Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 22:42:22
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 175922 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 14 Январь 2013, 08:17:35 »

“Беларус, большы за беларусаў”

У былым Дамініканскім манастыры мясціліся розныя навучальныя ўстановы - ад гімназі да настаўніцкай семінарыі. Пабудаваны яшчэ у 1735 годзе і не аднаразова перабудаваны, гэты будынак мог бы распавесці аб некалькі пакаленнях рамантыкаў, што не пабаяліся кінуць вызванне часу – кожны свайму. Сярод гарадзенскіх  гімназістаў асобліва вылучаюцца ўдзельнікі паўстання 1863 года. Гімназістамі было і большасць з сяброў Гуртка беларускай моладзі, аб якім ўжо шла гаворка. Экстэрнам здаў экзамен будучы ксёндз В.Гадлеўскі. “Паехаў у Горадню, - чытаем мы ў ягоных успамінах, - і тут падвучыўся трохі ...здаў экзамін вясною 1906 году”. На пачатку 1900-х вучыўся ў адной з гарадзенскіх гімназій і  Сільвестр Ваявудскі – пазней вядомы, як «палітычны рэферэнт па беларускіх справах» ІІ аддзела польскага Генеральнага штаба і адзін з лідэраў Польскай сялянскай партыі. Да постаці апошняга варта асабліва прыглядзецца, улічваючы якую ягоную няпростую ролю ён адыграў у беларускай гісторыі...
Першае вядомае нам сутыкненне С.Ваявудскага з беларускім рухам адносіцца менавіта да часу ягонай вучобы ў Гарадзенскай гімназіі. Так, у лютым 1910 года ён прысутнічаў на першай беларускай вечарыне, якую ладзіў Гарадзенскі гурток беларускай моладзі. Карыстаўся С.Ваявудскі даверам і некаторых аўтарытэтных беларускіх дзеячаў - напрыклад, Браніслава Тарашкевіча.
Ад самага пачатку польскай акупацыі Беларусі ў 1919 годзе С.Ваявудскі меў адыгрываць ролю асабістага прадстаўніка Ю.Пілсудскага ў «беларускім пытанні», у тым ліку – і перад мясцовай польскай уладай. Кіраўнік С.Ваявудскага, шэф ІІ аддзела ў Мінску, гэтак характарызаваў свайго падуладнага: «Ваявудскі быў заядлым беларусам, браў усю канцэпцыю паважна на ўсё сто адсоткаў…». Другі польскі чыноўнік з кепска схаваным сарказмам меў назваць С.Ваявудскага «беларусам, большым чым самі беларусы», а іншы пісаў быццам бы С.Ваявудскі «патрабаваў для беларусаў больш, чым яны самі патрабавалі».
Ужо пазней, падчас парламенцкіх выбараў 1922 года С.Ваявудскі прыклаў вялікія намаганні дзеля таго, каб здабыць падтрымку лідэраў беларускага руху ў Польшчы. Пры гэтым, як выглядае, ён зусім не хаваў ад іх, што працягвае падтрымліваць неафіцыйныя адносіны з ІІ аддзелам, хоць фармальна ў ім ужо не працаваў.
У лістападзе 1924 года С.Ваявудскі стварыў уласную радыкальную Незалежную сялянскую партыю. Сёння не выклікае сумненняў спрычыненасць да яе дзейнасці маскоўскіх бальшавіцкіх уладаў праз пасярэдніцтва мясцовых камуністаў. Ужо як лідэр гэтай новай партыі С.Ваявудскі меў непасрэднае дачыненне да канчатковага скрышталізавання пазіцыі беларускіх радыкальных паслоў у польскім сейме і паўплываў на стварэнне Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У выніку большасць беларускіх паслоў выказалася за тое, што “нацыянальная аснова павінная быць адсунутая на задні план, на першы ж павінная быць высунутая аснова супольнай з польскімі рабочымі масамі барацьбы супраць буржуазіі і капіталізму...”.
