаваньнем надаць “Вясьне” званьне “Народный коллектив песни и пляски имени А. С. Пушкина”.



Далучаймася!

Павел Гулевіч

Добавлено: [time]Чтв 02 Май 2013 01:55:51[/time]
“ПЛОШЧА КАСТУСЁВА”


Ён давёў да калапсу нават аддзел лістоў Менскага гарвыканкама. Чыноўнікі заявілі, што стаміліся пісаць адказы на лісты Р. Кастусёва, якія ганарыста завяршаліся тытулатурай “намесьнік старшыні Партыі БНФ”. Гэты “намесьнік” усё патрабаваў перайменаваць станцыю мэтро, якую лукашыстоўскае чынавенства ўпарта называе “Плошчай Леніна”. Пра гэта нам паведаміла Радыё Свабода 25 красавіка сёлета. Яно ўзяло нават інтэрв’ю ў Р. Кастусёва і прысьвяціла ягонай справе даволі шмат часу і плошчы ў паведамленьнях.

Што ж гэта за “намесьнік” такі? На арбіту “рэспубліканскага маштаба” гэтая фігура выйшла адносна нядаўна. Раней яна круцілася на лакальнай арбіце і ў вельмі спэцыфічнай зоне – на Шклоўшчыне (“родіне первого презідента”). Р. Кастусёў выйшаў з таго ж, што і “первый”, калгасна-саўгаснага асяроддзя. У палітычных працэсах упершыню ён засьвяціўся ў далёкім ужо 1994-м годзе, калі быў дзеячам у выбарчай камандзе кандыдата А. Лукашэнкі, адказным за Шклоў. Потым ён на доўгі час зьнік, каб у другой палове 2000-х гадоў зноў зьявіцца ў працэсах, гэтым разам у сталічным Менску. Лукашыст раптам ператварыўся ў “бэнээфаўца”. Пасьля расколу Народнага Фронту, зьдзейсьненага ў 1999 г. пад кіраўніцтвам “інтэлектуалаў” Вячоркі-Хадыкі-Баршчэўскага і пад дудку Масквы і яе мясцовага васальнага рэжыму, адбываўся новы этап разьвіцьця іхняга псэўда-Фронту. Бадзёрыя лейтэнанты пад камандай чалавека ў галіфэ Янукевіча пагналі прадажных “інтэлектуалаў” з сваёй структуры і захапілі ў ёй уладу (Вінцучок скардзіўся тады, што “адбыўся рэйдэрскі захоп”). Тады і спатрэбіўся шклоўскі кадр Кастусёў.

Носьбіт яркай і характарнай зьнешнасьці, Р. Кастусёў умее і выступаць характарна. Пры кожнай кропцы ў сваім тэксьце ён рэзка закідвае галаву назад, як наравісты конь, і надае сваёй фігуры неабходную дынамічнасьць. Ён – верны служака на ніве псэўдаапазыцыйнай валтузьні. Вызначыўся падчас выбарчай кампаніі на электаральным шоў рэжыму ў 2010 годзе. Усё трос галавой і заклікаў насельніцтва ісьці галасаваць ды абвяргаў Народны Байкот, арганізаваны сапраўднымі патрыётамі-фронтаўцамі. Аказалася, што ён зьяўляецца таксама аўтарам яркага і непаўторнага “эпістолярного наследія”, якое вечна будзе захоўвацца ў архіве Менгарвыканкама.

“Перапіска намесьніка” ёсьць тыповым прыкладам балалаечнага сола, так распаўсюджанага ў асяроддзі псэўда-Фронта. Яны б можа і не займаліся гэтым, але такое ёсьць правіла гульні пад назовам “імітацыя”. У гэтым сэнсе Кастусёў ня тое што віртуоз, але сапраўдны народны артыст. Вынік кастусёўскай імітацыі – поўны пшык.

Узьнікаюць чарговыя пытаньні да беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Вам што, больш няма пра што паведамляць? Вы сапраўды хочаце прадставіць псэўдафронтаўскага клоўна ў якасьці героя дня? За каго вы лічыце сваіх слухачоў-чытачоў?

