Першы прэзыдэнт
Эдвард Лістоўскі
Рэвалюцыя ў Германіі ў лістападзе 1918 г. прынесла гарадзенцам спадзяванне на хуткае заканчэнне нямецкай акупацыі.
У канцы лістапада 1918 года ў Гродне ствараецца Часовы камітэт па прыняцці гарадской гаспадаркі ад акупацыйных улад. У яго склад увайшлі прадстаўнікі габрэйскага, польскага і беларускага нацыянальных камітэтаў. На чале камітэта стаў Эдвард Лістоўскі (1861-1922) – паляк па нацыянальнасці, былы палкоўнік расійскай арміі, восем гадоў кіраваў гарадской думай. З’яўляўся таварышам старшыні Імператарскага Расійскага таварыства выратавання на водах Гарадзенскай акругі; старшынёй праўлення Таварыства дапамогі вучням Гарадзенскага Пушкінскага гарадскога вучылішча ды шмат чаго яшчэ.
Усе распараджэнні і абвесткі Часовага камітэта павінны былі выдавацца адразу на трох мовах: габрэйскай, польскай і беларускай. Часовы камітэт дабіўся перадачы ад нямецкага камандавання пад сваё кіраванне ўсёй гарадской гаспадаркі, аднавіў працу судоў і мясцовай міліцыі.
27 лютага 1919 года ў Гродне адбыліся выбары ў Гарадскую раду. Рада павінна была замяніць Часовы камітэт. Большасць месцаў у Радзе і магістраце занялі прадстаўнікі габрэйскіх і польскіх арганізацый. Першым прэзідэнтам Гародні быў абраны Э. Лістоўскі. З яго выступлення: «Не так страшны сам па сабе пералік стратаў, якія панёс за апошнія гады горад, колькі страшна жыццё з дня на дзень, не маючы пэўнасці ў сваёй будучыні».
Амаль адначасова адбываюцца выбары Праўлення габрэйскай рэлігійнай грамады. На пачатак 1919 года гэтае Праўленне з вузка рэлігійнай установы ператвараецца па сутнасці ў асобны орган габрэйскага самакіравання.
Прыкладна тады ж у Гародне адбываецца аб’яднанне мясцовых рэвалюцыйных сіл. 26 студзеня 1919 года ў памяшканні гарадскога тэатра прайшло першае пасяджэнне Гродзенскага гарадскога Савета рабочых дэпутатаў. На чале Савета стаў старшыня падпольнага камітэта РКП(б) Вацлаў Багуцкі. Савет прыняў дэкларацыю «Да ўсяго насельніцтва Гродна і ваколіц». Яна абвяшчала барацьбу за ўстанаўленне дыктатуры пралетарыяту.
Восенню 1918 года у Гродне пачынае дзейнічаць першая легальная беларуская арганізацыя - Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі. У яе ўваходзілі галоўным чынам беларускія настаўнікі: А.Грыкоўскі, Я.Натусевіч, А.Якубецкі, Л.Дзекуць-Малей. У хуткім часе Сувязь змяніла назву на Гродзенскі беларускі
У пачатку 1919 года ў Гродна пераязджае ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Прэм’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч звярнуўся да ўсіх мясцовых беларусаў з заклікам «не кідаць працы на нацыянальнай ніве да таго часу, пакуль Беларусь не стане незалежнай». Адначасова ў горад пераязджае Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе. Пачынаецца фарміраванне беларускага палка. У горадзе ствараюцца беларускія культурныя таварыствы «Бацькаўшчына», «Лучына», «Беларуская хатка». Выходзяць некалькі беларускіх газет: «Беларускі народ », “Бацькаўшчына”, «Зоркі », «Беларусь», «Родны край». За Гродна замацоўваецца неафіцыйны статус «другой сталіцы БНР».
Такім чынам, адбываецца пашырэнне ўплыву органаў мясцовага самакіравання на жыццё ў горадзе. Таму апошнія некалькі месяцаў нямецкай акупацыі Гродна зімой-вясной 1919 года атрымалі назву «Гарадзенскай рэспублікі»!
Лістоўскі заставаўся на чале гарадзенскага самаўрада яшчэ амаль два гады. У чацверг 11 мая 1922 г., вяртаючыся да хаты першы паваенны прэзідэнт памёр ад сярдэчнага прыступа.
