“Кірмаш праектаў”, заснаваны ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі
“Будзьма беларусамі!”, хутка прыедзе ў Гародню. Шукаюцца ідэі, здольныя зрабіць мясцовае культурнае жыццё больш цікавым, змястоўным і запатрабаваным!
“Кірмаш праектаў” – гэта пляцоўка для грамадскага абмеркавання ў фармаце lightning talk (“маланкавая размова”) культурніцкіх прапаноў, якім неабходна падтрымка ў канцэптуальнай дапрацоўцы, арганізацыі, пошуку самых розных рэсурсаў і партнёраў. Калі Вы ведаеце, чаго бракуе ў культурным жыцці Вашага горада і вобласці, можаце аформіць свае думкі канструктыўна і перспектыўна, і больш таго – прадставіць праектную ідэю на суд неабыякавай публікі, запрашаем Вас да ўдзелу ў “Кірмашы праектаў”, які адбудзецца ўжо ў красавіку гэтага года!
На выніковай сустрэчы-прэзентацыі Вы зможаце: - Распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
- Пазнаёміцца з рознымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
- Знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для рэалізацыі вашай ідэі;
- Атрымаць “парады бывалых” і якасную ацэнку, карысныя для развіцця вашага праекта;
- Заахвоціць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку!
- і такім чынам зрабіць свой унёсак у тое, каб культурніцкае жыццё вашага горада зрабілася ярчэйшым і цікавейшым!
Праекты, што пройдуць папярэдні адбор арганізатараў, пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры і мастацтва, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя людзі, з якімі можна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях.
Фармат lightning talk – гэта:
- 5 хвлін, якія даюцца на ваш выступ;
- мінімум 3 слайды*, якія вам трэба падрыхтаваць (максімум – роўна столькі, колькі вы паспееце прадставіць за адведдзеныя 300-420 секунд).
*Для прэзентацый, зробленых у prezi.com – абмежаванні толькі па працягласці выступу.
У прэзентацыю неабходна ўключыць наступнае:- Назва і сутнасць прэзентацыі (праект, стратэгія і г.д.);
- Чаму і каму гэты праект неабходны?
- Фармат праекта, яго унікальнасць і (ці) адэкватнасць;
- Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
- Якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).
Спампаваць анкету:
docs.googleПраекты ў фармаце прэзентацый PowerPoint, Prezi і аналагічных, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка (асобны файл, які можна спампаваць па спасылцы) дасылайце да 7 красавіка ўключна на email
kirmash.hrodna@gmail.com. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Гродненскім рэгіёне Сяргея Фінскага: (029) 78 69384, (029) 625 8861
Выніковая прэзентацыя адбудзецца 10 красавіка 2013 года.
Местоположение:кафе H2O, Гродно, ул. Студенческая, 2
Начало:10 апреля в 18:00
Окончание:10 апреля в 21:00