Такая пазіцыя падзялялася далёка не ўсімі беларускімі пасламі, у выніку чаго беларускае прадстаўніцтва ў Сейме перажыло раскол. Левыя паслы на чале з Б.Тарашкевічам заснавалі пасольскі клуб Беларускай рабоча-сялянскай грамады. Другая частка Беларускага пасольскага клуба, перш за ўсё паслы А.Станкевіч, Ф.Ярэміч і В.Рагуля, стала ў апазіцыю адносна былых сябраў па клубу. Адным з галоўных аргументаў пры гэтым высоўвалася якраз абвінавачванне супраць С.Ваявудскага, як “духоўнага” саюзніка Грамады, у супрацоўніцтве з ІІ аддзелам Генеральнага штаба.
Аднак на гэтым роля С.Ваявудскага ў лёсах беларускага нацыянальнага руху не скончылася, а знайшла свой далейшы, ці не самы важны працяг ужо ў 1930-х гадах, калі, эміграваўшы ў СССР, ён быў рэпрэсаваны як польскі шпіён. Разам з ім па адной справе праходзілі і былі расстраляны шмат заходнебеларускіх дзеячаў, у тым ліку і Б.Тарашкевіч. У гэтым не было б нічога надзвычайнага, улічваючы досвед савецкіх ворганаў бяспякі па “стварэнню” розных шпіёнскіх арганізацый. Аднак, у адрозненні ад шмат іншых падобных спраў, да сённяшняга часу існуе напоўафіцыйны погляд, можа нават – міф, згодна якому гэта мог быць той рэдкі выпадак, калі НКУС меў рацыю і С.Ваявудскі да самага канца свайго жыцця заставаўся на службе ў польскай контравыведке…


Добавлено: 15 Январь 2013, 08:48:40
Вера Маслоўская-Матэйчук

У чарговы раз сустракаючы чалавека, які здрадзіў сваім нацыянальным ідэалам, адрокся ад клятваў, што яшчэ ўчора у голас даваў з  высокіх трыбунаў, між волі пачынаеш шукаць постаць супрацьлеглую, высокародную, прыдатную да звання нацыянальнага героя. Нажаль, сёння з героямі нупружана, асабліва калі гаворка ідзе пра беларускіх дзеячоў: ХХ стагоддзе шмат каму з іх “сапсавала” біяграфію, прыдумваючы што дня новае выпрабаванне. Можа дзеля гэтага, імёны беларусаў, якія не зламаліся, не здрадзілі ды не расчараваліся яшчэ куды каштоўней...   
Вясной 1923 года ў Беластоцкім судзе пачаўся гэтак званы “працэс 45-ці”, на якім судзілі захопленных яшчэ год раней беларускіх партызан. Толькі сведкаў па справе праходзіла некалькт дзесяткаў асобаў! Падзея гэтая была надзвычайнай. Мясцовая прэса з дня на дзень друкавал абшырныя справаздачы з судовай залі, не шкадуючы чорных фарбаў...
Тым часам, першай сярод абвінавачаных, суд выклікае... жанчыну! Маладую, каля трыдццаці беларускую настаўніцу Веру Маслоўскую абвінавачваюць у стварэнне антыдзяржаўнай арганізацыі, якая мела за мэту падняць на Гарадзеншчыне антыпольскае паўстанне. Пракурор ставілася ў віну В. Маслоўскай арганізацыю антыпольскага падполля, паездка на з’езд у Прагу, як прадстаўніцы беларусаў з Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў і занятую на ім антыпольская пазыцыя; сувязь праз паездкі і перапіску з цэнтральным штабам 4-й групы беларускіх партызан у Мерычы; атрыманне вялікіх сум грошай на падтрымку антыпольскага руху ад атамана В.Разумовіча-“Хмары” ды, нарэшце, антыдзяржаўную агітацыю і вярбоўку ў беларускую партызанку.
…Сама Маслаўская дзеля Гародні чалавек не выпадковы – хаця яна і паходзіла з Супрасьлі, некаторы час працавала выхавальніцай у гарадзенсуім беларускім прытулку, з’яўлялася сябрам мясцовай грамады беларускай моладзі. За яе плячыма беларускія настаўніцкія курсы, служба ў Наркамаце асветы БССР,  першыя літаратурныя спробы ды сяброўства ў партыі беларускіх эсэраў. Адносінаў да Польшчы ніколі не хавала. Паводле адной з  газет, у свой час на сустрэчы амерыканскай харчовай місіі ў Гародне В. Маслоўская “прывяла ў лютасць прадстаўнікоў мясцовых польскіх прытулкаў, так як ў сваёй прамове не падзяквала за дапамогу польскай уладзе”.