Хавалі Э. Лістоўскага 15 мая. “Dziennik Grodzieński” пісаў з гэтай нагоды: “Траўрную працэсію адчынялі музыканты 2 пяхотнага палка і аркестар дабраахвотнай стражы пажарнай. Пасля гэтага шлі дзевяць дзелегацый з траўрнымі вянцамі, пазней – катафалк, абвешаны вянцамі, кроўныя памёрлага, з прыбылым на пахаванне братам памёрлага, генералам Лістоўскім. Гарадская Рада in corpore, стараста, камендант корпуса генерал Франкоўскі і ўвесь горад. Агульны трагічны настрой узмацнялі зачыненыя крамкі і паходні, якія няслі каля труны...”.
Добавлено: 19 Декабрь 2012, 22:42:50
Гарадзенскія фрыкі
Эліза Ажэшка напісала аднойчы ў адным са сваіх лістоў: “Гародня выключна прыследуецца праз фаталізм: узамен за аднаго Баторага, які тут памёр, у ім жыве некалькі тысячаў глупцоў…”. Што ж зробіш, таленавітая пісьменніца няхай і не карэктна, затое вельмі дакладна акрэсліла лёс нашага горада, прыкладаў чаму - безліч. Аднак, сёння гаворка пойдзе не пра тых, хто хавае ўласную бязглуздасць за аглушальнай бляскучасьцю дзяржаўных пасад ды ганаровых тытулаў. Куды цікавей за іх тыя дзівакі, што на працягу стагоддзяў раз по раз з’яўляліся ў мітусне гарадскога натоўпа, каб здіўляць, выклікаць вясёлы рогат, а часам – пужаць, сваім шчырым абліччам…
Магчыма, гонар звацца адным з першых, вядомых нам гарадзенскіх “блажэнных”, прыналежыць, што праўда, бязіменнаму жабраку, які ахвяраваў у Калажанскую царкву цудатворны вобраз маці Божай. У XVIII стагоддзі, калі гэта адбылося, жабрацца наогул ўяўляла сапраўднае стыхійнае бедства на землях Рэчы Паспалітай, аднак гэты дзівак, паводле легенды, знайшоў нават свой супакой недзе сярод базыліянскіх муроў і быў пазней пахаваны побач з царквою…
Сёняшнім слухачам пома падавацца дзіўным і яшчэ адна легендарная постаць – рэбе Нахум Каплан, які жыў у Гародне ўжо на прыканцы XIX стагоддзя. Выконваючы запавет жыдоўскага цадзіка, ён разам са сваёй сям’ёй веў напоўжабрацкі лад жыцця і пры гэтым збіраў вялізарныя сумы грошаў ахвраваных для бедных, для іншых – не для сябе. Наколькі вялікім аўтарытэтам карыстаўся Нахум у горадзе стала відавочна, калі ў апошні шлях, каб правесці шаноўнага рэбе на могілкі, прыйшло каля… пятнаццаці тысяч чалавек – амаль палова Гародні!
Аднак, па сапраўднаму “багаты” на мясцовых блажэнных аказалася ХХ стагоддзе. У гістарычных крыніцах ды, наогул, успамінах захавалася вялікая колькасць сілуэтаў гэткіх няшчасных. Сярод іх і “Саша-кабан”, які пужаў сваім дзіўным абліччам малых на гарадскіх вуліцах яшчэ “за цара”; і гэтак званая “генеральша Самсонава” сядзеўшая на прыступках перад Пакроўскім саборам ды дачка чаты Азнабішыных, страціўшая розум пасля забойства бальшавікамі яе бацькоў летам 1920-га. Ужо трошкі пазней, у 1930-е гады на вуліцы Грандзіцкай можна было сустрэць асаблівую постаць: “Была гэта, - вспоминал узгадваў пазней адзін з гарадзенцаў, - высокая, апранутая ў цёмную адзежу жанчына сярэдніх гадоў, якую усе клікалі “Інспектарша”. Гэтай псіхічна хворай кабеце не падабаліся ўсе іншыя сустрэнутыя жанчыны. Галосна пачынала яна сумнявацца ў іх маральным абліччы, якія тыя быццам бы мелі адносна яе мужа. Той як раз служы інспектарам у нейкай мясцовай кстанове. Гэта быў чалавек прыклонных гадоў, апрануты па модзе мінулага стагоддзя. Ён насіў падняты каўнер, кацялок ды манокль. Быў ён заклапочаным, непрыкетным ды замучаным скандаламі чыноўнікам…”.
