bvnor, ты лібэрал?

как Чехия или Хорватии.
Ці як Польшча?

Без добрай улады не будзе беларускай Беларусі. А тое, што краіна і зараз выклікае захапленне- гэта толькі ад таго, што лука яё не задушыў. І не задушыць.
Беленькі: Рэжым кантралюецца Масквой
Камэнтуючы рэзалюцыі з асуджэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія з 5-га па 7-га ліпеня прынялі Рада па правах чалавека ААН, Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі адзначыў, што яны накіраваныя супраць «пастаўленага Масквой рэжыму ў Беларусі».
Юрась Беленькі
Алесь Дашчынскі
09.07.2012 15:42
«І Эўразьвязу, і Амэрыцы, дэмакратычнаму сьвету надакучыла сытуацыя, што на эўрапейскім кантынэнце існуе такі рэжым, дзе брутальна зьневажаюцца і парушаюцца асноўныя правы чалавека, асноўныя прынцыпы існаваньня дэмакратычнай дзяржавы. Яны ня могуць не заўважаць, бо інакш пытаньні былі б да іх. Іншая справа, наколькі эфэктыўныя іх дзеяньні, каб выправіць сытуацыю. Тут я сумняваюся, бо,
разглядаючы акупацыйны рэжым у Беларусі як уласна беларускі, яны робяць галоўную, стрыжнёвую памылку. З-за гэтага так доўга няма посьпеху эўрапейскай і амэрыканскай палітыкі тут у Беларусі. Рэжым залежны ад Масквы і кантралюецца Масквой. А Масква зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была слабая, была слабая эканоміка і залежная ад Масквы, каб можна было кантраляваць сытуацыю ў Беларусі. Таму ўсе гэтыя рэзалюцыі — так да іх трэба і ставіцца».
Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Добавлено: 10 Июль 2012, 01:30:47
10 ліпеня - ДЗЕНЬ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЖАЛОБЫ.18 год таму да ўлады ў нашай краіне прыйшоў Лукашэнка.
Вынікі 18 год знаходжаньня акупантаў ва ўладзе:
- Забаронена беларускай гістарычная сымболіка (Бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня")
- Амаль зьнішчана беларуская мова
- Масава праводзіцца русіфікацыя
- Не выконваюцца элементарныя правы чалавека (нязгодныя з палітыкай рэжыму могуць быць у любы момант пазбаўлены нават права на жыцьцё...)
- Колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 1 000 000 чалавек (і гэта ў мірны час без усялякай вайны!)
- Сярэдняя колькасьць абсалютнага алкаголю, які выпіваецца ў год адным жыхаром Рэспублікі - 14 літраў. Па дадзеных Міжнароднай Арганізацыі па ахове здароўя за мяжой у 8 літраў пачынаецца незваротны працэс дэградацыі Нацыі. Для параўнаньня: да прыходу ва ўладу рэжыму Лукашэнкі кожны беларус у сярэднем выпіваў меней за 5 літраў абсалютнага алкаголю ў год
- Колькасьць захворваньняў на рак павялічылася болей чым на 30% толькі за апошнія 10 (што ж за 18?!) год! Анкалягічныя дыспансеры перапоўнены. Масава хварэюць нават маленькія дзеткі. Кожны год Лукашэнка прылятае на забруджаныя Чарнобылем тэрыторыі і кажа, што на гэтых тэрыторыях трэба праводзіць масавую гаспадарчую дзейнасьць. Навошта гэта робіцца? З якой мэтай рэжым корміць нас радыяцыйнай атрутаў?
- Прададзена амаль уся Нацыянальная маёмасьць. Гэтыя дзеяньні з'яўляюцца злачынствам супраць нашай Дзяржавы і супраць нашага Народу. Уся маёмасьць павінна быць вернута беларусам, а злачынцы, якія яе прадавалі, павінны быць пакараныя ў адпаведнасьці з законам, як дзяржаўныя здраднікі.
- Памер зьнешняга доўгу дасягнуў каласальнай велічыні для нашай эканомікі. Каб пагасіць запазыкі, якія набраў рэжым для сваё нажывы, ня хопіць ні золатавалютных рэзерваў, ні апошніх Нацыянальных стратэгічных прамысловых аб'ектаў. Кожны беларус павінен замежным крэдыторам болей за 7.890 руб. 00 коп.! (і дзе гэтыя грошы, цікава?!)
- Інфляцыя беларускага рубля за апошнія 18 год склала 237 595 925%!
- Беларусь - еўрапейскі лідэр па ростах коштаў.
- Беларусь - на першым у сьвеце месцы па памеру аднамомантнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты (54%).
- Беларусь у сусьветных лідэрах па колькасьць самазабойств (4 месца ў сьвеце).
- Беларусь - АДЗІНАЯ постсавецкая краіна, якая выкарыстоўвае савецкую сымболіку ў якасьці дзяржаўнай.
- Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, кіраўнік якой адкрыта праслаўляе і хваліць Гітлера.
Задумайся, ці ў ТАКОЙ Беларусі ты хочаш жыць?
http://vk.com/wall-9020443_3300