Бабянскі Аляксандр Тамашавіч
( 16.6.1853, м. Лавчышкі Росенскага пав. – 10.12.1931, Варшава )
Гістарчыныя паралелі – справа апрыёры не ўдзячная, нават тады, калі гартаючы электронныя старонкі з апошнямі навінамі, вы неякай адчаянна саслізгваецеся ў бясконцае дэжавю. Колькі разоў гэта ўсё ўжо было ў сучаснай беларускай гісторыі: пракуроры, судовыя працэсы, прысуды. Сёння прачытаў – распачата справа супраць адваката, які меўся бараніць аднаго з фігурантаў па палітычнай справе, і нават не здзівіўся. Гэта так сама ўжо было...
Аляксея Тамашавіча Бабянскага нельга назваць беларускім дзеячам. Худчэй наадварот, усё сваё жыццё, да апошняга дня ён заставаўся польскім патрыётам. Прычым сваё пачуцце да Радзімы, як і адданасць аднойчы і назаўсёды абраным прынцыпам, ён так сама пранёс праз усё жыццё.
Паходзіў Бабянскі с крэсовай шляхецкай сям’і. Нарадзіўся ў 1853 г., у м. Лаўчышкі. Свой прафесійны шлях распачаў у час, калі яшчэ гэтак яскравымі былі ўспаміны па апошнім паўстанні. Як не дзіва, малады Аляксандр абраў кар'еру вайсковага, скончыўшы залатым медалём Пецярбургскую прававую вайсковую акадэмію. У якасці дабраахвотніка прымаў удзел у руска-турэцкай вайне ў 1877-1878 гадах. Аднак, ужо ў 1899 годзе за публічнае карыстанне польскай мовай ён быў перанесяны на пасаду старшыні вайсковага суда ў Фінляндыю. У адказ А. Бабянскі выйшаў у адстаўку. Працаваў адвакатам у Пецярбургу. Удзельнічаў у большасці мясцовых польскіх арганізацый, у тым ліку з'яўляўся старшынём «Лютні», «Агніска Польскага», куратарам польскай гімназіі і першым старшынём таварыства работнікаў «Прамень». Сябра ІІІ дзярждумы ад Пермскай губерніі. Пад час Першай сусветнай вайны адзін з арганізатараў Пецярбургскага камітэту Таварыства дапамогі ахвярам вайны. Тады ж супрацоўнічаў з Польскай арганізацыяй вайсковай.
У верасні 1918 года, ужо ў дастаткова сталым ўзросце, Бабянскі дачакаўся таго, аб чым мроіла не адно пакаленне польскіх патрыётаў – уваскрашэнне Польшчы. Восенню таго ж года ён пераязджае ў Варшаву, дзе худка адчыніў адвакацкую канцылярыю. Аднак, аяк худка аказалася, прынцыпы, што дапамагалі вытрываць у цяжкія часы няволі, як мага больш спатрэбіліся ўжо ў незалежнай польскай дзяржаве. Магчыма менавіта таму, разам з Тадэўшам Урублеўскім А. Бабянскі становіцца абаронцам амаль па ўсем галосным справам: «працэсу 45-ці» у мая 1923 года ў Беластоку, «працэсу 56-ці» супраць БСРГ вясной 1928 года ў Вільні.
У красавіку 1925 года ён, так сама, выступаў у якасці абаронцы па «справе 72-х» - беларускіх партызан, якая разглядалася ў Гарадзенскім акруговым судзе. У сваім заключным слове Бабянскі выступаў у якасці апошняга. Ён заявіў, што пры такіх адносінах улады, якія выявіліся на судзе, нельга спадзявацца на паляпшэнне, бо замест таго каб даць землю беларускаму селяніну, яму насылаюць асаднікаў, здекваюцца і г.д.. На гэтым месцы адвакаты спыніў старшыня суда, зрабіўшы яму перасцярогу. Далей, даказваючы нявіннасць падсудных, Бабянскі выказаўся за збліжэнне з беларускім народам запраўды, як роўны з роўнымі. Польша павінна пайсці яму на сустрач, кааб беларусы гэта адчувалі і толькі тады Яны будуць разам з палякамі! Прымусам нічога не зробіцца! У канцы сваёй прамовы адвакат звярнуўся да суда аб апраўдальны прысуд!. Сваю прамову ён закончыў а адзінаццатай гадзіне вечара. Адвакат зрабіў усё, кааб паказаць неабгрунтаванасць ды надуманасць абвінавачвання.
