Навсегдаизбранный
Молодой Гродненец
Репутация: +1/-1
Offline Предупреждения:
Сообщений: 49
|
а может он он уже умер?
|
|
|
Записан
|
Вот;Жалезная дарога;Парцянка так парцянка!;са стараны так кажацца;Дзяшоўка;Слухі;Карман;Дурачкоў;За гэтыя 200 лет;Вынікае такі вывад;Пажалець;ўбярэм;Каверканне;Аказваецца 
|
|
|
Олег, "Кибер-сити"
|
Тебе виднее  а флаг какое то паливо  Добавлено: [time]Птн 30 Авг 2013 14:37:05[/time]
I think he don't understand, because he has Stupid Head. Граммар Наци негодуэ!!! 
|
|
« Последнее редактирование: 30 Август 2013, 15:37:26 от Олег, "Кибер-сити" »
|
Записан
|
|
|
|
Навсегдаизбранный
Молодой Гродненец
Репутация: +1/-1
Offline Предупреждения:
Сообщений: 49
|
Тебе виднее а флаг какое то паливо какой флаг?
|
|
|
Записан
|
Вот;Жалезная дарога;Парцянка так парцянка!;са стараны так кажацца;Дзяшоўка;Слухі;Карман;Дурачкоў;За гэтыя 200 лет;Вынікае такі вывад;Пажалець;ўбярэм;Каверканне;Аказваецца 
|
|
|
Head
Гость
|
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ВЫТОКІ РУСКАГА ФАШЫЗМУ"Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях. Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. Палітыка рэжыму: пашырэньне тэрыторыі, падпарадкаваньне Эўропы, падрыхтоўка атамнага ўдару і 3-й Сусьветнай вайны. Тое, што пачнецца такая палітыка, было ўжо зразумела ў 2000 годзе, калі абсалютную ўладу ў Расеі загарнуў КГБ. Нашыя партыйныя спробы ў той час папярэдзіць заходняе грамадзтва і палітыкаў аб патэнцыйнай небясьпецы вынікаў не далі. На Захадзе не разумелі важнасьці праблемы. Тут трэба адзначыць істотны момант. У штучным, інсьпіраваным Расеяй супроцьстаяньні Захаду і Расеі палітычная інтэлектуальная перавага ёсьць на баку рускіх. Найперш гэта выяўляецца ў ацэначным падыходзе. Расейцы добра разумеюць Захад, ягоную палітыку і матывы дзеяньняў. Тым часам Захад, трэба прызнаць, у сваіх ацэнках Расеі вылучаецца абмежаванасьцю, ягоныя падыходы, як правіла, павярхоўныя, неадпаведныя, часта неадэкватныя. Пасьля перамогі Майдану ва Украіне пуцінскае кіраўніцтва, добра ведаючы аслабленасьць Эўропы і цяжкасьці ЗША, тут жа беспакарана пачало брудную вайну супраць Украіны. Ні Украіна, ні Захад (з прычыны сваёй непадрыхтаванасьці і адпаведна няздольнасьці дзейнічаць) не аб’явілі нават расейскую агрэсію вайной, чым паспрыялі акупантам – хуткаму захопу Крыма, інсцэніроўцы яго анэксіі, дэверсійнаму ўварваньню ў Данбас і фармальнаму выхаду з-пад дзеяньняў міжнароднага заканадаўства (бо вайна ідзе, але фармальна яе як бы няма, яна не названая вайной). Ваенны напад на Украіну сталі называць “тэрарызмам”, “сэпаратызмам”, “бандыцкімі фармаваньнямі”, а некаторыя заходнікі нават “паўстаньнем” і г. д. Тым часам рускія зламалі ўкраінскую мяжу, 10 тысячаў расейскіх дыверсантаў і баевікоў топчуцца ў Данбасе, забіваюць украінцаў, а крамлёўская дыпламатыя з размаху абвінавачвае ўкраінскае кіраўніцтва ў парушэньні нормаў Міжнароднага права, крычыць пра недазволенасьць выкарыстоўваць войска супраць “тэрарызму” (маўляў, рускіх крыўдзяць). Эмоцыі супраць рускай ілжы, цынізму, хлусьні становішча не зьмяняюць. Руская дыпляматыя