Яе выступлення на судзе ўсе чакалі – больш за поўгады ў турме маглі прымусіць каго за ўгодна стаць лагаднейшым. Маслоўская не стала. Разумеючы, што гэта, магчыма, яе апошняя публічная прамова, а можа, менавіта таму, яна пачынае сваё выступленне па-беларуску, заяўляючы, што польскай мовай не валодае. Суд запрашае перакладчыка. Калі ж яе пытаюць, ці прызнае яна сабе віноўнай у барацьбесупраць Польшчы, падсудная думна заяўляе, што імкнулася “да ўтварэння Незалежнай Беларускай Рэспублікі..., каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі разрэзанай Беларусі, ня толькі тыя, што знаходзяцца пад уладай Польшчы, але і тыя, што адыйшлі да Расеі, Латвіі і інш.. Выключчна проціў Польшчы не змагалася, а таму у гэтым вінаватай сябе лічыць ня можа, бо гэта не прэступленне, а абавязак кожнага патрыёта-грамадзяніна перад ягонай Бацькаўшчынай, ці будзе гэта беларус, паляк, ці хто-небудзь іншы!”
Дзяржаўны прадстаўнік упарта нагадвае пра літоўскія грошы ды дапмогу ў арганізацыі з-за мяжы, на што атрымоўвае адказ: “...Праца наша чыстая, ідэйная, ніякага шпіёнства на карысць Літвы не вяла, ніякіх складоў аружжа ў нас не было...”. Маслоўская шчыра кажа пра тое, што ў далейшым аружжа магло быць патрэбным, але яна ўсё яшчэ верыла, што Польшча зразумее беларусаў, што не стане іх “ніштожыць” як народ. Яна ўпэўнена ў сабе і без ваганняў заяўляе пра тое, што “...сапраўды была галоўным і адзіным арганізатарам руху”! ( адвакат В. Маслоўскай меў з гэтай нагоды сказаць пра беларусаў, якіх ён бараніў, зварочваючыся да да суда: “Калі мы так цэнім нам гонар і бацькаўшчыну, дык і ў іх таксама ёсць свой гонар і баццькаўшчына...” ).
Адзін з агентаў польскага ІІ аддзела, які прысутнічаў на працэсе над беларусамі, пазней адзначыў у сваёй справаздачы: “Вера Маслоўская паводзіла сябе выключна добра і з годнасцью. На пытаньні заўсёды адказвала на выдатнай, чыстай, нават вытанчанай беларускай мове. Заўсёды ўсьмешлівая, спакойная, бесклапотная, бязь ценю робленай штучнасці, яна здабыла сымпатыі і зычлівасць ня толькі ў публікі, але і суддзяў. Акрамя , вядома, пракурора. Бо той пастаянна выводзіўся ёю і адвакатамі з раўнавагі...”. Гэты пры тым. што падсудной самой былу куды як не проста - разам з Верай у зале суда былі яе родная сястра – Аўгення Матэйчук і стрыечны брат Кастусь...
Прысуд быў, нечакана, лагодны, як на гэткія абвінавачвання. Ужо праз чатыры гады Вера Маслоўская апынулася на волі. Беларускасй працы сваёй яна гэтак і не кінула. Давялося ёй працаваць і на Палессі, і на Беласточчыне. І гэтая выпрабаванне штодзённым жыццём пад панаваннем варожай, часамі – смяротна варожай, улады яна вынесла годна. Як сапраўдны герой…


Добавлено: 15 Январь 2013, 13:20:37

«Шэф шэфаў мафіі» родам з Гродна

Як толькі не называлі Меіра Ланскага — «бухгалтар мафіі», «хросны бацька хросных бацькоў», «шэф шэфаў».  Гэты крымінальны талент нарадзіўся 4 ліпеня 1902 г. у габрэйскай сям’і ў Гродне. У Каралеўскім горадзе прайшлі і першыя дзевяць гадоў яго жыцця. Пасля сям’я выправілася шукаць шчасця за акіянам, ратуючыся ад габрэйскіх пагромаў. У красавіку 1911 г. карабель пад назвай «Курскъ» прывёз малога Меіра з бацькамі і іншыз габрэйскіх перасяленцаў у Нью-Ёрк. Новая радзіма дала ім новае імя. Сапраўднае прозвішча яго бацькоў было Шушланоўскія (або Сухамлянскія), але іміграцыйны чыноўнік вырашыў зрабіць яго больш звыклым для амерыканскага вуха. Ён проста адсек першую частку доўгага прозвішча. Так часта рабілі з цяжкачытэльнымі прозвішчамі імігрантаў у ЗША.