У сакавіку 1925 года А.Бабянскі ў сваім звароце да апеляцыйнага суду ў Вільні назваў прыгавор, які вынес па «справе 72-х» Гродзенскі суд, “тэндэнцыйным”. У адказ, пракуратура ўзбудзіла справу супраць самога «Несцера польскай адвакатуры», як яшчэ называлі Бабянскага, па абвінавачванню ў знявагі суда. Зараз самаго абаронцу бараніла ажно шэсць адвакатаў: пяці мясцовых і адзін з Варшавы. За знявагу судовых уладаў той жа Гродзенскі суд 13 лютага 1926 года прыгаварыў А.Бабянскага да 200 злотых штрафу.
Добавлено: 09 Январь 2013, 22:08:42
Аляксандр Бахановіч: дырэкторыя па беларуску
«Вельмі верагодна, што Вам… прыходзілася ня раз чуць маё імя. Калі не, дык Вам не саставіць вялікай цяжкасці асведаміццца ў Краі а маёй асобе і дзейнасці. Я той, амаль адзіны беларус, …які з першых дзён існавання «беларускага пытання», стаяў і працягвае стаяць на пазіцыі поўнага едзінення Края са ўсёй астатняю Расіяй…». - Так ахарактарызаваў сам сабе Аляксандр Бахановіч у лісце да вядомага расейскага тэррарыста Барыса Савінкава восенню 1920 года. Каб даведацца больш аб гэтай асобе, запытаемся ягоных сучаснікаў, кім жа на самой справе з’яўляўся чалавек, называўшы сабе “адзіным сярод выплыўшых зараз на паверхню беларускіх палітычных дзеячаў, які добра ведае аб усіх патрэбнасцях і жаданнях Краю”…
Антон Луцкевіч, аднойчы пачуўшы імя Бахановіча, тут жа адрэгаваў: «...Пахне звычайнай палітычнай авантурай...». Прадстаўнік генерала Урангеля ў Варшаве быў больш стрыманы, калі саправадзіў ліст А.Бахановіча наступным каментарыям: “Мною, - пісаў ён, - атрыманы наблагапрыятныя водгукі адносна папярэднай дзейнасці Бахановіча, як у якасці беларускага дзеяча, гэтак і ў якасці старшыні рускага камітэта”. Аднак, найбольш поўную характарыстыку даў яму намеснік польскага Генеральнага Камісара Усходніх зямель - воргану грамадзянскага кіравання на акупаванных тэрыторыях былога ВкЛ, Е.Івашкевіч: «Бахановіч з'яўляецца вельмі зручным аферыстам і палітычным шарлатанам, нацягіваючым альбо беларускую, альбо расейскую маскі. Ходзіць яму толькі аб матэрыяльных карысцях, дзеля якіх ён з лёгхасцью адмаўляецца ад галоўных прынцыпаў…».
Уласна кажучы, гэта А.Бахановіч быў спецыялістам па ўсялякага роду інтрыгам. Хутчэй за ўсё, паходзіў з мястэчка Азёры каля Гародні. Пасля бальшавіцкага перавароту А.Бахановіч узначаліў Цэнтральны камітэт аб’яднаных грамадскіх арганізацый Гродзенскай губерніі ў Петраградзе. Праўда, калі камітэт быў разагнаны бальшавікамі, ягоны старшыня пераезджае ў Кіеў, дзе далучаецца да Кіеўскай Нарады беларускіх палітычных дзеячоў – арганізацыі расейскіх афіцэраў шавіністычна-манархічнага кірунку. Яшчэ ў Кіеве ён паспрабаваў арганізаваць кампанію супраць прадстаўнікоў ураду БНР А.Цвікевіча ды М.Доўнар-Запольскага.