апэлюе да Міжнароднага права, якое, на іх думку, мусіць асудзіць выкарыстаньне войска Ўкраінай і павінна падтрымаць расейцаў, бо гэта ж , маўляў, не вайна а толькі “тэрарызм”, расейскія нападнікі, ўзброеныя да зубоў, маўляў, нават не дыверсанты, яны ж усяго “тэрарысты”, якія напалі на Ўкраіну і ўкраінскае войска ня мае права іх зьнішчаць. Вы чулі такое! У гэтакае абсурднае становішча, нажаль, паставіла Украіну яе часовая ўлада разам з разгубленым Захадам. Зразумела, што яно ўсё ня так проста. Але на сённьняшні дзень трэба канстатаваць факт пэўнай выніковасьці руска-фашысцкай агрэсіі на Украіне. Крым яны захапілі. Крымскае ўзьбярэжжа і марскі шэльф багатыя радовішчамі нафты і газу. Тут ляжыць будучая энэргетычная самастойнасьць Украіны, якую пуціністы, па іх словах, цяпер “адцяпалі”. Ва ўкраінцаў пасьля выбараў прэзыдэнта яшчэ ёсьць шанец усё перавярнуць, паставіць з галавы на ногі і выкаваць перамогу пры падтрымцы ўсяго сьвету. Будзем спадзявацца на лепшае. Але мушу сказаць, што ўсё залежыць ад Украіны, ад яе кіраўніцтва і народу. Спадзявацца на Захад – небясьпечная ілюзія. Да пуцінскай агрэсіі супраць Украіны шмат якія людзі жылі фальшывымі ўяўленьнямі пра Расею. Спрацоўвала яшчэ савецкая акупацыйная прапаганда пра “брацкія народы”, “дружбу”, “мір” і т. п. Цяпер вочы расплюшчыліся ўсяму сьвету. Таму вельмі важна ведаць дакладна сутнасьць гэтага ворага чалавецтва і разумець, што ад яго можна чакаць. Крыніца фашызму месьціцца якраз у рускіх, у рускай мэнтальнасьці, у складзе розуму, у асаблівасьцях грамадзтва.Чытаць далей
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Head
Гость
|
Что–то не видно, не слышно зинона позднека. Давно.
Калі такое прозьвішча нацыянальнага лідэра для Вас толькі форма самавыяўленьня, то адкажу, што Зянон быў, ёсьць і будзе, толькі трэба зараз мець ва ўвагу пэўную блякаду з боку так званых "дэмСМІ" адносна яго. Калі ласка, запрашаю на сайт " Народная перамога" там ёсьць усё, што трэба для разуменьня сытуацыі на Беларусі (ў т.л. і ўсё артыкулы Зянона Станіслававіча). ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "НІШТО НЕ ЎРАТУЕ ГЭБОЎСКІ РЭЖЫМ"(Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)  Пачаліся рэпрэсіі супраць нашай партыі КХП-БНФ і яе кіраўніцтва. Маскве перашкаджае ўсё беларускае. Зьнішчэньне культуры народаў – галоўны зьмест маскоўскай палітыкі. І тое, што рэжым раптам прыдумаў тры суды супраць дэпутата Незалежнасьці Юры Адамавіча Беленькага сьведчыць аб узмацненьні ўплыву рускай рэзыдэнтуры ў Беларусі. Цалкам верагодна, што ўказаньне прышло з Крамля. У цэлым мы назіраем пагаршэньне становішча і ўзмацненьне тыпова акупацыйнай палітыкі супраць беларусаў. Гэта выклікана шэрагам прычын, сярод якіх пэрманэнтна дзейнічае асноўная – вынішчэньне беларускай нацыі маскоўцамі ніколі не спыняецца на нейкім этапе (напрыклад, на этапе ліквідацыі інтэлігенцыі, ці закрыцьця беларускіх школаў, ці забароны нацыянальнай творчасьці, літаратуры і т.