Сяргей Камароўскі
« Последнее редактирование: 04 Февраль 2014, 13:26:48 от Head » Записан
porker
Новенький


Репутация: +3/-7
Offline Offline

Сообщений: 3


Просмотр профиля
« Ответ #1 : 02 Май 2013, 09:09:21 »

Вот это настоящая оппозиция,не то что ты! Они действуют, а ты просиживаешь на форуме, они машут флагами , а ты языком, они стучат плакатами, а ты по клаве, они в центре событий, а ты прячешся по грязным углам. Бери пример, а не завидуй. Твое место среди них!
Записан
Head
Гость
« Ответ #2 : 02 Май 2013, 23:27:54 »

Яны выстаўляюць беларусаў за дурняў, а мы на іх абапіраемся. Зайздрасць? Чаму? Смеющийся Пажыцьцёвай ганьбе і люстрацыі?
« Последнее редактирование: 03 Май 2013, 10:16:42 от РaranoЯ » Записан
Art-Life
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +223/-47
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 3251

Просмотр профиля Email
« Ответ #3 : 03 Май 2013, 07:42:33 »

Они действуют, а ты просиживаешь на форуме, они машут флагами , а ты языком, они стучат плакатами, а ты по клаве, они в центре событий, а ты прячешся

бо ён рупар Браво! сапрауднай апазыцыi у Iнтэрнэце,але ня ведамя якой  Смеющийся
"прасвятляе" дурняу у гэтай рубрыке ....хто ёcць хто ?   
Записан

1.Куплю различные предметы старины и искусства,изготовленные преимущественно до 1945г
2.Интересует дом в деревне(или хутор) до 30 км от города.
3.Интересуют земельные участки в деревнях,площадью от 20 и более соток (приобретение в собственность)
porker
Новенький


Репутация: +3/-7
Offline Offline

Сообщений: 3


Просмотр профиля
« Ответ #4 : 03 Май 2013, 09:50:50 »

А можа твае?
Хэд, в голове амлет, мне и в луже лежать приятно и попивать махито. А если ты трус (о, стыд!) то так и скажи и мы вычеркнем тебя из списка настоящей оппозиции, потому как ты проверку не прошел и змагар ты только на словах. Черным по белому тебе это пишу из штаба оппозиции(см.картинку)
Записан
Head
Гость
« Ответ #5 : 03 Май 2013, 14:23:41 »

Они действуют, а ты просиживаешь на форуме, они машут флагами , а ты языком, они стучат плакатами, а ты по клаве, они в центре событий, а ты прячешся

бо ён рупар Браво! сапрауднай апазыцыi у Iнтэрнэце,але ня ведамя якой  Смеющийся
"прасвятляе" дурняу у гэтай рубрыке ....хто ёcць хто ?   
Я дакладна ведаю, што ты "рупар" псэўдаапазіцыі. Як там твае куратары, якімі ты гразіўся пажываюць? Подмигивающий Подмигивающий

Дурняў тут няма. Дурні тут такія як ты.

Хэд, в голове амлет, мне и в луже лежать приятно и попивать махито. А если ты трус (о, стыд!) то так и скажи и мы вычеркнем тебя из списка настоящей оппозиции, потому как ты проверку не прошел и змагар ты только на словах. Черным по белому тебе это пишу из штаба оппозиции(см.картинку)
Во пачвара, гляджу, вылезла! "Зачот"! Смеющийся Ну, дык адным словам- так званая апазіцыя ляжыць у лужыне і папівае махіта... ды якое там махіта? Ў лепшым выпадку польская падробка кшталту "abibas" (не ў крыўду палякам))). З спісу патрыётаў такія як ты ужо выключаныя даўно- вы зганьбілі сябе канчаткова... ой, ну і трызьненьне... Смеющийся
Записан
насос
Не совсем
Гродненец
**

Репутация: +18/-54
Offline Offline

Предупреждения: 7
Сообщений: 293


TomasQue

Просмотр профиля WWW
« Ответ #6 : 15 Июль 2013, 08:16:12 »

Хэд, верни мой язвительный коммент. И прекращай эту порочную практику. Если нечего сказать - молчи...
руки прочь от Андрейки!! он еще не раз скажет... когда придет время))))

•Наркаман гэта ты. А я прадстаўнік народу.
•Я кармлю народ, каб ён галодны ня быў.
•Я выконваю народную волю сваімі рукамі.
•Я прыйшоў, каб пакараць такіх як ты.
                                                       Head ©
Записан

Цитата: Head
Вот;Жалезная дарога;Парцянка так парцянка!;са стараны так кажацца;Дзяшоўка;Слухі;Карман;Дурачкоў;За гэтыя 200 лет;Вынікае такі вывад;Пажалець;ўбярэм;Каверканне;Аказваецца
Head
Гость
« Ответ #7 : 04 Февраль 2014, 13:27:57 »

Вольга Карач счапілася з беларускамоўнымі ў Фэйсбуку



Вольга Карач счапілася з беларускамоўнымі ў Фэйсбуку
Вольга Карач падклала сабе свінню сваімі неабдуманымі выказваннямі.
«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова развітая», — заўважыла грамадская дзеячка з Віцебска Вольга Карач у адной з дыскусій у Фэйсбуку.

Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)
« Последнее редактирование: 05 Февраль 2014, 21:25:08 от РaranoЯ » Записан
antidacto
Почетный гродненец
*****

Репутация: +71/-84
Offline Offline

Сообщений: 2356

[url=http://ex-press.by/article.php?id=2493]Кому и

Просмотр профиля
« Ответ #8 : 04 Февраль 2014, 13:42:07 »

Многа букаФФ. Ниасилил.

тру-Баттхед, раз уж ты вернулся, может ты, наконец, сможешь ответить на вопрос, который тебе задавали 100500 раз - как отличить "псэуда" ад "тру"?
Вось ты гаворыш, што ты "тру"...  А па мне, дык ты псэуда псэудай...
Записан

Бывший
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +348/-16
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4049


Просмотр профиля
« Ответ #9 : 05 Февраль 2014, 20:53:00 »

Записан

Всё в прошлом.
Head
Гость
« Ответ #10 : 05 Февраль 2014, 21:01:19 »


А гэта пры чым?)) Не "ў тэме"?)) Смеющийся
Записан
Head
Гость
« Ответ #11 : 06 Февраль 2014, 02:46:10 »

НА ЛАВЕ ЗАПАСНЫХ



Усім вядомы факт – рэйтынг начальніка мясцовай хунты імкнецца да абсалютнага нуля. Колькасьць яго прыхільнікаў знаходзіцца ў межах статыстычнай памылкі. Калі ў нейкім калектыве нехта адкрыта кажа, што ён падтрымлівае Лукашэнку, то ўсе вакол зьдзіўленна паварочваюцца з шырока адчыненымі вачыма і ўражанымі тварамі, маўляў, “ого, ты што з Луны зваліўся ці што?!”.

Скрытый текст (нажмите, чтобы показать/спрятать)

https://pieramoha.org/artykuly/na-lavie-zapasnych
« Последнее редактирование: 06 Февраль 2014, 17:22:35 от РaranoЯ » Записан
antidacto
Почетный гродненец
*****

Репутация: +71/-84
Offline Offline

Сообщений: 2356

[url=http://ex-press.by/article.php?id=2493]Кому и

Просмотр профиля
« Ответ #12 : 06 Февраль 2014, 22:41:09 »


тру-Баттхед, раз уж ты вернулся, может ты, наконец, сможешь ответить на вопрос, который тебе задавали 100500 раз - как отличить "псэуда" ад "тру"?
Вось ты гаворыш, што ты "тру"...  А па мне, дык ты псэуда псэудай...
Записан

Head
Гость
« Ответ #13 : 22 Декабрь 2014, 22:37:17 »

УВАГА! ПОП-ГАПОН (ВІДЭА)



Дагэтуль ніхто ва Украіне не спытаўся: хто паслаў туды зь Беларусі В. Сіўчыка, сумна вядомую постаць псэўдаапазыцыйнага імітатарства? Дагэтуль не вядома, хто паслаў, але беларусы здагадваюцца пра гэта, памятаючы дзейнасьць гэтага “апазыцыянэра” Сіўчыка. Яго дзейнасьць ацанілі нават грант-калегі па псэўдаапазыцыі. З канторы псэўда-БНФ (тады яшчэ пад кіраўніцтвам В. Вячоркі) Сіўчыка вынесьлі былі за рукі-ногі і выдалілі з апартамантаў на вуліцу, як Панікоўскага ў шэдэўры Ільфа-Пятрова “Залатое цяля”.

А цяпер паслухайце і паглядзіце, якую (запраграмавана кволую і мізэрную) “акцыю” арганізаваў В. Сіўчык у Кіеве. Ацаніце ягоную “прамову”, якая ёсьць узорам тандэтнага палітыканства і паказчыкам недалёкасьці гэтага пэрсанажа. Але, як казаў маёр Жыглоў з папулярнага дэтэктыву братоў Вайнэраў, “дело он своё добре знает…” Той, хто ўбачыць і пачуе гэта, не захоча далучацца і нават спачуваць беларускай справе. Але менавіта ў гэтым і палягае заданьне менскага Папа-Гапона ва Украіне.



https://pieramoha.org/artykuly/uvaha-pop-hapon-videa
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,153 секунд. Запросов: 19.