Пошта Рэдакцыі
Споведзь студэнта БНТУ, які такі прагаласаваў датэрмінова: «Выкрывайце гэтых чарвякоў!»
Пасля публікацыі на НН студэнт даслаў ліст.
даслаў Максім, студэнт БНТУ | 09:05, 21 верасня 2012
Дзень добры, Аксана!
Мяне завуць Максім. Гэта я ўчора Вас адвёў убок ля інтэрната БНТУ, каб распавесці некалькі рэчаў пра выбары. Як высветлілася, я адзіны з групы не прагаласаваў. Сёння да мяне падыходзіць куратарка групы. І тут пачынаецца самае цікавае:
— Максім, — кажа яна мне, — ты адзіны, хто не прагаласаваў з групы…
— І што? — пытаю.
— Добра… Табе ў гэтым семестры здаваць мне курсавую і экзамен, разумееш?
Як бы гэта ні было зневажальным, але я пайшоў на гэты дзёўбаны выбарчы ўчастак… Усё шляхам шантажу і запалохванняў у нас робіцца. Я разумею, што гэта не яе капрыз, яна проста «пешка», якой кіруюць з дэканата. Але ўсё роўна вельмі непрыемна.
Дзякуй! Распавядайце пра гэта, выкрывайце гэтых чарвякоў, каб усе пра гэта ведалі! Дзякуй Вам!
І яшчэ… Нашай выхавальніцы ўжо «ўляцела» за Ваш рэпартаж! Які ж я быў шчаслівы, калі бачыў яе сёння злую!
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=80439Незалежныя назіральнікі: прагаласаваў 21 выбаршчык, а ў пратаколе — 115
Фіксуюцца разыходжанні ў падліках колькасці выбарцаў.
КМ | 12:35, 21 верасня 2012
У межах праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» 20 верасня на шэрагу выбарчых участкаў для датэрміновага галасавання незалежныя назіральнікі зафіксавалі ўсплёск актыўнасці выбарцаў.
На ўчастку №365 ў Фрунзенскай выбарчай акрузе №101 сталіцы назіральнікі налічылі толькі 21 выбарца. У выніковым жа пратаколе гэтая лічба была ў пяць разоў большай — 115.
На ўчастку №595 ва Усходняй выбарчай акрузе №107 Мінска, які размяшчаецца ў Політэхнічным каледжы, студэнты ў перапынку паміж заняткамі стварылі чэргі пры галасаванні. За 20 верасня там прагаласавалі 124 чалавекі, а за два папярэднія дні — удвая менш. Па словах назіральнікаў, кіраваў гэтым працэсам назіральнік ад «Белай Русі», які з’яўляецца і выкладчыкам каледжа.
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=80462