п.). Маскоўскае вынішчэньне абавязкава будзе працягвацца да апошняга беларуса, на этнічным, сацыяльным і нават маргінальным узроўні. Калі з Масквой не змагацца, то не перажыве ніхто. Гэта я нагадваю ўвесь час, для тых, хто за тысячу гадоў яшчэ не зразумелі, што такое маскоўшчына і што такое яе арда (маскоўская ўлада і дзяржава). Другія прычыны выкліканыя новымі абставінамі – ваеннай агрэсіяй Расеі і яе вайной супраць Украіны і пераменай у сувязі з гэтым пазыцыі Захаду ў дачыненьні да антыбеларускага рэжыму ў Беларусі. Для людзей, якія мелі ілюзіі адносна Захаду, цікава будзе цяпер паназіраць, як “апошні дыктатар у Эўропе” пачынае для іх добра пахнуць, як яны падаюць яму ручку стрымана ўсьміхаючыся. Геапалітычны, эканамічны інтэрас штурхае іх на такія паводзіны. Правы чалавека і ўся дэмакратычная дэмагогія адышлі на другі план і ўвогуле зьніклі з фразеалогіі. Для Масквы і яе сатрапіі ў Беларусі такі паварот Захаду стаў сігналам, што можна цяпер беларусаў душыць ні на што не зважаючы, Захад будзе маўчаць. Так яно і адбываецца.
Рэпрэсіі ўзмацніліся ня толькі супраць КХП-БНФ але й супраць усёй ужо моцна панішчанай грамадзянскай супольнасьці Беларусі, супраць асобаў, якія нейкім чынам вылучаюцца ў грамадзтве. Цяпер стала звычайным, калі некалькі дзясяткаў гэбістаў атачаюць які-небудзь офісны будынак, кнігарню ці выдавецтва, зачыняюць хады-выхады і пачынаюць татальны ператрус усяго, нічога ня кажучы і не тлумачачы і, адпаведна, не паказваючы ніякіх дазволаў і дакумантаў. Гэта тыповыя паводзіны акупацыйных ворганаў у акупаванай краіне. Ворганы ўлады павінны паводзіць сябе інакш, вытрымліваць пэўныя фармальнасьці, прапісаныя ў законе. Маўчаньне Захаду, як бачым, тут жа скарыстала антыбеларуская ўлада.
Аднак адчайныя спробы ацалець і тая неацэнная паслуга Маскве, якую зрабіў антыбеларускі рэжым (разам з рускай дыпляматыяй), зацягнуўшы Кіеў і Данбас на мірныя перамовы ў Менск, наўрад ці паспрыяюць яго захаваньню, калі пачне развальвацца пуцінская ўлада ў Маскве. Крэмль стварыў такую сістэму лучнасьці зь Менскай сатрапіяй, што ўпадак рэжыму Пуціна і абвал Расеі пацягне за сабой і абвал улады сатрапіі.
Гэта назіраецца ўжо цяпер у сувязі з санкцыямі супраць Крамля, у сувязі з абясцэньваньнем рускага рубля і зьніжэньнем цаны на нафту.
Тут, дарэчы, прапаную ўспомніць, што калі (падкрэсьліваю) “асабіста” Лукашэнка прадаваў Беларусь і ўцягваў яе ў Мытны саюз з Расеяй, а потым і ў Эўра-Азіяцкі Саюз, то шмат шуму рабілі вакол мытнай пошліны за нафту, якую хацела забраць сабе Расея. Нарэшце ўсё заціхла, Масква нібыта пагадзілася, сатрап прадаўся, усё падпісаў. А цяпер выявілася, што 1,5 мільярда даляраў пошліны за нафту ў беларускі бюджэт павінны былі ісьці толькі пры ўмове, калі сусьветная цана на нафту будзе вышэй за 70 даляраў за барэль (так яны дамовіліся). Цяпер цана стала ніжэй 70 даляраў і будзе яшчэ зьніжацца мінімум паўгода-год (а то і больш). Пры гэтым сатрап прывязаў нашу краіну да расейскага рубля (гандлёвыя разьлікі адбываюцца ў рускіх рублях). Цяпер маскоўскі рубель абваліўся напалову і падае далей. А гэта значыць, што палова працы беларусаў растрачана ў пустую. Сатрапія Лукашэнкі, прывязаная да пуцінскай шыбеніцы, грунтоўна йдзе на дно “вместе с Россией”.