Падлеткавыя гады Меіра ў дэпрэсіўным раёне Ніжні Іст-сайд прайшлі ва ўмовах жорсткіх разборак з між нацыянальнымі групоўкамі. За ўплыў змагаліся ірландцы, італьянцы і габрэі. У склад габрэйскай моладзевай групоўкі Брукліна ўваходзілі і землякі Меіра — Яша Гузік з Беларусі і Луіс Лепке з Украіны. У будучыні яны сталі вернымі паплечнікамі Ланскі. Пасталеўшы, Ланскі з вулічнага мардабою пераключыўся на азартныя гульні. Яго першы пройгрыш паўплываў на ўсю далейшую жыццёвую стратэгію Меіра — ён прайграў у вулічным картачным спаборніцтве грошы, якія маці дала яму, каб купіў халы напярэдадні шабасу. Убачыўшы слёзы маці, Ланскі даў сабе зарок ніколі не прайграваць. Ён сур’ёзна заняўся ігральным бізнэсам, адкрыўшы некалькі казіно, якія пачалі прыносіць іх маладому ўласніку нядрэнныя дывідэнды.
Залаты «сухі закон»
Першыя сур’ёзныя фінансавыя поспехі Ланскі, які яшчэ ў вулічным асяроддзі набыў мянушку «Малы», былі звязаныя з актыўным парушэннем «сухога закона», які «лютаваў» у ЗША да 1933 года. Ланскі са сваімі паплечнікамі па крымінальнай дзейнасці зрабіў вялізныя грошы на нелегальных перапраўках алкаголю праз памежнае возера Антарыё. Журналісты нават назвалі гэтае возера «габрэйскім». Ланскі прыдумаў цікавы спосаб перапраўкі. Да скрыняў з кантрабандным віскі прывязвалі мяшкі з соллю, да якіх прымацоўваўся пантон. У выпадку небяспекі ўвесь гэты комплекс выкідалі за борт. Пасля, калі соль раставала, ён усплываў. Нават з улікам хабараў паліцыі, мытні і чыноўнікам, бутлегерства ў 1920-я давала фантастычныя барышы. Варта адзначыць, што «сухі закон» не забараняў прадаваць медыцынскі спірт. Многія трымальнікі заводаў, што выраблялі спірт на «выключна медыцынскія мэты» ўваходзілі ў долю з Ланскі. Меір, маючы ў распараджэнні прафесійных хімікаў-лабарантаў, загадаў ім змешваць дарагі шатландскі віскі са спіртам, кактэйль падфарбоўваюць і адпраўляць на незаконную рэалізацыю ў падкантрольную сетку крамаў, бараў і рэстаранаў. З 17 мільёнаў галонаў нелегальна завезенага ў ЗША з Канады «нармальнага» віскі было рэалізавана 49 мільёнаў галонаў віскі «новага пакалення».
Пасля славутага краху на нью-ёркскай фондавай біржы пазіцыі Ланскі і яго калегаў толькі ўмацаваліся. Ім падпарадкоўваліся ўсе прызнаныя аўтарытэты крымінальнай Амерыкі, у тым ліку і Аль Капонэ, які многія свае ўчынкі павінен быў асабіста ўзгадняць з Ланскі.
Стаўка на карты
Ужо ў пачатку 1930-х Ланскі, які заўсёды вызначаўся прадпрымальніцкай праніклівасцю, усвядоміў, што бутлегерства занепадае. Яшчэ да адмены «сухога закона» Ланскі засноўвае некалькі ігральных дамоў у Чыкага, Кліўлендзе і Дэтройце. Але найбольш яго вабіла Куба. І ў 1933 г. ён наведаў кубінскага прэзідэнта Батысту. Той засумняваўся, ці маюць Меір і яго кампаньёны грошы на развіццё ігральнага бізнесу на Кубе. Ланскі вываліў на стол шэсць мільёнаў даляраў. Прыгаломшаны Батыста неадкладна выпісаў патэнт, які даваў Ланскі манаполію на адкрыццё і кіраванне ўсімі ігральнай дамамі, якія будуць адкрытыя на тэрыторыі вострава.
