Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
07 Август 2025, 23:56:38
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Тарашкевіца ці наркамаўка?

Голосование
Вопрос: Тарашкевіца ці наркамаўка?
Тарашкевіца - 10 (83,3%)
Наркамаўка - 0 (0%)
Абыякава - 2 (16,7%)
Всего голосов: 9

Страниц  :   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Тарашкевіца ці наркамаўка?  (Прочитано 7782 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« : 02 Сентябрь 2007, 12:03:14 »

Вядома што зараз беларуская мова існуе ў дзьвух варыяцыях: клясычный варыянт(тарашкевіца) і афіцыйны(наркамаўка). Клясычнага правапісу прытрымліваецца апазыцыя, афіцыйны - правапіс уладаў. А якога правапісу прытрымліваецесь вы? Ці мо вам абыякава?
« Последнее редактирование: 02 Сентябрь 2007, 12:08:32 от Kapialush » Записан
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #1 : 02 Сентябрь 2007, 12:03:42 »

Ваш голос на Сегодня :: 11:03:
Тарашкевіца
Записан
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #2 : 02 Сентябрь 2007, 12:04:31 »

Вось артыкулы на гэтую тэму:
http://knihi.com/pytanni/128.html
http://knihi.com/mova/rusifikacyja.html
http://knihi.com/mova/reforma.html
http://www.pravapis.org/art_orthography_opinion.asp
http://mobiusz.livejournal.com/21311.html
Записан
www
Почетный гродненец
*****

Репутация: +107/-0
Offline Offline

Сообщений: 2886


Пачынаю, пакуль зрэдку, пісаць на беларускай мове

Просмотр профиля
« Ответ #3 : 02 Сентябрь 2007, 13:58:38 »

Сейчас победит "наркомовка"... не без участия Тоширского  Смеющийся Смеющийся Смеющийся
Записан

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвоны-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго!
MShmel
Настоящий гродненец
****

Репутация: +54/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 956


жыць і размаўляць па-свойму

Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #4 : 02 Сентябрь 2007, 14:30:06 »

Ня ведаю як ты, Капалюш, а я б ня стаў палітызаваць пытаньня правапісаў. Нешта павінна быць і па-за палітыкай. Увогуле, існуе ня два правапісы, бо варыянтаў тарашкевіцы безьліч: тут і вячоркаўска-саўкаўскае ўнармаваньне, і "дзеясловіца" і дапатопны варыянт бяз "аканьня" і іншыя... Так што тарашкевіца ня мае агульнага, прызнаванага ўнармаваньня. "Хто как хаціт, тот так і гаварыт" - як казаў незабыўны Дзяменцій. А ў наркамаўцы існуе ўсталяваўшыся, выкарыстоўваемы, афіцыйны правапіс. Таму ведаць яго трэба безумоўна, а без тарашкевіцы пражыць можна. Гэта па-першае.
Па-другое, тарашкевіца ня правапіс апазыцыі, таксама як наркамаўка ня правапіс уладаў. Гэта відавочна і такія словы з твайго боку, Капялюш, мяне нават зьдзівілі.
Дарэчы, нядаўна ў Нашай Ніве была дыскусыя на тэму "Хопіць спрачацца, давайце яднацца". Вядома, калісьці будзе патрэбнае збліжэньне правапісаў, бо і наркамаўка  і тарашкевіца маюць у сабе шмат хібаў.
Па-трэцяе, да людзей трэба ісьці адназначна з наркамаўкай. Чаму, думаю ня варта казаць, гэта відавочна (хаця б таму, што наркамаўку вывучаюць у школе).
Я прытрымліваюся тарашкевіцы, але ёсьць думкі як мінімум успомніць наркамаўку - пісаць граматна развучыўся))
Яшчэ раз кажу, што справа ня ў правапісе, а ў лексыцы!
Дарэчы, чаму няма варыянтаў "лацінкай" і "аль-кітабамі"?
Записан

Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #5 : 02 Сентябрь 2007, 14:51:24 »