…Прыкладна ў той самы час, жыў у Гародні і іншы дзівак, якога ўсе навокал клікалі “дурны Янка”. Той, наадварот, хадзіў па горадзе басанож, брудны, апрануты ў рванае адзенне. Аднойчы, згодна мясцовай лягендзе, ужо пасля таго як 1939 годзе ў горад завіталі бальшавікі, Янку пабачыла малая дачка савецкага афіцэра, прыехаўшая сюды з бацькамі з савецкая “раю”. Дзіцё на хвілінку аслупенела, а пасля галосна і радасна выбухнула: “Татка, татка, глядзі, а тут так сам есць калгаснікі!” Ужо пазней, распавядае іншая лягенда, пад час дэпартацыі саветамі мясцовага польскага насельніцтва, дурны Янка быццам бы меў прароча адзначыць – вязуць іх усіх, маўляй, у “Рай зямны”…
Былі і іншыя. Напрыклад, вартаўнік гродзенскай семінарыі Сільвестар, які аддаў амаль трыста злотых на аднаўлення былога кляштара бернардынак. “Кожны, - пісаў гарадзенскі гісторык Юзэф Ядкоўскі, хто хаця б аднойчы бачыў Сільвестра, у стане па сапраўднаму ацаніць усю глыбіню ягонага ўчынка”…
А як , у сувязі з гэтым, не ўзгадаць яшчэ пра аднаго дзівака. «Чалавек невядомага полу, с тонкім голасам, апрануты ў лахманы, гэта быў па сапраўднаму сімвал – гарадзенскі жабрак савецкай эпохі – гэтак узгадваюць пра Лютэка на сёняшнім гарадзенскім інтэрнет-форуме - Сярод жыхароў хадзілі розныя чуткі пра яго, пра тое, напрыклад, што ён, дзякуючы збору шклотары, быў па сапраўднаму багатым чалавекам, як на тыя часы, аднак усе сабраныя грошы ахвяраваў на дзіцячы прытулак… і г.д.” (Ад сабе можам толькі дадаць, што Лютэк – наогул лёсам звязаны з гісторыяй нашага горада, бо гэткім дзіваком ён стаўся патрапіўшы яшчэ малым дзіцём пад бамбёжку ў гады Другой Сусветнай)…
Сёння ж інтэрнэце можна лёгка адшукаць старонку прысвечаную гарадзенскім “фрыкам” – гэтак па сучаснаму клічуць зараз гэтых дзівакоў. Пералік іх уражвае. Тут і “Маякоўскі” з Пашай Манджыкам, і “шахматыст”. А яшчэ “баксёр” і “Афрыка”, “Элвіс” – бомж з бакінбардамі на савецкай плошчы, і Іка Цой…
«Горад, - Написаў нехта «creep» на гарадзенскім форуме, - гэта безумоўна, складаная сістэма са строгаю іерархіей… Аднак, як і ў кожным месцы, тут, так сама, сустракаецца пэўны адсотак дзівакоў... – бяскрыўдных, аднак каларытныях асобаў…».
Добавлено: 21 Декабрь 2012, 01:07:18
Майстры каралеўскіх мануфактур на Гарадніцы
[/b]
У чарговы раз зварочваючыся да мінулага, здіўлешся тым грандыёзным планам і памкненнем, якім гэтак і не было наканавана здейсніцца. Наш горад мае дастаткова шмат прыкладаў падобнага марнатраўства чалавечых ды іншых рэсурсаў, аднак, напэўна, найбольш яскравым з’яўляецца знакамітая Гарадніца, ці дакладней – яе частка.
Пра эканамічны складальнік рэформаў Антонія Тызенгаўза напісана ўжо дастаткова шмат. У Гародне, нават, існуе музей, дзе Вам падрабязна распавядуць пра амаль кожнае з існаваўшых прадпрыемстваў. Мы ж паспрабуем вельмі коратка нагадаць імёны тых, на чыя плечы і ляглі, галоўным чынам, асноуныя клопаты па пераўтварэнню нашага краю ў “другю Галандыю”
У той час, пра які пойдзе гаворка, знешнегандлёвы баланс Рэчы Паспалітай катастрафічна пагаршаўся – сюды прывозілі з-за мяжы ў разы болей, чым экспартавалі! З мэтаю захамаваць адток капіталааў, урад некалькі разоў прыймаў наўмысныя загады, аднак, ьяз скутку. Вось тады і нарадзілася ідэя, якую сёння можн аб было пераказаць словамі вядомай рэкламы: “Купляй Беларускае!”