Ля вытокаў Лас-Вегаса
Зразумеўшы, якія перспектывы адкрываюцца перад ігральным бізнесам і аб’яднаўшыся з італьянскім гангстарам Сальватору Лучана і Багсам Сігелем, Ланскі ўклаў грошы ў стварэнне ігральнага цэнтра ў Лас-Вегасе. Казіно і гасцініцы, былі аздобленыя золатам і крышталем, паўсюль віселі дарагія карціны, мяккая мэбля была абабітая аксамітам, усюды красаваліся пальмы і іншыя экзатычныя расліны. У Лас-Вегас было ўкладзена 6 млн даляраў. Згодна з планам заснавальнікаў, ён павінен быў паўстаць перад патрабавальнай мафіёзна-багемнай публікай у калядную ноч 1946-га- для гэтага на двух самалётах сюды прывезлі зорак Галівуду і правадыроў буйных мафіёзных кланаў. «Людзі прыходзілі ў нашы казіно і гулялі, а калі вярталіся ў Нью-Ёрк або Вашынгтон, прамаўлялі набожныя словы пра тое, якія амаральныя гульні. Але яны не казалі ў сваіх прамовах пра тое, што можа быць шмат горш. Калі мы пачыналі, большая частка Фларыды і многіх іншых раёнаў краіны былі закрытыя для габрэяў. Да Другой сусветнай вайны габрэям забаранялася ўваходзіць ўсярэдзіну шматлікіх гатэляў, казіно і апартаментаў. Нашы казіно былі выдатным месцам, адкрытым для ўсіх. Габрэі, хрысціяне, арабы, чорныя маглі прыходзіць да нас і гуляць», — казаў Меір Ланскі пад канец жыцця рэпарцёрам. З часам кампаньёны заўважылі, што Сігель утойвае частку прыбыткаў ад Вегаса. Неўзабаве яго застрэліў найманы забойца.
Зброя для Ізраіля
Меір Ланскі ніколі не забываўся пра свае карані. Ён быў з сям’і прававерных габрэяў, якія спраўлялі ўсе важныя рэлігійныя святы, і не кідаў адзінакроўцаў у бядзе. У 1939 годзе да Кубы паспрабаваў прыстаць карабель, на якім ехалі габрэйскія сем’і, што збеглі з нацысцкай Германіі. Порт Гаваны адмаўляўся іх прыняць. Ланскі перагаварыў з чыноўнікамі міграцыйнага ведамства, заявіўшы, што заплаціць па пяцьсот долараў за кожнага імігранта. Пытанне было вырашана на карысць габрэйскіх перасяленцаў. У сярэдзіне 1940-х, падчас станаўлення Ізраіля, большасць еўрапейскіх краін ўвяла эмбарга на пастаўку ўзбраення, так неабходнага маладой дзяржаве. Тады Ланскі прадумаў хупавую аперацыю. ЗША трымала дэманстратыўны нейтралітэт у дачыненні да Ізраіля. Аднак у Штаты пасля заканчэння Другой сусветнай патроху вярталася ўзбраенне, дадзенае Еўропе і СССР у рамках палітыкі ленд-лізу. Ланскі меў цесныя сувязі з начальнікамі партоў Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, у падсобных памяшканнях якіх ляжала тая зброя. Частка яе была нават ні разу не скарыстаная. Зброя сістэматычна праходзіла таемную перакамплектацыю і адпраўлялася ў Хайфу…
Дзякуючы пастаўкам зброі ізраільская армія істотна падужэла. Да таго ж Ланскі, дзякуючы эфектыўнаму менеджменту, перапыніў рэгулярныя пастаўкі зброі Егіпту, якія ваяваў па другі бок. Праз 11 хвілін пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Ізраіля, 14 мая 1948 года, Ланскі афіцыйна перавёў велізарную суму грошай на рахунак новай дзяржавы. Таксама на карысць Ізраіля ішла дзясятая частка прыбыткаў ад Лас-Вегаса.
