Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Июнь 2024, 08:39:48
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: История Гродно в лицах  (Прочитано 159055 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Jendrus
Настоящий гродненец
****

Репутация: +55/-1
Offline Offline

Сообщений: 451

Просмотр профиля Email
« Ответ #60 : 22 Декабрь 2012, 20:46:22 »

Пушкін, Гародня ды беларускі рух
“Нашы веде паглыбляюць наш смутак” – шмат хто з беларускіх даследчыкаў нацыянальнага руху  падпісаўся б пад гэтымі крылатымі словамі, выходзячы пасля дзённага капаня ў папяровых завалах, на прыступкі архіваў у Мінске, Гародні, Варшаве, ці Бог ведае ў якім яшчэ кутку. Часамі, нават, ужо паза сценамі архіўных сховішчаў, гісторыкаў праследуюць вобразы мінулага, разбуджаныя праз іх жа саміх, увасабляючыся ў постацях і падзеях дня сёняшняга. Чым больш чалавечых, жывых рысаў набываюць гістарычныя постаці, тым відавочней іхнія слабасці, тым больш фактаў ды факцікаў, якія не пасуюць да бронзавых  волатаў, злеплянных намі сёняшнімі і паднятых на нацыянальны пантыён: той піў, гэты быў падкі да жанчын, трэці – занадта хцівы да грошай ды і супрацоўнічаў з дэфензіваю, іншы быў агентам  ЧК, а можа і яшчэ каго – дыапазон можа быць найшырэйшы… 
Гэтая “брудная бялізна”, што на мове паліттэхнолагаў называецца “кампраматам”, нейкага з гісторыкаў спакушае сваёю сэнсацыйнасцью, ці, нават, камерцыйнасцью – бо прадаецца, а іншага прымушае схаваць яе ды забыціся ў імя вышэйшых інтарэсаў. Тым ня меньш, і мы ў гэтым пераконаны, існуе яшчэ адна магчымасць – стрыманая, зважаная інтарпрэтацыя мінулага з тым каб паспрабаваць зразумець і змадэляваць увесь складаны механізм, якім і з’яўляецца беларускі нацыянальны рух.
   Пра мужа і жонку - Іосіфа і Станіславу Пушкінаў нам амаль нічога невядома. Амаль – акрамя некалькі аркушаў са справаздачамі ў мясцовае аддзяленне польскай дыфензівы за канец 1920 г.. Гэтакага, аднак, было дастаткова, каб ўявіць сабе партрэт тыповага канфідэнта...
   У Гародні Пушкіны апынуліся ў снежні 1920 г. – роўна 90-ста год таму. Судзячы па ўзгадкам, да гэтага яны нейкі час жылі на Украіне. “Бываючы ў “Хатцы” кожную нядзелю ды суботу, - пісаў у першым з рапартаў агент, маючы на ўвазе клуб “Беларуская хатка” ў Гародне, - мая жонка пазнаёмілася амаль са ўсемі яе сябрамі і ўвайшла да іх у гэткі давер, што перад ёй нічога не срывалі... Каб атрымаць больш канкрэтнай інфармацыі, нам, аднак, прыйшлося арганізаваць некалькі прыватных вечарынаў у сабе ў хаце, на якіх сабіраліся сябры беларускага камітэта”.
   Пушкін, як сам прызнаваўся, выдаваў у Гародні сабе за спекулянта, які збіраўся ехаць адчыняць прыватны бізнес у Варшавау. У выніку, ужо ў хуткім часе ён адчыніў у Варшаве за грошы дыфензівы... кавярню, дзе са ўсёй шчырасцьб прымаў беларускіх дзеячоў: як мясцовых, гэтак і старых свавіх знаёмых з Гародні. Аднак, кіраўнік ІІ аддзела 3 арміі патрабаваў як худчэй вярнуць пані Станіславу ў Гродна, так як “дзякуючы яе асабістым адносінам тут на месцы і надалей магчыма было весці нагляд за канспіратыўным беларускім камітэтам”.
   Што гэта былі за адносіны – дабро відаць з дакументаў. “Вечарам, каля сёмай, - Піша агент L 2332, пра сустрэчы з Сяргеям Баранам, - ён быў у мяне. Я прапанавала яму выпіць....”. У іншым месцы: “...Пасля нейкага часу прыйшоў Драздоўскі і мы адразу селі вячжрыць. Пасля некалькі шклянкаў водкі ( яны пілі шкляднкамі ) я заўважыла, што яны ўжо трошку падпітыя і распачыла гаворку на палітычныя тэмы...”. Іншы аркуш: ліст да пана парутчыка: “...Заўтра ўвечары ў да мяне збіраліся зайсці Дубейкаўскі, Смоліч, Трэпка, Баранаў ды інш., - усяго дванаццаць беларусаў... Баранаў казаў, што гэта не простыя беларусы, а найлепшыя нацыянальныя дзеячы...”. і ў канцы: “...Для прыёма патрыбныя спірт ды іншыя рэчы...”
   Вынікам працы Пушкінаў стала тое, што на пачатак 1921 г. Гардзенскі БНК перастаў існаваць...