Цитировать
Ня ведаю як ты, Капалюш, а я б ня стаў палітызаваць пытаньня правапісаў. Нешта павінна быць і па-за палітыкай.
Калі б наркамаўка зьяўлялася звычайным этапам разьвіцьця мовы, то тут, напэўна, не было б ніякай палітыкі. Але наркамаўка ёсьце не разьвіцьцём, а русіфікацыяй, пэўнай дэградацыяй мовы.
Цитировать
Увогуле, існуе ня два правапісы, бо варыянтаў тарашкевіцы безьліч: тут і вячоркаўска-саўкаўскае ўнармаваньне, і "дзеясловіца" і дапатопны варыянт бяз "аканьня" і іншыя... Так што тарашкевіца ня мае агульнага, прызнаванага ўнармаваньня. "Хто как хаціт, тот так і гаварыт" - як казаў незабыўны Дзяменцій.
Ёсьць такое... Грустный
Цитировать
Па-другое, тарашкевіца ня правапіс апазыцыі, таксама як наркамаўка ня правапіс уладаў. Гэта відавочна і такія словы з твайго боку, Капялюш, мяне нават зьдзівілі.
Мабыць я крыху некарэктна выразіўся. Спроба №2: Тарашкевіцу ўжываюць у асноўным апазыцыянэры, у той час, калі наркамаўку падтрымлівае(калі гэтае слова тут падыходзіць Подмигивающий) афіцыйная ўлада.
Цитировать
Дарэчы, чаму няма варыянтаў "лацінкай" і "аль-кітабамі"?
Таму што гэта ня правапіс, а раскладка сімвалаў. Лацінка можа быць як клясычнай так і афіцыйнай Улыбка
« Последнее редактирование: 02 Сентябрь 2007, 14:51:41 от Kapialush » Записан
litwin
Почетный гродненец
*****

Репутация: +122/-1
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1862


Беларусь перад усім

Просмотр профиля
« Ответ #6 : 02 Сентябрь 2007, 23:24:23 »

Пішу наркамаўкай, ведаю больш-менш тарашкевіцу, падабаецца лацінка.. А ўвогуле згодны з MShmel.. На сённяшні час з'явілася шмат версій тарашкевіцы: якая з іх правільная? У аднаго аўтара напісана "лёгіка", у іншага - "логіка" і кожны даказвае, што правільна менавіта ў яго.. А адзіная граматыка ўсё ж такі патрэбна, і павінна яна быць больш прасцейшая за сучасную.. Безумоўна, яна павінна адпавядаць усім асаблівасцям беларускага маўлення..
Записан

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..!! © Ф.Багушэвіч
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #7 : 02 Сентябрь 2007, 23:24:44 »

Праўда заключаецца ў тым, што мова не бывае статычнай, яна ўвесь час павінна разьвівацца, каб адпавядаць патрэбам часу.
Наркамаўка гэта этап разьвіцьця мовы адпавядаючы накірунку разьвіцьця тагачаснай беларускай квазідзяржавы. А  асноўны накірунак кіруючай улады быў ліквідацыя беларускага этнаса (асіміляцыя "савецкім чалавекам"). Таму нягледзячы на спробы асобных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты разьвіваць мову, зададзены агульны накірунак проста марнаваў усе іх высілкі. Як вынік мова проста не адпавядае патрэбам часу.
На пачатку 90-х частка беларускай эліты, скажам так найбольш апантанай дый актыўнай вырашыла так мовіць пачаць ад пачатку, каб пазбегнуць пастак закладзеных у наркамаўцы. І яны пачалі разьвіваць мову адпіхваючыся ад дарэформеннага варыянту мовы. І трэба сказаць, што гэта знайшло шмат пасьлядоўнікаў дзякуючы рамантычнаму флёру асабліва сярод моладзі .
Вынікі спаборніцтва часоў незалежнасьці паказваюць, што нягледзячы  на  анархію тарашкевіца добра ўпісваецца ў сучасны сьвет, але ж  перспектывы ў яе не на шмат лепшыя чым у наркамаўкі, якая амаль не разьвіваецца і імкліва пераўтвараецца ў нейкую мёртвую латынь.
Записан
televital
Почетный гродненец
*****

Репутация: +69/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1286


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #8 : 02 Сентябрь 2007, 23:36:53 »

На якім варыянце пішу ня ведаю. Школьныя веды наркамаўкі забыліся і пераблыталіся з сьпехам прачытанымі правіламі тарашкевіцы Улыбка. Пад настрой магу насыпаць мяккіх знакаў Подмигивающий. А так я звычайны малапісьменны інтэрнэт-карыстальнік.
Записан
Капялюш
Почетный гродненец
*****

Репутация: +80/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1532

Просмотр профиля Email
« Ответ #9 : 03 Сентябрь 2007, 00:24:24 »

Хз... мабыць я занадта нонканфарміст, але мне неяк брыдка юзаць наркамаўку. Для мяне гэта ісьці на пэўны кампраміс з людзьмі, якія вынішчалі і вынішчаюць беларускую культуру.
Записан
toshirskij
Гость


Email
« Ответ #10 : 04 Сентябрь 2007, 18:00:07 »

Тiлькi украiньска!!!
Записан
tony_tosh
Гость


Email
« Ответ #11 : 05 Сентябрь 2007, 12:05:59 »

Наркомовка латинкой это руль. ИМХО.
Записан
Страниц  :   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,114 секунд. Запросов: 22.