Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
28 Июль 2025, 03:58:17
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 176024 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 11 Январь 2013, 00:32:00 »

Пануцэвіч ( Папуцэвіч ) Вацлаў

Былая Паўночная, сённяшняя Валковіча – гэта ўяго толькі невялічкі закуток гарадзенскага Новага Света. Аднак, гэта менавіта тут у адной з камяніц знайшла свой прытулак апошняя беларуская школка ў міжваеннай Гародні. І тут, так сама, жыў Сымон Якавюк – выключная постаць у гісторыі беларускага руха. Надзіва, вуліца гэтая багата на беларускія імёны ды падзеі. Толькі зараз гаворка зусім пра іншую асобу.
Дом по адрасу Валковіча № 5-а і разглядзіш не адразу – ён прымасціўся ў глыбі вуліцы, схаваўшыся за фасадамі суседніх будынкаў ды агародамі. Пабудаваны дзесь ці на пачатак мінулага стагоддзя, дом гэты, перш за усё, прываблівае да сябе філіграннаю драўлянаю аздобаю. Аднак, ёсць куды больш важкія прычыны затрымацца тут даўжэй. Худчэй за ўсё, гэта ў ім на прыканцы 1930-х гадоў пасяліўся Вацлаў Пануцэвіч – будучы гісторык, які меўся прадоўжыць традыцыю Арлоўскага ды Ядкоўскага, склаўшы беларускую гісторыю Гародні, а замест гэтага дасюль у Гродна амаль невядомы нават сярод даследчыкаў мінулага.  На гэта ёсць важкія падставы...
Паходзіў Вацлаў Пануцэвіч з-пад самой Гародні, магчыма, што з Гожы, і да беларускага руха далучыўся тады, калі ў Польскай дзяржавы надыйшлі самыя змрочныя часы. Яшчэ пад час вучобы на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэту Пануцэвіч стаў адным з арганізатараў “руху маладых адраджэнцаў”. З 1935 года - сябра БХД, рэдактар выданняў “25 сакавіка” ды “Беларускі фронт”. Яшчэ адным важным накірункам яго дзейнасці ў гэты перыяд з'яўляеца праца ў Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры Яшчэ адным важным накірункам яго дзейнасці ў гэты перыяд з'яўляеца праца ў Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры. У канцы 1938 года за рэдакцыйны артыкул на старонках “Беларускага фронта” пад вельмі характэрнай назваю “Дзяржаўная незалежнасць Беларусі” быў асуджаны на год, магчыма – умоўна, турмы.
   З выбухам Другой сусветнай вайны Вацлаў Пануцэвіч быў змабілізаваны ў польскае войска, прычым служыць павінен быў у 81 пяхотным палку гарадзенскіх стральцоў імя Стэфана Баторага, які размяшчаўся ў Гародні. У полк патрапіць В.Пануцэвіч, аднак, хутчэй за ўсё не паспеў - яшчэ ў канцы жніўня той пакінуў горад. 22 верасня 1939 года пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, В.Пануцэвіч трапіў у палон, але ў худкім часе быў вызвалены. Звесткі аб жыцці Вацлава Пануцэвіча ў гэты перыяд значна разыходзяцца. Як сцвярджае даследчыца Алена Глагоўская, В.Пануцэвіч на гэты час разам са сваёю жонкаю Ірэнаю Будзькаю (дачкою знакамітага "нашаніўца" Эдварда Будзькі) жыў і працаваў настаўнікам у Будславе. Па архіўным крыніцам, у 1940 годзе ён выкладаў у гарадзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Больш за тоё, паводле Б.Грабінскага прыкладна ў 1940 годзе да В.Пануцэвіча ў Гродна ад Варшаўскіх беларусаў ( кс. Гадлёўскага, Шчорса і інш. ) прыбыў сувязны, які адначасова з’яўляўся агентам НКУС. Аднак, В.Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС».
З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з іншым мясцовым беларусам - А.Русаком В.Пануцэвіч ездзіў у Вільню, каб усталяваць кантакт з мясцовым Беларускім нацыянальным камітэтам.