Добавлено: 23 Декабрь 2012, 23:40:48
Усеваладка:
першы гарадзенскі князь
   Гісторыя сярэднявечнай Гародні з большага уяўляе сабою спалучэнне навуковых гіпотэз і да сёняшняга дня застаецца маладаследванай. Доўгі час лічылася, што на ХІІ стагоддзя Гародня, у лепшым выпадку, была невялікім памежным удзелам. Аднак супраць гэтага сведчаць шматлікія помнікі мясцовай архітэктуры: як мінімум чатыры каменныя цэрквы, каменны княжацкі церам, каменныя ўмацаванні на дзядзінцы. Такое багацце прымушае нас шукаць і адпаведае імя ў гісторыі, з якім яно было б звязана…
Традыцыйна, у якасці пачынальніка дынастыі гарадзенскіх князёў называецца імя Усеваладкі, сына уладзімір-валынскага князя Давіда Ігаравіча ды ўнука самаго Яраслава Мудрага. Пасля смерці бацькі, ён застаўся без уласнага надзела, патрапіўшы у лік гэтак званых “князяў-ізгоеў”. Аднак, лёсам Усеваладкі заняўся вялікі князь кіеўскі - Уладзімір Манамах, які, нават, выдаў за яго сваю малодшую дачку Агаф’ю, а ў якасцi пасагу перадаў землі над Нёманам. У летапісе, пад 1116 года, з гэтай нагоды чытаем: «в се же лето …Володимеръ отда дщерь свою Агафью за Всеволодка». Упершыню як менавіта гарадзенскі князь Усеваладак узгадваецца ў Лаўрэнцьеўскмім летапiсу пад 1127 годам. «Пасла князь Мстиславъ братью свою на Кривиче четырьми пути. Вячеслава ис Турова, Андрея из Володимира. А Всеволодка из Городна... ». Праз некалькі год ужо Іпацьеўскі летапіс паведамляе: «Ходи  Мстиславъ на Литву съ Всеволодомъ Городенским.». За гэтымі, больш чым лаканічнымі запісамі, шмат хто з сёняшніх даследчыкаў бачыць як раз будучага гаспадара гарадзенскага дзядзінца.
Пацвярджаннем гэтага з'яўляюцца i сумнае паведамленне Іпацьеўскага летапiсу аб смерцi Усевалада Гарадзенскага ў 1141 годзе: « Преставися Всеволодъ Городенский», а поўны тытул князя і імя павінны былі сведчыць пра палiтычнае значэнне і самога княства.
   На сам рэч, паходжання гарадзенскіх князёў застаецца не да канца высветленным. Існуе, напрыклад, думка, згодна якой бацькам Усеваладкі быў берасцейскі князь Яраслаў Яраполкавіч, чаму пасля смерці апошняга той і атрымаў са складу Берасцейскага княства гарадзенскі ўдзел. Калі ж на імгненне прыпусціць, што летапісны Городна-Городня знаходзіўся зусім не на Нёмане, а, напрыклад, дзесь ці сярод Палесся, губляецца нават ужо нам вядомае імя князя – Усеваладак! 
   Што ж застаецца? Застаецца ўнікальны археалагічны помнік - княская рэзідэнцыя над Нёманам. Якім бы не было імя першага  з яго гаспадароў, пад яго кантролем знаходзіўся гандлёвы шлях з Балтыйскага мора ў басейн Дняпра - ня меньш старажытны, чым вядомы шлях з вараг у грэкі, 
І яшчэ - пасля смерці гаспадара ягонае  княства, верагодна, было падзелена паміж нашчадкамі на некалькі ўдзелаў: Гарадзенскі, Ваўкавыскі і Наваградскі. А гэта значыць, што ў худкім часе на небасхіле гарадзенскай гісторыі павінны былі з’явіцца і новыя імёны…
« Последнее редактирование: 23 Декабрь 2012, 23:40:48 от Jendrus » Записан
Страниц  : 1 2 4 5 ... 8 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,15 секунд. Запросов: 20.