Тым часам рэжымная прапаганда разгарнула актыўную дэмагогію па ўратаваньні рэжыму. Асноўны тэзіс: што, маўляў, рэжым паступова дэмакратызуецца (і гэта на фоне цяперашніх “зачыстак” і антыбеларускіх рэпрэсіяў), што Лукашэнка гатовы супрацьстаяць Крамлю, змагацца за сувэрэнітэт, павярнуцца да Захаду тварам, што ён гатовы нават цярпець беларускую мову і літаратуру і г.д. А таму, маўляў, трэба ўсім беларускім сілам злучыцца вакол рэжыму Лукашэнкі, каб разам супрацьстаяць Маскве.
Тут старая гэбоўская дэмагогія, агучаная напачатку яшчэ Мілінкевічам і цяпер цэлым хорам агентуры ў друку і ў розных арганізацыях.
Агентурны наступ і лабіяваньне рэжыму ў сэнсе яго нібыта “дэмакратычнай” трансфармацыі асабліва шырока йдзе на Захадзе ў англамоўным друку. (Можна паглядзець, напрыклад, нядаўні артыкул Я. Балажа ў інтэрнэт-выданьнях Карнэгі-фонда і інш.). Тут мушу зрабіць патрэбную заўвагу. Прозьвішча Балажа малавядомае нават сярод прафэсійных грантасмокаў. Сярод беларускіх палітыкаў у эміграцыі гэтую асобу фіксуюць як тыповага канторшчыка і лабіста з заданьнем. Ён працуе якраз на антыбеларускі рэжым. Сімптаматычна, што лабісцкі артыкул Балаша тут жа пачалі распаўсюджваць агентурныя каналы інфармацыі, а такая “рэзыдэнцыя дэмакратыі”, як “Говправду” пераклала дэзінфармацыю Балажа на рускую мову і дэманструюць “русскому миру” як узор для чытаньня.
Гэта я падаю тут для выяўленьня карціны, што разгортваецца. Больш дробныя лабісты ад лукашызму за мяжой пішуць опусы, разьлічаныя на беларускую дыяспару і эміграцыю. Мутная хваля інсьпіраваная ў асноўным лукашысцкімі амбасадамі і прадстаўніцтвамі, ды асобамі вакол амбасадаў. Гэтую хвалю нельга параўнаць па маштабу з расейскай дэзінфармацыяй, але наяўнасьць яе фіксуецца і шкоднасьць яе таксама, асабліва ўлічваючы лянівасьць і наіўнасьць некаторых заходніх палітыкаў ды журналістаў, гатовых такія опусы цытаваць.
Адлюстраваньнем нэрвознасьці рэжыму ў гэтых абставінах зьяўляюцца напалову ўжо камічныя заявы як самаспаленьне гэбоўскай аматарскай агентуры, “цітушак”, ці “чмыроў” па-беларуску (па прозьвішчу аднаго зь іх). Нават некаторыя прэтэндэнты на выбарчага кандыдата ў прэзыдэнты папаліліся, увайшоўшы ў раж нянавісьці да ўсяго беларускага. Гэта паталогія – нянавісьць да свайго, мэнтальная ракавая хвароба, але таксама й аблічча смуродлівага часу, які стварае свой вобраз адэптаў і тыпажоў. Словам, зьявіліся нэўрастэнічныя заявы нянавісьці да беларускай мовы, беларусаў і Беларусі, хоць тая Беларусь ужо ледзь дыхае.