  “Быў прыгожы дзень на пачатку кастрычніка 1941 году, - узгадваў пазней Язэп Малецкі, - калі ў віленскі Беларускі Нацыянальны Камітэт зьявіліся з Горадні мгр. В.Папуцэвіч і інж. А.Русак. Прыбылі яны сюды, каб навязаць лучнасьць зь Віленскім Камітэтам, узгодніць нацыянальную акцыю, дастаць кніжкі для беларускіх настаўніцкіх курсаў. Прасілі яны й людзей у Горадню для беларусызацыі адміністрацыі гэтага места й акругі. Нейк склалася, што толькі я адзін згадзіўся паехаць у нашую старую гістарычную сталіцу. За тры ўжо гадзіны я быў гатовы, з двума чамаданамі ў руках, да ад'езду ў летувіскім вайсковым аўце, якім прыехалі нашыя сябры з Горадні.
Хутка мы, бяз большых перашкодаў, былі ў Горадні. Я асабіста быў моцна ўзрушаны, калі сустрэў вялікую грамаду Беларусаў у гэтым месьце. Іх у горадзенскім БНК было зарэгістравана каля 10000, у гэтым шмат інтэлігенцыі й жанчынаў. Зь Немцамі было ўжо дамоўлена: усю адміністрацыю пераймалі Беларусы пасьля пэрыяду свавольства польскага засільля й тэрору, як у месьце, так і ў акрузе. На бурмістра места быў ужо назначаны В.Папуцэвіч, які на працягу месяца меў пераняць становішча ад бурмістра Гарбацэвіча, што быў на службе польскіх палітычных інтарэсаў.
Быў ужо зьвяз беларускай паліцыі, як пачатак вышкаленьня паліцыйных сілаў на Горадню й акругу пад кіраўніцтвам кап. Якуцэвіча. Сувязь зь нямецкай службай бясьпекі ўтрымліваў інж. А.Русак. Я заняў становішча заступніка старшыні горадзенскага Беларускага Камітэту, падбіраў кадры на старшыняў у акрузе. Школьным інспэктарам быў назначаны Ільля Кіслы, які ходаўся за арганізацыю школьніцтва. Пры камітэце вяліся, пад кіраўніцтвам мгр. В.Папуцэвіча, настаўніцкія курсы”.
У кастрычніку В.Пануцэвіч быў нават прызначаны бургамістрам Горадні і на працягу аднаго месяца павінен быў пераняць справы ў паляка Гарбачэўскага, аднак далучэнне Беластоцкай акругі да Усходняе Прусіі звяло ўсе намаганні беларускіх дзеячоў на нішто
У сярэдзіне лістапада 1941 года В.Пануцэвіч і разам з ім каля 100 чалавек выехалі з Горадні для беларусізацыі адміністрацыі акругаў Баранавічы, Слонім, Наваградак, Ліда. Гарадзенская эпапея з бургамістрам і далейшая супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі раз і на заўсёды ператварылі Вацлава ў “калабарцыяніста”, гэтак, нават, што прыйшлося мяняць прозвішча: з пачатковага Папуцэвіча – на ўласна Пануцэвіч.
Пазбегнуўшы арышту савецкіх спецслужбаў, пасля вайны Вацлаў Пануцэвіч апынуўсяна эміграцыі – спачатку ў Нямечынне, а пазней у ЗША. Эмігранскае жыццё мела той станоўчы бок, што паспрыяла заняццю гістарычнай навукай. Пералічым назвы толькі найбольш буйнейшых яго работ: "Жамойдзь і Літва: розныя краіны і народы", "З гісторыі Беларусі, або Крывіччыны-Літвы", "Пачаткі хрысціянства на нашых землях з часоў Ізяслава", "Польская мова ў ХІV-ХVІІІ ст.ст. і каталіцкі касцёл у Вялікім княстве Літоўскім" (1967), «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадах».
Памёр Вацлаў Пануцэвіч 25 жніўня 1991 года. Як піша мой сябра Андрэй Вашкевіч: “Апошні дзень яго жыцця стаў першым днём незалежнай Рэспублікі Беларусь”. У гэтым быў нейкі вышэйшы знак...
Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 1,005 секунд. Запросов: 20.