Да будаўніцтва фабрык у Гародне А.Тызенгаўз прыступае ўжо ў канцы 1760- гадоў. Першымі ў горадзе з’явіліся прадпрыемства лёгкай прамысловасці: “залатая”, шёлкавая, камлотная, суконная ды іншыя. Пазней да іх дадаліся – чулочная, льняная, шляпная, карэтная, картачная, фабрыка былавак ды іголак, аружэйная - Bixmachernia, вытворчасць па выпуску напільнікаў, стальных прыладаў, вырабаў з жалезнай медзі, бялільня воска, скураны завод, красільня. Сам падскарбій, дарэчы. фармальна заставаўся толькі “упаўнаважаным адміністратарам”, тады як уласнікам усіх прадпрыемстваў з’яўляўся… кароль Станіслаў Аўгуст!
У Літве не было добрага піва? – Не бяда! А.Тызенгаўз выпісаў з Чэхіі півавараў і саладоўнікаў. Для сваё “залатой” фабрыкі ён запрасіў нейкага абанкроціўшага ювіліра. На вытворчасці шёлка Бернуллі налічвалася шэсдзясят два станкі, палова з якіх вырабляла гэтак званыя “польскія” паясы. Бархат на жалеты пастаўляла мануфактура, на чале якой, першапачаткова, стаяў… былы мастак, якога пазней замяніў… артыст, а таго, у сваю чаргу, - Вінцент де Піней, які і дапрацаваў да самага ўпадку Тызенгаўза.
Вялікімі суконнымі мануфактурамі кіраваў дырэктар Слан. Пад ягоным кіраўніцтвам працавалі нямецкія майстры, вось толькі само сукно не вельмі адпавядала еўрапейскай якасці! На палатнянай фабрыкі ткач з Наваградскага ваяводства разам з швайцаркай ды красільшчыкам з Вормса выраблялі халсты, мусліны ды розныя гатункі бытыста. Карэты выпускалі два парыжаніна – Раберт ды Галліас.
Чулочная француза Дэя спецыалізавалася, галоўным чынам, на шёлкавай бялізне; кружаўная мануфактура дэ Фолвілля з Брусэля вырабляла вельмі каштоўныя гатункі кружавоў, некаторыя. нават, з срэбра ды золата…
Агулам на мануфактурах А.Тызенгаўза было занята ад сарака да сямідзесяці замежных майстраў амаль са ўсёй Еўропы! Пры гэтым, падскарбій прыклдаваў вялікія намагання, каб іх ссюды атрымаць. Генеральны дырэктар каралеўскіх мануфактур Іоахім Бэкю аб’ездзіў у пошуку “фабрыкантаў” Нямеччыну, Італію ды Францыю. У апошней ён, нават, сам на нейкі час патрапіў у Бастылію…
Чаму ж замежныя спецыялічсты згаджаліся ехаць у гэткую даль? Адказ просты – із за грошай! У дамове з Лаўріерам з Амстэрдама, напрыклад, было напісана літаральна наступнае: “Спадар Лаўріер абавязваецца служыць скарбу Ягонай Каралеўскай Вялікасці ўсімі сваімі здольнасцямі, за што будзе атрымоўваць 1440 злотых у год, жытло, дровы, свечы ды ежу для сабе і сваёй сям’і”. Прыпасы палагаліся ў дадатак да грашовай дапалаты і шсім іншым майстрам. Гэтак, дырэктар шёлкавай мануфактуры мог разлічваць у год, сярод іншага, на чатыры віленскія бочкі ржаной мукі, шесцьдзесят штук сыроў, трыдцаць шесць бочак піва ды адной бочкі… водкі! Нічога дзіўнага. Як адзначае адзін з гісторыкаў: “толькі абяцанне залатых гор праз Тызенгаўза было ў стане прывабіць у глухую… пушчу разумных ды спрытных іншаземных майстраў ды фабрыкантаў”.
Аднак, эканамічны цуд быў зусім не трывалым. Ужо летам 1780 года кароль, шакаваны памерамі ўбыткаў, адстраніў А.Тызенгаўза ад кіравання эканоміяй. Адзін з сучаснікаў, які завітаў сюды ўсяго пяць год пасля з жалям занатаваў: “Ужо пустыня… няма больш Гарадніцы; іншаземцы, забраўшыя свае прылады, пакідаююць дзіуцю краіну”…