На мой погляд, тут сьведчаньне рэакцыі на магчымае высьпяваньне новага беларускага адраджэньня. Прэвентыўная рэакцыя на магчымасьць. Першымі рэагуюць бесы. Пацьвярджэньнем таму ёсьць цяперашняя кампанія ў расейскай гёбэльс-інфармацыі. Руская агентура ў СМІ пачала раптам дружна пісаць пра беларускі нацыяналізм, які заяўляе пра сябе. На самай справе мы ж ведаем, што нічога такога не існуе. Зьявіўся ў асобных людзей інтэрас да беларускай культуры, цікавасьць да беларускай мовы. Гэтыя паведамленьні трапляюць у друк, у Сеціва. І хоць адгалосак гэтых фактаў танейшы за камарыны піск, Масква заёрзала. Ёй страшна, каб раптам тут чаго не пачалося. Таму адразу лямант з Масквы: “нацыяналізм”, “нацыяналізм”, “нацызм”, ату іх, “будьте бдительны” і г.д. Гэта па той жа схеме, што ва Украіне: “бэндэраўцы” і “фашысты”, якія напалі на Расею.
Новыя абставіны, безумоўна, трэба ўлічваць і вырабляць адпаведную тактыку супраціўленьня. Нельга ствараць сабе папяровых тыграў, але, зыходзячы з рэчаіснасьці, трэба мець на ўвазе некалькі чыньнікаў. Найперш трэба разумець, што рэжым будзе павялічваць рэпрэсіі супраць усяго грамадзтва і найперш супраць творчых, палітычных і культурных беларускіх асяродкаў. Рэжым ня будзе зважаць на законы.
Трэба мець на ўвазе вялікую верагоднасьць вайны і ўцягваньня Беларусі ў вайну праз залежнасьць рэжыму ад Масквы. І, нарэшце, вельмі важнае. Трэба ўлічваць сур’ёзную верагоднасьць краху пуцінскай улады ў Маскве праз сілавое вырашэньне і, адпаведна, адчайныя спробы сатрапіі ў Беларусі захавацца пры ўладзе. Гэты час не павінны быць змарнаваны. Рэжым у Маскве і ў Менску – гэта адзін цмок з дзьвюма галовамі.
Я ўжо казаў ня раз, што ў гэтых абставінах самаўпраўства і беззаконьня беларусам трэба пакуль што рыхтавацца да вайны на неарганізацыйным узроўні. Два-тры чалавекі без наладжваньня сувязяў; накапленьне зброі, выбухоўкі, амуніцыі, рыштунку, гаручай сумесі і г.д. Адкінуць усе пацыфісцкія забабоны. За свабоду і незалежнасьць з такім шалёным ворагам, як Расея, трэба будзе змагацца не на жыцьцё, а на сьмерць і плаціць крывёй. Паглядзіце на Украіну і ня майма ілюзіяў. Калі настане час, арганізацыя адзінак адбудзецца хутка. Цяпер стварайма будучую сілу Беларусі.
Ад арышту і перасьледу цяпер не застрахаваны ніхто, бо законы ў такіх выпадках ня дзейнічаюць. І тым ня менш нашыя беларускія арганізацыі павінны зьвярнуць увагу на скрупулёзнае забесьпячэньне ў дакумэнтаванай форме ўсіх фармальнасьцяў дзеяньня з уладамі. Гэтым можна ўскладніць уладам рэпрэсіі і аблегчыць потым магчымасьць абароны. Акрамя таго беззаконьне акупацыйнай улады ў гэтым выпадку будзе дакумэнтальна засьведчана.
Будзем спакойныя ў барацьбе. Будучыня – наша.
Жыве Беларусь! Слава Радзіме!
14 сьнежня 2014 г.
https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-niszto-nie-uratuje-hebouski-rezhym
|
|
« Последнее редактирование: 22 Декабрь 2014, 19:11:19 от Head »
|
Записан
|
|
|
|
ParanoЯ
|
Head,пожалуйста,большие тексты прячьте в спойлер.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
насос
Не совсем
Гродненец
 Репутация: +18/-54
Offline Предупреждения: 7
Сообщений: 293
TomasQue
|
Он еще жив?
|
|
|
Записан
|
Вот;Жалезная дарога;Парцянка так парцянка!;са стараны так кажацца;Дзяшоўка;Слухі;Карман;Дурачкоў;За гэтыя 200 лет;Вынікае такі вывад;Пажалець;ўбярэм;Каверканне;Аказваецца 
|
|
|
|