У студзені 1919 года А.Бахановіч ужо ў Адэсе. Пазней Антон Луцкевіч гэтак намалеваў ягоную постаць у артыкулі пад красамоўнай назваю «Самазванцы»: “…Бахановіч зьвязаўся з генэралам Дзянікіным, абвесьціў ад імя Беларусі прылучэньне яе назад да Расеі, атрымаў некалькі сот рублёў «задатку» за прадажу Беларусі і меўся атрымаць некалькі мільёнаў «на арганізацыю беларускай арміі», каб, маючы пропуск у Парыж, з гэтымі грашмі пусьціцца на вольны сьвет. Генэрал Дзянікін, верачы Бахановічу, паслаў яму прывітальную тэлеграму, высказваючы сваю радасьць з прычыны павароту беларусаў пад «Матушку-Расею»! Але адэскія беларусы папсавалі ўсе пляны Бахановіча: французы яго арыштавалі як звычайнага ашуканца і выпусьцілі, толькі ўзяўшы падпіску, што пакіне распачатую авантуру. Дзянікін таксама адрокся ад яго і грошы ня даў...»
Перад ад’ездам з Адэссы А.Бахановіч павінен быў адмовіцца ў мясцовых газетах ад «усялякай палітыкі і прэтэнзій на кіраванне Беларусью». Ён так і зрабіў, аднак дадаўшы ў прыватнай гутарцы, што «калі прыедзе ў Гродна, то будзе там кіраваць, бо ў Гродна яго ўсе добра ведаюць, а тут, у Адэссе - ніхто».
І, на самой справе, калі вясной 1919 года С.Бахановіч трапляе ў Гродна, ён адразу разгортвае тут шырокую дзейнасць ад імя Гродзенскага губернскага цэнтральнага камітэту аб’яднаных грамадскіх арганізацый. «…Нядаўня ў Гродна прыехаў Бахановіч, - Дакладаў ў лісце да міністра ўнытранных справаў БНР К.Цярэшчанкі з Гродна У.Курбскі, - і хоча разам з Управай разбіць Цэнтральную Беларускую Раду Гродзеншчыны. Сялянская рада, рашыўшы, што Бахановіч мае грошы, хацела ўжо ісці за ім, але мы астанавілі, сказаўшы, што хутка прыедзе Ластоўскі. Так сама хоча зрабіць і вучыцельская рада. Безденежье губіць усю справу…». “Трохі шкодзіць працы арганізованная Якаўлюком і Бахановічам «Вучнеўская грамада», - пісаў У.Курбскі К.Цярэшчанкі ў канцы красавіка, - але мы з ею борэмся і яна не маючы нічога рэальнага ўжо распадаецца»].
У сярэдзіне чэрвеня 1919 года ў Гродна адбываецца шырокая хваля польскіх арыштаў. Сярод арыштованых апынуўся і А.Бахановіч, які быў інтэрнаваны польскімі ўладамі ў лагеры Домбіе. З Домбія А.Бахановіч зноў вяртаецца ў Гродна і на кароткі час спыняецца ў гателі «Раяль». На гэты раз, ён зварочваецца да польскай адміністрацыі з прапановай сфарміраваць рускую дабраахвотніцкую армію ў складзе польскага войска, ды адчыніць у горадзе “Рускі камітэт”.
На пачатак 1920 года А.Бахановіч перабіраецца ў Прагу, пасля чаго ў газеце «Прікарпацкая Русь» з'явілася аб'ява аб маючым худка адбыцца з'ездзе «беларускіх грамадскіх дзеячаў», а ў канцы таго жа года робіць спробу паразумецца з Б.Савінкавым. Але адведзяны А.Бахановічу час ужо скончыўся. Паступова ягоны “інтарэс” драбнее – ад Беларускага дыктатара, С.Бахановіч скатваецца да паўнамоцнага прадстаўніка княжны М.Вяземскай, адстойваючы яе правы на былы маёнтак каля Азёраў, пакуль, нарэшце, ягоныя сляды ў гісторыі канчаткова не губляюцца