Аўдыенцыя ў ціры Кастра
Пасля кубінскай рэвалюцыі «барбудас» пад загадам Фідэля Кастра пазіцыі Ланскі пахіснуліся. Новая ўлада знішчыла яго сетку гатэляў-казіно, роўнай якой не было ў 1930-40-я. Ланскі асабіста, на ўласным самалёце лётаў на Кубу, сустракаўся з Кастра і Чэ Гевара (што кажа пра незвычайнай адвагі Ланскі, ніхто больш такога не здзяйсняў). І нават паспрабаваў паставіць ультыматум: або казіно працуюць у штатным рэжыме, або Куба выплачвае яму кампенсацыю. Камандантэ Чэ ў адказ параіў Ланскі пакінуць Кубу як мага хутчэй. Сустрэча праходзіла ў двары Дома ўрада, дзе Кастра і Чэ зладзілі цір і практыкаваліся ў стральбе. Пасля краху на Кубе Ланскі перанёс свой ігральны бізнэс на Багамы. Выплаціўшы хабар у 3 мільёны даляраў, ужо ў 1963 годзе ён адкрыў там першы эксклюзіўны гатэль-казіно па ўзоры кубінскіх.
Асабісты вораг дырэктара ФБР
У 1950-60-я журналісты называлі Ланскі «шэфам шэфаў мафіі». Увесь час спрабуючы выкрыць сувязі гэтага «бізнэсмэна сярэдняй рукі» з крымінальнымі коламі ЗША, супрацоўнікі ФБР ставілі праслухоўванне ў яго кватэры, адсочвалі маршруты, былі ў курсе яго тэлефонных размоваў, наведваліся з ператрусамі аднак гэтыя меры не прыносілі жаданага выніку. Да таго ж для дырэктара ФБР Джона Эдгара Гувера пытанне «ўтаймавання» Ланскі было справай гонару. Меір стаў яго асабістым ворагам пасля таго, як арганізаваў таемную відэаздымку на канспіратыўнай кватэры Гувера, дзе кіраўнік ФБР аддаваўся гомасэксуальным уцехам. Тым самым на Гувера быў здабыты бясцэнны кампрамат.
Ад’езд у Ізраіль і арышт
У 1970 годзе Ланскі з’ехаў у Ізраіль, бо яму пагражала абвінавачванне ў нясплаце падатку. Яго адразу ж прыняла Голда Мэір. 69-гадовы Ланскі планаваў апошні этап свайго насычанага жыцця прысвяціць Ізраілю. Але прэсінг з боку ФБР быў вельмі моцны. Ланскі не стаў чакаць, пакуль яго выдадуць амерыканцам, і за два дні да заканчэння турыстычнай візы, у лістападзе 1972 года, сам пакінуў межы Ізраіля, шукаючы новага прытулку. Краіны, да міграцыйных дэпартаментаў якіх ён звяртаўся, не жадалі псаваць адносіны з ЗША і адмаўляліся прыняць яго. Адзіным, хто даў яму згоду на часовы прытулак, быў парагвайскі дыктатар Альфрэда Стрэснер. Аднак у аэрапорце Рыа-дэ-Жанейра Меіра перахапілі агенты ФБР.
Сціплы пенсіянер
Ланскі судзілі па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў, аднак ён быў апраўданы. Тым не менш, яго замежны пашпарт анулявалі, так што выехаць за межы ЗША Ланскі не мог. Ён пасяліўся на ранча ў Маямі, дзе і пражыў апошнія гады як сціплы пенсіянер. Ланскі памёр трыццаць гадоў таму, 15 студзеня 1983, у 80-гадовым веку. Яго сын Павел скончыў ваенную акадэмію Вест-Пойнт, атрымаў званне капітана Арміі ЗША і пасля ўдзелу ў Карэйскай вайне выйшаў у адстаўку і стаў выкладчыкам. Дачка Ганна атрымала вышэйшую адукацыю і выйшла замуж за бізнэсоўца. Дзеці ні кроку не ступілі па крымінальнай сцяжыне бацькі.
Паводле Вікіпеды
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=103299
« Последнее редактирование: 15 Январь 2013, 13:20:38 от Jendrus » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 1,471 секунд. Запросов: 20.